Пошук багажу
Парадак дзеянняў авіяпасажыра ў выпадку непрыбыцця багажу выглядае наступным чынам. Не знайшоўшы багажу ў сектары выдачы багажу, неабходна:
- Застацца ў сектары выдачы багажу.
- Знайсці стойку "Lost & Found" (размешчаны ў зоне прылёту міжнародных i саюзных авіярэйсаў). Калі гэта стойка адсутнічае, знайці прадстаўніка авіякампаніі Вашага рэйса або супрацоўніка аэрапорта, які прысутнічае ў зоне выдачы багажу. Звяртаем Вашу ўвагу, што ўсю адказнасць за непрыбыццё багажу нясе авіякампанія, якая даставіла пасажыра ў канцавы пункт назначэння паветранай перавозкі.
- Аформіць акт аб няспраўнасці багажу ў 2 экзэмплярах (адзін для авіякампаніі, другі для Вас) з Вашымі данымі і данымі адрыўнога талона багажнай біркі (адрыўны талон павінен быць на пасадачным талоне). У акце аб няспраўнасці багажу падрабязна ўказаць характарыстыкі згубленага багажу: рэйс, форма, матэрыял, колер, памер, кампанія-вытворца сумкі/чамадана, бірка на багажы з Вашым імем.
- У выпадку непрыбыцця Вашага багажу або яго часткі, а таксама наяўнасці асобна перамяшчаемага багажу, рэкамендуем пры ўездзе запоўніць мытныя дэкларацыі і ісці праз “чырвоны” калідор мытні.
Пры знаходжанні згубленага багажу Вам патэлефануе прадстаўнік авіякампаніі або супрацоўнік аэрапорта і паведаміць час дастаўкі багажу на ўказаны ў акце адрас (калі дадзеная паслуга прадугледжана правіламі авіякампаніі). Дастаўка дасланага (раней непрыбыўшага) багажу ажыццяўляецца бясплатна.
Просім звярнуць увагу, служба пошуку багажу РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» ажыццяўляе паслугі па пошуку багажу для наступных авіякампаній:



