Месцы для курэння
Паважаныя пасажыры і наведвальнікі Нацыянальнага аэрапорта Мінск!
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 N 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва", забараняецца курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў, за выключэннем месцаў, спецыяльна прызначаных для гэтых мэт.
Для зручнасці гасцей у будынку аэрапорта арганізаваны спецыяльныя пакоі для курэння, курыльныя месцы, а таксама месцы, спецыяльна адведзеныя для курэння на тэрыторыі прывакзальнай плошчы, размешчаныя на нязначнай аддаленасці ад уваходаў у будынак тэрмінала.
Усяго на тэрыторыі аэравакзальнага комплексу ўстаноўлены 2 пакоі для курэння.
Месцы, спецыяльна адведзеныя для курэння на тэрыторыі прывакзальнай плошчы, указаны на схеме размяшчэння месцаў для курэння.