Skip to Content
Версия для печати

 

Агульная інфармацыя

Нацыянальны аэрапорт Мінск і авіякампанія «Белавія» інфармуюць, што з 00.00 15 мая 2017 года змяняецца тэхналогія абслугоўвання пасажыраў, якія прылятаюць з Рэспублікі Беларусь у Расійскую Федэрацыю. Усе рэйсы ў расійскія гарады з унутраных тэрміналаў будуць пераведзены ў міжнародныя сектары расійскіх аэрапортаў. Таксама будзе ажыццяўляцца пагранічны кантроль паветраных суднаў і пасажыраў, якія прылятаюць з Беларусі і вылятаюць назад.

 

У мінскім аэрапорце тэхналогія абслугоўвання пасажыраў, якія прылятаюць з Расійскай Федэрацыі, не змяняецца і пагранічны кантроль ажыццяўляцца не будзе.

 

Для праходжання кантролю грамадзянам Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі неабходна прад’явіць дакумент, што засведчвае іх асобу, а таксама пасадачны талон, які пацвярджае іх прылёт або вылет з (у) Рэспублікі Беларусь адпаведным авіярэйсам. Грамадзяне вышэйназваных краін праходзяць кантроль па спецыяльна выдзеленых калідорах.

 

Пасажырам, якія накіроўваюцца ў пункты Расійскай Федэрацыі транзітам праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, неабходна будзе прад’яўляць дакумент, што засведчвае іх асобу, а таксама міграцыйную картку, запоўненую пасля прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь.

 

Нацыянальным аэрапортам Мінск і авіякампаніяй «Белавія» прыкладаюцца максімальныя намаганні для забеспячэння высокага ўзроўню сэрвісу і камфортных умоў транзіту праз Мінск. 

 

Паважаныя пасажыры!

 

Рады вітаць Вас у Нацыянальным аэрапорце Мінск.
Рыхтуючыся да падарожжа, вы можаце паглядзець на нашым сайце расклад рэйсаў, забраніраваць гасцініцу і аўтамабіль, а таксама атрымаць адказы на пытанні, якія часта задаюцца. Знаходзячыся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, звярніце ўвагу на выдатныя мясціны аэрапорта.
Набыць авіябілеты вы можаце ў касах і прадстаўніцтвах авіякампаній, у тым ліку на тэрыторыі аэравакзала, на сайце аэрапорта і сайтах авіякампаній (электронны білет).

Прыбыццё ў аэрапорт
У аэрапорт вы можаце дабрацца:
- на асабістым аўтамабілі;
- на таксі;
- на грамадскім транспарце;
- скарыстаўшыся паслугамі РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» па перавозцы пасажыраў – трансфер.
Для асабістага транспарту пасажыраў, а таксама грамадзян, якія сустракаюць або праводзяць, у Нацыянальным аэрапорце Мінск арганізаваны кароткатэрміновыя і доўгатэрміновыя аўтастаянкі.
У Нацыянальным аэрапорце Мінск створаны  камфортныя ўмовы для пасажыраў з дзецьмі, а таксама для дзяцей, якія ляцяць без суправаджэння дарослых, і для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Рэгістрацыя на рэйс
Плануючы свой вылет, рэкамендуем Вам загадзя высветліць пытанні, якія адносяцца да правіл афармлення дакументаў, уезду і выезду. Праверце наяўнасць пашпарта і візы/іншага дазвольнага дакумента (тэрмін дзеяння) для ўезду ў краіну назначэння. Рэгістрацыя на рэйс ажыццяўляецца толькі пры іх наяўнасці.
Вы можаце зарэгістравацца на рэйс анлайн на сайтах авіякампаній, у кіёсках самастойнай рэгістрацыі.

Багаж

У Нацыянальным аэрапорце Мінск багаж можна ўпакаваць або пакінуць на захоўванне. Існуюць пэўныя правілы перавозкі жывёл і раслін, з якімі неабходна азнаёміцца загадзя.

Кантроль
У мэтах гарантавання бяспекі ўсе пасажыры абавязаны прайсці перадпалётны надгляд.
Некаторыя прадметы забаронена перавозіць у ручной паклажы і нават у багажы.
Пасажыры міжнародных рэйсаў праходзяць  пагранічны і мытны кантроль, па некаторых напрамках праходжанне пагранічнага і\або мытнага кантролю не патрабуецца.
Загадзя азнаёмцеся з правіламі мытнага афармлення тавараў.

Чаканне
Пасля праходжання ўсіх працэдур пасажыр праходзіць у залу чакання вылету, дзе размешчаны кафэ і магазіны, у тым ліку магазіны бяспошліннага гандлю. Усе пасажыры могуць скарыстацца паслугамі бізнес-залаў, для пасажыраў бізнес-класа паслугі прадастаўляюцца бясплатна.

Трансферным пасажырам

Калі вы робіце перасадку ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, загадзя азнаёмцеся з працэдурай абслугоўвання трансферных пасажыраў пры перасадцы ў аэрапорце.
Пры ўзнікненні пытанняў вы можаце звярнуцца ў інфармацыйную стойку, якая размешчана на 3 паверсе аэравакзальнага комплексу, скарыстацца ўстройствамі «Радыёдаведка» або патэлефанаваць:  (+375 17) 279 13 00, (+375 17) 279 17 30, 211 (MTS, Life, Velcom) – званок платны.

Паважаныя пасажыры, будзьце пільнымі!!!! Пры знаходжанні рэчаў, пакінутых без нагляду, паведаміце пра іх супрацоўніку міліцыі або супрацоўніку аэрапорта.

 

Паважаныя пасажыры!

Інфармуем Вас, што ў сувязі з інцыдэнтамі, звязанымі з тэлефонамі Samsung Galaxy Note 7, многія авіякампаніі абмежавалі перавозку тэлефонаў  гэтага тыпу. Гэта зроблена для забеспячэння бяспекі пасажыраў у час палёту.

Каб пазбегнуць непаразуменняў у час рэгістрацыі на рэйс і перадпалётнага надгляду просьба загадзя ўдакладняць інфармацыю аб правілах перавозкі тэлефонаў Samsung Galaxy Note 7 на афіцыйных сайтах авіякампаній, рэйсамі якіх Вы будзеце падарожнічаць, або ў прадстаўнікоў авіякампаній.

 

Няхай Ваша падарожжа будзе бяспечным!

 

Рэгістрацыя

 

Час пачатку рэгістрацыі білетаў і афармлення багажу вызначаюць авіякампаніі, гэта інфармацыя паведамляецца пасажыру ў момант набыцця білета.

Арыенціровачны час пачатку рэгістрацыі – за 2 гадзіны да адпраўлення рэйса.

Звяртаем вашу ўвагу, што некаторыя авіякампаніі павялічваюць час пачатку рэгістрацыі на рэйсы:
ETIHAD – за 3 гадзіны да адпраўлення рэйса
TURKISH AIRLINES – за 3 гадзіны да адпраўлення рэйса
AIR CHINA – за 3 гадзіны да адпраўлення рэйса
Час заканчэння рэгістрацыі – не пазней як за 40 мінут да адпраўлення рэйса.

Пра дакладны час пачатку і заканчэння рэгістрацыі можна даведацца загадзя ў прадстаўніцтвах авіякампаній.

Пасажыр можа зарэгістравацца на рэйс:
1. да прыбыцця ў аэрапорт праз інтэрнэт – рэгістрацыя анлайн;
2. у аэрапорце з дапамогай кіёскаў самастойнай рэгістрацыі або на стойках рэгістрацыі.

Актуальную інфармацыю аб рэйсе можна атрымаць на сайце аэрапорта або ў службе даведак аэрапорта па тэлефонах: +375 (17) 279 13 00; +375 (17) 279 17 30; 211 (МТС, LIFE, VELCOM) – званок платны.

 

Рэкамендуецца прыязджаць у аэрапорт за 2–3 гадзіны да вылету.

Пасажыры, якія спазнізілся на рэгістрацыю, да палёту не дапускаюцца.

У выпадку спазнення на рэгістрацыю неабходна звярнуцца ў авіякасу адпаведнай авіякампаніі, размешчаную на 3 паверсе аэравакзальнага комплексу аэрапорта, або звязацца з прадстаўніком авіякампаніі ў аэрапорце ў выпадку адсутнасці адпаведнай авіякасы па тэлефоне, пазначаным у білеце, і паведаміць аб затрымцы.

Пасля рэгістрацыі і афармлення багажу пасажыр накіроўваецца ў пункт надгляду, пазначаны ў пасадачным талоне, для праходжання перадпалётнага надгляду.

 

Рэгістрацыя анлайн

Не марнуйце час на рэгістрацыю ў аэрапорце! Рэгіструйцеся на рэйс да прыбыцця ў аэрапорт, выкарыстоўваючы мабільны тэлефон, персанальны камп’ютар, смартфон або планшэт.

Анлайн-рэгістрацыя – гэта проста і хутка, яна займае ад 1 да 4 мінут у залежнасці ад вашага навыку, акрамя таго, вы можаце выбраць сваё месца ў самалёце. Зайдзіце на сайт вашай авіякампаніі і зарэгіструйцеся анлайн. У канцы рэгістрацыі вам будзе прапанавана атрымаць пасадачны талон па электроннай пошце або на мабільны тэлефон (у SMS-паведамленні).

Калі вы атрымалі пасадачны талон па электроннай пошце, раздрукуйце яго. Калі магчымасці раздрукаваць няма – нічога страшнага. Пасля прыезду ў аэрапорт падыдзіце да стойкі рэгістрацыі, скажыце, што вы ўжо зарэгістраваны, прад’явіце пашпарт і багаж. Ваша імя ўжо будзе ў базе авіякампаніі, і раздрукоўка талона зойме толькі некалькі секунд.

Калі вы атрымалі паведамленне аб рэгістрацыі на свой мабільны тэлефон або планшэт у выглядзе штрыхкода, то ў аэрапорце вы можаце падысці да звычайнай стойкі рэгістрацыі і хутка атрымаць пасадачны талон, прад’явіўшы пашпарт.

Зарэгістравацца ў рэжыме анлайн можна на сайце авіякампаніі, рэйсам якой вы ляціце (калі такая паслуга авіякампаніяй аказваецца).

 

 

Кіёскі самастойнай рэгістрацыі

Рэгістрацыя з дапамогай кіёскаў вельмі простая і не займае шмат часу. У Нацыянальным аэрапорце Мінск у кіёсках самарэгістрацыі праводзіцца рэгістрацыя пасажыраў рэйсаў авіякампаніі «Белавія». Кіёскі размешчаны на 3 паверсе аэравакзальнага комплексу перад стойкамі рэгістрацыі пасажыраў.

Падрыхтуйце:

  • пашпарт;
  • данныя кода (нумара) браніравання або нумара авіябілета;
  • бонусную картку авіякампаніі (пры наяўнасці).

Далей выконвайце ўказанні на экране кіёска самастойнай рэгістрацыі.
Пасля завяршэння рэгістрацыі кіёск выдасць вам пасадачны талон.

Пасажыры, якія падарожнічаюць з багажом і зарэгістраваліся на рэйс з дапамогай кіёска, могуць здаць свой багаж не пазней часу заканчэння рэгістрацыі на стойках рэгістрацыі.

 

Стойкі рэгістрацыі ў аэравакзале

Рэгістрацыя на рэйсы ажыццяўляецца на стойках рэгістрацыі, якія размешчаны на 3-м паверсе аэравакзальнага комплексу.
Падрыхтуйце:

  • пашпарт;
  • білет.

Калі ў вас аформлены электронны білет, то для рэгістрацыі вам спатрэбіцца толькі пашпарт.

Фактам пацвярджэння набыцця электроннага білета з’яўляецца маршрут-квітанцыя. Маршрут-квітанцыя не з’яўляецца абавязковым дакументам для праходжання рэгістрацыі.

Звяртаем Вашу ўвагу! Пры палёце за мяжу маршрут-квітанцыя спатрэбіцца Вам у час праходжання пашпартнага кантролю як доказ таго, што Вы маеце зваротны білет або накіроўваецеся далей па маршруце.

 

  

 

Багаж

 

У Нацыянальным аэрапорце Мінск цяпер устаноўлена новая аўтаматызаваная сістэма апрацоўкі багажу пасажыраў. Камп’ютарная сістэма аўтаматычнага сартавання багажу па багажных бірках на канкрэтны рэйс значна ўдасканальвае ўвесь тэхналагічны працэс загрузкі багажу на паветранае судна, практычна выключаючы выпадкі яго страты або неабходнасці дасылкі ў выніку нясвоечасовай загрузкі.

Пры рэгістрацыі багажу на стужку-транспарцёр не дазваляецца размяшчаць:
- рэчы, якія могуць скаціцца: тубусы, мячы, круглыя сумкі;
- рэчы празмерна мяккія або няўстойлівыя, накшталт пластыкавых пакетаў;
- ломкія рэчы: электроннае абсталяванне, шкло;
- жывёл;
- металічныя цялежкі для сумак;
- сумкі з доўгімі рамянямі, якія свабодна матляюцца (доўгія раменьчыкі павінны быць зняты, а ручкі змацаваны разам).

Багаж не павінен мець бірак і штрыхкодаў ад папярэдніх рэйсаў.

Для зручнага перамяшчэння багажу вы можаце ўзяць бясплатную багажную цялежку.

Месцы размяшчэння багажных цялежак у Нацыянальным аэрапорце Мінск:

 

 

 

 

У Нацыянальным аэрапорце Мінск вы можаце скарыстацца паслугай камеры захоўвання, размешчанай у зоне прылёту сектара 5-6 (падвальнае памяшканне).

Для таго каб захаваць ваш багаж чыстым у час транспартавання ў багажным адсеку самалёта, на 3 паверсе аэравакзальнага комплексу размешчаны пункты ўпакоўкі багажу ў спецыяльную засцерагальную плёнку.

Прыляцеўшы ў Нацыянальны аэрапорт Мінск, пераканайцеся ў атрыманні СВАЙГО багажу, для гэтага зверце нумар багажнай біркі на багажы з нумарам адрыўнога талона ў Вас у білеце.

 

Звярніце ўвагу!

Важная дэталь для забеспячэння надзейнасці і захаванасці багажу ў працэсе перавозкі – яго ўпакоўка, якая забяспечвае захаванасць змесціва пры дастаўцы на самалёт і з самалёта ў аэравакзал. Усе шкляныя і ломкія рэчы, слоікі і бутэлькі ў багажы павінны быць упакаваны адпаведным чынам.

 

Настойліва не рэкамендуецца перавозіць у багажы:

− грошы, ювелірныя рэчы, каштоўныя металы, вырабы з серабра;

− ідэнтыфікацыйныя дакументы, медыцынскія даведкі, каштоўныя паперы, дзелавыя дакументы, тэхнічную дакументацыю;

− медыкаменты ў абмежаванай колькасці;

− электроннае абсталяванне (у тым ліку фота- і відэатэхніку, камп’ютарную тэхніку, носьбіты інфармацыі);

− ключы, акуляры;

− ломкія, крохкія, хуткапсавальныя рэчы, творы мастацтва, унікальныя або незаменныя рэчы;

− вырабы з футра, іншыя каштоўныя прадметы.

 

Указаныя рэчы рэкамендуем браць з сабой у салон самалёта ў якасці ручной паклажы.

 

Правілы правозу

Існуе два тыпы багажу: незарэгістраваны багаж (ручная паклажа), які вы бераце з сабой на борт самалёта, і зарэгістраваны багаж, які перавозіцца ў багажным адсеку самалёта.

Нормы перавозкі багажу і ручной паклажы ўстанаўліваюцца авіякампаніяй і могуць залежаць ад напрамку.

Звярніце ўвагу, пасажырам забаронена правозіць у якасці багажу пералічаныя ніжэй небяспечныя прадметы і рэчывы:
• выбуховыя рэчывы;
• сціснутыя і звадкаваныя газы;
• лёгказагаральныя вадкасці і цвёрдыя рэчывы;
• радыеактыўныя матэрыялы;
• акісляльнікі і перакісы, адбельвальнікі;
• ядавітыя і атрутныя рэчывы;
• едкія і каразійныя рэчывы.

У дадатак да вышэйпералічанага пасажыры не могуць правозіць у ручной паклажы колючыя і рэжучыя прадметы, а таксама вадкасці (гелі, аэразолі, крэмы), аб’ём ёмістасцей якія перавышае 100 мл. Агульны аб’ём перавозімых вадкасцей − да аднаго літра.

 

Нормы правозу багажу

Паважаныя пасажыры! Звяртаем вашу ўвагу, што крытэрыі негабарытнага багажу кожная авіякампанія ўстанаўлівае самастойна, у залежнасці ад характарыстык паветранага судна, якое ажыццяўляе перавозку.

 

Абавязкова ўдакладніце нормы бясплатнага правозу багажу ў вашай авіякампаніі. Звычайна пасажыр бізнес-класа можа бясплатна ўзяць з сабой у сярэднім каля 40 кг, а пасажыр эканом-класа – каля 20 кг багажу. Ручная паклажа ў бізнес-класе, як правіла, не перавышае 10–15 кг, у эканом-класе – 8 кг.

 

Звышнарматыўны багаж – гэта багаж, вага або колькасць месцаў якога перавышае норму бясплатнага правозу, устаноўленую авіякампаніяй для вашага класа абслугоўвання.

 

Аплата звышнарматыўнага багажу проводзіцца ў касе (3 паверх аэравакзальнага комплексу) згодна з тарыфамі авіякампаніі, што ажыццяўляе перавозку. Пасля аплаты вам трэба атрымаць квітанцыю платнага багажу, якую трэба прад’явіць супрацоўніку на стойцы рэгістрацыі, пасля чаго вам будзе выдадзены пасадачны талон

 

У Нацыянальным аэрапорце Мінск устаноўлены наступныя параметры багажу, які прымаецца да апрацоўкі з выкарыстаннем багажнай сістэмы ў аўтаматычным рэжыме:

 

Максімальныя памеры

Стандартны багаж, мм

Негабарытны  багаж, мм

Даўжыня

1000

2500

Шырыня

700

980

Вышыня

456

900

Вага, кг

50

125

 

Калі ваш багаж перавышае ўстаноўленыя габарыты, то вам трэба аформіць яго як негабарытны багаж і здаць на спецыяльнай стойцы прыёму негабарытнага багажу (3 паверх аэравакзальнага комплексу злева ад першай стойкі рэгістрацыі).

 

Перавозка негабарытнага багажу аплачваецца па яго фактычнай масе.

 

Перад здачай негабарытнага багажу:

·         змацуйце паміж сабой ручкі, лямкі і раменьчыкі

·         здыміце доўгія плечавыя рамяні

 

Рэкамендуецца здаваць негабарытны багаж не пазней, чым за 1 гадзіну да часу вылету вашага рэйса.

 

Калі памеры негабарытнага багажу перавышаюць указаныя максімальныя, яго надгляд і размяшчэнне на борце ўзгадняецца з прадстаўнікамі аэрапорта і авіякампаніі на стойцы рэгістрацыі.

 

Пошук багажу

 

Парадак дзеянняў авіяпасажыра ў выпадку непрыбыцця багажу выглядае наступным чынам. Не знайшоўшы багажу ў сектары выдачы багажу, неабходна:

1. Застацца ў сектары выдачы багажу.

2. Знайсці стойку "Lost & Found" (размешчана ў зоне прылёту міжнародных авіярэйсаў). Калі гэта стойка адсутнічае, знайці прадстаўніка авіякампаніі Вашага рэйса або супрацоўніка аэрапорта, які прысутнічае ў зоне выдачы багажу. Звяртаем Вашу ўвагу, што ўсю адказнасць за непрыбыццё багажу нясе авіякампанія, якая даставіла пасажыра ў канцавы пункт назначэння паветранай перавозкі.

3. Аформіць акт аб няспраўнасці багажу ў 2 экзэмплярах (адзін для авіякампаніі, другі для Вас) з Вашымі данымі і данымі адрыўнога талона багажнай біркі (адрыўны талон павінен быць на пасадачным талоне). У акце аб няспраўнасці багажу падрабязна ўказаць характарыстыкі згубленага багажу: рэйс, форма, матэрыял, колер, памер, кампанія-вытворца сумкі/чамадана, бірка на багажы з Вашым імем.

4. У выпадку непрыбыцця Вашага багажу або яго часткі, а таксама наяўнасці асобна перамяшчаемага багажу, рэкамендуем пры ўездзе запоўніць мытныя дэкларацыі і ісці праз “чырвоны” калідор мытні.

5. Пры знаходжанні згубленага багажу Вам патэлефануе прадстаўнік авіякампаніі або супрацоўнік аэрапорта і паведаміць час дастаўкі  багажу на ўказаны ў акце адрас. Дастаўка дасланага (раней непрыбыўшага) багажу ажыццяўляецца бясплатна.

 

· Для пошуку багажу мы выкарыстоўваем міжнародную аўтаматызаваную сістэму World Tracer, якая дае магчымасць адсочваць знаходжанне і перамяшчэнне багажу ва ўсім свеце.

 

· Просім звярнуць увагу, служба пошуку багажу РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» ажыццяўляе паслугі па пошуку багажу ў глабальнай сістэме пошуку багажу World Tracer для наступных авіякампаній: 

 

       

 

 

 

Пашкоджаны багаж

Пры выяўленні пашкоджання або недахопу часткі змесціва багажу вам неабходна, не пакідаючы залы выдачы багажу, звярнуцца да супрацоўніка аэрапорта або авіякампаніі, які знаходзіцца ў зоне выдачы багажу. Супрацоўнік складзе адпаведны акт і растлумачыць вам парадак далейшых дзеянняў.

Калі вы пакінулі залу выдачы багажу, не склаўшы акта, рашэнне аб яго складанні можа прыняць толькі прадстаўнік авіякампаніі-перавозчыка.

