Minsk National Airport
  • Вылеты
  • Прылёты
  • Схема аэрапорта
  • Як дабрацца
BY
RU EN CN
Minsk National Airport
BY
RU EN
  • Вылеты
    • Рэгістрацыя
    • Багаж
    • Перадпалётны надгляд
    • Мытны кантроль
    • Пагранічны кантроль
    • Бяспека
    • Дзеці, якія ляцяць без суправаджэння дарослых
    • Правілы перавозкі жывёл і раслін
    • Анкета пасажыра
  • Прылёты
    • Візавая падтрымка
    • Мытны кантроль
    • Пашпартны кантроль
    • Перасадка ў аэрапорце
    • Пошук багажу
    • Пашкоджаны багаж
    • Анкета пасажыра
  • Схема аэрапорта
  • Як дабрацца
    • Ў аэрапорт
    • З аэрапорта
    • Паркоўка
  • Расклад рэйсаў
    • Прылёты
    • Вылеты
  • Аэрапорт
    • Аб аэрапорце
    • Кіраўніцтва
    • Гісторыя
    • Вакансіі
    • Дасягненні
    • Статыстыка
    • Стратэгія і перспектывы развіцця
    • Менеджмент якасці
    • Авіякампаніі
    • Звароты
    • Процідзеяння карупцыі
    • Опросы
    • Защита персональных данных
  • Партнёрам
    • Аэродром Орша
    • Автомобильным перевозчикам
    • Организациям по наземному обслуживанию воздушных судов
    • Для авіякампаній
    • Рэкламадаўцам
    • Прапускны рэжым
  • Прэс-служба
    • Навіны
    • Фотагалерэя
    • Відэагалерэя
    • Інфармацыя для СМІ
    • Лагатып
  • Кантакты
    • Кантакты аддзелаў
    • Аэрапорт на карце
    • Зваротная сувязь
  • Карта сайта
  • Паслугi
  • Карысная інфармацыя
Грузавыя перавозкі
Турыстычныя паслугі
Навучальны цэнтр авіяцыйнай бяспекі ІCАО
  1. Главная страница
  2. Аэрапорт
  3. Менеджмент якасці

Аэрапорт

Менеджмент якасці

Кіраўніцтва РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» разумее важнасць укаранення і сертыфікацыі міжнародных сістэм менеджменту ў дзейнасць прадпрыемства для павышэння яго канкурэнтаздольнасці і выхаду на міжнародны рынак авіяцыйных паслуг.

З 2005 года ў РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» пачалася паэтапная работа па стварэнні і ўкараненні сістэмы менеджменту якасці прадпрыемства ў адпаведнасці з патрабаваннямі міжнароднага стандарту ISO 9001. У той жа час была вызначана сфера распаўсюджання гэтай сістэмы. Яна ўключае ў сябе:

  • прадастаўленне паслуг авіякампаніям, пасажырам і іншым кліентам авіяцыйнай сферы дзейнасці;
  • абслугоўванне паветраных суднаў на пероне аэрапорта;
  • абслугоўванне пасажыраў і багажу на вылет і прылёт;
  • апрацоўка грузаў;
  • забеспячэнне харчаваннем на борце;
  • радыётэхнічнае забеспячэнне палётаў;
  • электрасвятлотэхнічнае забеспячэнне палётаў;
  • аэрадромнае забеспячэнне палётаў;
  • спецаўтатранспартнае забеспячэнне палётаў;
  • аварыйна-выратавальнае і проціпажарнае забеспячэнне палётаў;
  • забеспячэнне авіяцыйнай бяспекі і рэгулярнасці палётаў.

Ужо ў 2007 годзе па рэзультатах аўдыту, праведзенага міжнародным органам па сертыфікацыі сістэм менеджменту, прадпрыемства пацвердзіла адпаведнасць сістэмы менеджменту якасці патрабаванням міжнароднага стандарту ISO 9001. Пасля завяршэння аўдыту РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» быў выдадзены сертыфікат адпаведнасці, згодна з якім сістэма менеджменту якасці нашага прадпрыемства адпавядае патрабаванням міжнароднага стандарту ISO 9001.

Штогод РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» пацвярджае дзеянне сертыфіката адпаведнасці, пастаянна ўдасканальваючы сістэмы менеджменту прадпрыемства.

У рамках сістэмы менеджменту якасці распрацаваны стандарты арганізацыі, вызначаны і дакументаваны працэсы, праводзяцца ўнутраныя аўдыты, ацэнка задаволенасці спажыўцоў і іншая дзейнасць, накіраваная на ўдасканаленне сістэмы менеджменту прадпрыемства і павышэнне задаволенасці і даверу спажыўцоў авіяцыйных паслуг.

Укараненне на прадпрыемстве патрабаванняў міжнароднага стандарту ISO 9001 стала падставай для распрацоўкі і ўкаранення іншых сістэм менеджменту, якія адпавядаюць міжнародным стандартам: сістэмы экалагічнага менеджменту (ISO 14001), сістэмы менеджменту бяспекі прадуктаў харчавання (ISO 22000), сістэмы менеджменту прафесійнага здароўя і бяспекі працы (OHSAS 18001).

Неабходна адзначыць, што асноўнымі перавагамі сертыфікаваных сістэм менеджменту з’яўляюцца:

  • павышэнне даверу спажыўцоў авіяцыйных паслуг як у Рэспубліцы Беларусь, так і на міжнародных рынках;
  • выяўленне і ўстараненне праблем арганізацыі вытворчасці, што дае магчымасць знізіць колькасць прэтэнзій да якасці і павялічыць колькасць станоўчых водзываў, а таксама павысіць узровень карпаратыўнай культуры сэрвісу спажыўцоў авіяцыйных паслуг.

Доўгія гады паспяховай працы на рынку авіяцыйных паслуг Беларусі даюць магчымасць нам з гонарам сцвярджаць, што РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» - гэта  якасць, якая заўсёды на вышыні!

 

Авіякампаніі
  • Аб аэрапорце
  • Кіраўніцтва
  • Гісторыя
  • Вакансіі
  • Дасягненні
  • Статыстыка
  • Стратэгія і перспектывы развіцця
  • Менеджмент якасці
  • Авіякампаніі
  • Звароты
  • Процідзеяння карупцыі
  • Опросы
  • Защита персональных данных
Minsk National Airport
211
+375 17 279 13 00 +375 17 279 17 30
ЗВАНОК ПЛАТНЫ (A1, МТС, LIFE)
Партнёрам
  • Рэкламадаўцам
  • Прапускны рэжым
Пасажырам
  • Вылеты
  • Прылёты
  • Пошук багажу
  • Анкета пасажыра
  • Защита персональных данных
Як дабрацца
  • Паркоўка
  • Грамадскі транспарт
Кантакты
  • Кантакты аддзелаў
  • Аэрапорт на карце
  • Зваротная сувязь
  • Звароты
Iнтэрнэт-рэсурсы
Дэпартамент па авіяцыі Мiнiстэрства транспарту и камунiкацый Рэспублiкi Беларусь Каталог афiцыйных рэсурсаў Афiцыйны Iнтэрнэт –партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал
Мы ў сацыяльных сетках
© 2019 РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» УНП 600048566
+375 17 279 13 00 • info@airport.by
Карта сайта
Разработка сайта Piplos Media

Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies

Подробнее