Менеджмент якасці
Кіраўніцтва РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» разумее важнасць укаранення і сертыфікацыі міжнародных сістэм менеджменту ў дзейнасць прадпрыемства для павышэння яго канкурэнтаздольнасці і выхаду на міжнародны рынак авіяцыйных паслуг.
З 2005 года ў РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» пачалася паэтапная работа па стварэнні і ўкараненні сістэмы менеджменту якасці прадпрыемства ў адпаведнасці з патрабаваннямі міжнароднага стандарту ISO 9001. У той жа час была вызначана сфера распаўсюджання гэтай сістэмы. Яна ўключае ў сябе:
- прадастаўленне паслуг авіякампаніям, пасажырам і іншым кліентам авіяцыйнай сферы дзейнасці;
- абслугоўванне паветраных суднаў на пероне аэрапорта;
- абслугоўванне пасажыраў і багажу на вылет і прылёт;
- апрацоўка грузаў;
- забеспячэнне харчаваннем на борце;
- радыётэхнічнае забеспячэнне палётаў;
- электрасвятлотэхнічнае забеспячэнне палётаў;
- аэрадромнае забеспячэнне палётаў;
- спецаўтатранспартнае забеспячэнне палётаў;
- аварыйна-выратавальнае і проціпажарнае забеспячэнне палётаў;
- забеспячэнне авіяцыйнай бяспекі і рэгулярнасці палётаў.
Ужо ў 2007 годзе па рэзультатах аўдыту, праведзенага міжнародным органам па сертыфікацыі сістэм менеджменту, прадпрыемства пацвердзіла адпаведнасць сістэмы менеджменту якасці патрабаванням міжнароднага стандарту ISO 9001. Пасля завяршэння аўдыту РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» быў выдадзены сертыфікат адпаведнасці, згодна з якім сістэма менеджменту якасці нашага прадпрыемства адпавядае патрабаванням міжнароднага стандарту ISO 9001.
Штогод РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» пацвярджае дзеянне сертыфіката адпаведнасці, пастаянна ўдасканальваючы сістэмы менеджменту прадпрыемства.
У рамках сістэмы менеджменту якасці распрацаваны стандарты арганізацыі, вызначаны і дакументаваны працэсы, праводзяцца ўнутраныя аўдыты, ацэнка задаволенасці спажыўцоў і іншая дзейнасць, накіраваная на ўдасканаленне сістэмы менеджменту прадпрыемства і павышэнне задаволенасці і даверу спажыўцоў авіяцыйных паслуг.
Укараненне на прадпрыемстве патрабаванняў міжнароднага стандарту ISO 9001 стала падставай для распрацоўкі і ўкаранення іншых сістэм менеджменту, якія адпавядаюць міжнародным стандартам: сістэмы экалагічнага менеджменту (ISO 14001), сістэмы менеджменту бяспекі прадуктаў харчавання (ISO 22000), сістэмы менеджменту прафесійнага здароўя і бяспекі (ISO 45001:2018).
Неабходна адзначыць, што асноўнымі перавагамі сертыфікаваных сістэм менеджменту з’яўляюцца:
- павышэнне даверу спажыўцоў авіяцыйных паслуг як у Рэспубліцы Беларусь, так і на міжнародных рынках;
- выяўленне і ўстараненне праблем арганізацыі вытворчасці, што дае магчымасць знізіць колькасць прэтэнзій да якасці і павялічыць колькасць станоўчых водзываў, а таксама павысіць узровень карпаратыўнай культуры сэрвісу спажыўцоў авіяцыйных паслуг.
Доўгія гады паспяховай працы на рынку авіяцыйных паслуг Беларусі даюць магчымасць нам з гонарам сцвярджаць, што РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» - гэта якасць, якая заўсёды на вышыні!