VIP/CIP-зала
Паважаныя пасажыры!
Тарыфы на абслугоўванне ў зале афіцыйных асоб і дэлегацый Вы можаце ўдакладніць па тэлефоне:
- +375 17 279 19 41 – спецыяліст аддзела па арганізацыі абслугоўвання пасажыраў маб. тэл.
- +375 33 901 73 33 маб. тэл. (кругласутачна).
Як зрабіць сваё знаходжанне ў аэрапорце больш камфортным?
Вы і асобы, якія Вас суправаджаюць, можаце скарыстацца паслугамі VIP/CIP-залы незалежна ад класа абслугоўвання ў самалёце і тыпу рэйса. VIP/CIP-зала прызначана для забеспячэння індывідуальнага абслугоўвання пасажыраў. Зала абсталявана камфартабельнымі індывідуальнымі зонамі адпачынку, барам, туалетнымі пакоямі, тэлефоннай і факсімільнай сувяззю, Інтэрнэт.
У VIP/CIP-зале Нацыянальнага аэрапорта Мінск абслугоўваюцца пасажыры, маючыя білеты на дзень абслугоўвання, а асобы, якія іх праводзяць і сустракаюць, – па прад’яўленні дакумента, што засведчвае асобу. Абслугоўванне праводзіцца на падставе пісьмовай заяўкі (пры наяўным разліку заяўка падаецца за 1 суткі, пры безнаяўным разліку – за 3 сутак).
Увага! Паважаныя пасажыры! У VIP/CIP-зале могуць быць аформлены толькі дзелавыя візы. Турыстычныя візы не афармляюцца.
У Нацыянальным аэрапорце Мінск могуць быць аформлены візы толькі тым пасажырам, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь замежнымі рэйсамі. Замежныя грамадзяне, якія прыбываюць з Расійскай Федэрацыі, атрымліваюць візу іншым устаноўленым заканадаўствам парадкам.
Звярніце ўвагу!
Калі ў Вас набыты білет бізнес-класа, прайшоўшы рэгістрацыю на рэйс агульным парадкам, Вы можаце па запрашэнні прайсці ў бізнес-залу. Там Вам будуць прапанаваны закускі і напіткі, якія ўключаны ў кошт Вашага авіябілета. Паслугі VIP/CIP-залы аплачваюцца асобна.
Як ажыццяўляецца абслугоўванне VIP/CIP-зале пасажыраў, якія вылятаюць?
У дзень вылету на стойцы рэгістрацыі пасажыраў VIP/CIP-залы Вас будзе чакаць Ваш персанальны агент па арганізацыі пасажырскіх авіяцыйных перавозак. Агент выканае ўсе працэдуры па прыёме Вашых палётных дакументаў і багажу, удакладніць Вашы пажаданні па размяшчэнні ў салоне паветранага судна.
Пасля ўдакладнення інфармацыі па палёце Вас праводзяць у зону адпачынку пасажыраў. Праходжанне пашпартнага, мытнага, санітарнага кантролю і надгляду супрацоўнікамі службы авіяцыйнай бяспекі будзе арганізавана ў CIP-зале. Пасля праходжання ўсіх перадпалётных працэдур, Вам будзе прапанавана прайсці на борт самалёта.
На борт Вас даставяць асобным транспартам або праводзяць па асобным выхадзе на пасадку (калі пасадка будзе праводзіцца цераз тэлетрап). Усю неабходную Вам інфармацыю адносна палёту Вам прадаставіць агент па абслугоўванні пасажыраў.
Як ажыццяўляецца абслугоўванне ў VIP/CIP-зале пасажыраў, якія прылятаюць?
У Нацыянальным аэрапорце Мінск каля трапа самалёта Вас будзе сустракаць Ваш персанальны агент па арганізацыі пасажырскіх перавозак са спецыяльнай таблічкай. Вас даставяць у VIP/CIP-залу, забяспечаць пасляпалётнае афармленне дакументаў, а таксама дастаўку багажу і загрузку яго ў транспартны сродак (па Вашым жаданні).
У КОШТ АБСЛУГОЎВАННЯ ЎКЛЮЧАНЫ ХАРЧАВАННЕ, НАПІТКІ І СПІРТНОЕ БЕЛАРУСКАЙ ВЫТВОРЧАСЦІ. ДЛЯ ЗАКАЗУ ГАРАЧАГА ХАРЧАВАННЯ НЕАБХОДНА ПАПЯРЭДНЕ СФАРМІРАВАЦЬ ЗАКАЗ, ПАТЭЛЕФАНАВАЎШЫ ПА НУМАРЫ +375 17 279 19 78. ЗАКАЗ НА ГАРАЧАЕ ХАРЧАВАННЕ ПРЫМАЕЦЦА ШТОДНЯ З 9:00 ДА 20:00, АЛЕ НЕ ПАЗНЕЙ , ЧЫМ ЗА 2 (ДЗВЕ) ГАДЗІНЫ ДА ПАДАЧЫ СТРАВЫ ПАСАЖЫРУ CIP-ЗАЛЫ. ХАЛОДНЫЯ ЗАКУСКІ І КАНДЫТАРСКІЯ ВЫРАБЫ ПРАДАСТАЎЛЯЮЦЦА БЕЗ ПАПЯРЭДНЯГА ЗАКАЗУ.
ЧАС ЗНАХОДЖАННЯ Ў ВІП-ЗАЛЕ АБМЕЖАВАНЫ ДА 3 ГАДЗІН. ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ 3 ГАДЗІН КОЖНАЯ НАСТУПНАЯ ГАДЗІНА АПЛАЧВАЕЦЦА ДАДАТКОВА ў адпаведнасці з дзеючымі тарыфамі на дзень абслугоўвання.