Перадпалётны надгляд

 

У мэтах гарантавання бяспекі перад пасадкай на борт паветранага судна вам трэба прайсці ў аэрапорце перадпалётны надгляд.

 

Надгляд пасажыраў рэйсаў у Расійскую Федэрацыю праводзіцца пасля рэгістрацыі на рэйс у пунктах надгляду E, F, міжнародных рэйсаў – у пункце надгляду A і зоне надгляду B.

 

Перадпалётны надгляд пасажыраў, ручной паклажы і багажу праводзіцца з прымяненнем тэхнічных і спецыяльных сродкаў, а таксама ручным (кантактным) метадам.

 

Пасажыр, які адмовіўся прайсці перадпалётны надгляд, да палёту не дапускаецца.

 

Пры праходжанні перадпалётнага надгляду пасажыру прапануецца прадаставіць для праверкі з дапамогай тэхнічных сродкаў надгляду (інтраскопа) усе прыналежныя яму рэчы. У тым ліку верхняе адзенне, абутак, рамяні, ключы, цыгарэты, партсігары, мабільныя тэлефоны і г. д. Сам пасажыр павінен прайсці цераз рамку стацыянарнага металадэтэктара, або зайсці ў камеру сістэмы сканіравання чалавека.

 

Пасажыры, маючыя імплантаваныя апараты, стымулюючыя сардэчную дзейнасць, праходзяць праз ручны (кантактны) метад надгляду і (або) асабісты (індывідуальны) надгляд без прымянення тэхнічных сродкаў.

 

Паважаныя пасажыры!

Звярніце ўвагу, пасажырам забаронена правозіць у якасці багажу пералічаныя ніжэй небяспечныя прадметы і рэчывы:

 

·       выбуховыя рэчывы;

·       сціснутыя і звадкаваныя газы;

·       лёгказагаральныя вадкасці і цвёрдыя рэчывы;

·       радыеактыўныя матэрыялы;

·       акісляльнікі і перакісы, адбельвальнікі;

·       ядавітыя і атрутныя рэчывы;

·       едкія і каразійныя рэчывы.

 

У дадатак да вышэйпералічанага пасажыры не могуць правозіць у ручной паклажы колючыя і рэжучыя прадметы, а таксама вадкасці (гелі, аэразолі, крэмы), аб’ём ёмістасцей якіх перавышае 100 мл. Агульны аб’ём перавозімых вадкасцей − да аднаго літра.

Пры неабходнасці азнаёмцеся з падрабязным пералікам прадметаў і рэчываў, якія забаронены для перавозкі ў салоне паветранага судна і ў ручной паклажы.

 

Адміністрацыя аэрапорта, авіякампаніі мае права прымаць рашэнне аб увядзенні дадатковых мер па забеспячэнні авіяцыйнай бяспекі.

 

Для спрашчэння праходжання праз пункты надгляду пасажырам неабходна:

- прад’явіць усе наяўныя вадкасці інспектару надгляду для праверкі;

- зняць верхняе адзенне, якое правяраецца асобна ў час надгляду пасажыра;

- з ручной паклажы дастаць і ўключыць ноўтбукі і іншыя электрычныя/электронныя прыборы, надгляд якіх праводзіцца асобна.

 

ПАСАЖЫРЫ МАЮЦЬ ПРАВА:

- здаваць у багаж вадкасці, аэразолі, гелі (абмежаванне дзейнічае толькі для ручной паклажы);

- браць у ручную паклажу неабходныя на працягу палёту медыкаменты, дыетычнае харчаванне, уключаючы ежу для дзяцей. Пры гэтым ад пасажыра пры праходжанні працэдуры надгляду могуць запатрабаваць растлумачэння аб тым, што вышэйпералічаныя прадметы яму сапраўды неабходны;
- купляць вадкасці, аэразолі і гелі ў стэрыльнай зоне аэрапорта, або на борце паветранага судна. Калі тавары прададзены ў спецыяльнай запячатанай упакоўцы, то іх не трэба адкрываць да заканчэння палёту. Калі Вы з’яўляецеся трансферным пасажырам, то не адкрывайце пакет да праходжання надгляду ў аэрапортах трансферу і да канцавога пункта.

 

Увага!

Пасажырам паветранага транспарту забараняецца прымаць ад пабочных асоб чамаданы, пасылкі і іншыя прадметы для перавозкі на борце паветранага судна, або для часовага захоўвання ў залах чакання і на прылеглай тэрыторыі.

Калі ласка, адносьцеся з разуменнем да патрабаванняў работнікаў службы авіяцыйнай бяспекі, бо ВАША БЯСПЕКА – ГЭТА ІХ РАБОТА.

 

Паважаныя пасажыры!

 

Інфармуем Вас аб вядзенні з 21.11.2016 года забароны на правоз усімі пасажырамі ў зарэгістраваным багажы і перавозцы толькі ў ручной паклажы:

  - партатыўвных курыльных устройстваў з батарэйным сілкаваннем.

        

ЗАБАРОНЕНА перавозка ў ручной паклажы або зарэгістраваным багажы электронных устройстваў, якія самабалансуюцца і прыводзяцца ў дзеянне літыевымі або іонна-літыевымі батарэямі. Такія ўстройствы класіфікаваны ААН як небяспечныя грузы.

Да такіх устройстваў адносіцца хаверборды, міні-сегвеі, монакола (airwheel), электрычныя монацыклы (solowheel), розныя віды скутараў (balancewheel) і да т.п.

 

У час палёту батарэі, што знаходзяцца ва ўстройствах, такіх як ноўтбукі, фотаапараты, кінакамеры, мабільныя тэлефоны і інш., павінны быць прыведзены ў рэжым «Выключана». Таксама неабходна прыняць меры, гарантуючыя, што ва ўстройствах, змешчаных у зарэгістраваны багаж, батарэі не змогуць самаадвольна актывавацца.

 

Запасныя батарэі не могуць знаходзіцца ў зарэгістраваным багажы!

 

Клемы ўсіх запасных батарэй павінны быць ахаваны ад кароткага замыкання. Для гэтага батарэі павінны знаходзіцца ў арыгінальнай фабрычнай упакоўцы або іх клемы абматаны ізаляцыйнай стужкай або кожная батарэя змешчана ў асобны пластыкавы пакет.

 

Перавозка літыевых батарэй на паветраным судне залежыць ад канфігурацыі літыевай батарэі або яе магутнасці ў ват-гадзінах (для перазараджальных) або колькасці літыю (для неперазараджальных).

 

ПРАВІЛЫ  ПРАВОЗУ  ЛІТЫЕВЫХ  БАТАРЭЙ
(Для таго, каб перавесці ампер-гадзіны ў ват-гадзіны, памножце ампер-гадзіны на напружанне).

 

Магутнасць у Вт·гадз або колькасць Li

Перавозка ў ручной паклажы

Перавозка ў  багажы

Патрэбны дазвол авіякампаніі

≤ 100 Вт·гадз

(2 грамы) ва ўстройстве

ТАК

ТАК

НЕ

≤ 100 Вт·гадз

(2 грамы) ва ўстройстве

ТАК

(без абмежаванняў)

НЕ

НЕ

> 100 ≤ 160 Вт·гадз ва ўстройстве

ТАК

ТАК

ТАК

> 100 ≤ 160 Вт·гадз асобна

ТАК

(максімум 2)

НЕ

ТАК

> 160 Вт·гадз

Павінны быць заяўлены да перавозкі ў якасці небяспечнага грузу

Павінны быць заяўлены да перевозкі ў якасці небяспечнага грузу

Павінны быць заяўлены да перавозкі ў якасці небяспечнага грузу

 

Рэкамендуем для ўдакладнення падрабязнай інфармацыі адносна канкрэтнага перавозімага электроннага ўстройства з сілкаваннем ад літыевых батарэй загадзя звярнуцца да прадстаўніка авіякампаніі, што ажыццяўляе Вашу перавозку.

 

ПЕРАЛІК

небяспечных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў, забароненых (дазволеных з захаваннем неабходных умоў) да перавозкі на борце паветранага судна, якія вызначаны Міжнароднай арганізацыяй грамадзянскай авіяцыі (ІКАО) і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь у галіне авіяцыйнай бяспекі

 

1. Забаронена перавозіць на борце паветранага судна членамі экіпажа і пасажырамі ў рэчах, што знаходзяцца пры пасажырах, наступныя небяспечныя рэчывы, матэрыялы і вырабы:

 

1.1 выбуховыя рэчывы, сродкі ўзрывання і прадметы, імі начыненыя:

  • порах усякі, у любой упакоўцы і ў любой колькасці;
  • тратыл, дынаміт, тол, аманал і іншыя выбуховыя рэчывы, імітатары выбуховых рэчываў;
  • узрыўныя ўстройствы і імітатары ўзрыўных устройстваў; капсулі-дэтанатары, электрадэтанатары, электразапальнікі, дэтануючы і вогнеправодны шнур і г.д; запалы, боепрыпасы, боегалоўкі; патроны баявыя (у тым ліку малакаліберныя);
  • патроны да газавай зброі; патроны паляўнічыя; капсулі (пістоны) паляўнічыя;
  • піратэхнічныя сродкі: сігнальныя і асвятляльныя ракеты, патроны сігнальныя, пасадачныя шашкі, дымавыя патроны (шашкі), запалкі падрыўніка, бенгальскія агні, петарды, феерверкі.

1.2 сціснутыя і звадкаваныя газы:

  • газы для бытавога карыстання (бутан, прапан, ацэтылен) і іншыя газы;
  • газавыя балончыкі з напаўненнем нервова-паралітычнага і слёзатачывага ўздзеяння г.д;

1.3 лёгказагаральныя вадкасці:

  • вогненебяспечнае вадкае паліва, напрыклад, бензін, дызельнае паліва, пробы;
  • лёгказагаральных нафтапрадуктаў;
  • вадкасць для запальніц, спірт, этанол;
  • аэразольныя фарбы, шкіпінар, лакі і фарбы;
  • алкагольныя напіткі, у саставе якіх колькасць спірту перавышае 70%.
  • ацэтон;
  • метанол;
  • метылацэтат (метылавы эфір);
  • серавуглярод;
  • эфіры;
  • этылцэлюлоза;

1.4 узгаральныя цвёрдыя рэчывы:

  • рэчывы, якія могуць самаадвольна ўзгарацца;
  • рэчывы, якія выдзяляюць лёгказагаральныя газы пры ўзаемадзеянні з вадой:
  • калій, натрый, кальцый металічны і іх сплавы, кальцый фосфарысты і г.д;
  • фосфар белы, жоўты і чырвоны і ўсе іншыя рэчывы, што адносяцца да катэгорыі ўзгаральных цвёрдых рэчываў;

1.5 акісляльныя рэчывы і арганічныя перакісы:

  • нітрацэлюлоза калоідная, у гранулах або камяках, сухая або вільготная, у саставе якой менш за 25 % вады або растваральніка;
  • нітрацэлюлоза калоідная, у кавалках, вільготная, у саставе якой менш за 25 % спірту;
  • нітрацэлюлоза сухая або вільготная, у саставе якой менш за 30 % растваральніка  або 20 % вады і г.д;

1.6 таксічныя рэчывы;

 

1.7 радыеактыўныя матэрыялы;

 

1.8 едкія і каразійныя рэчывы:

  • моцныя неарганічныя кіслоты: саляная, серная, азотная i iншыя;
  • фторыставадародная (плавікавая) кіслата і іншыя моцныя кіслоты і каразійныя рэчывы;

1.9 ядавітыя і атрутныя рэчывы:

  • любыя ядавітыя моцнадзейныя і атрутныя рэчывы ў вадкім або цвёрдым стане, упакаваныя ў любую тару;
  • бруцын;
  • нікацін;
  • стрыхнін;
  • тэтрагідрафурфурылавы спірт;
  • антыфрыз;
  • тармазная вадкасць;
  • этыленгліколь;
  • ртуць;
  • усе солі сінільнай кіслаты і цыяністыя прэпараты;
  • цыклон, цыянплаў, мыш’якавісты ангідрыд і г.д.;

1.10 агнястрэльная зброя і ўстройствы, здольныя да выкіду снарада, прычынення ўрону (шкоды):

  • любыя прадметы, здольныя або якія здаюцца здольнымі да выкіду снарада або прычынення ўрону, уключаючы:
  • усю агнястрэльную зброю (пісталеты, рэвальверы, вінтоўкі, абрэзы і г.д.);
  • копія або імітацыя агнястрэльнай зброі;
  • састаўныя часткі агнястрэльнай зброі (выключаючы аптычныя ўстройствы выяўлення/прыцэлы);
  • газавая зброя;
  • пнеўматычныя пісталеты, вінтоўкі і шарыкавыя стрэльбы;
  • сігнальныя пісталеты, стартавыя пісталеты, цацачныя пісталеты ўсіх тыпаў;
  • прыстасаванні для выкідвання мячоў;
  • прамысловыя ўстройствы каб заганяць цвікі і мацаванні балтоў;
  • арбалеты, катапульты, гарпуны і кап’ёвая зброя;
  • устройствы для ўмярцвення жывёх;
  • аглушальныя або ўдарныя ўстройствы, напрыклад для кіравання рагатай жывёлай;
  • запальніцы, выкананыя ў выглядзе агнястрэльнай зброі;
  • электрашокавыя ўстройствы;

1.11 колючая, рэжучая, кідальная зброя, вострыя прадметы:

  • колючыя або рэжучыя прадметы, здольныя нанесці ўрон (шкоду), уключаючы:
  • корцікі, стылеты, дэсантныя штык-нажы;
  • сякеры і цесакі, стрэлы і дроцікі, гарпуны і коп’і, ледасекі, мачэтэ;
  • шыпаваны абутак;
  • нажы з высоўным або выкідальным лязом любой даўжыні;
  • нажы, зробленыя з метала або любога іншага даволі моцнага матэрыялу, якія могуць выкарыстоўвацца як патэнцыяльная зброя з лязом любой даўжыні;
  • адкрытыя брытвы і лёзы (выключаючы бяспечныя або аднаразовыя брытвы з лязом у картрыджы);
  • шаблі, мячы і дзяржальны мячоў;
  • скальпелі, нажніцы;
  • лыжы і лыжныя палкі, канькі;
  • кідальныя зоркі;
  • прамысловыя інструменты, якія могуць выкарыстоўвацца як колючая або рэжучая зброя, напрыклад, дрылі і свердлы для дрылёў, разакі, сэрвісныя нажы, пілы, адвёрткі, ломы, малаткі, пласкагубцы, гаечные ключы, факелы;

1.12 зброя ўдарна-раздрабляльнага дзеяння, тупыя прадметы, якія могуць быць выкарыстаны ў якасці зброі:

  • любыя тупыя інструменты, здольныя прычыніць урон, уключаючы:
  • бейсбольныя і софтбольныя біты, біты або клюшкі, крыкетныя біты;
  • клюшкі для гольфа, хакейныя клюшкі, лакросы;
  • вёслы для лодак і каноэ;
  • ролікавыя дошкі, дошкі для снаўборда;
  • кіі для більярда, шары для боўлінга;
  • вуды для рыбнай лоўлі;
  • булавы, дубінкі, рысавыя ланцугі і г.д.;
  • іншыя небяспечныя рэчывы, прадметы і грузы, якія могуць быць выкарыстаны ў якасці сродку нападзення на пасажыраў, экіпаж паветранага судна, а таксама ствараючыя пагрозу палёту паветранага судна.

2. Забаронена перавозіць на борце паветранага судна членамі экіпажа і пасажырамі ў зарэгістраваным багаже і ў багажных адсеках наступныя небяспечныя рэчывы, матэрыялы і вырабы:

  • выбуховыя рэчывы, уключаючы дэтанатары, запалы, гранаты, міны, узрыўныя ўстройствы і імітатары пералічаных прадметаў і рэчываў;
  • газы: прапан, бутан;
  • вогненебяспечныя вадкасці, уключаючы бензін, метанол, і іншыя лёгказагаральныя  вадкасці, уключаючы лакі і фарбы;
  • вогненебяспечныя цвёрдыя і рэактыўныя рэчывы, уключаючы магній, феерверкі, асвятляльныя ракеты;
  • запальніцы і запалкі;
  • аксідантныя і арганічныя пераксіды, уключаючы адбельвальныя рэчывы;
  • ядавітыя або інфекцыйныя рэчывы, уключаючы пацучыны  яд, інфіцыраваную кроў;
  • радыеактыўны матэрыял, уключаючы лекавыя або камерцыйныя ізатопы;
  • каразійныя рэчывы, уключаючы ртуць, акумулятары транспартных сродкаў;
  • кампаненты паліўных сістэм транспартных сродкаў, якія змяшчалі паліва.

3. Дазволена перавозіць на борце паветранага судна членамі экіпажа і пасажырамі з захаваннем неабходных умоў наступныя небяспечныя рэчывы, матэрыялы і вырабы:

 

3.1 у зарэгістраваным багажы ў грузавых, багажных адсеках паветранага судна з ізаляваным доступам пасажыраў да багажу ў час палёту:

  • арбалеты, стрэльбы для падводнага палявання, шашкі, шаблі, цесакі, ятаганы, палашы, мячы, шпагі, штыкі, кінжалы, нажы: паляўнічыя, нажы з выкідальнымі клінкамі, з затворнымі замкамі, імітатары любога віду зброі;
  • гаспадарча-бытавыя нажы (нажніцы) і іншыя колюча/рэжучые і вострыя  прадметы;
  • алкагольныя напіткі з колькасцю ў саставе больш як 24%, але не больш за 70% алкаголю па аб’ёме ў ёмістасцях умяшчальнасцю не больш за 5 л, у тары, прызначанай для рознічнага гандлю – не больш за 5 л на аднаго пасажыра;
  • вадкасці і алкагольныя напіткі, у колькасцю алкаголю ў саставе ў аб’ёме не больш як 24%;
  • аэразолі, прызначаныя для выкарыстання ў спартыўных або бытавых мэтах, выпускныя клапаны балончыкаў якіх засцярожаны каўпачкамі ад самаадвольнага  выпуску змесціва ў ёмістасцях умяшчальнасцю не больш як 0,5 кг або 500 мл не больш за 2 кг або 2 л на аднаго пасажыра

3.2 у рэчах, што знаходзяцца пры пасажырах:

  • тэрмометр медыцынскі адзін на пасажыра;
  • танометр ртутны ў стандартным футляры адзін на пасажыра;
  • барометр або манометр ртутны, упакаваны ў герметычны кантэйнер і апячатаны пломбай адпраўшчыка;
  • запальніцы адна на пасажыра;
  • запалкі – адзін пачак на пасажыра;
  • сухі лёд для ахалоджвання скорапсавальных прадуктаў не больш за 2 кг на пасажыра;
  • 3% перакіс вадароду - не больш за 100 мл на пасажыра;
  • вадкасці, гелі і аэразолі, якія адносяцца да няшкодных:
  • у ёмістасцях умяшчальнасцю не больш за 100 мл (або эквівалентнай ёмістасцю ў іншых адзінках вымярэння аб’ёму), упакаваныя ў надзейна закрыты празрысты пластыкавы пакет аб’ёмам не больш за 1 л. Адзін пакет на пасажыра.
  • у ёмістасцях больш за 100 мл да перавозкі не прымаюцца нават у тым выпадку, калі ёмістасць запоўнена толькі часткова.

Выключэнне па перавозцы маюць лякарствы, дзіцячае харчаванне і спецыяльныя дыетычныя патрэбы.

 

Вадкасці, набытыя ў магазінах бяспошлінага гандлю ў аэрапорце або на борце паветранага судна, павінны быць упакаваны ў надзейна запячатаны (апламбіраваны) пластыкавы пакет, які забяспечвае ідэнтыфікацыю доступу да змесціва пакета на працягу палёту, на якім ёсць дакладнае пацвярджэнне таго, што гэта пакупка набыта ў аэрапортных магазінах бяспошліннага гандлю або на борце паветранага судна ў дзень (дні) паездкі.

 

4. Адміністрацыя аэрапорта, авіяпрадпрыемства, эксплуатанта мае права прымаць рашэнне аб увядзенні дадатковых мер па гарантаванні авіяцыйнай бяспекі на рэйсах з павышанай небяспекай.

 

Пагранічны кантроль

 

Паважаныя пасажыры!

Дакументамі, па якіх ажыццяўляецца выезд/уезд з/у Рэспублікі Беларусь беларускіх грамадзян, з’яўляюцца:

      - пашпарт;
      - дыпламатычныя і службовыя пашпарты;
      - пашпарт марака;
      - пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь (толькі для ўезду ў Рэспубліку Беларусь).

 

Рэкамендуем Вам сачыць за захаванасцю Вашага пашпарта. Трымайце яго пры сабе, не пакідайце ў чамадане, аўтобусе, гасцінічным нумары або аўтамабілі. Пажадана захоўваць пашпарт асобна ад Вашых дакументаў, а таксама грошай, якія знаходзяцца пры Вас.

 

Перад праходжаннем Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь падрыхтуйце дакументы для праверкі службовымі асобамі пагранічнага, а пры неабходнасці мытнага і іншых відаў кантролю.

 

Больш падрабязна:
      - аб парадку перасячэння граніцы Рэспублікі Беларусь можна даведацца на сайце- www.gkpv.gov.by;
      - парадку легалізацыі дакументаў, афармлення віз, візавых анкет – www.mfa.gov.by.

 

 

Мытны кантроль

 

Паважаныя пасажыры!

У аэрапорце дзейнічае сістэма «зялёнага» і «чырвонага» калідораў для мэт мытнага дэкларавання тавараў для асабістага карыстання, што дае магчымасць фізічным асобам, якія перамяшчаюцца праз мытную граніцу, ажыццяўляць самастойны выбар паміж "чырвоным" калідорам (з мытным дэклараваннем тавараў для асабістага карыстання ў пісьмовай форме) і ялёным" калідорам. 

