Рэгістрацыя
Час пачатку рэгістрацыі білетаў і афармлення багажу вызначаюць авіякампаніі, гэта інфармацыя паведамляецца пасажыру ў момант набыцця білета.
Арыенціровачны час пачатку рэгістрацыі – за 2 гадзіны да адпраўлення рэйса.
Звяртаем вашу ўвагу, што некаторыя авіякампаніі павялічваюць час пачатку рэгістрацыі на рэйсы:
- AIR CHINA – за 3 гадзіны да адпраўлення рэйса
Час заканчэння рэгістрацыі – не пазней як за 40 мінут да адпраўлення рэйса.
Пра дакладны час пачатку і заканчэння рэгістрацыі можна даведацца загадзя ў прадстаўніцтвах авіякампаній.
Пасажыр можа зарэгістравацца на рэйс:
- да прыбыцця ў аэрапорт праз інтэрнэт – рэгістрацыя анлайн;
- у аэрапорце на стойках рэгістрацыі.
Актуальную інфармацыю аб рэйсе можна атрымаць на сайце аэрапорта або ў службе даведак аэрапорта па тэлефонах:
- +375 17 279 13 00;
- +375 17 279 17 30;
- 211 (МТС, LIFE, A1) – званок платны.
Рэкамендуецца прыязджаць у аэрапорт за 2–3 гадзіны да вылету.
Пасажыры, якія спазнізілся на рэгістрацыю, да палёту не дапускаюцца.
У выпадку спазнення на рэгістрацыю неабходна звярнуцца ў авіякасу адпаведнай авіякампаніі, размешчаную на 3 паверсе аэравакзальнага комплексу аэрапорта, або звязацца з прадстаўніком авіякампаніі ў аэрапорце ў выпадку адсутнасці адпаведнай авіякасы па тэлефоне, пазначаным у білеце, і паведаміць аб затрымцы.
Пасля рэгістрацыі і афармлення багажу пасажыр накіроўваецца ў пункт надгляду, пазначаны ў пасадачным талоне, для праходжання перадпалётнага надгляду.