Сэрвіс FastTrack
У Нацыянальным аэрапорце Мінск дзейнічае паслуга для пасажыраў Fast Track. Сэрвіс дазваляе авіяпасажырам пасля рэгістрацыі на рэйс прайсці кантроль бяспекi ў прыярытэтным парадку праз асобны пункт надгляду: для пасажыраў міжнародных напрамкау – у пункце нагляду А, для пасажыраў саюзнага напрамку – у пункце нагляду F.
Кошт паслугі складае 20 BYN.
Як скарыстацца?
Каб скарыстацца паслугай Fast Track, пасажыр павінен быць зарэгістраваны на рэйс, а таксама мець пры сабе раздрукаваны пасадачны талон або ў электронным выглядзе з QR-кодам і папяровы чэк аб аплаце дадзенай паслугі. Пры наяўнасці гэтых дакументаў, пасажыры міжнародных рэйсаў могуць прайсці ў пункт надгляду А, пасажыры саюзных рэйсаў - у пункт нагляду F.
Заўвага: дзецям да 3 гадоў паслуга прадастаўляецца бясплатна.
Як і дзе аплаціць?
Аплаціць паслугу можна праз сістэму «Разлік» (АРІП) або ў інфакіёску, якi знаходзiцца злева ад пункта надгляду А.
Аплата праз сістэму «Разлік» (АРІП):
- Зайсці ў сістэму «Разлік» (АРІП)
- Выбраць «іншыя плацяжы»
- Выбраць «Нацыянальны аэрапорт Мінск»
- Выбраць «Fast Track»
- Увесці № авіябілета або № броні
- Аплаціць паслугу
- Раздрукаваць чэк аб аплаце
- У пункце надгляду Нацыянальнага аэрапорта Мінск паказаць пасадачны талон і чэк аб аплаце
Аплата ў інфакіёску каля пункта надгляду А:
- На галоўным экране трэба выбраць «Папулярныя плацяжы»
- Выбраць спосаб аплаты (аплата картай або аплата наяўнымі)
- У спісе плацяжоў выбраць «Fast Track»
- Ўвесці № авіябілета або № броні
- Аплаціць паслугу
- Забраць чэк з пацвярджэннем аплаты
- У пункце надгляду Нацыянальнага аэрапорта Мінск паказаць пасадачны талон і чэк аб аплаце.
Звяртаем Вашу ўвагу, што пасля аплаты (незалежна ад спосабу) грашовыя сродкі вяртанню не падлягаюць.