 

Звяртаем увагу, што дазволена перамяшчаць праз мытную граніцу (увоз і вываз) без пісьмовага мытнага дэкларавання грашовыя сродкі, дарожныя чэкі на агульную суму, якая не превышае ў эквіваленце 10 000 долараў ЗША. Наяўныя грашовыя сродкі і дарожныя чэкі, якія перавышаюць указаную суму, неабходна пісьмова дэклараваць і перамяшчасць праз "чырвоны" калідор. 

 

Больш падрабязна аб парадку перамяшчэння тавараў для асабістага карыстання, наяўных грашовых сродкаў, дарожных чэкаў, іншых грашовых інструментаў і інш. можна даведацца:

-  на афіцыйным сайце Еўразійскай эканамічнай камісіі (www.eurasiancommission.org)

-  на афіцыйным сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь (www.customs.gov.by) у раздзелах:

       -  "Падарожнікам";

       -  "Зялёны" канал (зялёны калідор);

        - "Чырвоны" канал (чырвоны калідор).

        - скачаўшы файл (.pdf).

 

МЫТНЯ «МІНСК-2»

ДЗЯРЖАЎНЫ МЫТНЫ КАМІТЭТ
Р
ЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Паштовы адрас: Нацыянальны аэрапорт Мінск, 220054, Мінск

Адрас электроннай пошты: Minsk2@customs.gov.by

Інтэрнэт-сайт:  Minsk2.customs.gov.by

Паштовы адрас: вул. Магілёўская, 45/1, 220007, Мінск

Інтэрнэт-сайт: www.customs.gov.by.

Тэлефон аператыўнага дзяжурнага:

 (+375 17) 219 40 10 (кругласутачна).

Тэлефон аператыўнага дзяжурнага:

(+375 17) 218 90 00  (кругласутачна).

 

«Тэлефон даверу»: (+375 17) 219 40 19 (кругласутачна)

 

Графік прыёму грамадзян і кніга заўваг і прапаноў знаходзяцца ў аператыўнага дзяжурнага мытні (6-ы паверх аэравакзальнага комплексу з боку 1-га сектара).

«Тэлефоны даверу»:  (+375 17) 218 92 92

 (кругласутачна)

Візавая падтрымка

 

Паважаныя пасажыры!

У мэтах аблягчэння парадку выдачы віз у Нацыянальным аэрапорце Мінск 16 жніўня 2013 г. прынята Пастанова Савета Міністраў Рэіспублікі Беларусь № 725 аб унясенні змяненняў  у Візавыя правілы Рэспублікі Беларусь.

 

У адпаведнасці з гэтай Пастановай з 22 жніўня 2013 г. усе замежныя грамадзяне, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь праз РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск», будуць мець магчымасць атрымання ўязных віз у аэрапорце.

 

Разам з тым звяртаем увагу на захаванне патрабавання прадстаўлення загадзя ва ўпраўленне па пытаннях уезду іншаземцаў галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь дакументаў візавай падтрымкі, неабходных для афармлення ўязных віз.

 

У прыватнасці, для афармлення кароткатэрміновых уязных віз – не пазней чым за 3 рабочыя дні да мяркуемай даты прыбыцця замежнага грамадзяніна, а для доўгатэрміновых – не пазней чым за 5 рабочых дзён да плануемай даты яго прыбыцця.

 

У сувязі з цяжкім захворваннем або смерцю блізкага сваяка або члена сям’і іншаземца дакументы візавай падтрымкі могуць быць прадстаўлены ў момант звароту іншаземца за візай.

 

Дакументы візавай падтрымкі могуць быць прадстаўлены самастойна ва ўпраўленне па пытаннях уезду іншаземцаў галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, якое знаходзіцца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск або па пошце з улікам тэрмінаў дастаўкі (220054, г.Мінск, тэрыторыя Нацыянальнага аэрапорта Мінск, упраўленне па пытаннях уезду іншаземцаў галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь).

 

Афармленне кароткатэрміновых уязных віз у мэтах вучобы ажыццяўляецца толькі пры наяўнасці ў Нацыянальным аэрапорце Мінск прадстаўніка арганізацыі, якой у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь прадастаўлена права выдаваць запрашэнні на вучобу.

 

Кантактныя тэлефоны консульскага пункта ў аэрапорце (+375 17) 279 20 58;  (+375 17) 279 28 72. 

Графік работы: кругласутачна.

 

Больш падрабязна:
     - аб парадку перасячэння граніцы Рэспублікі Беларусь можна паведацца на сайце www.gkpv.gov.by; ;
     - аб парадку легалізацыі дакументаў, афармлення віз, візавых анкет -www.mfa.gov.by (раздзел "Візы і консульскія пытанні");
     - аб парадку перамяшчэння тавараў, валюты і інш. – www.customs.gov.by;
     - аб мытным заканадаўстве Мытнага саюза, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі-  www.tsouz.ru.

 

Правілы перавозкі жывёл і раслін

 

У выпадку неабходнасці перавозкі жывёлы або расліны Вам неабходна паведаміць аб гэтым пры куплі білета. Для афармлення да перавозкі жывёлы або расліны неабходна да рэгістрацыі на рэйс прайсці ветэрынарны або фітасанітарны кантроль адпаведна (2 паверх 5-6 сектараў).

 

Ветэрынарны кантроль

 

Паважаныя пасажыры!

Перавозка жывёл і птушак паветраным транспартам ажыццяўляецца па папярэднім узгадненні з авіякампаніяй, рэйсам якой Вы маеце намер ажыццявіць пералёт. А таксама з дазволу краіны прыбыцця або транзіту пры міжнародных пералётах.

 

Пасля прыбыцця ў Нацыянальны аэрапорт Мінск, за 2 гадзіны да рэгістрацыі пасажыр павінен звярнуцца да ветэрынарнага ўрача аэрапорта з жывёлай і прад’явіць на яе дакумент.

 Месцаразмяшчэнне: 2-і паверх, 5-6 сектар.

У выпадку перавозкі жывёл у краіны Еўрапейскага саюза (за выключэннем Вялікабрытаніі, Мальты, Ірландыі, Швецыі) спатрэбіцца камплект дакументаў, што ўключае ў сябе:

      - ветэрынарны пашпарт міжнароднага ўзору (фота жывёлы, калі яна дасягнула 1 года); (абавязкова!)
      - мікрачып;
      - ветэрынарны сертыфікат (для краін Еўрасаюза), які выдаецца галоўным ветэрынарным урачом горада або раёна.

 

 Правілы ўвозу ў Вялікабрытанію, Мальту, Ірландыю, Швецыю істотна адрозніваюцца ад  правіл перамяшчэння жывёл у іншыя краіны. Калі жывёлу трэба ўвозіць у вышэй пералічаныя краіны, неабходна зрабіць тэст на наяўнасць антыцелаў віруса шаленства. Гэты тэст у Рэспубліцы Беларусь не робіцца.

 

Пры перавозцы жывёл у іншыя краіны неабходна мець наступныя дакументы:

       - ветэрынарны пашпарт міжнароднага ўзору (фота жывёлы, калі яна дасягнула 1 года);

      - ветэрынарнае пасведчанне (форма № 1), што выдаецца па месцы жыхарства.

 

 

Па пытаннях перавозкі жывёлы ў кантэйнеры для транспарціроўкі звяртайцеся да авіяперавозчыка.

 

Ветэрынарны сертыфікат сапраўдны толькі ў тым выпадку, калі атрыманы за 1-5 дзён да вылету.

 

Апошняя прышчэпка ад шаленства павінна быць зроблена не раней, чым за год да выезду, і не пазней, чым за два месяцы. 

 

ВЕТЭРЫНАРНЫЯ  ПАТРАБАВАННІ

Пры ўвозе на мытную тэрыторыю Мытнага саюза і (або) перамяшчэнні паміж Бакамі пушных звяроў, трусоў, сабак і катоў

 

Да ўвозу на мытную тэрыторыю Мытнага саюза і (або) перамяшчэння паміж Бакамі дапускаюцца клінічна здаровыя пушныя звяры, трусы, сабакі і каты з тэрыторый, свабодных ад заразных хвароб жывёл:

 

Для ўсіх відаў жывёл:

   - вірусных энцэфаламіелітаў усіх відаў, трыпанасамозу – на працягу апошніх 12 месяцаў на тэрыторыі краіны або адміністрацыйнай тэрыторыі ў адпведнасці з рэгіяналізацыяй;

   - сібірскай язвы – на працягу апошніх 20 дзён на тэрыторыі гаспадаркі.

 

Для ліс, пясцоў, сабак і катоў:

- хваробы Аўескі, тулярэміі, дэрматафітозаў (трыхафітыі, мікраспарыі) – на працягу апошніх 12 месяцаў на адміністрацыйнай тэрыторыі ў адпаведнасці з рэгіяналізацыяй або ў гаспадарцы;

- шаленства, туберкулёзу – на працягу апошніх 6 месяцаў на адміністрацыйнай тэрыторыі або ў гаспадарцы.

 

Для норак і тхароў:

- энцэфалапатыі норак, алеуцкай хваробы – на працягу апошніх 36 месяцаў у гаспадарцы;

- тулярэміі – на працягу апошніх 12 месяцаў у гаспадарцы;

- шаленства, туберкулёзу – на працягу апошніх 6 месяцаў на адміністрацыйнай тэрыторыі ў адпаведнасці з рэгіяналізацыяй або ў гаспадарцы.

 

Для трусоў:

- віруснай гемарагічнай хваробы, тулярэміі, пастэрэлёзу, лістэрыёзу – на працягу апошніх  12 месяцаў у гаспадарцы;

- міксаматозу, воспы (што вызываецца вірусам воспы кароў і вірусам воспавакцыны) – на працягу апошніх 6 месяцаў у гаспадарцы.

 

У час каранціну праводзіцца пагалоўны клінічны агляд і дыягнастычныя даследаванні:

- норкі – на аулецкую хваробу;

- каты – на дэрматафітозы.

 

Не пазней, чым за 14 дзён да адпраўкі жывёл вакцынуюць, калі яны не былі прышчэплены  на працягу 12 месяцаў:

- ліс, пясцоў – супраць чумы драпежных;

- норак, тхароў – супраць батулізму, чумы драпежных, псеўдаманозу, віруснага энтэрыту;

- нутрый – супраць пастэрэлёзу;

- сабак – супраць шаленства, чумы драпежных, гепатыту, віруснага энтэрыту, парва- і адэнавірусных інфекцый, лептаспірозу;

- катоў – супраць шаленства і панлейкапеніі;

- трусоў – супраць міксаматозу, пастэрэлёзу і віруснай гемарагічнай хваробы, а таксама па патрабаванні ўпаўнаважанага органа Боку, на тэрыторыю якога ажыццяўляецца ўвоз (перамяшчэнне), на іншыя інфекцыйныя хваробы.

 

Дапускается перавоз сабак і катоў для асабістага выкарыстання ў колькасці  не большай за два, без дазволу на ўвоз і каранціну ў суправаджэнні  міжнароднага пашпарта, які ў дадзеным выпадку прыраўноўваецца да ветэрынарнага сертыфіката, пры ўмове наяўнасці ў ім адзнакі кампетэнтнага органа аб правядзенні клінічнага агляду на працягу 5 дзён перад адпраўкай. 

  

Месцаразмяшчэнне: 2-і паверх, правае крыло аэравакзальнага комплексу. 

Кантактныя тэлефоны (кругласутачна): (+375 17) 279 12 15, (+375 17) 279 16 90, (+375 29) 157 09 59.

 

Фітакантроль

 

Паважаныя пасажыры!

У сувязі са змяненнем з 01.07.2017 года ўмоў увозу падкаранціннай прадукцыі фітасанітарны кантроль аэрапорта інфармуе, што забаронены ўвоз у ручной паклажы і багажы без фітасанітарнага сертыфіката насеннага і пасадачнага матэрыялу, расліннай прадукцыі (свежых фруктаў, агародніны, ягад, сухафруктаў, арэхаў, круп і іншых прадуктаў) агульнай вагой больш за 5 кілаграмаў і кветак больш за тры букеты.

 

 

У адпаведнасці з дзеючым у Рэспубліцы Беларусь заканадаўствам па каранціне раслін пасажырам, якія прыбываюць у Беларусь з іншых дзяржаў, забараняецца ўвозіць наступныя падкаранцінныя матэрыялы без фітасанітарнага сертыфіката:
      - насенне культурных і дзікарослых раслін;
      - жывыя расліны і іх часткі (чаранкі, клубні, карэнішчы, карэнне, цыбуліны і інш.);
      - глебу і расліны з глебай (расаду, саджанцы, кветкі ў гаршчках, атожылкі і інш.);
      - жывых насякомых, кляшчоў, нематодаў і іншых шкодных арганізмаў;
      - культуры жывых грыбоў, бактэрый, вірусаў узбуджальнікаў хвароб раслін;
      - калекцыі насякомых, насення і гербарыі розных раслін.

 

У выпадку наяўнасці вышэйпералічаных падкаранцінных матэрыялаў у ручной паклажы або багажы пасажыры абавязаны прад’явіць іх інспектару Дзяржаўнай службы фітасанітарнага кантролю на пагранічным пункце і незалежна ад тэрімну і мэты прыезду выконваць прадпісанні інспектара.

 

Вываз з Рэспублікі Беларусь расліннай прадукцыі рэкамендуецца таксама пры наяўнасці фітасанітарнага сертыфіката. Каб пазбегнуць праблем з афармленнем раслін у аэрапорце загадзя звярніцеся ў службу фітакантролю Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

 

Месцаразмяшчэнне: 2-і паверх, правае крыло аэравакзальнага комплексу.

Кантактныя тэлефоны (24 гадзіны): (+375 17) 279 17 72, (+375 44) 747 17 70.

 

 

Пасажыры з абмежаванымі магчымасцямі

 

Паважаныя пасажыры!

 

Калі вам неабходны спецыяльныя паслугі і дапамога ў аэрапорце і ў час палёту пры браніраванні і куплі авіябілета абавязкова паведаміце аб гэтым.

 

У выпадку браніравання і куплі авіябілета (e-ticket) праз інтэрнэт-сайт авіякампаніі, вы павінны звязацца са спецыялістам офіса продажаў выбранай вамі авіякампаніі і паведаміць аб неабходнасці прадастаўлення вам дапамогі ў аэрапорце.

 

Канчатковае рашэнне аб магчымасці перавозкі пасажыра з абмежаванымі магчымасцямі прымае прадстаўнік авіякампаніі.

Мінімальны тэрмін для паведамлення аб патрэбнасцях у абслугоўванні – 48 гадзін да ўказанага ў авіябілеце часу вылету/прылёту.

 

 Умовы перавозкі

 

Умовы перавозкі пасажыраў з абмежаванымі магчымасцямі неабходна ўдакладняць у авіякампаніі, у якой Вы набываеце авіябілет. Кантактную інфармацыю і адрасы інтэрнэт-сайтаў авіякампаній Вы можаце знайці тут http://airport.by/about/partners

 

 Уезд і размяшчэнне аўтамабіляў у аэрапорце

 

Для аўтамабіляў пасажыраў з абмежаванямі магчымасцямі выдзелены і абазначаны парковачныя месцы на прывакзальнай плошчы насупраць уваходаў 1-2 і 5-6 сектара прылёту і на ахоўнай платнай стаянцы.

 

На працягу першых 4-х гадзін стоянкі/знаходжання на прывакзальнай плошчы або на ахоўнай платнай стаянцы аплата не спаганяецца для транспартных сродкаў: 

- кіруемых інвалідамі I і II групы, інвалідам III групы з парушэннямі апорна-рухальнага апарату;

- што перавозяць інвалідаў I і II групы, дзяцей-інвалідаў, інвалідаў III групы з парушэннямі апорна-рухальнага апарату, дзяцей-інвалідаў;

- удзельнікаў Вялікай Айчыннай Вайны;

- ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў;

пры ўмове абавязковага прад’яўлення адпаведных дакументаў. Дакументы прад’яўляюцца кантралёру ў павільён пры выездзе з ахоўнай платнай стаянкі або кантралюемай тэрыторыі прывакзальнай плошчы.

 

Звыш 4-х гадзін аплата ажыццяўляецца на агульных падставах у адпаведнасці з устаноўленымі тарыфамі http://airport.by/parking.

 

Для ўдакладнення інфармацыі аб умовах паркоўкі аўтамабіляў вы можаце звязацца з намі:

- з дапамогай кнопкі выкліку «Help» пры ўездзе на прывакзальную плошчу на стойцы перад шлагбаумам;

- па нумарах тэлефонаў +375 (33) 300 10 19, +375 (33) 629 57 55 (адміністратар стаянкі).

 

 Суправаджэнне ў аэрапорце 

 

У выпадку неабходнасці суправаджэння асоб з абмежаванымі магчымасцямі супрацоўнікамі аэрапорта (з моманту прыбыцця ў будынак аэравакзальнага комплексу і да пасадкі на борт самалёта) або аказання іншай дапамогі, неабходна звязацца з намі адным са спосабаў:

 

У зале чакання прылёту (1 паверх)

скарыстайцеся радыёдаведкай Месца сустрэчы 1 (уваход 1-2, злева каля калоны)

 

 

У зале чакання вылету (3 паверх)

- скарыстайцеся радыёдаведкай Месца сустрэчы 2 (уваход 3, справа ад стойкі рэгістрацыі № 43 каля калоны);   

 

                                

- звярніцеся на інфармацыйную стойку (уваход 2, насупраць стоек рэгістрацыі № 22, 23). 

 

 Для пасажыраў з абмежаванымі магчымасцямі ў РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» ёсць:

 

1.  Cпецыяльна абсталяваныя санвузлы, размешчаныя на ўсёй тэрыторыі будынка аэравакзальнага комплексу ў адпаведнасці са схемай аэравакзальнага комплексу. 

 

2. Інвалідныя каляскі для абслугоўвання ў аэравакзале і на борце паветранага судна:

 

- крэсла-каляска інвалідная AMWC18RAEL складная з ручным прыводам, здымнымі падлакотнікамі і рэгулюемым нахілам здымных падножак (вытворчасць ЗША);

 

- крэсла-каталка авіяцыйная S-max (вытворчасць Англія). Прыступкі, бардзюры і іншыя парогі і перашкоды для Вас не стануць нечаканасцю і не сапсуюць Ваша падарожжа. З дапамогай гэтай каталкі аблягчаецца пад’ём і спуск пасажыра па лесвіцы і трапе;

 

- спецыяльная каталка Columbia Aviator Series AisleMaster, прызначаная для перамяшчэння асоб з абмежаванымі магчымасцямі ў авіяцыйным, чыгуначным, марскім або іншым транспарце, дзе ёсць вузкія праходы паміж радамі крэслаў або абмежаваныя аб’ёмныя прасторы, у якіх выкарыстанне звычайных сродкаў перамяшчэння немагчыма.

 

 

3. Амбуліфт

Для павышэння якасці абслугоўвання прымяняецца спецыяльная машына для перавозкі і пасадкі ў паветранае судна пасажыраў з абмежаванай рухомасцю - амбуліфт.

 

 

 

4. Для большай зручнасці пасажыры з абмежаванымі магчымасцямі могуць скарыстацца прасторнымі панарамнымі ліфтамі, размешчанымі ў аэравакзальным комплексе.

 

    

Супрацоўнікі аэрапорта абавязваюцца:

 

- 24 гадзіны ў суткі аказваць дапамогу пасажырам з абмежаванымі магчымасцямі, якія вылятаюць/прыбываюць;

- прадастаўляць інвалідныя крэслы (у выпадку неабходнасці);

- суправаджаць пасажыра;

- аказваць дапамогу ў праходжанні пагранічнага, мытнага кантролю і іншых працэдур афармлення;

- заказваць медыцынскі транспарт цераз урача медсанчасці для транспарціроўкі пасажыра да самалёта (пры неабходнасці);

- аказваць дапамогу пры пасадцы ў самалёт;

- дапамагаць у афармленні багажу пасажыра.
 

Пры браніраванні і куплі авіябілета трэба праінфармаваць спецыяліста офіса продажаў выбранай Вамі авіякампаніі аб неабходнай дапамозе пры пасадцы і высадцы з самалёта, а таксама ў час палёту.

 

Мінімальны тэрмін для паведамлення аб патрэбнасцях у абслугоўванні – 48 гадзін да ўказанага ў авіябілеце часу вылету /прылёту.

 

Тэлефоны службы даведак у аэрапорце: (+375 17) 279 13 00, (+375 17) 279 17 30;

211 (MTS, Life, Velcom) - званок платны.

Жадаем Вам прыемнага падарожжа!

 

 

Пасажыры з дзецьмі

 

Для пасажыраў з дзецьмі на 4 паверсе аэравакзала працуе Пакой маці і дзіцяці.

На трэцім паверсе аэравакзальнага комплексу абсталявана дзіцячая пляцоўка, аснашчаная дзіцячым гульнявым абсталяваннем, што дае магчымасць вашаму дзіцяці весела правесці час.

Сваю дзіцячую каляску вы можаце здаць каля трапа непасрэдна перад пасадкай у самалёт і таксама каля трапа атрымаць у аэрапорце прыбыцця. Для гэтага неабходна паведаміць супрацоўніку аэрапорта на стойцы рэгістрацыі і зарэгістраваць каляску асаблівым чынам.

 

 

Дзеці, якія ляцяць без суправаджэння дарослых

 

Падарожнічаць без суправаджэння дарослых могуць дзеці ад 5 да 12 гадоў.

Пры запыце дазволу на перавозку без суправаджэння дзіцяці бацькі або апякун запаўняюць і падпісваюць Заяву аб перавозцы дзіцяці без суправаджэння.

