Для авіякампаній
Нацыянальны аэрапорт Мінск прадастаўляе ўвесь комплекс аэрапортных паслуг. Дзве ўзлётна-пасадачныя паласы (першая ўзлётна-пасадачная паласа - даўжыня 3 641 м, шырыня 60 м - на дадзены момант знаходзіцца на рэканструкцыі; другая ўзлётна-пасадачная паласа - даўжыня 3700 м, шырыня 60 м), аснашчаныя сучасным абсталяваннем, даюць магчымасць ажыццяўляць пасадку ўсіх тыпаў паветраных суднаў без абмежаванняў у складаных метэаўмовах.
Кампанія ўключае ў сябе аэрадром «Орша», якому быў прызначаны статус міжнароднага аэрадрома. Аэрадром мае IATA код TXC.
Наземнае абслугоўванне рэйсаў у РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» ажыццяўляюць:
- РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск»;
- ААТ «Авіякампанія «Белавія»
У мэтах арганізацыі паветраных зносін у Рэспубліку Беларусь авіякампаніі неабходна:
1. ПРЫ ВЫКАНАННІ НЕРЭГУЛЯРНЫХ РЭЙСАЎ:
1.1. Адправіць заяўку на наземнае абслугоўванне з пазначэннем неабходных паслуг у РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» (SITA: MSQAPXH, AFTN: UMMSZTZX, кругласутачны тэл.: +375 17 279 11 33).
1.2. Для выканання нерэгулярных палётаў неабходна атрымаць дазвол праз філіял «Цэнтр каардынацыі і забеспячэння палётаў» Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па аэранавігацыйным абслугоўванні паветранага руху «Белаэранавігацыя», выдаваемы па папярэднім запыце (Форма 2). Правілы падачы запыту апісаны ў зборніку AIP
1.3. Заключыць дагавор на наземнае абслугоўванне паветраных суднаў з РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» (доўгатэрміновы дагавор (скачаць спіс неабходных дакументаў) аформіць у ўпраўленне знешнеэканамічнай дзейнасці, разавы – у бюро ўзаемаразлікаў).
1.4. Заключыць дагавор на забеспячэнне харчаваннем на борце са службай «Кейтэрынг» РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» (паслуга таксама можа быць прадастаўлена ў рамках дагавора на наземнае абслугоўванне паветраных суднаў).
1.5. Заключыць дагавор на запраўку паветраных суднаў гаруча-змазачнымі матэрыяламі з палівазаправачным комплексам ААТ «Авіякампанія «Белавія».
2. ПРЫ АДКРЫЦЦІ РЭГУЛЯРНЫХ РЭЙСАЎ:
2.1. Прайсці акрэдытацыю ў Дэпартаменце па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
2.2. Заключыць дагавор на наземнае абслугоўванне паветраных суднаў з РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» (доўгатэрміновы дагавор (скачаць спіс неабходных дакументаў) аформіць у ўпраўленнi знешнеэканамічнай дзейнасці, разавы – у бюро ўзаемаразлікаў).
2.3. Заключыць дагаворы на забеспячэнне харчаваннем на борце і абслугоўванне ў бізнес-залах аэрапорта са службай «Кейтэрынг» РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» (паслуга таксама можа быць прадастаўлена ў рамках дагавора на наземнае абслугоўванне паветраных суднаў).
2.4. Заключыць дагавор на запраўку паветраных суднаў гаруча-змазачнымі матэрыяламі з палівазаправачным комплексам ААТ «Авіякампанія «Белавія».
2.5. Для выканання рэгулярных палётаў неабходна зацвердзіць расклад палётаў (форма 1) у Дэпартаменце па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь праз філіял «Цэнтр каардынацыі і забеспячэння палётаў». Правілы падачы паўторнага плана палётаў (RPL) апісаны ў зборніку AIP
РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» прапануе авіякампаніям паслугу па абслугоўванні рэйсаў у DCS Astra.
Гэта паслуга ўключае:
- падрыхтоўку рэйсаў у сістэме DCS Astra;
- вядзенне базы даных па эксплуатуемых суднах;
- карэкціраванне даных у сістэме DCS Astra у выпадку замены паветранага судна або яго кампаноўкі.
Абслугоўванне грузавых авiяпервозак ажыццяўляе служба грузавога комплекса Нацыянальнага аэрапорта Мінск, забяспечваючая наступныя віды паслуг:
- Транспартна - экспедыцыйныя паслугі;
- Паслугі па мытнаму дэклараванню;
- Апрацоўка грузаў;
- Паслугі склада часовага захоўвання і мытнага склада;
- іншыя паслугі.