Абарона персанальных даных
РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» адказна падыходзіць да працэсаў апрацоўкі і абароны Вашых персанальных даных.
Палітыка апрацоўкі персанальных даных
Палітыка апрацоўкі файлаў cookie
Тэрмін "персанальныя даныя" мае на ўвазе пад сабой любую iнфармацыю, што адносіцца да ідэнтыфікаванай фізічнай асобы або фізічнай асобы, якая можа быць ідэнтыфікавана. Да такіх даных найчасцей адносяцца: прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку; дата і месца нараджэння; грамадзянства; пол; дадзеныя дакумента, які сведчыць асобу; тэлефонны нумар і г. д.
Апрацоўкай персанальных даных з'яўляецца любое дзеянне або сукупнасць дзеянняў, якія ажыццяўляюцца з персанальнымі данымі, уключаючы збор, сістэматызацыю, захоўванне, змяненне, выкарыстанне, абязлічванне, блакіраванне, распаўсюджванне, прадастаўленне, выдаленне персанальных даных. Прадстаўленыя працэсы ажыццяўляюцца ў залежнасці ад таго, якімі паслугамі на тэрыторыі РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» вы скарыстаецеся. Усе персанальныя даныя апрацоўваюцца з улікам патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы персанальных даных. У выпадку магчымасці (арганізацыйных, тэхнічных, прававых) аэрапартом у добраахвотным парадку ўкараняюцца нормы па абароне персанальных даных, прадугледжаныя агульным рэгламентам абароны персанальных даных Еўрапейскага Саюза (англ. General Data Protection Regulation) (далей – GDPR) і іншымі міжнароднымі нарматыўна-прававымі актамі. Ступень ўкаранення стандартаў па абароне персанальных даных на аснове GDPR і міжнародным праве, усталёўваецца ўнутранымі нарматыўнымі прававымі актамі, распрацаванымі на аснове палітыкі апрацоўкі персанальных даных і заканадаўства.
Больш падрабязная інфармацыя аб апрацоўцы Вашых персанальных даных знаходзіцца тут
Палітыка выкарыстання cookie-файлаў
- Што такое файлы cookie?
Cookie-невялікі фрагмент даных, адпраўлены вэб-сэрверам (сайтам) і захоўваемы на прыстасанні карыстальніка. Вэб-кліент (браўзэр) кожны раз пры спробе разгарнуть старонку адпаведнага Сайта пераадрасуе гэты фрагмент даных вэб-сэрверу (Сайту). Больш падрабязную інфармацыю пра файлы cookie можна знайсці ў Інтэрнэце.
- Як я магу кантраляваць налады, якія дазваляюць выкарыстоўваць cookie?
Калі вы не жадаеце атрымліваць файлы cookie, вы зможаце змяніць налады браўзэра так, каб ён паведамляў вас аб атрыманні гэтых файлаў, ці ж цалкам адмовіцца ад іх. Вы таксама можаце выдаліць ужо захаваныя файлы cookie.
Больш падрабязна пра палітыку файлаў cookie можна даведацца тут