Прыярытэтны сэрвіс Белкарт
Рэгіструйцеся, праходзьце кантроль бяспекi і пакуйце багаж на прыярытэтнай аснове.
Калі Вы трымальнік карты Белкарт Максімум, які рухаецца рэйсам з "Нацыянальнага Аэрапорта Мінск", Вам даступны шэраг бясплатных паслуг:
- Рэгістрацыя на рэйс і праходжанне кантролю бяспекi ў прыярытэтным парадку (для пасажыраў рэйсаў авіякампаніі "Белавія");
- Fast Track – перадпалётны кантроль бяспекi у прыярытэтным парадку;
- Упакоўка багажу;
- Наведванне бізнес-залы.
Карта можа быць:
- на фізічным носьбіце;
- дададзена ў мабільнае прыкладанне Белкарт Pay.
Як скарыстацца прыярытэтнымі паслугамі (Рэгістрацыя на рэйс і праходжанне кантролю бяспекi, Fast Track, упакоўка багажу):
1. На інфармацыйнай стойцы на 3-м паверсе паведаміце супрацоўніку аэрапорта:
- аб наяўнасці прэміяльнай карты Белкарт Максімум;
- нумар свайго рэйса;
- жаданыя да атрымання паслугі і іх колькасць.
2. Прыкладзіце карту Белкарт Максімум/Белкарт Pay да тэрмінала.
3. Супрацоўнік аэрапорта выдасць чэк на кожную паслугу і раскажа, як імі скарыстацца.
4. Для атрымання паслуг, падайце чэк супрацоўніку аэрапорта па ўпакоўцы багажу, на стойцы прыярытэтнай рэгістрацыі і супрацоўніку ў пункце праходжання кантролю бяспекi.
Як скарыстацца бізнес-залай:
- Супрацоўніку аэрапорта на ўваходзе ў бізнес-залу паведаміце аб наяўнасці прэміяльнай карткі Белкарт Максімум.
- Прад'явіце пашпарт і пасадачны талон.
- Прыкладзіце картку Белкарт Максімум/ Белкарт Pay да тэрмінала.
- Атрымайце чэк аб аказанні паслугі.
- Чакайце свой рэйс у камфортных умовах.