Візавая падтрымка
Паважаныя пасажыры!
Выдача ўязных віз у Нацыянальным аэрапорце Мінск ажыццяўляецца Упраўленнем па пытаннях уезду іншаземцаў галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў (далей – УПУ ГКУ МЗС). Рэжым працы – кругласутачна.
Дакументы візавай падтрымкі (арыгінал хадайніцтва, а таксама яго копія) прадстаўляюцца ў УПУ ГКУ МЗС загадзя: для афармлення кароткатэрміновых і доўгатэрміновых уязных віз – не пазней чым за 2 працоўныя дні да меркаванай даты прыбыцця замежніка.
Увага!
На копіі прадстаўленага дакумента візавай падтрымкі супрацоўнікам УПУ ГКУ МЗС, якія прымаюць хадайніцтвы, прастаўляецца пазнака ў выглядзе штампа, які пацвярджае факт прыёму дакументаў візавай падтрымкі
Наяўнасць дадзенай адзнакі з'яўляецца абавязковым патрабаваннем, што прад'яўляецца авіяперавозчыкамі пры рэгістрацыі на рэйс для замежных грамадзян, якія не маюць сапраўдных віз Рэспублікі Беларусь.
Прымаючы да ўвагі гэтыя абставiны, настойліва раім накіроўваць копію дакумента візавай падтрымкі з адзнакай УПУ ГКУ МЗС (электронная пошта, факсімільная сувязь і г. д.) замежным грамадзянам, якiя запрашаюцца, для прадстаўлення супрацоўнікам авіякампаній пры рэгістрацыі на рэйс.
У сувязі з цяжкім захворваннем або смерцю блізкага сваяка або члена сям'і замежніка дакументы візавай падтрымкі могуць быць прадстаўлены ў момант падачы дакументаў, неабходных для разгляду хадайніцтва аб выдачы ўязной візы.
Афармленне кароткатэрміновых уязных віз у мэтах вучобы ажыццяўляецца толькі пры наяўнасці ў РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск " прадстаўніка арганізацыі, якой у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь прадастаўлена права выдаваць запрашэнні на навучанне.
Увага!
Замежным грамадзянам, якія прыбываюць авіярэйсамі з Расійскай Федэрацыі, візы Рэспублікі Беларусь Упраўленнем па пытаннях уезду замежнікаў галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Рэспублікі Беларусь не афармляюцца. Гэтай катэгорыі грамадзян да паездкі ў Рэспубліку Беларусь неабходна звярнуцца ў адну з замежных устаноў Рэспублікі Беларусь.
Прыём дакументаў візавай падтрымкі ажыццяўляецца ў інфармацыйным пункце УПУ ГКУ МЗС, якi размешчаны на першым паверсе 1/2 сектара аэравакзальнага комплексу Нацыянальнага аэрапорта Мінск у адпаведнасці з графікам (працоўныя дні з 10-30 да 13-30) пры асабістым звароце. У выхадныя і святочныя дні інфармацыйны пункт УПУ ГКУ МЗС не працуе. Дакументы візавай падтрымкі могуць быць таксама накіраваны з дапамогай паштовага адпраўлення (220054, г.Мінск, тэрыторыя Нацыянальнага аэрапорта Мінск УПУ ГКУ МЗС Рэспублікі Беларусь). У выпадку неабходнасці Вы можаце звязацца з супрацоўнікамі УПУ ГКУ МЗС па тэлефонах:
Больш падрабязна:
- аб парадку перасячэння граніцы Рэспублікі Беларусь можна паведацца на сайце www.gpk.gov.by/; ;
- аб парадку легалізацыі дакументаў, афармлення віз, візавых анкет -www.mfa.gov.by (раздзел "Візы і консульскія пытанні");
- аб парадку перамяшчэння тавараў, валюты і інш. – www.customs.gov.by;
- аб мытным заканадаўстве Мытнага саюза, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі- www.eurasiancommission.org