Minsk National Airport
  • Вылеты
  • Прылёты
  • Схема аэрапорта
  • Як дабрацца
BY
RU EN CN
Minsk National Airport
BY
RU EN CN
  • Вылеты
    • Рэгістрацыя
    • Багаж
    • Перадпалётны надгляд
    • Мытны кантроль
    • Пагранічны кантроль
    • Бяспека
    • Дзеці, якія ляцяць без суправаджэння дарослых
    • Правілы перавозкі жывёл і раслін
    • Анкета пасажыра
  • Прылёты
    • Візавая падтрымка
    • Мытны кантроль
    • Пашпартны кантроль
    • Перасадка ў аэрапорце
    • Пошук багажу
    • Пашкоджаны багаж
    • Анкета пасажыра
  • Схема аэрапорта
  • Як дабрацца
    • Ў аэрапорт
    • З аэрапорта
    • Паркоўка
  • Расклад рэйсаў
    • Прылёты
    • Вылеты
  • Аэрапорт
    • Аб аэрапорце
    • Кіраўніцтва
    • Гісторыя
    • Вакансіі
    • Дасягненні
    • Статыстыка
    • Стратэгія і перспектывы развіцця
    • Менеджмент якасці
    • Авіякампаніі
    • Звароты
    • Процідзеяння карупцыі
    • Опросы
    • Защита персональных данных
  • Партнёрам
    • Аэродром Орша
    • Автомобильным перевозчикам
    • Организациям по наземному обслуживанию воздушных судов
    • Для авіякампаній
    • Рэкламадаўцам
    • Прапускны рэжым
  • Прэс-служба
    • Навіны
    • Фотагалерэя
    • Відэагалерэя
    • Інфармацыя для СМІ
    • Лагатып
  • Кантакты
    • Кантакты аддзелаў
    • Аэрапорт на карце
    • Зваротная сувязь
  • Карта сайта
  • Паслугi
  • Карысная інфармацыя
Грузавыя перавозкі
Турыстычныя паслугі
Навучальны цэнтр авіяцыйнай бяспекі ІCАО
  1. Главная страница
  2. Вылеты
  3. Перадпалётны надгляд

Вылеты

Перадпалётны надгляд

Перадпалётны надгляд

У мэтах гарантавання бяспекі перад пасадкай на борт паветранага судна вам трэба прайсці ў аэрапорце перадпалётны надгляд.

Надгляд пасажыраў рэйсаў у Расійскую Федэрацыю праводзіцца пасля рэгістрацыі на рэйс у пунктах надгляду E, F, міжнародных рэйсаў – у пункце надгляду A і зоне надгляду B.

Перадпалётны надгляд пасажыраў, ручной паклажы і багажу праводзіцца з прымяненнем тэхнічных і спецыяльных сродкаў, а таксама ручным (кантактным) метадам.

Пасажыр, які адмовіўся прайсці перадпалётны надгляд, да палёту не дапускаецца.

Пры праходжанні перадпалётнага надгляду пасажыру прапануецца прадаставіць для праверкі з дапамогай тэхнічных сродкаў надгляду (інтраскопа) усе прыналежныя яму рэчы. У тым ліку верхняе адзенне, абутак, рамяні, ключы, цыгарэты, партсігары, мабільныя тэлефоны і г. д. Сам пасажыр павінен прайсці цераз рамку стацыянарнага металадэтэктара, або зайсці ў камеру сістэмы сканіравання чалавека.

Пасажыры, маючыя імплантаваныя апараты, стымулюючыя сардэчную дзейнасць, праходзяць праз ручны (кантактны) метад надгляду і (або) асабісты (індывідуальны) надгляд без прымянення тэхнічных сродкаў.

Паважаныя пасажыры!

Звярніце ўвагу, пасажырам забаронена правозіць у якасці багажу пералічаныя ніжэй небяспечныя прадметы і рэчывы:

  • выбуховыя рэчывы;
  • сціснутыя і звадкаваныя газы;
  • лёгказагаральныя вадкасці і цвёрдыя рэчывы;
  • радыеактыўныя матэрыялы;
  • акісляльнікі і перакісы, адбельвальнікі;
  • ядавітыя і атрутныя рэчывы;
  • едкія і каразійныя рэчывы.

