Уезд на прывакзальную плошчу
Паважаныя пасажыры, госці і наведвальнікі Нацыянальнага аэрапорта Мінск!
У цяперашні час рух транспартных сродкаў на кантралюемай тэрыторыі прывакзальнай плошчы аэравакзальнага комплексу РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" ажыццяўляецца ў адпаведнасці са схемай (гл. ніжэй):
Паважаныя вадзіцелі і наведвальнікі аэрапорта!
Згодна з патрабаваннямі Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі прыпынак транспартных сродкаў (далей – ТС) наведвальнікаў аэрапорта на адлегласці бліжэй за 30 м ад будынка аэравакзальнага комплексу (далей – АВК) забаронены, у сувязі з чым ТС могуць рухацца ў непасрэднай блізкасці да будынка АВК толькі транзітам (выключэнне - ТС асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і асоб, якiя iх суправаджаюць – гл. інфармацыю далей «Для пасажыраў з абмежаванымі магчымасцямі»).
Для пасадкі і высадкі пасажыраў абсталяваны спецыяльныя пляцоўкі, размешчаныя на ніжнім узроўні пад эстакадай насупраць сектараў 1-2 і 4-5. Рух ажыццяўляецца строга ў адпаведнасці з дарожнымі знакамі і інфармацыйнымі таблічкамі.
Высадка пасажыраў у сектараў вылету (на эстакадзе) ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Правіламі дарожнага руху Рэспублікі Беларусь, аб чым кіроўцаў ТС папярэджвае на ўездзе на эстакаду інфармацыйны шчыт.
Пасля з'езду з эстакады ТС накіроўваюцца ў бок пункта выезду з кантралюемай тэрыторыі прывакзальнай плошчы (далей – КТПП). Пакінуўшы кантралюемую тэрыторыю, кіроўцы ТС могуць скарыстацца паслугамі аўтастаянак, якiя размешчаны на тэрыторыі аэрапорта (інфармацыю аб аўтастаянках гл. ва ўкладцы «Аўтастаянкі»)
Правiлы уезду/выезду аўтатранспарту на прывакзальную плошчу:
Пры першым або другім наведванні КТПП АВК на працягу каляндарных сутак для транспартных сродкаў прадастаўляецца час нетарыфікуемага (бясплатнага) знаходжання - 20 хвілін з моманту ўезду. Гэта значыць, што ТС можа пакінуць КТПП без аплаты на працягу першых 20 хвілін з моманту ўезду. Пры далейшых наведваннях на працягу каляндарных сутак кошт паслугі па знаходжанні транспартнага сродку на КТПП АВК тарыфікуецца (аплачваецца) з моманту ўезду і складае 10 руб. за кожную гадзіну знаходжання; няпоўная гадзіна акругляецца да поўнай. Аплата ажыццяўляецца кліентамі ў павільёне пункта выезду.
ДЛЯ ВЫЕЗДУ БЕЗ АПЛАТЫ – настойліва рэкамендуем не перавышаць устаноўлены ліміт і пакідаць кантралюемую тэрыторыю прывакзальнай плошчы да заканчэння першых 20 хвілін. Наступныя наведваннi КТПП на працягу каляндарных сутак аплачваюцца з моманту ўезду.
Для заезду на кантралюемую тэрыторыю неабходна:
- Націснуць кнопку «TICKET» (квіток) на аўтаматызаванай стойцы.
- Атрымаць квіток са штрых-кодам.
- Дачакацца поўнага адкрыцця стралы шлагбаума і заехаць на кантралюемую тэрыторыю.
Прыклад квітка са штрых-кодам (знадворны і адваротны бок)
УВАГА! АДЛІК ЧАСУ ЗНАХОДЖАННЯ ТС НА КТПП ПАЧЫНАЕЦЦА З МОМАНТУ АТРЫМАННЯ КВIТКА СА ШТРЫХ-КОДАМ. АТРЫМАНЫ КВIТОК ЗАХОЎВАЙЦЕ ДА МОМАНТУ ВЫЕЗДУ З КАНТРАЛюемай ТЭРЫТОРЫІ.
У мэтах эканоміі часу і сродкаў плату рэкамендуем ажыцяўляць у рэжыме самаабслугоўвання ў аўтаматычных касах. Аўтаматычныя касы прымаюць грашовыя знакі Рэспублікі Беларусь наміналам ад 50 кап. да 100 руб. уключна (узору 2009 г.). У выпадку неабходнасці атрымання даведачнай інфармацыі націсніце кнопку «HELP» (дапамога) і дачакайцеся адказу аператара або патэлефануйце па тэлефоне, указанаму на аўтаматычнай касе.
Пасля аплаты ў аўтаматычных касах кліентам прадастаўляецца 20 хвілін для выезду з КТПП.
Для выезду з кантралюемай тэрыторыі неабходна:
- Уставіць квіток са штрых-кодам у прыёмную адтуліну аўтаматызаванай стойкі, або прыкласці да сканера.
