Пакоі часовага пражывання
У будынку аэравакзальнага комплексу пасажыры i наведвальнiкi аэрапорта могуць карыстацца Пакоямi часовага пражывання. Можна выбраць (з аплатай за суткi) пакой на аднаго чалавека, двух, трох, чатырох чалавек, пакой сямейнага тыпу (з двухспальным ложкам) з цэнтральным кандыцыянерам i тэлевiзарам. Таксама можна карыстацца пакоем, разлiчаным на сем чалавек (з аплатай за кожныя 6 гадзiн).
Душавы і туалетны пакоі размяшчаюцца на паверсе.
Кошт пражывання з 01.04.2025:
Аплата наяўнымі грашыма праводзіцца толькі ў беларускіх рублях і банкаўскімі карткамі.
Заўвагі:
- Названыя тарыфы ўключаюць ПДВ у памеры 20 %.
- Няпоўныя суткі акругляюцца да поўных.
- Браніраванне ажыццяўляецца толькі на пакой сямейнага тыпу.
- Аплата за пагадзіннае пражыванне ў сямімесным пакоі вызначаецца зыходзячы з ужывальнага тарыфу і часу пражывання (за кожныя 3 гадзіны). Пражыванне ў сямімесным пакоі менш за 3 гадзіны аплачваецца па поўным тарыфе.
Месцаразмяшчэнне: 4-ы паверх аэравакзальнага комплексу, левае крыло сектара 1-2.
Режым работы: кругласутачна
Кантактны тэлефон: +375 17 279 18 17