Гісторыя
1977-1979
Будаўніцтва новага аэрапорта «Мінск-2»
У 1977 годзе ў навакольнай мясцовасці сталіцы Беларусі пачалося будаўніцтва новага аэрапорта «Мінск-2». У 1979 годзе была ўведзена ў эксплуатацыю ўзлётна-пасадачная паласа даўжынёй 3640 метраў і шырынёй 60 метраў. У 1982 годзе быў выкананы першы пасажырскі рэйс на самалёце ТУ-134 пад кіраваннем камандзіра экіпажа Васіля Аляксандравіча Тоўсціка. Праз 11 гадоў будаўніцтва аэрапорта было завершана.
1983-1990
Рэгулярныя рэйсы
Рэгулярныя рэйсы пачаліся з ліпеня 1983 года, а ўжо да 1990 года агульны пасажырапаток дасягнуў 2,2 мільёна пасажыраў. Аднак у сувязі з распадам Савецкага Саюза ў 1991 годзе і зменамі, што адбыліся пасля гэтай гістарычнай падзеі, колькасць рэйсаў скарацілася.
27 сакавіка 1989 года- з аэрапорта «Мінск-2» выкананы першы міжнародны рэйс у Берлін.
1997-2000
Нацыянальны аэрапорт Мінск!
Аэрапорце «Мінск-2» прысвоены статус «Нацыянальны».
Сталічны аэрапорт увайшоў у Асацыяцыю «Аэрапорт» Грамадзянскай авіяцыі краін-удзельніц СНД.
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны аэрапорт Мінск» стаў правапераемнікам самастойнага прадпрыемства «Аэрапорт Мінск-2».
Адначасова ў аэрапорце было ўведзена ў эксплуатацыю найноўшае святлосігнальнае абсталяванне ўзлётна-пасадачнай паласы фірмы «Сіменс», што дае магчымасць ажыццяўляць заход на пасадку паветраных суднаў па 2-й катэгорыі ІКАО.
2005-2007
ISO 9001
У РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» пачалася паэтапная работа па стварэнні і ўкараненні сістэмы менеджменту якасці прадпрыемства ў адпаведнасці з патрабаваннямі міжнароднага стандарту ISO 9001.
У той жа час была вызначана сфера распаўсюджання гэтай сістэмы. Яна ўключае ў сябе: прадастаўленне паслуг авіякампаніям, пасажырам і іншым кліентам авіяцыйнай сферы дзейнасці; абслугоўванне паветраных суднаў на пероне аэрапорта; абслугоўванне пасажыраў і багажу на вылет і прылёт; апрацоўка грузаў; забеспячэнне харчаваннем на борце; радыётэхнічнае забеспячэнне палётаў; электрасвятлотэхнічнае забеспячэнне палётаў; аэрадромнае забеспячэнне палётаў; спецаўтатранспартнае забеспячэнне палётаў; аварыйна-выратавальнае і проціпажарнае забеспячэнне палётаў; забеспячэнне авіяцыйнай бяспекі і рэгулярнасці палётаў.
2008
Першы з часу распаду СССР мільён пасажыраў быў абслужаны Нацыянальным аэрапортам Мінск.
Укаранёна сістэма агульнага доступу SITA CUTE (Common use terminal equipment).
Сістэма забяспечвае хуткі і камфортны спосаб рэгістрацыі на рэйс, кіруе працэсамі як стандартнай, так і самастойнай рэгістрацыі пасажыраў. Выкарыстанне падобнай платформы дазволіла аэрапорту выйсці на ўзровень міжнародных стандартаў у абслугоўванні авіякампаній, дапамагло палепшыць якасць абслугоўвання кліентаў аэрапорта.
2009
«Перспектыўны аэрапорт» Асацыяцыі «Аэрапорт
Нацыянальны аэрапорт Мінск атрымаў ганаровую грамату «Пераможца у намінацыі «Перспектыўны аэрапорт» Асацыяцыі «Аэрапорт».
Нацыянальны аэрапорт Мінск стаў лаўрэатам Прэміі Ўрада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галiне якасці, а ў 2014 і 2017 пацвердзіў званне лаўрэата. Прадпрыемству ўручаны дыплом за ўкараненне высокаэфектыўных метадаў кіравання якасцю.
2013-2014
Інструктары па авіяцыйнай бяспецы Нацыянальнага аэрапорта сталі ўладальнікамі сертыфікатаў Рэгіянальнага бюро ІКАО.