Паляўнічую і спартыўную (грамадзянскую) зброю і боепрыпасы можна правозіць у самалёце, каліёсць дакументы на права яго (іх) захоўвання, нашэння, вывазу з краіны. Дзеянні ўладальніка зброі (боепрыпасаў) для яго перавозкі паветраным транспартам выкладзены тут.

У дадатак да вышэйпералічанага пасажыры не могуць правозіць у ручной паклажы колючыя і рэжучыя прадметы, а таксама вадкасці (гелі, аэразолі, крэмы), аб’ём ёмістасцей якіх перавышае 100 мл. Агульны аб’ём перавозімых вадкасцей − да аднаго літра.

Пры неабходнасці азнаёмцеся з падрабязным пералікам прадметаў і рэчываў, якія забаронены для перавозкі ў салоне паветранага судна і ў ручной паклажы.

Адміністрацыя аэрапорта, авіякампаніі мае права прымаць рашэнне аб увядзенні дадатковых мер па забеспячэнні авіяцыйнай бяспекі.

Для спрашчэння праходжання праз пункты надгляду пасажырам неабходна:

  • прад’явіць усе наяўныя вадкасці інспектару надгляду для праверкі;
  • зняць верхняе адзенне, якое правяраецца асобна ў час надгляду пасажыра;
  • з ручной паклажы дастаць і ўключыць ноўтбукі і іншыя электрычныя/электронныя прыборы, надгляд якіх праводзіцца асобна.

ПАСАЖЫРЫ МАЮЦЬ ПРАВА:

  • здаваць у багаж вадкасці, аэразолі, гелі (абмежаванне дзейнічае толькі для ручной паклажы);
  • браць у ручную паклажу неабходныя на працягу палёту медыкаменты, дыетычнае харчаванне, уключаючы ежу для дзяцей. Пры гэтым ад пасажыра пры праходжанні працэдуры надгляду могуць запатрабаваць растлумачэння аб тым, што вышэйпералічаныя прадметы яму сапраўды неабходны;
  • купляць вадкасці, аэразолі і гелі ў стэрыльнай зоне аэрапорта, або на борце паветранага судна. Калі тавары прададзены ў спецыяльнай запячатанай упакоўцы, то іх не трэба адкрываць да заканчэння палёту. Калі Вы з’яўляецеся трансферным пасажырам, то не адкрывайце пакет да праходжання надгляду ў аэрапортах трансферу і да канцавога пункта.

Увага!

Пасажырам паветранага транспарту забараняецца прымаць ад пабочных асоб чамаданы, пасылкі і іншыя прадметы для перавозкі на борце паветранага судна, або для часовага захоўвання ў залах чакання і на прылеглай тэрыторыі.

Калі ласка, адносьцеся з разуменнем да патрабаванняў работнікаў службы авіяцыйнай бяспекі, бо ВАША БЯСПЕКА – ГЭТА ІХ РАБОТА.

Паважаныя пасажыры!

Інфармуем Вас аб вядзенні з 21.11.2016 года забароны на правоз усімі пасажырамі ў зарэгістраваным багажы і перавозцы толькі ў ручной паклажы:

  • партатыўвных курыльных устройстваў з батарэйным сілкаваннем.

ЗАБАРОНЕНА перавозка ў ручной паклажы або зарэгістраваным багажы электронных устройстваў, якія самабалансуюцца і прыводзяцца ў дзеянне літыевымі або іонна-літыевымі батарэямі. Такія ўстройствы класіфікаваны ААН як небяспечныя грузы.

Да такіх устройстваў адносіцца хаверборды, міні-сегвеі, монакола (airwheel), электрычныя монацыклы (solowheel), розныя віды скутараў (balancewheel) і да т.п.

