Пашпартны кантроль
Па прылёце ў Нацыянальны аэрапорт Мінск у міжнародныя сектары прылётаў 1-4 Вам неабходна прайсці пашпартны кантроль.
У аэрапорце функцыянуе сістэма размеркавання пасажырапатоку па грамадзянскай прыналежнасці. Кожная памежная кабіна абсталявана святлодыёдным табло з неабходнай для пасажыраў інфармацыяй.
Калі Вы прыбываеце з гарадоў Расійскай Федэрацыі ў сектара прылётаў 5-6, пашпартны кантроль праходзіць не трэба.
Больш падрабязна аб парадку перасячэння мяжы Рэспублікі Беларусь можна даведацца на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.