Для абслугоўвання дзіцяці без суправаджэння ў Нацыянальным аэрапорце Мінск выдзяляецца супрацоўнік, які ажыццяўляе пастаянны нагляд за дзіцем да пасадкі яго ў самалёт і аказвае дапамогу ў праходжанні перадпалётных працэдур.

Кожнаму дзіцяці, якое ляціць без суправаджэння, прадастаўляецца асобнае месца і дазваляецца бясплатны правоз багажу па меры, устаноўленай авіякампаніяй-перавозчыкам для дарослага пасажыра.

У дзіцяці, якое падарожнічае без суправаджэння дарослых, павінна быць спецыяльная сумачка, у якую ўкладзены наступныя дакументы: авіябілет з пацвярджэннем браніравання на ўсіх участках маршруту перавозкі, пашпарт, пасведчанне аб прышчэпках (у краіны, дзе гэта патрабуецца), заява бацькоў.

Пры пасадцы ў самалёт яно перадаецца пад непасрэдны нагляд аднаму з бортправаднікоў.

 

 

ПЕРАСАДКА Ў АЭРАПОРЦЕ

 

Пры планаванні перасадкі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск трэба ўлічыць, што рэкамендаваны запас часу паміж рэйсамі павінен быць не меншым за 1 гадзіну 30 мiнут.

 

Каб дапамагчы  пасажырам, якія прылятаюць у Мінск, мы прапануем пакрокавую інструкцыю перасадкі пасажыраў.

 

 

Інструкцыя для трансферных і транзітных пасажыраў, якія накіроўваюцца ў Расійскую Федэрацыю, Арменію або Казахстан

 

 

1. Вы прылятаеце ў Нацыянальны аэрапорт Мінск і ў суправаджэнні супрацоўніка аэрапорта перамяшчаецеся ў аэравакзальны комплекс.

 

2. Вы накіроўваецеся да кабін пашпартнага кантролю.

 

3. Пасля праходжання пашпартнага кантролю, калі ваш багаж быў зарэгістраваны толькі да Мінска, то яго неабходна атрымаць. Калі багаж быў зарэгістраваны да канцавога пункта, пераходзьце да пункта 4. гэтай інструкцыі.

 

4. Далей вы накіроўваецеся на мытны кантроль.

 

5. Пасля праходжання мытнага кантролю вы адпраўляецеся ў аэравакзальны комплекс аэрапорта. Для таго каб прайсці на свой наступны рэйс, вам неабходна падняцца на трэці паверх (выкарыстоўваючы ліфт або эскалатары, якія размешчаны ў зале).

 

 

6. Апынуўшыся на трэцім паверсе аэравакзальнага комплексу пры наяўнасці пасадачнага талона на наступны рэйс і адсутнасці багажу, або калі ён зарэгістраваны да канцавога пункта, вам неабходна накіравацца ў пункт надгляду пасажыраў (на схеме яны абазначаны лічбай 6).

 

Калі ваш багаж не зарэгістраваны на наступны рэйс, вам неабходна падысці да стойкі рэгістрацыі на рэйс, што размешчаны на трэцім паверсе, для афармлення багажу на рэйс. Пасля гэтага накіруйцеся да пунктаў надгляду пасажыраў (на схеме яны абазначаны лічбай 6).

 

7. Прайшоўшы перадпалётны надгляд, вы трапляеце ў так званую "стэрыльную" зону вылету, дзе знайшоўшы свой выхад на пасадку, чакаеце вылету або накіроўваецеся на пасадку.

 

Звяртаем вашу ўвагу: Грамадзяне трэціх краін, у якіх адсутнічае транзітная віза Рэспублікі Беларусь, з зоны прылёту па лесвічным пралёце або выкарыстоўваючы ліфт, падымаюцца на ўзровень 2-га паверха, дзе ў зоне абслугоўвання трансферных пасажыраў  праходзяць: кантроль праязных дакументаў, перадпалётны надгляд, зону мытнага кантролю і далей ідуць у залу вылету на 3-і паверх  для праходжання пашпартнага кантролю праз кабіны пашпартнага кантролю  «ТРАНСФЕР: Арменія, Казахстан, Расія»  і выхаду на пасадку № № 10-13.

 

 

Інструкцыя для трансферных і транзітных пасажыраў, якія прылятаюць з Расійскай Федэрацыі або Казахстана

 

З Расійскай Федэрацыі

 

Для пасажыраў, якія прыбываюць у Нацыянальны аэрапорт Мінск рэйсам з аэрапортаў Расійскай Федэрацыі, пашпартны і мытны кантроль адсутнічае.

 

Трансферныя пасажыры, маючыя пасадачныя талоны на далейшы ўчастак палёту міжнароднымі рэйсамі, багаж якіх аформлены да канцавога пункта палёту, выходзяць з зоны прылёту рэйсаў з РФ (1-ы паверх сектар №5-6) і накіроўваюцца па паказальніках у сектар №1-4 (міжнародныя рэйсы).  Далей, выкарыстоўваючы ліфт або эскалатар, пасажыры рухаюцца на 3-і паверх у залу афармлення пасажыраў на вылет. Пасажыры, якія маюць пасадачныя талоны, накіроўваюцца ў зону перадпалётнага  надгляду, мытнага і пашпартнага кантролю і далей у сектар вылету рэйса.

 

Калі багаж трансфернага пасажыра быў аформлены да Мінска, пасажыру належыць атрымаць багаж у зоне выдачы багажу на прылёце, звярнуцца на стойку рэгістрацыі і прайсці афармленне на рэйс ва ўстаноўленым парадку.

 

З Арменіі і Казахстана

 

Гэтыя пасажыры з’яўляюцца пасажырамі міжнародных рэйсаў з адпаведнымі патрабаваннямі афармлення.

 

Грамадзяне Арменіі і Казахстана, для якіх не патрабуецца транзітная віза Рэспублікі Беларусь і якія маюць пасадачны талон на свой рэйс (багаж аформлены да канцавога пункта пасадкі), пасля праходжання пашпартнага кантролю на прылёт могуць пакінуць зону прылёту. Пасля аб’яўлення пасадкі на рэйс гэтыя пасажыры ідуць у пункт перадпалётнага надгляду, праходзяць мытны і пашпартны кантроль на вылет і далей накіроўваюцца ў сектар пасадкі.

 

Пры жаданні прайсці адразу ў зону вылету, пасажыры з зоны прылёту па лесвічным пралёце або выкарыстоўваючы ліфт, падымаюцца на ўзровень 2-га паверха, дзе ў зоне абслугоўвання трансферных пасажыраў праходзяць: кантроль праязных дакументаў, перадпалётны надгляд, мытны кантроль на вылет і далей накіроўваюцца на 3-і паверх у сектар пасадкі.

 

 

Інструкцыя для трансферных і транзітных пасажыраў, якія прылятаюць з Расійскай Федэрацыі, Арменіі або Казахстана

і накіроўваюцца далей у Расійскую Федэрацыю, Арменію або Казахстан

 

1. Для пасажыраў, якія прыбываюць у Нацыянальны аэрапорт Мінск рэйсамі з аэрапортаў Расійскай Федэрацыі і вылятаюць у аэрапорты Расійскай Федэрацыі, пашпартны і мытны кантроль адсутнічае.

 

Трансферныя пасажыры, маючыя пасадачныя талоны на далейшы ўчастак палёту ў аэрапорты РФ, багаж якіх аформлены да канцавога пункта палёту, выходзяць з зоны прылёту рэйсаў з РФ (1-ы паверх сектар №5-6) і накіроўваюцца на 3-і паверх у залу афармлення пасажыраў на вылет. Па паказальніках пасажыры накіроўваюцца ў зону перадпалётнага надгляду пасажыраў рэйсаў у РФ (пункты надгляду E/F).

 

Калі багаж трансфернага пасажыра быў аформлены да Мінска, пасажыру трэба атрымаць свой багаж у зоне выдачы багажу, аформіць яго на стойцы рэгістрацыі (3-і паверх) да аэрапорта назначэння і прайсці афармленне на рэйс ва ўстаноўленым парадку.

 

2. Для пасажыраў, якія прыбываюць у Нацыянальны аэрапорт Мінск рэйсамі з аэрапортаў Арменіі і Казахстана і вылятаюць у аэрапорты Арменіі і Казахстана, мытны кантроль адсутнічае. Пашпартны кантроль пасажыры праходзяць на вылет і прылёт.

 

Пасля праходжання пашпартнага кантролю (сектар прылёту № 1-2) трансферныя пасажыры, багаж якіх аформлены да канцавога пункта палёту (ёсць пасадачны талон на наступны ўчастак палёту або да канцавога пункта палёту), выкарыстоўваючы ліфт або эскалатар, накіроўваюцца на 3-і паверх у залу афармлення пасажыраў на вылет. Па паказальніках пасажыры накіроўваюцца ў пункт надгляду Е для праходжання пашпартнага кантролю і перадпалётнага надгляду.

 

 Грамадзяне краін, якім патрэбна транзітная віза Рэспублікі Беларусь, з зоны прылёту па лесвічным пралёце або выкарыстоўваючы ліфт, падымаюцца на ўзровень 2-га паверха, дзе ў зоне абслугоўвання трансферных пасажыраў праходзяць: кантроль праязных дакументаў, перадпалётны надгляд і далей накіроўваюцца ў залу вылету на 3-і паверх для праходжання пашпартнага кантролю праз кабіны пашпартнага кантролю «ТРАНСФЕР: Арменія, Казахстан, Расія» і выхаду на пасадку № 10-11.

 

 

Інструкцыя для трансферных і транзітных пасажыраў

(акрамя пасажыраў, якія накіроўваюцца ў/з Расійскай Федэрацыі, Арменіі або Казахстана)

 

Грамадзяне краін, для якіх не патрабуецца транзітная віза Рэспублікі Беларусь і якія маюць пасадачны талон на наступны рэйс (багаж аформлены да канцавога пункта пасадкі), пасля праходжання ўсіх відаў кантролю могуць пакінуць зону прылёту. Пасля аб’яўлення пасадкі на рэйс гэтыя пасажыры накіроўваюцца ў пункт перадпалётнага надгляду, праходзяць мытны і пашпартны кантроль і далей накіроўваюцца ў сектар вылету, указаны ў пасадачным талоне.

 

Гамадзяне краін, якім патрэбна транзітная віза Рэспублікі Беларусь, з зоны прылёту па лесвічным пралёце або выкарыстоўваючы ліфт, падымаюцца на ўзровень 2-га паверха, дзе ў зоне абслугоўвання трансферных пасажыраў праходзяць: кантроль праязных дакументаў, перадпалётны надгляд, мытны кантроль і далей ідуць у залу вылету міжнародных рэйсаў на 3-і паверх у сектар вылету, указаны ў пасадачным талоне.

 

Надгляд багажу трансферных пасажыраў, аформлены да канцавога пункта палёту, ажыццяўляецца ў зоне апрацоўкі багажу без прысутнасці пасажыра. 

 

Багаж, які аформлены да Мінска, уладальнік багажу павінен асабіста прад’явіць для мытнага надгляду ў зоне прылёту, для чаго неабходна прайсці пашпартны кантроль і далей на стойцы рэгістрацыі (3-і паверх залы вылету) зарэгістраваць багаж да аэрапорта назначэння.

 

Пасадка ў паветранае судна

 

 Пасля аб’яўлення пасадкі вам неабходна падысці да ўказанага выхаду на пасадку, прадаставіць агенту пашпарт і пасадачны талон.

У Нацыянальным аэрапорце Мінск пасадка ў паветранае судна можа ажыццяўляцца пры дапамозе выкарыстання тэлескапічнага трапа або самаходнага трапа.

Пры пасадцы на паветранае судна, каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, выконвайце ўсе ўказанні агента па арганізацыі пасажырскіх перавозак.

 

УЕЗД НА ПРЫВАКЗАЛЬНУЮ ПЛОШЧУ

 

Паважаныя вадзіцелі і наведвальнікі аэрапорта!

Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што ў рамках мадэрнізацыі прывакзальнай плошчы зменена схема дарожнага руху. 

 

Спыненне і стаянка транспартных сродкаў, а таксама пасадка і высадка пасажыраў дазволена на абазначаных месцах у адпаведнасці з правіламі дарожнага руху.

 

 

Паважаныя аўтаўладальнікі!

 

Інфармуем Вас аб новых правілах уезду/выезду аўтатранспарту на прывакзальную плошчу:

 

У мэтах узмацнення мер па забеспячэнні авіяцыйнай бяспекі, звязанай з міжнароднай абстаноўкай і павелічэннем транзітнага патоку праз нашу рэспубліку, для камфортнага знаходжання ўладальнікаў транспартных сродкаў на кантралюемай тэрыторыі прывакзальнай плошчы будынка аэравакзальнага комплексу (далей – КТПП АВК), для пераразмеркавання трафіку руху на КТПП АВК і яе разгрузкі ад транспартных сродкаў, для бесперашкоднага праезду грамадскага транспарту, а таксама для ўпарадкавання руху аўтатранспарту кампаній таксі зменены правілы знаходжання транспартных сродкаў на КТПП АВК:

пры першым або другім наведванні КТПП АВК на працягу каляндарных сутак для транспартных сродкаў прадастаўляецца час нетарыфікуемага (бясплатнага) знаходжання - 20 мінут з моманту прыездуПры далейшых наведваннях на працягу каляндарных сутак кошт паслугі па знаходжанні транспартнага сродку на КТПП АВК тарыфікуецца (аплачваецца) з моманту прыезду.

 

У выпадку перавышэння часу бясплатнага знаходжання транспартнага сродку на КТПП АВК кожная гадзіна знаходжання на кантралюемай тэрыторыі (з моманту заезду!) аплачваецца ў памеры 10,00 руб., у аўтаматычных класах або павільёне пункта выезду. Няпоўная гадзіна знаходжання на кантралюемай тэрыторыі акругляецца да поўнай.

 

ДЛЯ ВЫЕЗДУ БЕЗ АПЛАТЫ – настойліва рэкамендуем не перавышаць устаноўлены ліміт і пакідаць кантралюемую тэрыторыю прывакзальнай плошчы да заканчэння першых 20 мінут, а таксама не заязджаць на КТПП АВК больш як 2 разы на працягу каляндарных сутак.

 

Для заезду на кантралюемую тэрыторыю неабходна:

1.     Націснуць кнопку «TICKET» (білет) на аўтаматызаванай стойцы.

2.     Атрымаць білет са штрых-кодам.

3.     Дачакацца поўнага адкрыцця стралы шлагбаума і заехаць на кантралуемую тэрыторыю.

 

ЗАХОЎВАЙЦЕ АТРЫМАНЫ БІЛЕТ СА ШТРЫХ-КОДАМ ДА ВЫЕЗДУ З КАНТРАЛЮЕМАЙ ТЭРЫТОРЫІ!

 

            Для выезду з  кантралюемай тэрыторыі неабходна:

1.     Уставіць білет са штрых-кодам у прыёмную адтуліну аўтаматызаванай стойкі, або прыкласці да сканера.

2.   Дачакацца счытвання інфармацыі і забраць білет з прыёмнай адтуліны.

3.   У выпадку перавышэння ліміту (20 мінут), або пры трэцім і наступных наведваннях кантралюемай тэрыторыі на працягу каляндарных сутак – правесці аплату за знаходжанне транспартнага сродку на КТПП АВК.

4.   Дачакацца поўнага адкрыцця стралы шлагбаума і выехаць з кантралюемай тэрыторыі.

5. У выпадку неабходнасці атрымання даведачнай інфармацыі націсніце кнопку «HELP» (дапамога) і дачакайцеся адказу аператара або патэлефануйце па нумары, указаным на стойцы (аўтаматычнай касе).

 

Аўтаматычныя касы, размешчаныя на прывакзальнай плошчы і прызначаныя для аплаты паслуг за знаходжанне транспартных сродкаў на кантралюемай тэрыторыі ў рэжыме самаабслугоўвання, прымаюць грашовыя знакі толькі новага (2009 г.) узору: ад 50 кап. да 100 руб. уключна

 

Пры дапамозе банкаўскай плацежнай карткі за дадзеную паслугу вы можаце аплаціць у аўтаматычных касах або ў кантралёра аўтамабільных стаянак у павільёне пры выездзе з кантралюемай тэрыторыі. 

 

Для пасажыраў з абмежаванымі магчымасцямі:

Аплата за паслугі стаянкі або за знаходжанне транспартнага сродку на прывакзальнай плошчы не спаганяецца на працягу першых 4-х гадзін стаянкі/знаходжання транспартнага сродку:

- кіруемага інвалідами I і II групы, інвалідамі III групы з парушэннямі апорна-рухальнага апарату;

- што перавозіць інвалідаў I і II групы, інвалідаў III групы з парушэннямі апорна-рухальнага апарату, дзяцей-інвалідаў;

- удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны;

- ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў.

Пры ўмове абавязковага прад’яўлення адпаведных дакументаў.

Дакументы прад’яўляюцца кантралёру ў павільён пры выездзе з кантралюемай тэрыторыі. 

Тэлефон адміністратара: +375 (33) 300 10 19, +375 (33) 629 57 55.

 

Паважаныя вадзіцелі!

Пры пад’ездзе да аўтаматызаванай сістэмы  кантролю ўезду/выезду аўтатранспарту просім Вас кантраляваць скорасць руху аўтамабіля ў адпаведнасці з дарожнымі знакамі і Правіламі дарожнага руху Рэспублікі Беларусь.

 Невыкананне гэтых умоў можа прывесці да ўзнікнення аварыйнай сітуацыі і да пашкоджання Вашага транспартнага сродку.

 

Нагадваем Вам, што для зручнасці пасажыраў на прывакзальнай плошчы Нацыянальнага аэрапорта Мінск арганізавана работа платнай ахоўнай аўтастаянкі. Просім Вас не блытаць платную ахоўную аўтастаянку са стаянкамі на прывакзальнай плошчы. 

 

УВАГА! Заезд на платную ахоўную аўтастаянку знаходзіцца справа перад уездам на кантралюемую тэрыторыю прывакзальнай плошчы. 

 

На аўтастаянку 138 машына-месцаў, размешчаную на прывакзальнай плошчы, распаўсюджваецца тарыф 2,00 руб. у гадзіну. Аплаціць паслугу захоўвання транспартнага сродку на стаянцы 138 машына-месцаў Вы можаце ў аўтаматычных касах на прывакзальнай плошчы або ў павільёне пункта выезду.

 

 

 

ПЛАТНАЯ АЎТАСТАЯНКА

 

Паважаныя пасажыры і госці нашага аэрапорта!

 

Для зручнасці наведвальнікаў Нацыянальнага аэрапорта Мінск на прывакзальнай плошчы аэравакзальнага комплексу арганізавана работа платнай ахоўнай аўтастаянкі. 

 

УВАГА! Уезд на платную ахоўную аўтастаянку знаходзіцца справа перад заездам на кантралюемую тэрыторыю прывакзальнай плошчы

 

  

Нагадваем Вам, што ў летні перыяд і ў час святочных дзён паслуга па захоўванні аўтатранспартных сродкаў на платнай ахоўнай стаянцы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск вельмі запатрабаваная. У пікавы час вылетаў і прылётаў свабодныя месцы на тэрыторыі аўтастаянкі на 1235 машына-месцаў адсутнічаюць. Уезд транспартных сродкаў на тэрыторыю аўтастаянкі ажыццяўляецца па факце наяўнасці свабодных месцаў (пры адсутнасці свабодных месцаў на тэрыторыі стаянкі аўтаматызаваная сістэма ўстанаўлівае забарону на заезд).

 

Калі ласка, удакладняйце інфармацыю аб наяўнасці свабодных месцаў на платнай аўтастаянцы.

Кантактныя тэлефоны адміністратара аўтастаянкі: (+375 17) 279 18 80;

                                                                                  (+375 33) 629 57 55; 

                                                                                  (+375 33) 300 10 19.

 

 Просьба да наведвальнікаў Нацыянальнага аэрапорта Мінск планаваць паездку загадзя. Пры неабходнасці – карыстацца грамадскім транспартам або паслугамі таксі. З раскладам грамадскага транспарту можна азнаёміцца ў раздзеле «Як дабрацца».

 

На аўтастаянцы на 1235 месцаў функцыянуе аўтаматычная сістэма ўліку часу і руху з відэафіксацыяй. Пры ўездзе на аўтастаянку вадзіцель транспартнага сродку націскае на кнопку паркамата і атрымлівае разавы білет са штрых-кодам, прыняцце якога азначае заключэнне дагавора захоўвання на ўмовах, вызначаных Палажэннем аб аўтамабільнай стаянцы, зацверджаным РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск».

 

Платная ахоўная аўтастаянка не прызначана для транзітнага руху транспартных сродкаў. Аплата праводзіцца за кожную гадзіну захоўвання транспартнага сродку з моманту яго прыезду на тэрыторыю стаянкі (няпоўная гадзіна захоўвання акругляецца да поўнай) згодна з дзеючым прэйскурантам у нацыянальнай валюце Рэспублікі Беларусь.

