Сэрвіс Drop-off
Drop-off - гэта сучасны зручны сэрвіс, які дазваляе пасажырам максімальна скараціць час рэгістрацыі на рэйс, а таксама вызваляе ад неабходнасці стаяць у чарзе, робіць знаходжанне ў аэрапорце больш камфортным.
У Нацыянальным аэрапорце Мінск сістэма самастойнай здачы багажу ўяўляе сабой 10 невялікіх кіёскаў Drop-off. Яны змантаваны на існуючых стойках рэгістрацыі і складаюць адзіную зону Drop-off, пазначаную адпаведнымі інфармацыйнымі паказальнікамі. Для зручнасці пасажыраў у непасрэднай блізкасці размешчаны кіёскі самарэгістрацыі.
Дзе размешчаны кіёскi Drop off у Нацыянальным аэрапорце Мінск?
Кіёскі Drop-off змантаваны на стойках рэгістрацыі №29-38. Усяго ўсталявана 10 кіёскаў Drop-off.
Як самастойна здаць багаж у аэрапорце з дапамогай сістэмы Drop-off?
Для самастойнай здачы свайго багажу пасажыр павінен мець на руках пасадачны талон у любым выглядзе:
- электронным (на экране тэлефона або планшэта);
- папяровым.
Пасадачны талон можна друкаваць загадзя праз інтэрнэт у выпадку самастойнай анлайн-рэгістрацыі, альбо атрымаць яго ў кіёску самарэгістрацыі непасрэдна на ўваходзе ў зону Drop-off.
Як скарыстацца кіёскам Drop-off:
- Краніце экран кіёска Drop-off. Вы пачнеце атрымліваць тэкставыя інструкцыі па здачы багажу.
- Багаж пастаўце на транспартуючую стужку машыны.
- Прасканiруйце пасадачны талон з дапамогай сканэра (або мабільны тэлефон з бар-кодам на экране).
- Праверце даныя Вашага пералёту з інфармацыяй, якая з'явілася на экране. Калі ўсё дакладна, аўтамат выдасць Вам багажную бірку.
- Наляпіце багажную бірку на чамаданную ручку. Аўтамат праверыць чытальнасць інфармацыі і адправіць багаж на сартаванне.
У выпадку, калі сістэма вызначыць Ваш багаж як негабарытны, альбо ў выпадку перавагі багажу, Вам будзе прапанавана звярнуцца на стойку рэгістрацыі.
У цяперашні час здаць багаж могуць толькі пасажыры авіякампаніі Belavia і толькі на тыя рэйсы, рэгістрацыя на якія адкрыта ў дадзены момант. Нагадваем, што рэгістрацыя на рэйсы Belavia пачынаецца за 2 гадзіны і заканчваецца за 40 хвілін да вылету.
Скарыстацца сэрвісам Drop-off могуць толькі пасажыры, якія ляцяць прамымі рэйсамі. Транзітным пасажырам неабходна здаваць багаж на стойцы рэгістрацыі.
Сістэма забяспечвае выкананне ўсіх устаноўленых авіякампаніяй патрабаванняў да багажу па памерах, вазе і яго колькасці.
Калі ласка, загадзя азнаёмцеся з патрабаваннямі да ручной паклажы і багажу!
У выпадку неабходнасці дапамогу і кансультацыю могуць аказаць супрацоўнікі аэрапорта, якія знаходзяцца ў зоне Drop-off.