Поўны пералік паслуг у VIP/CIP-зале:
- індывідуальная рэгістрацыя авіяпасажыраў і афармленне багажу;
- інфармаванне наведвальнікаў аб часе вылету/прылёту паветранага судна;
- сустрэча пасажыраў каля трапа паветранага судна/у зале і прадастаўленне асобнага транспарту з суправаджэннем для дастаўкі ў залу/да паветранага судна;
- прадастаўленне памяшкання для чакання з павышаным узроўнем камфортнасці;
- арганізацыя праходжання санітарнага, мытнага і пагранічнага кантролю;
- забеспячэнне надгляду службай авіяцыйнай бяспекі;
- дастаўка багажу па жаданні пасажыра ў залу або да транспартнага сродку;
- кантроль колькасці месцаў багажу, афармленне і загрузка багажу ў паветранае судна;
- заказ таксі (па заяўцы пасажыра);
- упакоўка багажу (па жаданні пасажыра за асобную плату);
- прадастаўленне свежай прэсы, часопісаў, каталогаў і інш.;
- прадастаўленне картак доступу ў сетку інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi (на бязвыплатнай аснове);
- прадастаўленне харчавання ў адпаведнасці з меню, заказ прымаецца не пазней, чым за 2 (дзве) гадзіны да падачы стравы пасажыру VIP/CIP-залы;
- прадастаўленне тэлефоннай і факсімільнай сувязі па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- садзейнічанне пасажыру ў афармленні медыцынскай страхоўкі;
- прадастаўленне неабходнай інфармацыі (па жаданні пасажыра).
- тым, хто аплаціў паслугі VIP/CIP-залы, памяшканне для перагавораў прадастаўляецца бясплатна.
Заўвага:
Аплата за абслугоўванне ў VIP/CIP-зале праводзіцца выключна ў беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дату аказання паслугі. Тарыфы ў замежнай валюце (Еўра, долары ЗША, расійскія рублі) прымаюцца выключна пры безнаяўнай форме разліку юрыдычнымі асобамі – нерэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь.
- У тарыф за карыстанне VIP/CIP-залай у Нацыянальным аэрапорце Мінск уключаны кошт харчавання, доступ да сеткі Wi-Fi – бясплатна.
- У выпадку інфармавання выканаўцы заказчыкам аб адмене заяўкі на абслугоўванне VIP/CIP-зале пасля моманту пачатку абслугоўвання або няяўкі асоб, якія падлягаюць абслугоўванню, да моманту пачатку абслугоўвання без інфармавання плата вызначаецца ў памеры 20% кошту паслуг, запланаваных да аказання згодна з пададзенай заяўкай, і ўтрымліваецца з сумы папярэдняй аплаты, унесенай заказчыкам.
- ПДВ прымяняецца да вышэйуказаных тарыфаў у адпаведнасці з дзеючым падатковым заканадаўствам.
- Дзеці ва ўзросце да 2-х гадоў абслугоўваюцца без аплаты.
Для заказу абслугоўвання накіруйце заяўку (для аплаты па безнаяўнай або наяўнай форме разліку, карткамі: БЕЛКАРТ, Visa, Master Card) па факсе +375 17 279 13 98, а таксама па адрасе электроннай пошты vipzal@airport.by
За дадатковую плату можна скарыстацца паслугамі бара залы афіцыйных дэлегацый.
Рэжым работы бара: кругласутачна
У бары наведвальнікам залы афіцыйных дэлегацый прапануецца разнастайнае меню, у якім шырокі асартымент алкагольных і безалкагольных напіткаў, кавы і чаю, фірменныя закускі і дэсертныя стравы, кандытарскія вырабы ўласнай вытворчасці і беларускіх вытворцаў. Разлік праводзіцца ў беларускіх рублях, а таксама да аплаты прымаюцца банкаўскія карткі. Заказ прымаецца не пазней, чым за 2 (дзве) гадзіны да падачы стравы пасажыру CIP-залы па тэлефоне +375 17 279 19 78 або за суткі да абслугоўвання па інтэрнэце: vip.co.catering@airport.by
Пры безнаяўнай форме аплаты за паслугі бара неабходна аформіць дагавор (тэл. спецыяліста па дагаворнай рабоце +375 17 279 14 46) або адправіць гарантыйнае пісьмо на імя начальніка службы «Кейтэрынг» (тэл./ факс +375 17 279 13 28/ +375 17 279 19 78).
Інфармацыя гарантыйнага пісьма павінна змяшчаць:
- Дата вылету/прылёту;
- Час вылету/прылёту;
- Маршрут;
- Колькасць чалавек (пасажыраў, суправаджальнікаў);
- Рэквізіты заказчыка.
Абмеркаваць меню і форму абслугоўвання можна з адміністратарам залы аддзела спецабслугоўвання службы «Кейтэрынг» па тэлефоне +375 17 279 19 78 (кругласутачна).
Месцаразмяшчэнне: левае крыло аэравакзальнага комплексу, 1–3 паверх.
Рэжым работы: кругласутачна
Тэлефон/факс:
- +375 17 279 13 98 - нумар для адпраўкі заяўкі на абслугоўванне,
- +375 17 279 19 41 - спецыяліст аддзела па арганізацыі абслугоўвання пасажыраў,
- маб. тэл. +375 33 901 73 33 (кругласутачна),
- Бухгалтар тэл. +375 17 279 22 97.
Будзем рады бачыць Вас у VIP/CIP-зале Нацыянальнага аэрапорта Мінск!