Aўтастаянкi
Паважаныя пасажыры, госці і наведвальнікі Нацыянальнага аэрапорта Мінск!
Інфармуем, што з 03.04.2024, у сувязі з перадачай тэрыторыі пад будаўнічую пляцоўку ў рамках рэалізацыі аб'екта «часовая плоскасная Аўтамабільная стаянка на прылеглай тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», на перыяд правядзення будаўнічых работ па вышэйпаказаным аб'екце аўтастаянка Р3 будзе зачынена.
Просім вас планаваць паездку ў Нацыянальны аэрапорт Мінск загадзя. Пры неабходнасці - скарыстацца грамадскім транспартам ці паслугамі таксі. З раскладам грамадскага транспарту можна азнаёміцца ў раздзеле Як дабрацца.
Калі вы плануеце прыехаць у аэрапорт на асабістым аўтамабілі, рэкамендуем зрабіць гэта загадзя, каб выбраць найбольш прымальны для Вас варыянт размяшчэння Вашага транспартнага сродку.
Для зручнасці наведвальнікаў Нацыянальнага аэрапорта Мінск на прывакзальнай плошчы аэравакзальнага комплексу арганізавана работа аўтастаянак:
- Р1 - на 1235 месцаў-з правага боку перад уездам на кантраляваную тэрыторыю прывакзальнай плошчы аэравакзальнага комплексу;
- Р2 - на 138 месцаў – ўнутры кантралюемай тэрыторыі прывакзальнай плошчы аэравакзальнага комплексу;
- Р3 - часовая пляцоўка са штучным пакрыццём на 1579 месцаў - з левага боку ад пункта ўезду на кантраляваную тэрыторыю прывакзальнай плошчы аэравакзальнага комплексу (у непасрэднай блізкасці ад АЗС «Белнафтахім»); ЗАЧЫНЕНА з 03.04.2024
- бясплатная паркоўка - на 4 месца (размешчана за музеям авiяцыйная тэхнiкi)
Звяртаем увагу, што ў выпадку пастаноўкі транспартнага сродку на стаянках Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» на тэрмін менш за 1 дзень, вы маеце магчымасць значна зэканоміць асабістыя грашовыя сродкі: паставіўшы свой аўтамабіль на часовую пляцоўку са штучным пакрыццём на 1579 машынамесцаў (знаходзіцца з левага боку перад уездам на кантраляваную тэрыторыю прывакзальнай плошчы аэрапорта), Вам неабходна будзе аплаціць 1 рубель за 4 гадзіны стаянкі. За той жа перыяд часу на стаянцы 1235 машынамесцаў (размешчанай з правага боку перад уездам на тэрыторыю аэрапорта), аплата складзе 5 руб. 40 кап.
Тым самым, скарыстаўшыся нашай прапановай, вы не толькі зэканоміце свае грошы, але і падасце магчымасць іншым аўтаўладальнікам, якія пакідаюць межы Рэспублікі Беларусь на больш працяглы перыяд часу, скарыстацца прызначанай для гэтых мэтаў стаянкай на 1235 машынамесцаў, на якой прымяняецца дыферэнцыраваная форма аплаты.
Нагадваем Вам, што ў летні перыяд і падчас святочных дзён паслуга па захоўванні аўтатранспартных сродкаў на платнай ахоўнай стаянцы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск вельмі запатрабаваная. У пікавыя гадзіны вылетаў і прылётаў вольныя месцы на тэрыторыі аўтастаянкі на 1235 машынамесцаў адсутнічаюць. Уезд транспартных сродкаў на тэрыторыю аўтастаянкі ажыццяўляецца па факце наяўнасці свабодных месцаў (пры адсутнасці свабодных месцаў на тэрыторыі стаянкі аўтаматызаваная сістэма ўстанаўлівае забарону на ўезд).
1. Стаянка на 1235 машынамесцаў размешчана (з правага боку) перад уездам на кантраляваную тэрыторыю прывакзальнай плошчы аэравакзальнага комплексу. Дадзеная стаянка прызначана для працяглага захоўвання транспартных сродкаў наведвальнікаў РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск".
Больш падрабязна азнаёміцца з умовамі і правіламі карыстання, выкладзенымі ў Палажэннi, можна на інфармацыйным стэндзе ў пункце ўезду на тэрыторыю аўтастаянкі.
На аўтастаянцы на 1235 месцаў функцыянуе аўтаматычная сістэма ўліку часу і руху з відэафіксацыяй. Пры ўездзе на аўтастаянку кіроўца транспартнага сродку націскае кнопку на паркамаце і атрымлівае Разавы квіток са штрых-кодам, прыняцце якога азначае заключэнне дагавора захоўвання на ўмовах, вызначаных Палажэннем аб аўтамабільнай стаянцы, зацверджаным РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск".
Таксама, для вашай зручнасці можна скарыстацца паслугай браніравання парковачных месцаў на тэрыторыі дадзенай аўтастаянкі.
КОШТ ПАСЛУГ АЎТАСТАЯНКІ НА 1235 МАШЫНАМЕСЦАЎ:
першыя дзве гадзіны - 3,00 руб., суткі - 9,00 руб., тыдзень - 42,00 руб., месяц - 93,90 руб.