У час палёту батарэі, што знаходзяцца ва ўстройствах, такіх як ноўтбукі, фотаапараты, кінакамеры, мабільныя тэлефоны і інш., павінны быць прыведзены ў рэжым «Выключана». Таксама неабходна прыняць меры, гарантуючыя, што ва ўстройствах, змешчаных у зарэгістраваны багаж, батарэі не змогуць самаадвольна актывавацца.

Запасныя батарэі не могуць знаходзіцца ў зарэгістраваным багажы!

Клемы ўсіх запасных батарэй павінны быць ахаваны ад кароткага замыкання. Для гэтага батарэі павінны знаходзіцца ў арыгінальнай фабрычнай упакоўцы або іх клемы абматаны ізаляцыйнай стужкай або кожная батарэя змешчана ў асобны пластыкавы пакет.

Перавозка літыевых батарэй на паветраным судне залежыць ад канфігурацыі літыевай батарэі або яе магутнасці ў ват-гадзінах (для перазараджальных) або колькасці літыю (для неперазараджальных).

ПРАВІЛЫ  ПРАВОЗУ  ЛІТЫЕВЫХ  БАТАРЭЙ

Для таго, каб перавесці ампер-гадзіны ў ват-гадзіны, памножце ампер-гадзіны на напружанне).

 

Магутнасць у Вт·гадз або колькасць Li

Перавозка ў ручной паклажы

Перавозка ў  багажы

Патрэбны дазвол авіякампаніі

≤ 100 Вт·гадз

(2 грамы) ва ўстройстве

ТАК

ТАК

НЕ

≤ 100 Вт·гадз

(2 грамы) ва ўстройстве

ТАК

(без абмежаванняў)

НЕ

НЕ

> 100 ≤ 160 Вт·гадз ва ўстройстве

ТАК

ТАК

ТАК

> 100 ≤ 160 Вт·гадз асобна

ТАК

(максімум 2)

НЕ

ТАК

> 160 Вт·гадз

Павінны быць заяўлены да перавозкі ў якасці небяспечнага грузу

Павінны быць заяўлены да перевозкі ў якасці небяспечнага грузу

Павінны быць заяўлены да перавозкі ў якасці небяспечнага грузу

Рэкамендуем для ўдакладнення падрабязнай інфармацыі адносна канкрэтнага перавозімага электроннага ўстройства з сілкаваннем ад літыевых батарэй загадзя звярнуцца да прадстаўніка авіякампаніі, што ажыццяўляе Вашу перавозку.

  • Пералік небяспечных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў, забароненых (дазволеных з захаваннем неабходных умоў) да перавозкі на борце паветранага судна, якія вызначаны Міжнароднай арганізацыяй грамадзянскай авіяцыі (ІКАО) і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь у галіне авіяцыйнай бяспекі

 

 

Мытны кантроль
  • Рэгістрацыя
  • Багаж
  • Перадпалётны надгляд
  • Мытны кантроль
  • Пагранічны кантроль
  • Бяспека
  • Дзеці, якія ляцяць без суправаджэння дарослых
  • Правілы перавозкі жывёл і раслін
  • Анкета пасажыра
Minsk National Airport
211
+375 17 279 13 00 +375 17 279 17 30
ЗВАНОК ПЛАТНЫ (A1, МТС, LIFE)
Партнёрам
  • Рэкламадаўцам
  • Прапускны рэжым
Пасажырам
  • Вылеты
  • Прылёты
  • Пошук багажу
  • Анкета пасажыра
  • Защита персональных данных
Як дабрацца
  • Паркоўка
  • Грамадскі транспарт
Кантакты
  • Кантакты аддзелаў
  • Аэрапорт на карце
  • Зваротная сувязь
  • Звароты
Iнтэрнэт-рэсурсы
Дэпартамент па авіяцыі Мiнiстэрства транспарту и камунiкацый Рэспублiкi Беларусь Каталог афiцыйных рэсурсаў Афiцыйны Iнтэрнэт –партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал
Мы ў сацыяльных сетках
© 2019 РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» УНП 600048566
+375 17 279 13 00 • info@airport.by
Карта сайта
Разработка сайта Piplos Media

Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies

Подробнее