 

  

СХЕМА РАССТАНОЎКІ І РУХУ ТРАНСПАРТУ НА АДКРЫТАЙ АЎТАСТАЯНЦЫ НА 1235 МЕСЦАЎ

 

 

 

ПРЭЙСКУРАНТ

 

КОШТ

ПАСЛУГ АХОЎНАЙ КРУГЛАСУТАЧНАЙ АЎТАСТАЯНКІ

ПРЫ РАЗАВЫМ ЗАХОЎВАННІ

ПРЫ ЧАСЕ СТАЯНКІ АДНАГО ТРАНСПАРТНАГА СРОДКУ ДА СУТАК:

 

Паслугі аўтастаянкі

 Кошт за адно машына-месца з ПДВ, рублёў

да 1 гадзіны ўключна

1,50

звыш 1 гадзіны да 2 гадзін уключна

2,50

звыш 2 гадзін да 3 гадзін уключна

3,00

звыш 3 гадзін да 4 гадзін уключна

3,50

звыш 4 гадзін да 5 гадзін уключна

3,70

звыш 5 гадзін да 6 гадзін уключна

3,90

звыш 6 гадзін да 7 гадзін уключна

4,10

звыш 7 гадзін да 8 гадзін уключна

4,30

звыш 8 гадзін да 9 гадзін уключна

4,50

звыш 9 гадзін да 10 гадзін уключна

4,60

звыш 10 гадзін да 11 гадзін уключна

4,70

звыш 11 гадзін да 12 гадзін уключна

4,80

звыш 12 гадзін да 13 гадзін уключна

4,90

звыш 13 гадзін да 14 гадзін уключна

5,00

звыш 14 гадзін да 15 гадзін уключна

5,10

звыш 15 гадзін да 16 гадзін уключна

5,20

звыш 16 гадзін да 17 гадзін уключна

5,30

звыш 17 гадзін да 18 гадзін уключна

5,40

звыш 18 гадзін да 19 гадзін уключна

5,50

звыш 19 гадзін да 20 гадзін уключна

5,60

звыш 20 гадзін да 21 гадзіны ўключна

5,70

звыш 21 гадзіны да 22 гадзін уключна

5,80

звыш 22 гадзін да 23 гадзін уключна

5,90

звыш 23 гадзін да 24 гадзін уключна

6,00

 

 

 

ПРЫ ЧАСЕ СТАЯНКІ АДНАГО ТРАНСПАРТНАГА СРОДКУ АД АДНЫХ СУТАК ДА МЕСЯЦА:

 

Паслугі аўтастаянкі

Плата за адно машына-месца з ПДВ,

бел. рублёў

1

3

Звыш 1 сутак

6,00 +

+0,20 за кожную наступную гадзіну на працягу сутак

звыш 2 сутак

10,80 +

+ 0,20 за кожную наступную гадзіну на працягу сутак

звыш 3 сутак

15,60 +

+ 0,15 за кожную наступную гадзіну на працягу сутак

звыш 4 сутак

19,20 +

+ 0,15 за кожную наступную гадзіну на працягу сутак

звыш 5 сутак

22,80 +

+ 0,15 за кожную наступную гадзіну на працягу сутак

звыш 6 сутак

26,40 +

+ 0,15 за кожную наступную гадзіну на працягу сутак

звыш 7 сутак

30,00 +

+ 0,15 за кожную наступную гадзіну на працягу сутак

звыш 8 сутак

33,60 +

+ 0,15 за кожную наступную гадзіну на працягу сутак

звыш 9 сутак

37,20 +

+ 0,10 за кожную наступную гадзіну на працягу сутак

звыш 10 сутак

39,60 +

+ 0,10 за кожную наступную гадзіну на працягу сутак

звыш 11 сутак

42,00 +

+ 0,10 за кожную наступную гадзіну на працягу сутак

звыш 12 сутак

44,40 +

+ 0,10 за кожную наступную гадзіну на працягу сутак

звыш 13 сутак

46,80 +

+ 0,10 за кожную наступную гадзіну на працягу сутак

звыш 14 сутак

49,20 +

+ 0,10 за кожную наступную гадзіну на працягу сутак

звыш 15 сутак

51,60 +

+ 0,05 за кожную наступную гадзіну на працягу сутак

звыш 16 сутак

52,80 +

+ 0,05 за кожную наступную гадзіну на працягу сутак

1

3

звыш 17 сутак

54,00 +_

+ 0,05 за кожную наступную гадзіну на працягу сутак

звыш 18 сутак

55,20 +

+ 0,05 за кожную наступную гадзіну на працягу сутак

звыш 19 сутак

56,40 +

+ 0,05 за кожную наступную гадзіну на працягу сутак

звыш 20 сутак

57,60 +

+ 0,05 за кожную наступную гадзіну на працягу сутак

звыш 21 сутак

58,80 +

+ 0,05 за кожную наступную гадзіну на працягу сутак

звыш 22 сутак

60,00 +

+ 0,05 за кожную наступную гадзіну на працягу сутак

звыш 23 сутак

61,20 +

+ 0,05 за кожную наступную гадзіну на працягу сутак

звыш 24 сутак

62,40 +

+ 0,05 за кожную наступную гадзіну на працягу сутак

звыш 25 сутак

63,60 +

+ 0,05 за кожную наступную гадзіну на працягу сутак

звыш 26 сутак

64,80 +

+ 0,05 за кожную наступную гадзіну на працягу сутак

звыш 27 сутак да 1 месяца ўключна

69,00

 

                                           

ПРЫ ЧАСЕ СТАЯНКІ АДНАГО ТРАНСПАРТНАГА СРОДКУ ЗВЫШ АДНАГО МЕСЯЦА:

Пры захоўванні транспартнага сродку больш за месяц аплата вызначаецца зыходзячы з платы за месяц, колькасці месяцаў захоўвання і колькасці сутак захоўвання.

 

Плата за адны суткі захоўвання: 2,30 руб. з ПДВ

 

Няпоўная гадзіна захоўвання транспартнага сродку акругляецца да поўнай.

 

Заўвагі:

1. Аплата праводзіцца ў адпаведнасці з зацверджаным прэйскурантам, дзеючым на дзень разліку за аказанне паслугі.
2. Калі транспартны сродак займае больш за адно машына-месца на стаянцы, плата спаганяецца:
 - за 2 машына-месцы – калі гэта легкавы транспартны сродак з прычэпам;
 - за 3 машына-месцы – калі гэта аўтобус, грузавы транспартны сродак і інш. 

Прыклад разліку кошту захоўвання транспартнага сродку на платнай ахоўнай стаянцы.

 

Аўтамабіль знаходзіўся на стаянцы 3 месяцы і 6 дзён.

За тры месяцы захоўвання кошт складзе 207,00 руб. (69,00 руб. × 3 месяцы),

за шэсць сутак – 13,80 руб. (2,30 руб. × 6 сутак).

Вынік: 207,00 + 13,80 =220,80 руб.

 

 

Для пасажыраў з абмежаванымі магчымасцямі:

Аплата за паслугі аўтастаянак за адно машына-месца не спаганяецца на працягу першых 4-х гадзін стаянкі транспартнага сродку:

- кіруемага інвалідамі I і II групы, інвалідамі III групы з парушэннямі апорна-рухальнага апарату;

- які перавозіць інвалідаў I і II групы, інвалідаў III групы з парушэннямі апорна-рухальнага апарату, дзяцей-інвалідаў;

- удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны;

- ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў

пры ўмове абавязковага прад’яўлення адпаведных дакументаў.

Дакументы прад’яўляюцца кантралёру ў павільён пры выездзе з ахоўнай платнай стаянкі. 

Тэлефон адміністратара:+375 (33) 300 10 19,

                                        +375 (33) 629 57 55.

 

 

Паважаныя пасажыры, госці і наведвальнікі Нацыянальнага аэрапорта Мінск!

 

Калі Вы плануеце прыехаць у аэрапорт на асабістым аўтамабілі, прапануем зрабіць гэта загадзя, каб вырашыць пытанні па размяшчэнні свайго транспартнага сродку і своечасова прайсці рэгістрацыю на рэйс. Пры адсутнасці месцаў на платнай аўтастаянцы прапануем скарыстацца паркоўкамі, размешчанымі на кантралюемай тэрыторыі прывакзальнай плошчы (гл. схему ніжэй), або альтэрнатыўнымі бясплатнымі аўтастаянкамі (гл. схему ніжэй).

 

СХЕМА ПРЫВАКЗАЛЬНАЙ ПЛОШЧЫ АЭРАВАКЗАЛЬНАГА КОМПЛЕКСУ

Нацыянальнага аэрапорта Мiнск i прылеглай тэрыторыi

 

 

 

НЯШТАТНЫЯ СIТУАЦЫI

 

У выпадку непрадбачаных абставін, калі ласка, захоўвайце спакой і звярніцеся да прадстаўніка аэрапорта за дапамогай. Нашы работнікі заўсёды гатовы прыйсці Вам на дапамогу і прыняць усе магчымыя меры. 

 

Медыцынскую дапамогу Вам акажуць у медпункце аэрапорта, размешчаным на 1-м паверсе левага крыла аэравакзальнага комплексу каля 1-2-га сектараў. У выпадку неабходнасці экстраннай медыцынскай дапамогі тэлефануйце ў хуткую дапамогу па тэлефоне 103 або па тэлефонах медпункта аэрапорта (+375 17) 279 19 44, (+375 17) 279 10 44, мабільны нумар дзяжурнага ўрача: +375 (29) 700-36-07.

 

Выклік пажарнай службы ажыццяўляецца па ўнутраным тэлефоне 01 або (+375 17) 279 13 13 (служба пошукава- і аварыйна-выратавальнага забеспячэння палётаў), або па гарадскім тэлефоне 101.

 

Супрацоўнікі міліцыі кругласутачна нясуць службу на тэрыторыі аэравакзальнага комплексу. Дзяжурная часць міліцыі размешчана ў левым крыле аэравакзальнага комплексу. Кантактны тэлефон (+375 17) 279 10 02.

 

Вырашэнне пытанняў, звязаных з пашпартным рэжымам, ажыццяўляюць супрацоўнікі аддзялення пагранічнага кантролю. Кантактны тэлефон: (+375 17) 279 17 35 (кругласутачна).

 

Па пытаннях, звязаных з  атрыманнем уязной візы Рэспублікі Беларусь, звяртайцеся ў размешчанае ў аэрапорце Упраўленне па пытаннях уезду іншаземцаў Галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь па тэлефоне +375 17) 279 20 58.

 

У выпадку  спазнення на рэгістрацыю неабходна звярнуцца ў авіякасу адпаведнай авіякампаніі, размешчаную ў аэравакзальным комплексе аэрапорта, або звязацца з прадстаўніком выбранай Вамі авіякампаніі ў выпадку адсутнасці адпаведнай авіякасы.

 

У выпадку непрыбыцця або пашкоджання багажу звяртайцеся ў зоне выдачы багажу да  дыспетчара групы апрацоўкі багажу або да прадстаўніка авіякампаніі-перавозчыка. 

 

Пры ўзнікненні іншых пытанняў у аэрапорце Вы можаце:

 

- звярнуцца па дапамогу да супрацоўніка аэрапорта, які знаходзіцца ў інфармацыйнай стойцы на 3 паверсе аэравакзальнага комплексу перад стойкамі рэгістрацыі № 22, № 23;

- скарыстацца ўстройствамі «Радыёдаведка», якія размешчаны па ўсім аэравакзальным комплексе;

- патэлефанаваць па нумарах (+375 17) 279 13 00, (+375 17) 279 17 30, 211 (MTC, Life, Velcom) - званок платны.

 

Па пытаннях, звязаных з бяспечным выездам за мяжу, звяртайцеся за кансультацыяй па тэлефоне 113 (са стацыянарнага тэлефона) або 8-801-201-5555 (MTC, Velcom).

  

Падрабязная інфармацыя туттут і тут.

 

Увага!

Пасажырам паветранага транспарту забараняецца прымаць ад пабочных асоб чамаданы, пасылкі і іншыя прадметы для перавозкі на борце паветранага судна, або для часовага захоўвання ў  залах чакання і на прылеглай тэрыторыі.

 Служба авіяцыйнай бяспекі і рэжыму нагадвае:

 

- у мэтах бяспекі ўсе знойдзеныя ў будынку аэрапорта і на прылеглай да яго тэрыторыі безгаспадарныя прадметы разглядаюцца як патэнцыяльна небяспечныя;

- пры знаходжанні безгаспадарнага прадмета не кранайце яго, не спрабуйце перамясціць або ўздзейнічаць на яго іншым спосабам, не карыстайцеся мабільнымі тэлефонамі на адлегласці бліжэйшай за 50 метраў;

- аб знаходжанні безгаспадарных прадметаў паведаміце прадстаўніку праваахоўных органаў, работніку аэрапорта ў пунктах надгляду або любому супрацоўніку аэрапорта.

 

 

За ўчыненне ў аэрапорце або на борце паветранага судна грамадска небяспечных дзеянняў, парушэнне патрабаванняў авіяцыйнай бяспекі пасажыры ва ўстаноўленым парадку могуць быць прыцягнуты да крымінальнай або адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь або краіны накіравання.

 

ДАВЕДАЧНА-IНФАРМАЦЫЙНЫЯ АБ'ЕКТЫ

 

Паважаныя пасажыры!

 

Для большай зручнасці ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" даведачную інфармацыю вы можаце атрымаць на інфармацыйнай стойцы (3 паверх аэравакзальнага комплексу перад стойкамі рэгістрацыі № 22, № 23). 

 

 

Пры дапамозе ўстройстваў «Радыёдаведка» (15 шт. па ўсім аэравакзальным комплексе).

 

   

 

Служба даведкі аэрапорта:

 

+375 (17) 279 13 00;      

 

+375 (17) 279 17 30;

 

 211 (МТС, LIFE, VELCOM) - званок платны.

 

 

СХЕМА РАЗМЯШЧЭННЯ МЕСЦАЎ ДЛЯ КУРЭННЯ

 

Паважаныя пасажыры і наведвальнікі Нацыянальнага аэрапорта Мінск!

 

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2002 года №28, забараняецца курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў, за выключэннем месцаў, спецыяльна прызначаных для гэтых мэт. 

 

Для зручнасці гасцей у будынку аэрапорта арганізаваны спецыяльныя пакоі для курэння, курыльныя месцы, а таксама месцы, спецыяльна адведзеныя для курэння на тэрыторыі прывакзальнай плошчы, размешчаныя на нязначнай аддаленасці ад уваходаў у будынак тэрмінала.

 

Усяго на тэрыторыі аэравакзальнага комплексу ўстаноўлены 2 пакоі для курэння.

 

Месцы, спецыяльна адведзеныя для курэння на тэрыторыі прывакзальнай плошчы, указаны на схеме размяшчэння месцаў для курэння.

 

СХЕМА

размяшчэння месцаў для курэння на тэрыторыі прывакзальнай плошчы

 

 

 

ПРАВІЛЫ

ЗНАХОДЖАННЯ ГРАМАДЗЯН У НАЦЫЯНАЛЬНЫМ АЭРАПОРЦЕ МІНСК

 

 

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

 

1. Гэтыя Правілы ўстанаўліваюць нормы паводзін грамадзян пры знаходжанні на тэрыторыі РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» (далей – аэрапорт).

 

2. Для мэт гэтых Правіл прымяняюцца тэрміны і іх азначэнні ў значэннях, устаноўленых Паветраным кодэксам Рэспублікі Беларусь, Авіяцыйнымі правіламі паветраных перавозак пасажыраў, багажу, грузаў, зацверджанымі Пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 12.08.2009 № 70 (у рэд. Пастановы Мінтранса ад 16.07.2014 № 23) (далей – Авіяцыйныя правілы), а таксама Пастановы Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 2016 г. № 24/268 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб прафілактычных, рэжымных і арганізацыйных мерах папярэджання тэрарыстычнай дзейнасці і мінімізацыі яе наступстваў на крытычна важных аб’ектах Рэспублікі Беларусь».

 

3. Гэтыя правілы абавязковыя для выканання ўсімі асобамі, якія знаходзяцца на адпаведнай тэрыторыі аэрапорта, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Наведвальнікі аэрапорта, якія дапускаюць парушэнні гэтых правіл, будуць прыцягвацца да ўстаноўленай заканадаўствам адказнасці, акрамя таго, ім можа быць адмоўлена ў прадастаўленні паслуг на тэрыторыі аэрапорта.

 

ГЛАВА 2

АРГАНІЗАЦЫЯ ЎМОЎ БЯСПЕЧНАГА ЗНАХОДЖАННЯ ГРАМАДЗЯН У НАЦЫЯНАЛЬНЫМ АЭРАПОРЦЕ МІНСК

 

4. У мэтах гарантавання бяспечнай эксплуатацыі паветранага транспарту частка тэрыторыі аэрапорта вызначана як кантралюемая зона і падлягае агароджванню. Допуск у яе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Інструкцыяй па прапускным і ўнутрыаб’ектавым рэжыме, што зацвярджаецца кіраўніцтвам аэрапорта.

 

Да тэрыторыі агульнага доступу аэрапорта адносіцца частка памяшканняў агульнага доступу аэравакзальнага комплексу і кантралюемая тэрыторыя прывакзальнай плошчы.

 

5. У мэтах забеспячэння бяспечнага знаходжання грамадзян на тэрыторыі аэрапорта кіраўніцтвам аэрапорта і арганізацый, размешчаных на яго тэрыторыі, распрацоўваюцца, плануюцца, арганізуюцца і праводзяцца неабходныя мерапрыемствы, якія дазваляюць:

- рэалізаваць магчымасць размяшчэння аб’ектаў названых арганізацый з улікам захавання ўмоў, што забяспечваюць бяспечнае знаходжанне грамадзян, якія карыстаюцца паслугамі паветранага транспарту;  

- выконваць работы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь (месцы правядзення такіх работ агароджваюцца адпаведнымі сігналамі і знакамі ва ўстаноўленым парадку з інфармаваннем аб правядзенні работ);

- мець дастатковую колькасць інфармацыйных знакаў для бяспечнага перамяшчэння па тэрыторыі аэрапорта.

 

6. У мэтах папярэджання выпадкаў траўміравання грамадзян пры іх знаходжанні на тэрыторыі аэрапорта і недапушчэння грамадзянамі дзеянняў, указаных у главах 3 і 4 гэтых Правіл, кіраўніцтвам аэрапорта і арганізацый, размешчаных на яго тэрыторыі,  прадугледжваецца правядзенне работ па забеспячэнні:

- утрымання памяшканняў аэравакзальнага комплексу і іншых аб’ектаў інфраструктуры аэрапорта агульнага карыстання ў спраўным тэхнічным і бяспечным для руху і (або) знаходжання грамадзян стане;

- устаноўкі адпаведных светлавых і гукавых сігналаў, знакаў, паказальнікаў, неабходнай інфармацыі (пры дапамозе тэхнічных сродкаў і (або) іншых носьбітаў інфармацыі);

- своечасовага інфармавання карыстальнікаў паслугамі аэрапорта і авіякампаній аб уводзімых абмежаваннях і (або) аб змяненнях гэтых Правіл (пры дапамозе тэхнічных сродкаў і (або) іншых носьбітаў інфармацыі);

- абазначэння і агароджвання месцаў правядзення рэканструкцыі, будаўнічых і рамонтных работ (у мэтах выключэння знаходжання грамадзян у такіх месцах).

 

 

ГЛАВА 3

ДЗЕЯННІ ГРАМАДЗЯН, ЯКІЯ ЗНАХОДЗЯЦЦА НА ТЭРЫТОРЫІ АГУЛЬНАГА ДОСТУПУ АЭРАПОРТА

 

7. Грамадзяне, якія знаходзяцца на тэрыторыі агульнага доступу аэрапорта, забяспечваюць асабістае захаванне грамадскага парадку, а таксама захаванне грамадскага парадку асобамі, якія знаходзяцца пад іх апекай.

 

8. На тэрыторыі агульнага доступу аэрапорта наведвальнік абавязаны:

- выконваць патрабаванні правіл перавозак пасажыраў паветраным транспартам, вызначаныя Авіяцыйнымі правіламі і ўказаннямі работнікаў аэрапорта (авіякампаній) пры падрыхтоўцы да палёту (пасля заканчэння палёту);

- прад’яўляць дакументы, што засведчваюць асобу пасажыра, і праязныя дакументы па патрабаванні асоб, маючых права на ўказаную праверку;

- забяспечыць суправаджэнне непаўналетняга дзіцяці (дзяцей) дарослым пасажырам пры наведванні аэрапорта;

- ажыццяўляць курэнне толькі ў прызначаных для гэтых мэт месцах (памяшканнях);

- прадастаўляць для надгляду, у тым ліку з дапамогай тэхнічных сродкаў, у аэрапорце ручную паклажу і багаж па патрабаванні прадстаўнікоў органаў унутраных спраў або інспектараў службы авіяцыйнай бяспекі і атрада ваенізаванай аховы аэрапорта;

- не дапускаць сваімі дзеяннямі прычынення шкоды, урону іншым наведвальнікам, іх багажу і ручной паклажы, экіпажу паветранага судна, псавання або пашкоджання інфраструктуры аэрапорта або паветранага судна;

- кампенсаваць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь урон, прычынены ўласнымі неасцярожнымі або наўмыснымі дзеяннямі, работнікам і інфраструктуры аэрапорта (авіякампаніі) і (або) іншым наведвальнікам аэрапорта.

 

9. Наведвальнікам аэрапорта на ўсёй яго тэрыторыі забараняецца:

Ажыццяўляць якую-небудзь камерцыйную і іншую прамысловую дзейнасць без узгаднення з кіраўніцтвам аэрапорта;

насіць пры сабе і (або) выкарыстоўваць па прызначэнні любыя сродкі радыёсувязі (за выключэннем мабільных тэлефонаў GSM-дыяпазону). Наяўнасць названых сродкаў радыёсувязі ў наведвальніка аэрапорта дапускаецца пры ўмове іх змяшчэння ў багаж у выключаным стане;

знаходжанне наведвальнікаў у стане алкагольнага ап’янення (стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў).

На наведвальнікаў аэрапорта могуць быць ускладзены іншыя абавязкі, устаноўленыя ў адпаведнасці з іншымі актамі заканадаўства.

 

10. Для аказання садзейнічання работнікам аэрапорта і авіякампаній у забеспячэнні бяспекі перавозак, асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзянам неабходна інфармаваць работнікаў аэрапорта (авіякампаній) і прадстаўнікоў органаў унутраных спраў:

- пры выяўленні перашкод, ствараючых пагрозу бяспецы перавозак паветраным транспартам або нармальнаму функцыянаванню іншых аб’ектаў інфраструктуры аэрапорта;

- аб падазроных пабочных і безгаспадарных рэчах і прадметах, знойдзеных на аб’ектах інфраструктуры аэрапорта і ў паветраных суднах.

