Аб аэрапорце
РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» – галоўныя паветраныя вароты Рэспублікі Беларусь. Ён займае выгаднае геаграфічнае размяшчэнне, паколькі знаходзіцца на перасячэнні найбольш значных авіяліній, што звязваюць Заходнюю Еўропу і Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД). Аэрапорт з’яўляецца членам Міжнароднага савета аэрапортаў.
Нацыянальны аэрапорт Мінск прадастаўляе ўвесь комплекс аэрапортных паслуг. Дзве ўзлётна-пасадачныя паласы (першая ўзлётна-пасадачная паласа - даўжыня 3 641 м, шырыня 60 м; другая ўзлётна-пасадачная паласа - даўжыня 3700 м, шырыня 60 м), аснашчаныя сучасным абсталяваннем, даюць магчымасць ажыццяўляць пасадку ўсіх тыпаў паветраных суднаў без абмежаванняў у складаных метэаўмовах.
Нацыянальны аэрапорт Мінск мае чатыры сертыфікаты на адпаведнасць міжнародным сістэмам менеджменту якасці, у тым ліку і сертыфікат сістэмы менеджменту якасці па стандарце ISO 9001:2015.
Нацыянальны аэрапорт Мінск з’яўляецца перспектыўнай пляцоўкай для развіцця бізнесу. Наша прадпрыемства ўдзяляе сур’ёзную ўвагу стварэнню і развіццю спрыяльнага бізнес-асяроддзя. Узаемавыгадныя партнёрскія адносіны будуюцца на прынцыпах адкрытасці і павагі.
Аэрапорт і яго партнёры ў аднолькавай меры прыкладаюць намаганні для ўкаранення адзіных норм і стандартаў абслугоўвання пасажыраў і кліентаў.
У Нацыянальным аэрапорце Мінск пасажырам аказваюцца паслугі, прадугледжаныя патрабаваннямі Міжнароднай авіятранспартнай асацыяцыі (IATA). Для абслугоўвання пасажыраў функцыянуюць:
- сістэма мытнага кантролю пасажыраў па прынцыпе «зялёнага» і «чырвонага» калідораў;
- страхавыя кампаніі, якія ажыццяўляюць медыцынскае страхаванне замежных грамадзян;
- аддзел па апрацоўцы багажу службы сэрвісу авіякампаній;
- залы для абслугоўвання пасажыраў бізнес-класа;
- сістэмы тэлефоннай і факсімільнай сувязі;
- урадавы сектар і зала для абслугоўвання VIP-пасажыраў і дэлегацый;
- прадстаўніцтвы беларускіх і замежных авіякампаній;
- філіялы банкаў, банкаматы;
- рэстараны, бары, кафэ, магазіны і іншыя розныя гандлёвыя кропкі;
- комплексная сістэма інфармавання пасажыраў;
- пакой маці і дзіцяці для пасажыраў з дзецьмі;
- гасцінічныя нумары;
- трэнажорная зала;
- сістэма транспартных паслуг: аўтобусы, мікрааўтобусы, аўтапракат, таксі і аўтастаянкі.
РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» заўсёды рады ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву з кліентамі з любога кутка зямнога шара!