Няпоўная гадзіна захоўвання транспартнага сродку акругляецца да поўнай.
Прыклад разліку кошту захоўвання транспартнага сродку:
Аўтамабіль знаходзіўся на стаянцы 10 сутак і 10 гадзін 35 хвілін - з акругленнем: 11 сутак
ПРЫ ЧАСЕ СТАЯНКІ АДНАГО ТРАНСПАРТНАГА СРОДКУ ЗВЫШ АДНАГО МЕСЯЦА:
Пры захоўванні транспартнага сродку больш за месяц аплата вызначаецца, зыходзячы з платы за месяц, колькасці месяцаў захоўвання і колькасці сутак захоўвання (няпоўныя суткі акругляюцца да поўных).
Плата за адны суткі захоўвання: 2,70 руб. з ПДВ
Прыклад разліку кошту захоўвання транспартнага сродку на платнай ахоўнай стаянцы:
Аўтамабіль знаходзіўся на стаянцы 3 месяцы і 6 дзён.
За тры месяцы захоўвання кошт складзе 259,20 руб. (81,00 руб. × 3 месяцы),
за шэсць сутак – 16,20 руб. (2,70 руб. × 6 сутак).
Вынік: 259,2 руб.
Заўвагі:
а) Аплата праводзіцца ў адпаведнасці з зацверджаным прэйскурантам, дзеючым на дзень разліку за аказанне паслугі.
б) Калі транспартны сродак займае больш за адно машына-месца на стаянцы, плата спаганяецца:
- за 2 машына-месцы – калі гэта легкавы транспартны сродак з прычэпам;
- за 3 машына-месцы – калі гэта аўтобус, грузавы транспартны сродак і інш.
2. Стаянка на 138 машынамесцаў размешчана ўсярэдзіне КТПП АВК і прызначана для кароткатэрміновага захоўвання транспартных сродкаў. Кошт паслугі захоўвання ТС на дадзенай стаянцы складае 2,00 руб. за кожную гадзіну з моманту ўезду на яе тэрыторыю; няпоўная гадзіна знаходжання акругляецца да поўнай.
ЗВЯРТАЕМ ВАШУ ЎВАГУ! Гасцявая паркоўка, размешчаная каля стаянкі на 138 месцаў, прызначана для кароткатэрміновага знаходжання. Кошт за знаходжанне на дадзенай паркоўцы істотна адрозніваецца ад кошту знаходжання на стаянцы на 138 месцаў-20 хвілін без аплаты, 10 рублёў за кожную гадзіну знаходжання (тарыф аналагічны тарыфу за знаходжанне на кантраляванай тэрыторыі прывакзальнай плошчы). Азнаёміцца з тарыфамі вы можаце тут
3. Часовая агароджаная пляцоўка са штучным пакрыццём на 1579 машынамесцаў размешчана з левага боку ад уезду на КТПП АВК; кошт паслуг на дадзенай пляцоўцы складае 1,00 руб. за кожныя 4 гадзіны захоўвання транспартнага сродку.
Пры ўездзе на пляцоўку кіроўца транспартнага сродку націскае кнопку на паркамаце і атрымлівае разавы квіток са штрых-кодам, прыняцце якога азначае заключэнне дагавора захоўвання на ўмовах, вызначаных Палажэннем аб часовай пляцоўцы, зацверджаным РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск". Больш падрабязна азнаёміцца з умовамі і правіламі карыстання, выкладзенымі ў Палажэннi, можна на інфармацыйным стэндзе ў пункце выезду з тэрыторыі пляцоўкі.
Паважаныя кіроўцы! Пераканаўчая просьба выконваць правілы дарожнага руху і паркоўкі, а таксама патрабаванні схемы расстаноўкі і руху транспартных сродкаў на тэрыторыі пляцоўкі.
4. Бясплатная паркоўка - на 4 месца (размешчана за музеям авiяцыйная тэхнiкi)
Усе стаянкі і праезды да іх пазначаныя дарожнымі знакамі і інфармацыйнымі таблічкамі, якія ўстаноўлены паводле схемы арганізацыі дарожнага руху на прывакзальнай плошчы будынка аэравакзальнага комплексу, зацверджанай УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Для пасажыраў з абмежаванымі магчымасцямі:
Аплата за паслугі аўтастаянак за адно машына-месца не спаганяецца на працягу першых 4-х гадзін стаянкі транспартнага сродку:
- кіраванага інвалідамі I і II групы, інвалідамі ІІІ групы з парушэннямі апорна-рухальнага апарата;
- якi перавозiць інвалідаў I і II групы, інвалідаў III групы з парушэннямі апорна-рухальнага апарата, дзяцей-інвалідаў;
- удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны;
- ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў;
- Пры ўмове абавязковага прад'яўлення адпаведных дакументаў.
Дакументы прад'яўляюцца кантралёру ў павільён пры выездзе з ахоўнай платнай стаянкі.
Тэлефон адміністратара:
УВАГА: платныя ахоўныя аўтастаянкі не прызначаныя для транзітнага руху транспартных сродкаў.
Аплата за паслугу захоўвання транспартнага сродку ажыццяўляецца вадзіцелямі па дзеючых тарыфах у нацыянальнай валюце Рэспублікі Беларусь