 

ГЛАВА 4

ДЗЕЯННІ ГРАМАДЗЯН, ЯКІЯ ЗНАХОДЗЯЦЦА Ў КАНТРАЛЮЕМАЙ ЗОНЕ

 

11. Грамадзяне, якія знаходзяцца ў кантралюемай зоне, забяспечваюць асабістае захаванне грамадскага парадку, а таксама захаванне парадку асобамі, якія знаходзяцца пад іх апекай.

 

12. У кантралюемай зоне аэрапорта забараняецца:

- знаходжанне і перамяшчэнне фізічных асоб без адпаведных дазвольных дакументаў;

- знаходжанне і перамяшчэнне любых транспартных сродкаў і іншых сродкаў перамяшчэння (асабістага транспарту), не маючых пропуску ўстаноўленага ўзору, выдаваемага бюро пропускаў аэрапорта;

- выкарыстанне без дазволу кіраўніцтва аэрапорта кінакамер, фота- і відэаапаратуры і іншых сродкаў для здымкі тэрыторыі і аб’ектаў, што знаходзяцца на ёй, а таксама выкарыстанне ў сродках масавай інфармацыі (у сетцы Інтэрнэт і да т.п.) атрыманых з іх выкарыстаннем кіна-, фота- і відэаматэрыялаў;

- карыстацца любымі сродкамі радыёсувязі і мабільнай тэлефоннай сувязі, за выключэннем пэўных месцаў (памяшканняў), дзе выкарыстанне сродкаў мабільнай тэлефоннай сувязі дазволена;

- пранос (увоз) у кантралюемую зону грамадзянамі небяспечных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў, пералік якіх вызначаны Праграмай авіяцыйнай бяспекі Нацыянальнага аэрапорта Мінск;

- знаходжанне асоб у стане алкагольнага ап’янення (стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў).

 

13. Парушэнне патрабаванняў, указаных у пункце 9 гэтых Правіл, вядзе да прыцягнення да адказнасці грамадзян у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і іншымі актамі заканадаўства, у тым ліку да такіх асоб можа прымяняцца пазбаўленне права доступу ў кантралюемую зону аэрапорта.

 

 

 

ГРУЗАКЛІЕНТАМ

 

Транспартнаагістычны цэнтр (ТЛЦ)

 

Гісторыя развіцця грузаперавозак паветраным транспартам і апрацоўкі грузаў бярэ пачатак з моманту адкрыцця аэрапорта «Мінск-2», дзе ў 1982 г. быў выкананы першы пасажырскі рэйс, і з кожным годам інтэнсіўнасць авіяперавозак расла дзень пры дні, былі адпраўлены дзясяткі тысяч пасажыраў і перавезены тоны грузу і пошты. Грузавы комплекс быў створаны як структурнае падраздзяленне РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» і выконваў асноўныя функцыі па апрацоўцы, захоўванні грузаў і мытным дэклараванні.

 

У снежні 2014 г. грузавы комплекс РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» быў рэарганізаваны ў транспартна-лагістычны цэнтр  РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск».

 

ТЛЦ  размешчаны на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск, што дае магчымасць з найменшымі затратамі для перавозчыка і для кліента ажыццяўляць розныя віды лагістычных і складскіх паслуг.

 

Цяпер ТЛЦ аказвае наступны КОМПЛЕКС ПАСЛУГ:

 

- Транспартна-экспедыцыйныя паслугі;

- Мытнае афармленне;

- Апрацоўка грузаў;

- Паслугі склада часовага захоўвання (СЧЗ) і мытнага склада           

               

Нашы перавагі:

1. Індывідуальны падыход да кожнага Кліента

Мы, як Цэнтр, які дынамічна развіваецца і мае доўгатэрміновую стратэгію, безумоўна, клапоцімся аб фарміраванні ўзаемавыгадных камфортных умоў супрацоўніцтва, нацэленых на стварэнне ўнікальных індывідуальных умоў узаемадзеяння.

2. Аказанне поўнага спектра паслуг

Наяўнасць аддзела па мытным дэклараванні, складоў часовага захоўвання і транспартна-экспедыцыйнага аддзела дае магчымасць прадастаўляць кліентам поўны спектр паслуг, што суправаджаецца высокім узроўнем сэрвісу. Кампактнае размяшчэнне ўсіх структур эканоміць як час, так і грошы кліента.

3. Наяўнасць стандартаў якасці

Прадпрыемства РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» пацвердзіла адпаведнасць сістэмы менеджменту якасці патрабаванням міжнародных стандартаў ISO 9001, ISO 14001, OHSAS 18001. У рамках сістэмы менеджменту якасці распрацаваны стандарты арганізацыі, вызначаны і дакументаваны працэсы, праводзяцца ўнутраныя аўдыты і іншая дзейнасць, накіраваная на ўдасканаленне сістэмы менеджменту прадпрыемства і павышэнне задаволенасці і даверу кліентаў.

4. Інфармацыйная падтрымка

ТЛЦ прадастаўляе поўную інфармацыйную падтрымку па адсочванні грузаў (tracking), прыбыцці тавараў на склад. Нашы  супрацоўнікі гатовы адказаць на любыя Вашы пытанні і даць прафесіянальную кансультацыю.

Наш Цэнтр імкнецца адпавядаць самаму высокаму ўзроўню і міжнародным стандартам. Цяпер мы знаходзімся на шляху ўкаранення электроннай сістэмы абмену інфармацыяй e-Freight пры дапамозе праграмнага забеспячэння CargoSpot.

5. Надзейнасць і статус

З’яўляючыся структурным падраздзяленнем РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск», якое характарызуецца высокімі паказчыкамі фінансавай дзейнасці, мы маем плацежныя гарантыі і статус надзейнага партнёра, які своечасова выконвае свае фінансавыя абавязацельствы.

 

ПАРАДАК

прымянення тарыфаў на складскія паслугі і паслугі па дастаўцы грузаў транспартна-лагістычнага цэнта РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск»

 

 

 

Транспартна-экспедыцыйны аддзел

Транспартна-экспедыцыйны аддзел ажыццяўляе наступныя віды перавозак:

 Спецыялісты аддзела лагістыкі аказваюць комплекс паслуг па транспартна-экспедыцыйным абслугоўванні, што ўключае:

 - кансультаванне; 
- выбар аптымальнага віду транспарту; 

- выбар аптымальнага маршруту; 
- разлік кошту перавозкі;

- адсочванне руху тавару;

- інфармаванне кліента аб статусе грузу;

- афармленне адпаведнай дакументацыі;

- страхаванне.

 

ФОРМА ЗАЯЎКІ на перавозку (скачаць)

 

Спіс дакументаў для заключэння дагавора на транспартна-экспедыцыйныя паслугі:

 

1. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі арганізацыі (копія);
2. Рэквізіты арганізацыі + кантактныя даныя;
3. Статут, у частцы поўнага і кароткага наймення, месцазнаходжання, відаў дзейнасці арганізацыі, а таксама паўнамоцтваў кіраўніка (першыя тры лісты);
4. Загад (пратакол сходу) аб назначэнні кіраўніка або даверанасць на асобу, якая мае права падпісваць дагавор.

 

Авіяперавозкі

 

ФОРМА ЗАЯЎКІ на перавозку (скачаць)

 

Перавозкі грузу самалётам – адзін з ключавых напрамкаў нашай дзейнасці. Для работы ў гэтым напрамку намі створана каманда кваліфікаваных спецыялістаў.

Мы маем наладжаныя дзелавыя кантакты з авіякампаніямі, а таксама з сусветнымі агентамі, што дае магчымасць ажыццяўляць авіяперавозкі практычна ў любы аэрапорт свету, а таксама на любых умовах, уключаючы door-to-door.

Аказваем паслугі:

Афармленне дакументаў:

·  папярэдняе браніраванне грузу;

·  афармленне грузавой авіянакладной (AWB, HAWB);

·  дэклараванне і мытнае афармленне.

Кантроль руху грузу:

·  адсочванне руху тавару (tracking);

·  аператыўнае інфармаванне кліента аб статусе грузу;

Дадатковыя паслугі:

·  страхаванне;

·  кансультацыйныя паслугі;

·  мытная ачыстка / транзіт;

·  кансалідацыя / раскансалідацыя;

·  захоўванне на СЧЗ і мытным складзе.

 

Магчымасць перавозкі небяспечных грузаў: спецыялісты транспартна-лагістычнага цэнтра маюць міжнародныя сертыфікаты IATA па авіяперавозках небяспечных грузаў.

Карысная інфармацыя:

Габарыты грузаў:

Дзякуючы сучаснай тэхнічнай аснашчанасці ТЛЦ РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» мае магчымасць апрацоўкі грузаў паветраных суднаў да 7 тон адно месца і апрацоўкі цяжкавагавых грузаў, якія прыбываюць наземным транспартам, звыш 8 тон. 

Пры адпраўцы цяжкавагавых грузаў неабходна папярэдняе ўзгадненне па ўдакладненні габарытных параметраў.

Як адправіць груз:

Для таго, каб адправіць груз, неабходна запоўніць заяўку на адпраўку грузу або звязацца з нашым спецыялістам.

Як разлічыць кошт перавозкі:

Кошт перавозкі грузаў залежыць ад характару грузу, вагі, маршруту палёту, тэрміновасці і г.д. Як правіла, кошт перавозкі можна падлічыць наступным чынам:

кошт = тарыф за 1 кг платнай вагі* х колькасць у кг + дадатковыя зборы (збор за бяспеку, паліўны збор, збор за афармленне авіянакладной, спецыяльныя зборы).

 

* платная вага – вага брута або аб’ёмная вага ў залежнасці ад таго, якая з іх большая. Аб’ёмная вага вылічваецца па правілах ІАТА 1:6, гэта значыць груз аб’ёмам 1 кубічны метр аплачваецца не менш чым за 167 кг)

 

 

Аўтаперавозкі

 

ФОРМА ЗАЯЎКІ на перавозку (скачаць)

 

Транспартна-экспедыцыйны аддзел ажыццяўляе імпартныя, экспартныя, транзітныя аўтамабільныя грузаперавозкі на любых умовах дастаўкі, уключаючы  «ад дзвярэй да дзвярэй».

Мы распрацоўваем аптымальныя маршруты, каб прадаставіць сваім кліентам магчымасць выгадна і дакладна ў тэрмін даставіць груз.

Мы зможам зрабіць для Вас разлік кошту перавозкі аўтамабільным транспартам. Нашы спецыялісты звяжуцца з вамі і распрацуюць персанальна для вас самы аптымальны варыянт аўтамабільнай транспарціроўкі і маршруту.

Віды перавозімых грузаў аўтатранспартам

Наш аддзел ажыццяўляе перавозку наступных грузаў:

·         комплексныя;

·         зборныя;

·         небяспечныя;

·         наліўныя;

·         негабарытныя;

·         цяжкавагавыя;

·         рэфрыжэратарныя (з забеспячэннем зададзенага тэмпературнага рэжыму).

 

У залежнасці ад віду грузу, яго габарытаў і іншых асаблівасцей выкарыстоўваецца тая ці іншая аўтамабільная тэхніка. Для аўтамабільных грузаперавозак гатовай прадукцыі і сыравіны выкарыстоўваецца розны аўтатранспарт:

  • тэнтаваныя аўтамабілі;
  • суцэльнаметалічныя аўтамабілі;
  • рэфрыжэратары з захаваннем тэмпературнага рэжыму;
  • кантэйнеравозы;
  • спецыялізаваны рухомы састаў па правозцы небяспечных (ADR), буйнагабарытных і цяжкавагавых грузаў.

 

Мы супрацоўнічаем з мноствам кампаній, маючых уласныя аўтапаркі, таму ў нашым распараджэнні самыя разнастайныя аўтатранспартныя сродкі практычна ў неабмежаванай колькасці. Гэта дае магчымасць нам ажыццяўляць перавозкі ўсіх тыпаў грузаў, ва ўсе краіны, любой колькасці грузаў.

Карысная інфармацыя:

·         Традыцыйна для грузавых перавозак на кароткія адлегласці выкарыстоўваецца аўтамабільны транспарт. Адна з яго асноўных пераваг – высокая манеўранасць.

 

·         Развітая сетка агентаў як у межах тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і ў замежных краінах дае магчымасць дастаўляць грузы ў любую кропку свету.

 

 

 

Чыгуначныя перавозкі

 

 

ФОРМА ЗАЯЎКІ на перавозку (скачаць)

 

Чыгуначныя перавозкі грузаў з упэўненасцю можна назваць найбольш аптымальнымі з пункту гледжання спалучэння цаны, якасці і тэрмінаў.

У галіне арганізацыі чыгуначных грузавых перавозак ТЭА прапануе:

·         падбор найбольш аптымальных чыгуначных схем перавозак да месца назначэння;

·         разлік чыгуначных тарыфаў;

·         аплату чыгуначных тарыфаў па тэрыторыях розных дзяржаў;

·         арганізацыя падачы ўсіх відаў рухомага саставу пад пагрузку, выгрузку;

·         афармленне чыгуначных дакументаў;

·         адсочванне руху грузаў.

Да асноўных пераваг чыгуначных перавозак адносіцца: 

·         рэгулярнасць,

·         добрая правазная магчымасць,

·         высокая скорасць.

 

 

 

Марскія перавозкі

 

 

ФОРМА ЗАЯЎКІ на перавозку (скачаць)

 

Непасрэднае супрацоўніцтва са многімі марскімі агентамі ў краінах Балтыі і СНД дае дадатковыя перавагі нам і нашым кліентам, як адносна кошту транспарціроўкі, так і адносна якасці. Гэта дае магчымасць нам прадастаўляць даволі высокі ўзровень сэрвісу пры разумных стаўках на марскія перавозкі.

 

Марскія перавозкі грузаў з’яўляюцца незаменнымі ў выпадку транскантынентальных паставак. У адрозненне ад авіяперавозак, марскія перавозкі не накладаюць абмежаванняў на аб’ёмы і памеры перавозімага грузу. Акрамя таго, звычайна яны адчувальна больш эканамічныя.

У галіне арганізацыі марскіх грузавых перавозак ТЭА прапануе:

·         дастаўка «ад дзвярэй да дзвярэй»;

·         поўная загрузка кантэйнераў розных тыпаў;

·         зборныя загрузкі і кансалідацыя ў розных краінах.

 

Перавагі марскіх перавозак:

·         магчымасць дастаўляць вялізныя партыі грузаў (у тым ліку кантэйнерных, буйнагабарытных і негабарытных);

·         міжкантынентальныя маршруты;

·         нізкія тарыфы (адносна кошту перавозак авія- і аўтатранспартам).

 

 

Мультымадальныя перавозкі

 

 

ФОРМА ЗАЯЎКІ на перавозку (скачаць)

 

Мультымадальныя перавозкі – гэта дастаўка грузаў паэтапна некалькімі відамі транспарту з выкарыстаннем усёй транспартнай інфраструктуры. Пры гэтым марскі, рачны, чыгуначны, аўтамабільны або паветраны спосабы транспарціроўкі могуць спалучацца ў любых камбінацыях.

 

Перавагай мультымадальнай перавозкі з’яўляецца дастаўка рознымі відамі транспарту з разліку мінімізацыі часавых і фінансавых затрат.

 

 

Страхаванне

 

 

Страхаванне перавозак – гэта гарантыя таго, што непрадбачаныя абставіны не прывядуць да сур’ёзных матэрыяльных страт для ўладальніка.

Перавозкі грузаў незалежна ад статусу і вопыту работы транспартнай кампаніі, звязаны з пэўнай рызыкай. Страхаванне дае магчымасць мінімізаваць урон і пакрыць страты ў выпадку ўзнікнення любых непрадбачаных сітуацый.

У працэсе транспарціроўкі грузу могуць узнікнуць форс-мажорныя абставіны, якія вядуць да непажаданых наступстваў:

  • страта грузу,
  • псаванне часткі або ўсяго грузу,
  • недахоп грузу,
  • затрымка дастаўкі грузу, зрыў тэрмінаў.

ТЛЦ аказвае паслугі па аптымальным выбары віду і тыпу страхавання. 

У залежнасці ад спецыфікі грузу і яго транспарціроўкі магчыма некалькі варыянтаў страхавання з выбарам аптымальнага пакета паслуг рознымі страхавымі кампаніямі:

  • Разавае (разлічанае на разавую транспарціроўку канкрэтнага грузу).
  • Генеральны дагавор (страхавы дагавор, заключаны на пэўны перыяд часу, напрыклад, на год у выпадках, калі пастаўкі пастаянныя)

 

 

ТАРЫФЫ

 

«Разлік тарыфнай стаўкі пры міжнародных (Авія, Аўта, Чыгуначных і Марскіх) перавозках, а таксама комплексным абслугоўванні на ТЛЦ РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» праводзіцца на падставе Заяўкі кліента».

 

ФОРМА ЗАЯЎКІ на перавозку (скачаць)

 

Тарыфы на паслугі па дастаўцы мытных і не мытных грузаў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь 

Дадатковыя транспартна-экспедыцыйныя паслугі ТЛЦ РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск»

 

 

Аддзел па мытным дэклараванні

Мытнае афармленне

Аддзел па мытным дэклараванні транспартна-лагістычнага цэнтра РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» прадастаўляе поўны пакет паслуг у галіне мытнай справы, які ўключае ў сябе:

 

  • складанне ўсіх відаў дэкларацый на тавар, праверка і падрыхтоўка неабходных дакументаў;
  • прадстаўленне ўсіх відаў мытных дэкларацый у мытныя органы;
  • правядзенне неабходных аперацый для мытнага афармлення;
  • кансультацыі ў галіне мытнага заканадаўства знешнеэканамічнага рэгулявання.

Супрацоўнікі нашага аддзела – атэставаныя спецыялісты па мытным дэклараванні. У названай галіне мы працуем ужо 7 гадоў. Месцазнаходжанне на тэрыторыі пункта мытнага афармлення дае нам магчымасць праводзіць мытную ачыстку грузаў своечасова і з найменшымі грашовымі затратамі для кліента.

 

РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" уключаны ў рэестр мытных прадстаўнікоў №ТА-0500/00000300 ад 30.04.2004г.

 

 

ТАРЫФЫ

НА ПАСЛУГІ ПА МЫТНЫМ АФАРМЛЕННІ:

 

Для нерэзідэнтаў

Для рэзідэнтаў

 

 

Склад часовага захоўвання (СЧЗ) і мытны склад (МС)

 

Начальнік вытворчай службы ТЛЦ

+375 17 279 10 52

 

Вядучы інжынер арганізацыі перавозак (па пытаннях СЧЗ і МС)

+375 17 279 22 84

 

Начальнік змены 

+375 17 279 11 71 (факс)                                                                                                    
+375 44 740 50 92                                                                                                                 

+375 33 300 10 04

 

Група збораў і інфармацыі   

Начальнік групы збораў і інфармацыі ТЛЦ 

+375 17 279 18 56                                                                                                                 
+375 17 279 14 78 (факс)

                                                                                                           

Каса

+375 17 279 10 62 (тел/факс)
+375 17 279 15 59
+375 17 279 15 72
+375 17 279 13 27
                                                   

Агенты па інфармаванні 

+375 17 279 11 20
+375 17 279 29 78 (факс)
+375 29 722 84 30

                                                                                                                                                     

СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ МАГЧЫМАСЦІ *:

v  Высокія стандарты работы

v  Кругласутачная сучасная сістэма відэанагляду

v  Магчымасць захоўвання і апрацоўкі розных грузаў:

o    генеральныя грузы

o    небяспечныя грузы

o    грузы з іанізуючым выпрамяненнем

o    грузы з падтрыманнем тэмпературнага рэжыму +2…+8

o    ломкія грузы

o    негабарытныя грузы

o    цяжкавагавыя грузы

o    каштоўныя грузы

v  Абслугоўванне рэгулярных і чартарных рэйсаў

v  Узважванне грузаў (да 7 тон)

v  Мінімальныя тэрміны транспарціроўкі грузу ад борта да склада

v  Мінімальныя тэрміны апрацоўкі грузаў

 

ТЛЦ МАЕ СКЛАДЫ ЧАСОВАГА ЗАХОЎВАННЯ І МЫТНЫ СКЛАД:

Агульная плошча складскіх памяшканняў: 3 808 м2, у тым ліку:

Халадзільныя камеры з тэмпературным рэжымам +2°С + 8°С

239 м3

Рэфрыжэратарны кантэйнер ** (гл. заўвагу) -25°С +25°С                   12,5 м2

Склад для захоўвання небяспечных грузаў

90 м2

Склад для захоўвання каштоўных грузаў

40 м2

Склад для захоўвання упаковак з іанізуючым выпрамяненнем

90 м2

Склад для захоўвання грузаў, перавозімых у рамках Мытнага саюза

 

360 м2

 

 

* Удакладняйце падрабязную інфармацыю ў супрацоўнікаў ТЛЦ аб магчымасцях апрацоўкі, транспарціроўкі і захоўвання нестандартных грузаў.

** Груз размяшчаецца па ўзгадненні з уладальнікам СЧЗ пасля разгляду заяўкі грузакліента (пры колькасці грузу аб’ёмам не менш як 5мі не больш за 20 м3).

 

 

Графік работы СЧЗ ТЛЦ: Кругласутачна

Абедзенны перапынак:          у дзённы час з 13.00 да 14.00;

                                             у начны час з с 01.00 да 02.00.

 

тэхналагічны перапынак:       у дзённы час з 18.00 да 18.30;

                                             у начны час з с 06.00 да 06.30.

