Суправаджэнне ў аэрапорце
У выпадку неабходнасці суправаджэння асоб з абмежаванымі магчымасцямі супрацоўнікамі аэрапорта (з моманту прыбыцця ў будынак аэравакзальнага комплексу і да пасадкі на борт самалёта) або аказання іншай дапамогі, неабходна звязацца з намі адным са спосабаў:
У зале чакання прылёту (1 паверх)
- скарыстайцеся радыёдаведкай Месца сустрэчы 1 (уваход 1-2, злева каля калоны)
У зале чакання вылету (3 паверх)
- скарыстайцеся радыёдаведкай Месца сустрэчы 2 (уваход 3, справа ад стойкі рэгістрацыі № 43 каля калоны);
- звярніцеся на інфармацыйную стойку (уваход 2, насупраць стоек рэгістрацыі № 22, 23).
Супрацоўнікі аэрапорта абавязваюцца:
- 24 гадзіны ў суткі аказваць дапамогу пасажырам з абмежаванымі магчымасцямі;
- прадастаўляць інвалідныя крэслы (у выпадку неабходнасці);
- суправаджаць пасажыра;
- аказваць дапамогу ў праходжанні пагранічнага, мытнага кантролю і іншых працэдур афармлення;
- заказваць медыцынскі транспарт праз лекара медыцынскага пункту для транспарціроўкі пасажыра да самалёта (пры неабходнасці);
- аказваць дапамогу пры пасадцы ў самалет;
- дапамагаць у афармленні багажу пасажыра.
Важна!
Пры браніраванні і куплі авіябілета варта праінфармаваць спецыяліста офіса продажаў абранай Вамі авіякампаніі аб неабходнасці дапамогі пры пасадцы і высадцы з самалёта, а таксама ў час палёту. Мінімальны тэрмін для паведамлення аб патрэбах ў абслугоўванні – 48 гадзін да часу вылету/прылёту, названага ў авіяквітках.