Рэкламадаўцам
Рэклама ў нашым аэрапорце вызначаецца якасцю і высокай эфектыўнасцю
Рэклама ў аэрапорце мае шмат пераваг. Яна даступна для спажыўцоў кругласутачна, без перапынкаў на абед, незалежна ад пары года.
Умовы размяшчэння рэкламы:
- Гарантыйнае пісьмо на размяшчэнне рэкламы (Узор гарантыйнага пісьма на размяшчэнне рэкламы, Узор гарантыйнага пісьма на размяшчэнне рэкламнай прадукцыі)
- Прадастаўленне на папяровым носьбіце ўзгодненага эскіза.
Умовы правядзення і выканання работ (мантаж, замена сюжэта, тэхнічнае абслугоўванне, дэмантаж) тэхнічных сродкаў рэкламы (Узор гарантыйнага пісьма на правядзенне работ)
Парадак падачы заявак на арганізацыю фота- і відэаздымак на камерцыйнай аснове
Здымкі рэкламных ролікаў, эпізодаў мастацкіх фільмаў на аб’ектах аэрапорта праводзяцца на дагаворнай аснове.
Кошт правядзення здымак вызначаецца дзеючым прэйскурантам, пасля чаго з арганізацыяй-заяўнікам, якая плануе здымкі, заключаецца дагавор і выстаўляецца рахунак.
Для арганізацыі здымак на камерцыйнай аснове неабходна накіраваць заяўку на імя генеральнага дырэктара РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» у электронным выглядзе на фірменным бланку юрыдычнай асобы на адрас прыёмнай info@airport.by або па факсе +375 17 279 17 68.
У выпадку, калі па віне арганізацыі-заяўніка здымкі не былі ажыццёўлены, або былі ажыццёўлены ў больш кароткі тэрмін, чым планавалася, грашовыя сродкі арганізацыі-заяўніку не вяртаюцца.
Увага! Служба бяспекі Нацыянальнага аэрапорта Мінск пакідае за сабой права адмовіць у правядзенні здымак без тлумачэння прычын.
- Гарантыйнае пісьмо на правядзенне здымак (Узор гарантыйнага пісьма)
- Тэрмін падачы гарантыйнага пісьма за 10 рабочых дзён да плануемага дня правядзення здымак.
Расцэнкі на рэкламныя паслугі:
Час работы аддзела рэкламы:
- панядзелак - чацвер з 8:40 да 17:20, пятнiца з 8:40 да 16:05;
- Абедзенны перапынак з 13:00 да 13:25.
Тэлефоны:
E-mail: reklama@airport.by