Пагранічны кантроль
Паважаныя пасажыры!
Дакументамі, па якіх ажыццяўляецца выезд/уезд з/у Рэспублікі Беларусь беларускіх грамадзян, з’яўляюцца:
- пашпарт;
-
біяметрычны пашпарт;
- дыпламатычныя і службовыя пашпарты;
- біяметрычныя дыпламатычныя і службовыя пашпарты;
- пашпарт марака;
- пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь (толькі для ўезду ў Рэспубліку Беларусь).
Рэкамендуем Вам сачыць за захаванасцю Вашага пашпарта. Трымайце яго пры сабе, не пакідайце ў чамадане, аўтобусе, гасцінічным нумары або аўтамабілі. Пажадана захоўваць пашпарт асобна ад Вашых дакументаў, а таксама грошай, якія знаходзяцца пры Вас.
Перад праходжаннем Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь падрыхтуйце дакументы для праверкі службовымі асобамі пагранічнага, а пры неабходнасці мытнага і іншых відаў кантролю.
Больш падрабязна:
- аб парадку перасячэння граніцы Рэспублікі Беларусь можна даведацца на сайце- www.gkpv.gov.by;
- парадку легалізацыі дакументаў, афармлення віз, візавых анкет – www.mfa.gov.by