                                           

Рэжым работы мытнага склада: 

з 9.30 да 17.00

Выхадныя: субота, нядзеля і святочныя дні.

 

Рэжым работы групы збораў і інфармацыі: 

з 8.40 да 21.10

 

Час работы групы збораў і інфармацыі з грузаатрымальнікамі і грузаадпраўшчыкамі:

каса        з 8.45 да 20.30;                                 

агенты па інфармаванні  з 9.30 па 21.00.   

 

 

 

Дзеючыя тарыфы на складскія паслугі: 

 

Для нерэзідэнтаў

 

Для рэзідэнтаў

 

Для дыпламатычных прадстаўніцтваў замежных дзяржаў, прадстаўніцтваў замежных фондаў і дабрачынных арганізацый

 

 

 

Дагаворы на аказанне паслуг

 

ТЛЦ прапануе грузакліентам, транспартным кампаніям, перавозчыкам, уладальнікам рухомага саставу, экспедытарам, фізічным асобам супрацоўніцтва ў галіне міжнародных перавозак грузаў рознымі відамі транспарту.

Мы гарантуем індывідуальны падыход да кожнай прапановы аб супрацоўніцтве.

 

З формамі дагавораў платнага аказання паслуг з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, а таксама з узорам афіцыйнага пісьма Вы можаце азнаёміцца тут:

 

Афіцыйнае пісьмо

Картка прадпрыемства (арганізацыі)
 

СКЛАДСКІЯ ПАСЛУГІ:

ДАГАВОР платнага аказання паслуг СЧЗ (авіяцыйны транспарт)

ДАГАВОР на платнае аказанне паслуг СЧЗ (аўтамабільны транспарт)

ДАГАВОР платнага аказання паслуг на мытным складзе

 

ТРАНСПАРТНА-ЭКСПЕДЫЦЫЙНЫЯ ПАСЛУГІ:

ДАГАВОР даручэння на аказанне транспартна-экспедыцыйных паслуг

 

ПАСЛУГІ ПА МЫТНЫМ ДЭКЛАРАВАННІ:

ДАГАВОР даручэння на правядзенне мытных аперацый у якасці мытнага прадстаўніка

 

 

Запоўнены і падпісаны дагавор з афіцыйным пісьмом і карткай арганізацыі неабходна выслаць на электронны адрас dogovora@airport.by з далейшым прадстаўленнем арыгіналаў дакументаў.

Па пытаннях заключэння іншых дагавораў звязвацца па тэлефоне: +375 17 279 18 18

 

 

Кантакты

 

Юрыдычны і паштовы адрас: 220054, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, тэр. Нацыянальнага аэрапорта Минск.                   

 

Начальнік транспартна-лагістычнага цэнтра

+375 17 279 17 04

 

Намеснік начальніка ТЛЦ

+375 17 279 17 04

e-mail:DTitenkov@airport.by

 

 

Намеснік начальніка ТЛЦ па эканамічных пытаннях

+375 17 279 23 97 (факс)

+375 17 279 16 32

 

 

 

Склад часовага захоўвання

 

Начальнік вытворчай службы ТЛЦ

+375 17 279 10 52 (факс)

 

Намеснік начальніка вытворчай службы ТЛЦ

+375 17 279 19 62

 

Вядучы інжынер арганізацыі перавозак (па пытаннях СЧЗ і МС)

+375 17 279 22 84

 

Начальнік змены

+375 17 279 11 71 (факс);

+375 44 740 50 92;

+375 33 300 10 04.

 

Група збораў і інфармацыі

 

Начальнік групы збораў і інфармацыі ТЛЦ

+375 17 279 18 56;

+375 17 279 14 78 (факс).

 

 

Каса

+375 17 279 10 62 (факс);

+375 17 279 15 59;

+375 17 279 15 72;

+375 17 279 13 27.

 

 

Агенты па інфармаванні

+375 17 279 11 20;

+375 17 279 29 78 (факс);

+375 29 722 84 30.

 

 

Транспартна-экспедыцыйны аддзел:

Начальнік аддзела:

+375 17 279 13 81

+375 29 742 55 35

skype: logist_airport.by                                                             

logist@airport.by

 

Вядучыя спецыялісты:

+375 17 279 14 98

+375 29 853 63 74

skype: logist01_airport                  

logist01@airport.by

 

+375 17 279 14 67

+375 33 351 07 96

skype: logist02_airport.by                  

logist02@airport.by

           

Спецыялісты ТЭА ТЛЦ:

 

Тэлефон гарадскі 

+375 17 279 14 98 (факс)

+375 17 279 16 68

+375 17 279 14 67

+375 17 279 11 78

+375 17 279 11 97

 

Мабільны

+375 29 273 54 61

+375 29 223 43 71

+375 29 831 46 43

+375 33 693 85 89

 

E-mail:            

logist03@airport.by , skype: logist03_airport     

logist05@airport.by , skype: logist05_airport     

logist06@airport.by , skype: logist06_airport   

 

 

Аддзел па мытным дэклараванні:

Час правядзення кансультацый: 9:00 - 21:00.

 

Начальнік аддзела па мытным дэклараванні

+375 17 279 24 03 (факс), +375 33 901 74 47

 

 

Вядучыя спецыялісты па мытным дэклараванні:

+375 17 279 24 03 (факс), +375 33 901 74 48

+375 17 279 11 93, +375 29 701 10 91

 

 

 

Спецыялісты па мытным дэклараванні

+375 17 279 15 20  (факс),    

+375 17 279 21 83,

+375 29 790 84 05,

+375 29 514 85 05,                                           

+375 29 705 21 39,                                           

+375 29 791 21 22,

+375 33 386 58 49,

+375 29 790 70 20.

 

E-mail:                                                            

agent.nam@mail.ru                              

agent@airport.by

 

 

Як дабрацца

 

Наведаць транспартна-лагістычны цэнтр аэрапорта можна толькі праз новы кантрольна-прапускны пункт. 

 

Як дабрацца да ТЛЦ, калі ехаць па трасе М2:

 

Калі Вы дабіраецеся з трасы М2, Вам неабходна перад аэрапортам павярнуць направа (у бок дарогі на Сокал), аб’ехаць уздоўж агароджы дзеючай узлётна-пасадачнай паласы, а затым павярнуць налева.

 

Як дабрацца да ТЛЦ, калі ехаць па трасе М1:

 

Калі Вы дабіраецеся з трасы М1, Вам неабходна перад пачаткам агароджы ўзлётна-пасадачнай паласы павярнуць направа і далей ехаць па дарозе да КПП.

 

 

 

АБ АЭРАПОРЦЕ

Пра нас

 

РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» – галоўныя паветраныя вароты Рэспублікі Беларусь. Ён займае выгаднае геаграфічнае размяшчэнне, паколькі знаходзіцца на перасячэнні найбольш значных авіяліній, што звязваюць Заходнюю Еўропу і Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД). Аэрапорт з’яўляецца членам Міжнароднага савета аэрапортаў. 

 

 

 

Нацыянальны аэрапорт Мінск прадастаўляе ўвесь комплекс аэрапортных паслуг. Узлётна-пасадачная паласа (даўжыня 3 641 м, шырыня 60 м) і ўведзенае ў эксплуатацыю святлосігнальнае абсталяванне вытворчасці вядомай кампаніі Siemens дае магчымасць ажыццяўляць пасадку ўсіх тыпаў паветраных суднаў.  

 

Нацыянальны аэрапорт Мінск мае чатыры сертыфікаты на адпаведнасць міжнародным сістэмам менеджменту якасці, у тым ліку і сертыфікат сістэмы менеджменту якасці па стандарце ISO 9001:2015.

 

 

 

Нацыянальны аэрапорт Мінск з’яўляецца перспектыўнай пляцоўкай для развіцця бізнесу. Наша прадпрыемства ўдзяляе сур’ёзную ўвагу стварэнню і развіццю спрыяльнага бізнес-асяроддзя. Узаемавыгадныя партнёрскія адносіны будуюцца на прынцыпах адкрытасці і павагі.

 

Аэрапорт і яго партнёры ў аднолькавай меры прыкладаюць намаганні для ўкаранення адзіных норм і стандартаў абслугоўвання пасажыраў і кліентаў.

 

РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» заўсёды рады ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву з кліентамі з любога кутка зямнога шара!

 

 

Грамадская прыёмная

 

Вышэйстаячай арганізацыяй у адносінах да РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» з’яўляецца Дэпартамент па авіяцыі (220029, г. Мінск, вул. Чычэрына, 21, тэл. прыёмнай +375 17 334-11-52, рэжым работы – будныя дні з 9:00 да 18:00) Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

 

ГРАФІК
асабістага прыёму грамадзян і юрыдычных асоб
кіраўніцтвам РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск»

 

кабінета

Пасада

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Дні прыёму

Час прыёму

318 (прыёмная)

38а АВК

 

Генеральны дырэктар

Мелікян Дзмітрый Шалікавіч

першая, трэцяя

серада месяца

13.30-17.30

313в

АВК

Намеснік генеральнага дырэктара па інавацыйнай дзейнасці і развіцці

Жораў Валерый Мікалаевіч

кожны аўторак месяца

8.00-13.00

303

Намеснік генеральнага дырэктара па агульных пытаннях і рабоце з персаналам

Палей  Віктар Уладзіміравіч

кожны чацвер

месяца

15.00-20.00

2.88

АВК

6 сектар

2 паверх

Намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці

Корнеў Васіль Іванавіч

кожная пятніца месяца

8-00-13.00

215

Намеснік генеральнага дырэктара па авіяцыйнай бяспецы і рэжыме

Шаравар Ігар Уладзіміравіч

кожны панядзелак 

месяца

15.00-19.00

 

Папярэдні запіс на прыём да генеральнага дырэктара ажыццяўляецца ў прыёмнай (кабінет 303) або па тэлефоне 279 14 36

 

Папярэдні запіс на прыём да намеснікаў генеральнага дырэктара ажыццяўляецца па тэлефоне 279 11 60

 

Грамадзяне могуць пакідаць свае заўвагі і прапановы па тэлефоне «гарачай лініі» – +375 17 279 14 36 (пн.-чц. 08:40-17:20, пт. 08:40-16:05, абед 13:00-13:25). Адказная па зваротах грамадзян – сакратар-рэферэнт агульнага аддзела Міховіч Алена Расціславаўна.

 

У РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» арганізаваны таксама «прамыя тэлефонныя лініі» для аператыўнага і якаснага рэагавання службовых асоб структурных падраздзяленняў прадпрыемства на пытанні, якія цікавяць грамадзян.

 

План правядзення «прамой тэлефоннай лініі» кіраўніцтвам РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» на 2018 год

 

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Пасада

Месяц правядзення

Палей Віктар Уладзіміравіч

намеснік генеральнага дырэктара па агульных пытаннях і рабоце з персаналам

студзень-сакавік

Корнеў Васіль  Іванавіч

намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці

красавік-чэрвень

Крылоў Аляксей Міхайлавіч

намеснік генеральнага дырэктара па будаўніцтве

ліпень-верасень

Жораў Валерый Мікалаевіч

намеснік генеральнага дырэктара па інавацыйнай дзейнасці і развіцці

кастрычнік-снежань

 

ЗАЎВАГА:

інфармацыя аб тэматыцы «прамой тэлефоннай лініі», даце, часе і працягласці яе правядзення, а таксама нумары тэлефона паведамляецца дадаткова за два тыдні да дня правядзення. 

 

Адказным за вядзенне і захоўванне Кнігі заўваг і прапаноў РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» з’яўляецца начальнік змены аэрапорта – тэл. +375 17 279 11 22.

 

 

Электронныя звароты

 

Электронныя звароты грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - грамадзяне), і юрыдычных асоб накіроўваюцца і разглядаюцца ў РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» у адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў".

 

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў» электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мове.

 

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінны змяшчаць:

  - Прозвішча, імя, імя па бацьку грамадзяніна;

  - Адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;

  - Выклад сутнасці звароту;

  - Адрас электроннай пошты грамадзяніна.

 

Падаць электронны зварот грамадзяніна

 

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінны змяшчаць:

  - Поўную назву юрыдычнай асобы;

  - Месца знаходжання юрыдычнай асобы;

  - Выклад сутнасці звароту;

  - Прозвішча, імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;

  - Адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

 

Падаць электронны зварот юрыдычнай асобы

 

Электронныя звароты, якія паступілі ў РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск», разглядаюцца не пазней за пятнаццаць дзён, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней аднаго месяца.

Звароты, якія змяшчаюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск», на працягу пяці рабочых дзён накіроўваюцца для разгляду кампетэнтным арганізацыям з адпаведным паведамленнем заяўнікаў альбо застаюцца без разгляду па сутнасці з растлумачэннем заяўнікам, у якую арганізацыю і ў якім парадку трэба звярнуцца для вырашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах.

 

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты, указаны ў электронным звароце, альбо на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў" .

 

Застаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

 - выкладзены не на беларускай або рускай мове;

 - не змяшчаюць прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;

 - не змяшчаюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адрас яе месца знаходжання, прозвiшча, iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);

 - змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;

 - змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы і выразы;

 - падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, згодна з якімі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;

 - змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск";

 - прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;

- пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;

- з заяўнікам спыненая перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

 

 

Адкліканне электроннага звароту

Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да таго як ён будзе  разгледжаны па сутнасці шляхам падачы пісьмовай заявы або накiравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

 

Абскарджанне адказаў на звароты

Адказ на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячую арганізацыю - Дэпартамент па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

 

Размяшчэнне адказаў на электронныя звароты на сайце ў рубрыцы «Адказ нашага спецыяліста»

Адказы на электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў, якія носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), могуць размяшчацца на афіцыйным сайце www.airport.by у рубрыцы «Адказ нашага спецыяліста» без накіравання адказаў (апавяшчэнняў) заяўнікам.

            Да формы электроннага звароту далучаюць:

- Дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў;

- Дакументы аб выніках папярэдняга разгляду зваротаў;

- Іншыя дакументы і (або) звесткі, неабходныя для вырашэння пытанняў, выкладзеных у звароце.

 

            Дапушчальныя фарматы файлаў дакументаў у электронным выглядзе і іх графічных вобразаў на папяровых носьбітах (сканаў):

Portable Document Format/A (PDF/A), Office Open XML (DOCX), двайны фармат з разметкай  (DOC), Rich Text Format (RTF), тэкставы файл (TXT), Open Document Format (ODT),  фармат архівавання і сціску дадзеных (ZIP, RAR), Portable Network Graphics (PNG), Tagged Image File Format (TIFF), Joint Photograph Experts Group (JPEG), Joint Photograph Group (JPG).

           

Электронны зварот у РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» можа быць таксама дасланы на адрас электроннай пошты: info@airport.by

 

 

Гісторыя аэрапорта

 

У 1977 годзе ў навакольнай мясцовасці сталіцы Беларусі пачалося будаўніцтва новага аэрапорта «Мінск-2». У 1979 годзе была ўведзена ў эксплуатацыю ўзлётна-пасадачная паласа даўжынёй 3640 метраў і шырынёй 60 метраў. У 1982 годзе быў выкананы першы пасажырскі рэйс на самалёце ТУ-134 пад кіраваннем камандзіра экіпажа Васіля Аляксандравіча Тоўсціка. Праз 11 гадоў будаўніцтва аэрапорта было завершана.

 

Будаўніцтва аэравакзальнага комплексу

 

Будаўніцтва аэравакзала. 1985 год.

 

Рэгулярныя рэйсы пачаліся з ліпеня 1983 года, а ўжо да 1990 года агульны пасажырапаток дасягнуў 2,2 мільёна пасажыраў. Аднак у сувязі з распадам Савецкага Саюза ў 1991 годзе і зменамі, што адбыліся пасля гэтай гістарычнай падзеі, колькасць рэйсаў скарацілася. У 1997 годзе колькасць пасажыраў склала 516 тысяч, у 1998 годзе – 480 тысяч, у 2000 – толькі 400 тысяч чалавек.

 

Першы з часу распаду СССР мільён пасажыраў быў абслужаны Нацыянальным аэрапортам Мінск у 2008 годзе. У сувязі са значным павелічэннем пасажырапатоку гэты год стаў знамянальным для аэрапорта.

 

Першы з часу распаду СССР мільён пасажыраў быў абслужаны Нацыянальным аэрапортам Мінск у 2008 годзе.

 

У 2000 годзе Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны аэрапорт Мінск» стаў правапераемнікам самастойнага прадпрыемства «Аэрапорт Мінск-2». Адначасова ў аэрапорце было ўведзена ў эксплуатацыю найноўшае святлосігнальнае абсталяванне ўзлётна-пасадачнай паласы фірмы «Сіменс», што дае магчымасць ажыццяўляць заход на пасадку паветраных суднаў па 2-й катэгорыі ІКАО. Кантроль за палётамі выконваецца высокакваліфікаванымі дыспетчарамі з дапамогай аўтаматызаванай сістэмы кіравання паветраным рухам «Сінтэз АР2» найвышэйшага ўзроўню аўтаматызацыі (MONA, SNET, MTSD). Гэта сістэма адпавядае рэкамендацыям EUROCONTROL.

 

За апошнія гады РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» адзначаны наступнымі ўзнагародамі ў галіне якасці:

- Прэміяй Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці за 2009 год;

- прэміяй конкурсу Міністэрства транспарту і камунікацый у 2011 годзе «Лепшая арганізацыя Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь у галіне якасці» ў намінацыі «Лепшая арганізацыя авіяцыйнага транспарту ў галіне якасці».

 

У 2013 годзе інструктары па авіяцыйнай бяспецы Нацыянальнага аэрапорта сталі ўладальнікамі сертыфікатаў Рэгіянальнага бюро ІКАО.  

 

 

21 лістапада 2013 года Нацыянальны аэрапорт Мінск сустрэў двухмільённага пасажыра. Такі ўражальны рэзультат у гісторыі авіяпрадпрыемства апошні раз дасягаўся яшчэ ў савецкія часы. 

 

 

30 снежня 2014 года азнаменавалася важнай падзеяй у жыцці Нацыянальнага аэрапорта Мінск – завяршылася рэканструкцыя аэравакзальнага комплексу.

 

 

У маі 2015 года адбыўся гадавы агульны сход членаў Міжнароднай асацыяцыі аэрапортаў (МАА). Па выніках разгляду заяўкі РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» стаў членам Міжнароднай асацыяцыі аэрапортаў.

15 мая 2015 года Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ІКАО) сертыфікавала цэнтр прафесійнай падрыхтоўкі ў галіне авіяцыйнай бяспекі РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» у якасці Вучэбнага цэнтра авіяцыйнай бяспекі ІКАО з выдачай сертыфіката аб прысваенні названага статусу.

 

У верасні 2015 года РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» атрымала афіцыйны сертыфікат аб прысуджэнні рэйтынга «4 зоркі» па выніках даследавання 32 аэрапортаў рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, праведзенага галіновым агенцтвам  «АвіяПорт» (Расійская Федэрацыя).

 

13 кастрычніка 2015 года  ў Нацыянальным аэрапорце Мінск адбылося ўрачыстае адкрыццё Вучэбнага цэнтра ІКАО з удзелам прадстаўнікоў штаб-кватэры ІКАО (Канада), рэгіянальнага бюро ІКАО (Францыя), кіраўнікоў авіяцыйных адміністрацый і кіраўнікоў аналагічных цэнтраў Еўрапейскага і Паўночнаатлантычнага рэгіёнаў, прадстаўнікоў міністэрстваў, кіраўнікоў авіяцыйных арганізацый і службаў авіяцыйнай бяспекі Беларусі.

 

 

10 лістапада 2016 года ўпершыню ў гісторыі грамадзянскай авіяцыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальны аэрапорт Мінск сустрэў свайго трохмільённага пасажыра. 

 

 

19 снежня 2017 года  Нацыянальны аэрапорт Мінск сустрэў свайго чатырохмільённага пасажыра – гэты паказчык быў дасягнуты ўпершыню ў гісторыі грамадзянскай авіяцыі Рэспублікі Беларусь.

 

 

 

 

Сістэма менеджменту якасці

 

Кіраўніцтва РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» разумее важнасць укаранення і сертыфікацыі міжнародных сістэм менеджменту ў дзейнасць прадпрыемства для павышэння яго канкурэнтаздольнасці і выхаду на міжнародны рынак авіяцыйных паслуг.

 

З 2005 года ў РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» пачалася паэтапная работа па стварэнні і ўкараненні сістэмы менеджменту якасці прадпрыемства ў адпаведнасці з патрабаваннямі міжнароднага стандарту ISO 9001. У той жа час была вызначана сфера распаўсюджання гэтай сістэмы. Яна ўключае ў сябе:

 

-       прадастаўленне паслуг авіякампаніям, пасажырам і іншым кліентам авіяцыйнай сферы дзейнасці;

-       абслугоўванне паветраных суднаў на пероне аэрапорта;

-       абслугоўванне пасажыраў і багажу на вылет і прылёт;

-       апрацоўка грузаў;

-       забеспячэнне харчаваннем на борце;

-       радыётэхнічнае забеспячэнне палётаў;

-       электрасвятлотэхнічнае забеспячэнне палётаў;

-       аэрадромнае забеспячэнне палётаў;

-       спецаўтатранспартнае забеспячэнне палётаў;

-       аварыйна-выратавальнае і проціпажарнае забеспячэнне палётаў;

-       забеспячэнне авіяцыйнай бяспекі і рэгулярнасці палётаў.

 

Ужо ў 2007 годзе па рэзультатах аўдыту, праведзенага міжнародным органам па сертыфікацыі сістэм менеджменту, прадпрыемства пацвердзіла адпаведнасць сістэмы менеджменту якасці патрабаванням міжнароднага стандарту ISO 9001. Пасля завяршэння аўдыту РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» быў выдадзены сертыфікат адпаведнасці, згодна з якім сістэма менеджменту якасці нашага прадпрыемства адпавядае патрабаванням міжнароднага стандарту ISO 9001.