Нацыянальны аэрапорт Мінск сустрэў двухмільённага пасажыра. Такі ўражальны рэзультат у гісторыі авіяпрадпрыемства апошні раз дасягаўся яшчэ ў савецкія часы.
Нацыянальны аэрапорт Мінск стаў пераможцам конкурсу «Лепшы аэрапорт года краін СНД» за 2013 год, які штогод праводзіцца Асацыяцыяй «Аэрапорт» Грамадзянскай Авіяцыі краін СНД.
Грузавы комплекс РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» быў рэарганізаваны ў Транспартна-лагістычны цэнтр - падраздзяленне аэрапорта, якое аказвае транспартна-экспедыцыйныя, складскiя паслугі, дапамогу ў мытным афармленні і апрацоўцы грузаў.
Канец года адзначыўся важнай падзеяй у жыцці Нацыянальнага аэрапорта Мінск – завяршылася рэканструкцыя аэравакзальнага комплексу.
2015
РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» стаў членам Міжнароднай асацыяцыі аэрапортаў.
Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ІКАО) сертыфікавала цэнтр прафесійнай падрыхтоўкі ў галіне авіяцыйнай бяспекі РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» у якасці Вучэбнага цэнтра авіяцыйнай бяспекі ІКАО з выдачай сертыфіката аб прысваенні названага статусу.
РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» атрымала афіцыйны сертыфікат аб прысуджэнні рэйтынга «4 зоркі» па выніках даследавання 32 аэрапортаў рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, праведзенага галіновым агенцтва «АвіяПорт» (Расійская Федэрацыя).
У Нацыянальным аэрапорце Мінск адбылося ўрачыстае адкрыццё Вучэбнага цэнтра ІКАО з удзелам прадстаўнікоў штаб-кватэры ІКАО (Канада), рэгіянальнага бюро ІКАО (Францыя), кіраўнікоў авіяцыйных адміністрацый і кіраўнікоў аналагічных цэнтраў Еўрапейскага і Паўночнаатлантычнага рэгіёнаў, прадстаўнікоў міністэрстваў, кіраўнікоў авіяцыйных арганізацый і службаў авіяцыйнай бяспекі Беларусі.
2016-2017
Трох i Чатырохмільённы пасажыр
10 лістапада 2016 года ўпершыню ў гісторыі грамадзянскай авіяцыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальны аэрапорт Мінск сустрэў свайго трохмільённага пасажыра.
Пачатак рэалізацыі важнага праекта дзяржаўнага маштабу - будаванне ў Нацыянальным аэрапорце Мінск другой узлётна-пасадкавай паласы з аб'ектамі дапаможнага прызначэння пад разліковы тып самалёта А-380 з абсталяваннем сістэмай дакладнага заходу на пасадку III катэгорыі.
Нацыянальны аэрапорт Мінск стаў пераможцам конкурсу «Лепшы аэрапорт краін-удзельніц СНД» па выніках працы за 2017 год, які штогод праводзіцца Асацыяцыяй «Аэрапорт» Грамадзянскай Авіяцыі краін-удзельніц СНД.
19 снежня 2017 - Нацыянальны аэрапорт Мінск сустрэў свайго чатырохмільённага пасажыра.
2018-2019
Лепшы аэрапорт краін-удзельніц СНД!
Нацыянальны аэрапорт Мінск прызнаны Дыпламантам Прэміі Супольнасці Незалежных Дзяржаў за дасягненні ў вобласці якасці прадукцыі і паслуг, якая лічыцца самай прэстыжнай узнагародай у СНД. Дадзеная ўзнагарода ўручаецца лепшым арганізацыям і прадпрыемствам, якія дасягнулі высокага ўзроўня якасці прадукцыі і паслуг.
Пад канец 2018 года мінскі аэрапорт дасягнуў новага рэкорда ў абслугоўванні пасажыраў, пераступіўшы планку ў 4,5 мільёна пасажыраў у год.
Нацыянальны аэрапорт Мінск стаў лаўрэатам Еўразійскай прэміі ў вобласці авіяцыйнага маркетынгу 2018 года ў намінацыі «Аэрапорт года».
4 красавіка 2019 – паспяхова выкананы тэхнічны рэйс з новай узлетно-пасадкавай паласы.
3 мая 2019 - пры ўдзеле Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі адбылося ўрачыстае адкрыццё другой узлётна-пасадкавай паласы. Новая «узлётка» уведзена ў эксплуатацыю.
