Звароты
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Нацыянальны аэрапорт Мінск" размешчана па адрасе: Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, тэр. Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
Вышэйстаячай арганізацыяй у адносінах да РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» з’яўляецца Дэпартамент па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. Адрас: Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, вул.Чычэрына, 21. Рэжым працы: панядзелак – пятніца: 09:00 – 18:00; субота - нядзеля: вых.
РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" інфармуе, што з 2 студзеня 2023 г. уступілі ў сілу змяненні, унесеныя ў артыкул 25 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб". У сувязі з гэтым, падача электронных зваротаў магчыма толькі з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб - ОБРАЩЕНИЯ.БЕЛ
Заўвага: Кнігі заўваг і прапаноў РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" размешчаны ў адпаведнасці з дадаткам 2 Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16.03.2005 № 285 (рэд. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19.12.2022 г. №877)
Азнаёміцца з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» вы можаце па спасылцы
- Асабiсты прыём
- Графiк асабістага прыёму грамадзян і юрыдычных асоб кіраўніцтвам
- Графiк правядзення «прамой тэлефоннай лініі» кіраўніцтвам
- Адміністрацыйныя працэдуры