Кафэ, бары, рэстараны
Паважаныя пасажыры!
Запрашаем Вас наведаць бары і рэстаран, размешчаныя ў аэравакзальным комплексе Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
Рэстаран «Лайнер»
Рэстаран «Лайнер» гасцінна прымае сваіх наведвальнікаў. «Лайнер» - гэта рэстаран, дзе Вы зможаце пакаштаваць шырокі асартымент беларускіх нацыянальных страў, прыгатаваных прафесійнымі поварамі нашага рэстарана. У меню Вы можаце выбраць сабе вельмі смачны дэсерт з вялікага асартыменту кандытарскіх вырабаў. Інтэр’ер рэстарана цалкам адпавядае сваёй тэматыцы, а спрыяльная атмасфера і смачная ежа зробяць Ваша знаходжанне ва ўстанове камфортным і прыемным. Для гасцей рэстарана, якія жадаюць карыстацца магчымасцямі сеткі Інтэрнэт, дзейнічае паслуга Wi-Fi бясплатна.
З 10.00 да 16.00 дзейнічае абедзеннае меню, якім можна скарыстацца на лініі раздачы сталовай рэстарана «Лайнер»
Таксама па папярэднім запісе Вы можаце заказаць банкетнае абслугоўванне, дзень нараджэння, вяселле, фуршэт і іншыя мерапрыемствы.
Рэстаран размешчаны ў зоне вылету на 3 паверсе аэравакзальнага комплексу ў сектары 5-6.
Час работы: з 12.00 да 21.00.
Аплата: наяўны разлік, пластыкавыя карткі Белкарт, Visa, Mastercard.
УНП 600048566 Ліцэнзія №500000/36548 Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, рашэнне ад 02 красавіка 2009г. №702. АГР унесена №31787
Бары службы «Кэтерынг»
Пасажыры, якія чакаюць свайго рэйса ў зоне вылету, могуць скарыстацца паслугамі бараў службы «Кэтэрынг». У барах пасажырам прапануецца шырокі выбар алкагольных і безалкагольных напіткаў, кавы і чаю, бутэрброды, гарачыя закускі, кандытарскія вырабы ўласнай вытворчасці і беларускіх вытворцаў. Пасажыры могуць набыць сувенірныя вырабы і іншыя спадарожныя тавары. Разлік праводзіцца ў беларускіх рублях, а таксама да аплаты прымаюцца банкаўскія карткі.
Рэжым работы бараў: кругласутна
Wi-Fi бясплатна.
Аплата: наяўны разлік, пластыкавыя карткі Белкарт, Visa, Mastercard.
УНП 600048566 Ліцэнзія №500000/36548 Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, рашэнне ад 02 красавіка 2009 г. №702. Усе бары ўнесены ў АГР.