На аснове справаздачы аналітычнай кампаніі OAG Нацыянальны аэрапорт Мінск заняў першае месца ў ТОП-20 па пунктуальнасці палётаў за 2018 год сярод усіх аэрапортаў свету ўкатэгорыі «Аэрапорт з колькасцю абслужаных пасажыраў ад 2,5 да 5 млн. у год». Паказнік пунктуальнасці склаў 92,35%.
Нацыянальны аэрапорт Мінск стаў пераможцам у намінацыі «Лепшы аэрапорт краін-удзельніц СНД» па выніках працы за 2018 год з уручэннем Кубка і Ганаровай граматы Асацыяцыі «Аэрапорт» ГА.
Нацыянальны аэрапорт Мінск-афіцыйны Абъект II Еўрапейскіх Гульняў 2019 года ў г.Мінску.
2020-2023
Присоединение Аэродрома "Орша" и Аэропорта "Могилев"
В состав Национального аэропорта Минск вошли Аэродром "Орша" и Аэропорт "Могилев", став его филиалами
2 ноября 2020 года из Национального аэропорта Минск выполнен технический рейс на аэродром Орша. Рейс осуществлен на воздушном судне Boeing 737-500 авиакомпании Belavia в рамках завершающего этапа процедуры сертификации с целью проверки готовности аэродрома к эксплуатации, а также оценки качества работы всех служб аэродромно-технического комплекса Орша. Аэродром Орша преимущественно специализируется на обслуживании грузовых рейсов.
Могилевский аэропорт вошел в структуру Национального аэропорта Минск и функционирует как его обособленный филиал с октября 2023 года. Прямое регулярное авиасообщение с Москвой (Шереметьево) было открыто 28 апреля 2025 года, с мая началось выполнение чартерной программы в Анталью (Турция).
2024-2025
Национальный аэропорт Минск на Республиканской доске Почета
Занесение РУП "Национальный аэропорт Минск" на Республиканскую доску Почета и вручение Премии Правительства Республики Беларусь в области качества
Обновленную Республиканскую доску Почета торжественно открывают ежегодно в Минске на площади Государственного флага накануне праздника Первомая. Национальный аэропорт Минск занял свое почетное место уже в третий раз. Высокой награды аэропорт был также удостоен по итогам работы за 2021 и 2023 гг.
18 июля 2025 года Национальный аэропорт Минск получил Премию Правительства Республики Беларусь в области качества. Престижную награду, которая присуждается предприятиям за выдающиеся достижения в управлении, инновациях и безупречном уровне сервиса, Национальный аэропорт Минск получил не впервые. Звания лауреата Премии Правительства Республики Беларусь за достижения в области качества аэропорт был удостоен также по итогам 2009 года, подтвердив это почетное звание в 2014, 2017 и 2020 годах.
4 июня 2025 года Национальный аэропорт Минск стал победителем конкурса «Лучший аэропорт года» в номинации «Лучший аэропорт стран СНГ» по итогам работы за 2024 год. Конкурс среди авиагаваней стран СНГ ежегодно проводится Ассоциацией «Аэропорт» гражданской авиации стран-участниц СНГ, членом которой минский аэропорт является с 1997 года.
6 июня 2025 года в аэропорту Минск прошла презентация нового типа воздушного судна в парке Belavia – широкофюзеляжного Airbus 330-200, что открыло новую веху как для авиакомпании, так и для гражданской авиации суверенной Беларуси в целом. Первый дальнемагистральный маршрут Belavia из Национального аэропорта Минск – Минск-Санья-Минск. Помимо рейсов в Китай, были открыты рейсы по таким направлениям, как Таиланд, Вьетнам, Шри-Ланка.
20 декабря 2026 года Минский аэропорт стал лауреатом Евразийской премии в области транспорта и логистики «Магистраль Awards-2025». Торжественная церемония вручения премии состоялась в Астане.
2026
Динамично развивающийся аэропорт
Национальный аэропорт Минск признан лауреатом конкурса «Лучший аэропорт стран СНГ» по итогам работы за 2025 год в номинации «Динамично развивающийся аэропорт»
30 января 2026 года Национальный аэропорт Минск провел первый в истории зимний споттинг. Морозный споттинг собрал более тридцати любителей авиафотографии из Беларуси и России.
29 мая 2026 года Национальный аэропорт Минск признан лауреатом конкурса «Лучший аэропорт стран СНГ» по итогам работы за 2025 год в номинации «Динамично развивающийся аэропорт». Конкурс среди аэропортов СНГ ежегодно проводится Ассоциацией «Аэропорт» Гражданской Авиации стран-участниц СНГ, членом которой минский аэропорт является с 1997 года.