- Дачакацца счытвання інфармацыі і забраць квіток з прыёмнай адтуліны.
- У выпадку перавышэння ліміту (20 хвілін), або пры трэцім і наступных наведваннях кантралюемай тэрыторыі на працягу каляндарных сутак – правесці аплату за знаходжанне транспартнага сродку на КТПП АВК.
- Дачакацца поўнага адкрыцця стралы шлагбаума і выехаць з кантралюемай тэрыторыі.
- У выпадку неабходнасці атрымання даведачнай інфармацыі націсніце кнопку «HELP» (дапамога) і дачакайцеся адказу аператара або патэлефануйце па нумары, указаным на стойцы (аўтаматычнай касе).
УВАГА! КАНТРАЛЮЙЦЕ КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАННЯЎ І ЧАС ЗНАХОДЖАННЯ НА КТПП
Для пасажыраў з абмежаванымі магчымасцямі:
- Націснуць кнопку «TICKET» (квіток) на аўтаматызаванай стойцы.
- Атрымаць квіток са штрых-кодам.
- Пасля адкрыцця шлагбаўма праехаць на эстакаду, пры неабходнасці - высадзіць асоб з абмежаванымі магчымасцямі.
- Пакінуць эстакаду і прыпаркаваць аўтамабіль на адпаведна пазначанай стаянцы насупраць сектараў прылёту 1-2.
Аплата паслуг стаянкі або знаходжання транспартнага сродку на прывакзальнай плошчы не спаганяецца на працягу першых 4 гадзін стаянкі/знаходжання транспартнага сродку:
- кіруемага інвалідами I і II групы, інвалідамі III групы з парушэннямі апорна-рухальнага апарату;
- што перавозіць інвалідаў I і II групы, інвалідаў III групы з парушэннямі апорна-рухальнага апарату, дзяцей-інвалідаў;
Пры ўмове абавязковага прад’яўлення адпаведных дакументаў.
Дакументы прад’яўляюцца кантралёру ў павільён пры выездзе з кантралюемай тэрыторыі.
Тэлефон адміністратара: +375 33 629 57 55.
Паважаныя вадзіцелі!
Каб пазбегнуць пашкоджання Вашага транспартнага сродку і абсталявання, усталяванага ў пункце выезду з КТПП, просім выконваць хуткасны рэжым.
УВАГА! У мэтах бяспечнага знаходжання на КТПП вядзецца кругласутачнае відэаназіранне.
У непасрэднай блізкасці да будынка аэравакзала размешчана платная ахоўная аўтастаянка на 138 машынамесцаў, на якой кошт захоўвання транспартнага сродку складае 2 руб. за кожную гадзіну з моманту ўезду. Уезд на яе тэрыторыю пазначаны дарожным знакам "месца стаянкі" (дарожны знак № 5.15 ПДР Рэспублікі Беларусь) і таблічкай “платныя паслугі " (дарожны знак дадатковай інфармацыі № 7.8 ПДР Рэспублікі Беларусь). Акрамя таго, уезд і выезд са стаянкі абсталяваны шлагбаўмамі. Для праезду на гэтую стаянку неабходна выконваць Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь, прытрымлівацца дарожных знакаў і інфармацыйных таблічак, усталяваных на КТПП:
Уезд на тэрыторыю аўтастаянкі на 138 машынамесцаў
Паказальнікі маршруту руху да тэрыторыі аўтастаянкі
Побач са стаянкай размешчана гасцёвая стаянка на 56 машынамесцаў, на тэрыторыі якой можна размясціць свой аўтамабіль без аплаты на тэрмін да 20 хвілін з моманту ўезду на КТПП. Уезд на тэрыторыю стаянкі пазначаны дарожным знакам "месца стаянкі" (дарожны знак № 5.15 ПДР Рэспублікі Беларусь) з інфармацыйнай таблічкай " абмежаванне працягласці стаянкі 20 хвілін "(дарожны знак дадатковай інфармацыі № 7.8 ПДР Рэспублікі Беларусь). Пры знаходжанні ТС на названай паркоўцы звыш 20 хвілін дзейнічаюць агульныя правілы знаходжання на КТПП АВК: 10,00 руб. за кожную гадзіну знаходжання з моманту ўезду.
Таксама на тэрыторыі аэрапорта маецца платная ахоўная стаянка на 1235 месцаў і часовая пляцоўка са штучным пакрыццём на 1579 месцаў для захоўвання транспартных сродкаў (гл. на схеме вышэй)
Калі абставіны не дазваляюць Вам скарыстацца грамадскім транспартам, і Вы вырашылі прыехаць у аэрапорт на асабістым аўтамабілі, прапануем зрабіць гэта загадзя, каб вырашыць пытанні па размяшчэнні свайго транспартнага сродку і своечасова прайсці рэгістрацыю на рэйс. Месцазнаходжанне платных стаянак гл. на схеме вышэй.