Сiстэма кiравання бяспекай палетаў
У рамках кіравання бяспекай палётаў для выяўлення небяспечных фактараў ажыццяўляецца збор інфармацыі. Адным са спосабаў збору інфармацыі з'яўляецца сістэма добраахвотных паведамленняў па бяспецы палётаў. Асноўная мэта сістэмы добраахвотных паведамленняў РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» − выяўленне магчымых памылак у забеспячэнні бяспекі лётаў.
Дораахвотнае паведамленне па бяспецы палётаў мае права падаць кожны працаўнік РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск», а таксама працаўнікі іншых авіяцыйных арганізацый, авіякампаній.
Паведамленні могуць быць у вуснай ці пісьмовай форме. Пісьмовыя паведамленні могуць быць напісаны ад рукі ці з ужываннем аргтэхнікі, складзены ў вольнай форме. Можна скарыстацца наступным бланкам
Апроч гэтага, інфармацыя па бяспецы палётаў можа быць скіравана начальніку аддзела кіравання якасцю і бяспекай палётаў вусна па тэлефоне +375 17 279 21 71; +375 33 901 71 17.
Сістэма добраахвотных паведамленняў па бяспецы палётаў забяспечвае канфідэнцыяльнасць атрыманай інфармацыі.
Інфармацыя, што змяшчаецца ў добраахвотных паведамленнях, не можа з'яўляцца падставай для ўжывання да заяўніка мер дысцыплінарнай, грамадзянскай ці адміністратыўнай адказнасці.