 

Штогод РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» пацвярджае дзеянне сертыфіката адпаведнасці, пастаянна ўдасканальваючы сістэмы менеджменту прадпрыемства.

 

У рамках сістэмы менеджменту якасці распрацаваны стандарты арганізацыі, вызначаны і дакументаваны працэсы, праводзяцца ўнутраныя аўдыты, ацэнка задаволенасці спажыўцоў і іншая дзейнасць, накіраваная на ўдасканаленне сістэмы менеджменту прадпрыемства і павышэнне задаволенасці і даверу спажыўцоў авіяцыйных паслуг.

 

Укараненне на прадпрыемстве патрабаванняў міжнароднага стандарту ISO 9001 стала падставай для распрацоўкі і ўкаранення іншых сістэм менеджменту, якія адпавядаюць міжнародным стандартам: сістэмы экалагічнага менеджменту (ISO 14001), сістэмы менеджменту бяспекі прадуктаў харчавання (ISO 22000), сістэмы менеджменту прафесійнага здароўя і бяспекі працы (OHSAS 18001).

 

     Неабходна адзначыць, што асноўнымі перавагамі сертыфікаваных сістэм менеджменту з’яўляюцца:

 

-  павышэнне даверу спажыўцоў авіяцыйных паслуг як у Рэспубліцы Беларусь, так і на міжнародных рынках;

 

-  выяўленне і ўстараненне праблем арганізацыі вытворчасці, што дае магчымасць знізіць колькасць прэтэнзій да якасці і павялічыць колькасць станоўчых водзываў, а таксама павысіць узровень карпаратыўнай культуры сэрвісу спажыўцоў авіяцыйных паслуг.

 

Доўгія гады паспяховай працы на рынку авіяцыйных паслуг Беларусі даюць магчымасць нам з гонарам сцвярджаць, што РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» - гэта  якасць, якая заўсёды на вышыні!

 

 

Сертыфікаты

 

Асноўнымі фактарамі прасоўвання паслуг на міжнародным рынку для Нацыянальнага аэрапорта Мінск з’яўляюцца ўкараненне міжнародных сістэм кіравання і сертыфікацыя на адпаведнасць міжнародным патрабаванням (стандартам), што дае магчымасць гарантаваць уніфікаваныя якасць і бяспеку прадастаўляемых паслуг.

 

Стратэгічная задача Нацыянальнага аэрапорта Мінск – гэта стварэнне ўмоў, якія забяспечваюць павышэнне канкурэнтаздольнасці, і выхад прадпрыемства на міжнародны рынак авіятранспартных паслуг.

 

Ключавым пытаннем дзейнасці  аэрапорта з’яўляецца не толькі кіраванне якасцю аказваемых паслуг, але і бяспекай. Асаблівае значэнне набывае выпрацоўка крытэрыяў, стандартаў і працэдур, што адпавядаюць міжнароднай практыцы гарантавання бяспекі прадастаўляемых паслуг.

 

Наяўнасць сертыфікаванай сістэмы менеджменту якасці гэта:

  1. Павышэнне даверу спажыўцоў як у Рэспубліцы Беларусь, так і на міжнародных рынках.
  2. Выяўленне і ўстараненне праблем арганізацыі вытворчасці, што дае магчымасць знізіць колькасць прэтэнзій да якасці і павялічыць колькасць станоўчых водгукаў, а таксама павысіць узровень карпаратыўнай культуры сэрвісу пасажыраў і авіяперавозчыкаў.

 

Цяпер у Нацыянальным аэрапорце Мінск функцыянуюць чатыры сістэмы менеджменту, сертыфікаваныя міжнароднымі органамі па сертыфікацыі:

 

-  сістэма менеджменту якасці – сертыфікат адпаведнасці патрабаванням міжнароднага стандарту ISO 9001:2015;

 

- сістэма менеджменту бяспекі прадуктаў харчавання – сертыфікат адпаведнасці патрабаванням міжнароднага стандарту ISO 22000:2005;

 

 

- сістэма экалагічнага менеджменту – сертыфікат адпаведнасці патрабаванням міжнароднага стандарту ISO 14001:2015;

 

 

- сістэма менеджменту прафесійнага здароўя і бяспекі працы – сертыфікат адпаведнасці патрабаванням міжнароднага стандарту OHSAS 18001:2007.

 

 

Для ажыццяўлення сваёй асноўнай дзейнасці аэрапорт мае ўсе неабходныя сертыфікаты:

 

 - сертыфікат адпаведнасці аэрапорта; 

 

 

- сертыфікаты прыгоднасці да аэрапортнай дзейнасці;

- сертыфікат прыгоднасці аэрадрома да эксплуатацыі;

 

- сертыфікат агенцтва па забеспячэнні паветраных перавозак СА-78

 

 

Паказчыкі дзейнасці прадпрыемства

 

Пачынаючы з 2003 года, у Нацыянальным аэрапорце Мінск намецілася дадатная тэндэнцыя росту колькасці абслужаных самалёта-вылетаў, пасажыраў і апрацаваных грузаў у аэрапорце.

 

За 12 месяцаў 2017 года РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» было абслужана 4 114 512 пасажыраŷ, што больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года на 20,0%.

 

У цэлым у мінулым годзе было выканана 24 508 рэйсаŷ (прырост склаў +6,5% у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года)

 

 

 

 

Паказчыкі дзейнасці РУП «Нацыянальны аэрапорт за I квартал 2017 года

 

За I квартал 2017 года РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» абслужыў 733 570 пасажыраў, што больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года на 28,2%, апрацавана 3 451,0 тон грузу.

 

Усяго за справаздачны перыяд было выканана 5 244 рэйсы (прырост склаў 10,4% у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года).

 

Беларускія авіякампаніі займаюць найбольшую ўдзельную вагу ў агульным аб’ёме работ прадпрыемства (на іх прыпадае 64,4% усіх самалёта-вылетаў і 68,3% абслужаных пасажыраў).

 

Прыцягнута інвестыцый у асноўны капітал на суму 13 061 тыс. руб.

 

 

Паказчыкі дзейнасці РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» за II квартал 2017 года

 

За II квартал 2017 года РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» абслужыў 1 059 510 пасажыраў, што больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года на 26,1%, апрацавана 3 815,9 тон грузу (рост на 14%).

 

Усяго за справаздачны перыяд быў выкананы 6 231 рэйс (прырост склаў 8,4% у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года).

 

Беларускія авіякампаніі займаюць найбольшую ўдзельную вагу ў агульным аб’ёме работ прадпрыемства (на іх прыпадае 68,4% усіх самалётавылетаў і 72,5% абслужаных пасажыраў).

 

Прыцягнута інвестыцый у асноўны капітал на суму 28 998 тыс. рублёў

 

 

Паказчыкі дзейнасці РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» за 6 месяцаў 2017 года

 

За 6 месяцаў 2017 года РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» абслужыў 1 793 080 пасажыраў, што больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года на 26,9%, апрацавана 7 266,9 тон грузу (рост на 16,7%).

 

Усяго за справаздачны перыяд было выканана 11 475 рэйсаў (прырост склаў 9,3% у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года).

 

Беларускія авіякампаніі займаюць найбольшую ўдзельную вагу ў агульным аб’ёме работ прадпрыемства (на іх прыпадае 66,6% усіх самалёта-вылетаў і 70,8% абслужаных пасажыраў).

 

Прыцягнута інвестыцый у асноўны капітал на суму 42 059 тыс. рублёў.

 

 

Паказчыкі дзейнасці РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» за III квартал 2017 года

 

За III квартал 2017 года РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» абслужыў 1 389 186 пасажыраў, што больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года на 16,1%, апрацавана 4 074,8 тон грузу.

 

Усяго за справаздачны перыяд было выканана 7 077 рэйсаў (прырост склаў 5,2% у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года).

 

Беларускія авіякампаніі займаюць найбольшую ўдзельную вагу ў агульным аб’ёме работ прадпрыемства (на іх прыпадае 72,2% усіх самалёта-вылетаў і 76,1% абслужаных пасажыраў).

 

Прыцягнута інвестыцый у асноўны капітал на суму 63 830 тыс. рублёў.

 

 

Паказчыкі дзейнасці РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» за 9 месяцаў 2017 года

 

За 9 месяцаў 2017 года РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» абслужыў 3 182 266 чалавек, што больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года на 22%, апрацавана 11 341,7 тон грузу (рост на 3%).

 

Усяго за справаздачны перыяд было выканана 18 552 рэйсы (прырост склаў 7,7% у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года).

 

Беларускія авіякампаніі займаюць найбольшую ўдзельную вагу ў агульным аб’ёме работ прадпрыемства (на іх прыпадае 68,7% усіх самалёта-вылетаў і 73,1% абслужаных пасажыраў).

 

Прыцягнута інвестыцый у асноўны капітал на суму 105 889 тыс. рублёў.

 

Паказчыкі дзейнасці РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» за 2016 год

 

 

Нашы дасягненні

 

 

 

 

 

 

 

 

Стратэгія і перспектывы развіцця 

 

Асноўнымі мэтамі развіцця Нацыянальнага аэрапорта Мінск з’яўляюцца:

 

1. Стварэнне ў Нацыянальным аэрапорце Мінск сучаснага транзітнага аэрапортнага комплексу (Хаба), што забяспечвае якаснае абслугоўванне пасажырскіх авіяперавозак і павелічэнне аб’ёму транзіту пасажыраў і грузаў праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

2. Павышэнне канкурэнтаздольнасці Нацыянальнага аэрапорта Мінск у параўнанні з аэрапортамі сумежных дзяржаў.

3. Павелічэнне экспарту авіяцыйных паслуг, атрыманне ад авіяцыйнай дзейнасці максімальных аб’ёмаў прыбытку, у тым ліку ў замежнай валюце.

4. Развіццё неавіяцыйных (няпрофільных) відаў дзейнасці, звязаных з аказаннем паслуг пасажырам і асобам, якія знаходзяцца ў аэрапорце.

5. Атрыманне дадатковых аб’ёмаў даходаў ад неавіяцыйных відаў дзейнасці, неабходных для далейшай мадэрнізацыі, тэхнічнага аснашчэння вытворчасці, правядзення рамонтных работ.

6. Адпаведнасць міжнародным стандартам і патрабаванням ІКАО, ІАТА, ІСО, у тым ліку ўносімым у іх змяненням.

7. Прыцягненне замежных авіякампаній да палётаў у Нацыянальны аэрапорт Мінск, а таксама стварэнне ўмоў для павышэння аб’ёму транзітных перавозак Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія», што базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

8. Развіццё інфраструктуры аэрапорта і прыаэрапортавай тэрыторыі з прыцягненнем да рэалізацыі канкрэтных праектаў замежных дзелавых колаў і інвестараў.

 

Для дасягнення пастаўленых мэт у 2014 годзе неабходна выканаць маштабны комплекс мерапрыемстваў па развіцці інфраструктуры Нацыянальнага аэрапорта Мінск і абнаўленні спецтэхнікі і тэхналагічнага абсталявання з улікам неабходнасці забеспячэння высокага ўзроўню якасці і авіяцыйнай бяспекі.

 

1. Рэканструкцыя дзеючага аэравакзальнага комплексу Нацыянальнага аэрапорта Мінск са стварэннем на яго аснове міжнароднага пасажырскага тэрмінала, што дасць магчымасць забяспечыць павелічэнне карыснай плошчы комплексу, а таксама створыць умовы, неабходныя для абслугоўвання вылятаючых, прылятаючых і транзітных пасажыраў, развіцця транзітнай зоны, апрацоўкі багажу, павышэння наменклатуры і якасці паслуг, што аказваюцца пасажырам, укаранення сучасных тэхналогій і абсталявання абслугоўвання, забеспячэння авіяцыйнай бяспекі, кантролю і відэанагляду.

 

2. Будаўніцтва дадатковых месцаў стаянак паветраных суднаў у мэтах стварэння неабходных умоў для развіцця Нацыянальнага аэрапорта Мінск і павелічэння палётаў у аэрапорт.

 

3. Мадэрнізацыя і развіццё грузавога тэрмінала для апрацоўкі грузаў, у тым ліку транзітных, у мэтах развіцця дзейнасці па прыёмцы, апрацоўцы, захоўванні і адпраўцы авіяцыйных грузаў, што прадугледжвае абнаўленне існуючых вытворчых магутнасцей грузавога комплексу Нацыянальнага аэрапорта Мінск, удасканаленне прымяняемых тэхналогій і прывядзенне іх у адпаведнасць з сучаснымі патрабаваннямі.

 

4. Мадэрнізацыя святлосігнальнага абсталявання забяспечыць прысваенне аэрадрому трэцяй катэгорыі ІКАО, што дасць магчымасць прымаць паветраныя судны пры любых метэаралагічных умовах.

 

5. Набыццё новай спецтэхнікі і тэхналагічнага абсталявання ў мэтах арганізацыі абслугоўвання ўзрастаючага аб’ёму пасажыраў, паветраных суднаў і грузаў і павышэння якасці аказваемых паслуг.

 

 

 

СПРАВАЗДАЧА 

«Ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе плануемай 

гаспадарчай дзейнасці» па аб’екце «Будаўніцтва ў 

Нацыянальным аэрапорце Мінск» другой штучнай узлётна-

пасадачнай паласы з аб’ектамі дапаможнага прызначэння пад 

разліковы тып самалёта А-380 з абсталяваннем сістэмай дакладнага 

заходу на пасадку III катэгорыі» 

ТОМ1      ТОМ2

 

Вакансіі

 

РЭСПУБЛІКАНСКАЕ ЎНІТАРНАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА «НАЦЫЯНАЛЬНЫ АЭРАПОРТ МІНСК» ЗАПРАШАЕ НА РАБОТУ

 

Поўная занятасць.

База даных па існуючых вакансіях абнаўляецца па меры неабходнасці іх камплектавання. Поўную інфармацыю па вакансіях Вы можаце атрымаць па тэл. 279-15-58.  

 

У выпадку выбару вакансіі і папярэдняй дамоўленасці аб праходжанні гутаркі па ўладкаванні на пасаду Вы можаце даехаць да Нацыянальнага аэрапорта Мінск грамадскім транспартам (аўтобус, маршрутнае таксі).

 

 

Кантакты

 

 

Служба даведкі аэрапорта:

 

+375 (17) 279 13 00        211 (VELCOM, МТС, life:) - званок платны

+375 (17) 279 17 30

 

 

Юрыдычны і паштовы адрас: 220054, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, тэр. Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

 

Аддзел Кантактны тэлефон

Адрас электроннай пошты

Прыёмная генеральнага дырэктара (+375 17) 279 14 36
(+375 17) 279 17 68 (факс)
info@airport.by

Служба даведкі аэрапорта

 

(+375 17) 279 13 00

(+375 17) 279 17 30

211 (VELCOM,МТС,life)

   
info@airport.by

Кадравая служба

 

Аддзел па падрыхтоўцы і кіраванні персаналам

 

Аддзел кадраў

 

 

(+375 17) 279 15 58

 

(+375 17) 279 14 43

 

Камера захоўвання багажу

 

 (+375 17) 279 10 53  
 

Аддзел кіравання якасцю

Па пытаннях якасці прадастаўляемых паслуг.

 

 
(+375 17) 279 21 71
 
quality@airport.by

Служба знешнеэканамічнай дзейнасці

Для заключэння доўгатэрміновых дагавораў на наземнае абслугоўванне паветраных суднаў
 

 
 

(+375 17) 279 14 84

(+375 17) 279 20 44

(+375 17) 279 26 64

 
 

OTereschenko@airport.by
EVolgin@airport.by
PKanash@airport.by

Бюро ўзаемаразлікаў

Для заключэння разавага дагавора на наземнае абслугоўванне паветраных суднаў.

 

 
(+375 17) 279 12 97
 
MBabaeva@airport.by

Служба "Кэтэрынг"

Па пытаннях:
- забеспячэння харчаваннем на борце;
- абслугоўвання ў бізнес-залах;
- аказання паслуг грамадскага харчавання;
- рэалізацыі тавараў на гандлёвых аб’ектах.

 
(+375 17) 279 29 56
(+375 17) 279 17 23
(+375 17) 279 29 68
(+375 17) 279 13 28 (факс)
(+375 17) 279 19 12 (кругласутачна)
 
 
catering_MSQ@airport.by
CBP@airport.by
(24/7)

 

Транспартна-лагiстычны центр

Для інфармавання аб прыбыцці грузу і заключэння разавага дагавора па захоўванні на СЧЗ грузавога комплексу

 

 

(+375 17) 279 11 20

(+375 17) 279 18 56
(+375 17) 279 10 62

 
-
Группа па продажах i мытным афармленні групавых перавозак

па продажа

Агенты па інфармаванні 
 
 
 
Спецыялiсты па мытным афармленні грузавых перавозак (для заключэння разавага  дагавора на правядзенне мытных аперацый у якасці мытнага агента)

 
 
(+375 17) 279 29 78 (факс)
 
 
(+375 17) 279 21 83
(+375 17) 279 22 88
(+375 17) 279 24 03 (факс)
 
 
-
 
 
 
agent@airport.by

Аддзел турызму

Па пытаннях браніравання і аказання паслуг аддзелам турызму

 

 

 

 

(+375 17) 279 23 05 ( тэл. - факс)
(+375 17) 279 17 48 

(+375 33) 901 71 19

(+375 33) 901 71 18

 

 

 

 
bronirovanie@airport.by
 
 
 

 
 
 

 
 
-

Служба дагаворнай работы

 

 

 

 

 

Аддзел дагаворнай работы

 

 

 

 

 

 

Аддзел арэнды і іншых паслуг

 

 

 

 

Спецыялісты па пытаннях:

-арэнды маёмасці;

-захоўвання транспартных сродкаў юрыдычных асоб на  платнай аŷтастаянке аэрапорта на доўгатэрміновай аснове;

-паслугі па афармленні пропускаў (суправаджэнні);

-аўтатранспартныя паслугі;

-камунальныя паслугі;

-прадастаўленне доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні ;

-прадастаўленне права выкарыстання таварнага знака ;

-іншыя паслугі.

(+37517) 279 16 84, 

Факс:

(+375 17) 279 29 40

 

 (+375-33) 901 71 88

 

 

(+375-17) 279-23-93

(факс)

 (+37517) 279 15 34

 

(+375-33) 629-49-92

 

 

 

(+375-17) 279-19-05

(+375-17) 279-29-98

 

(+375-33) 901-71-90

 

AKosyakov@airport.by

 

 

 

 

 

Emalinovskaya@airport.by

 

 

 

 

 

 

Minsk1odrsr@airport.by

Аддзел рэкламы

 

Па пытаннях размяшчэння рэкламы ў аэрапорце

 

 

(+375 17) 279 25 62

 

 

 

ПАСЛУГI

 

 

Паслугі ў аэрапорце

 

 

Паважаныя пасажыры!

 

У Нацыянальным аэрапорце Мінск пасажырам аказваюцца паслугі, прадугледжаныя патрабаваннямі Міжнароднай авіятранспартнай асацыяцыі (IATA). Для абслугоўвання пасажыраў функцыянуюць:

 

     - сістэма мытнага кантролю пасажыраў па прынцыпе «зялёнага» і «чырвонага» калідораў;
     - страхавыя кампаніі, якія ажыццяўляюць медыцынскае страхаванне замежных грамадзян;
     - аддзел па апрацоўцы багажу службы сэрвісу авіякампаній;
     - залы для абслугоўвання пасажыраў бізнес-класа;
     - сістэмы тэлефоннай і факсімільнай сувязі;
     - урадавы сектар і зала для абслугоўвання VIP-пасажыраў і дэлегацый;
     - прадстаўніцтвы беларускіх і замежных авіякампаній;
     - філіялы банкаў, банкаматы;
     - рэстараны, бары, кафэ, магазіны і іншыя розныя гандлёвыя кропкі;
     - комплексная сістэма інфармавання пасажыраў;
     - пакой маці і дзіцяці для пасажыраў з дзецьмі;
     - цырульня, майстэрня па рамонце адзення

     - гасцінічныя нумары;

     - трэнажорная зала;
     - сістэма транспартных паслуг: аўтобусы, мікрааўтобусы, аўтапракат, таксі і аўтастаянкі.

 

 

Пакой маці і дзіцяці

 

 

   

Для зручнасці пасажыраў з дзецьмі, якія чакаюць вылету, у Нацыянальным аэрапорце Мінск працуе пакой маці і дзіцяці, што знаходзіцца на 4 паверсе сектара 1-2. У наяўнасці ёсць двухмесны нумар з кандыцыянерам, а таксама агульныя кухня, абсталяваная бытавой тэхнікай, душавы і туалетны пакоі.

 

Каб скарыстацца паслугамі пакоя маці і дзіцяці, пасажырам трэба мець пры сабе пашпарт і білет. Пакоем маці і дзіцяці могуць скарыстацца пасажыры з дзецьмі ва ўзросце да 7 гадоў.

 

 

ПАКОЙ МАЦІ І ДЗІЦЯЦІ (ПМД)

Тарыф

 

 

Кошт пражывання (за адно месца ў суткі) у двухмесным нумары ПМД

25 BYN

Заўвагі:

1. ПДВ спаганяецца згодна з дзеючым заканадаўствам.
2. Плата за пражыванне ў "Пакоі маці і дзіцяці" вызначаецца зыходзячы з прымяняемага тарыфу і колькасці сутак пражывання.
3. Кошт харчавання ў тарыф не ўключаецца.

 

 

 Пакоі часовага пражывання

 

 

У чаканні вылету пасажыры могуць скарыстацца паслугамі Пакояў часовага пражывання. У наяўнасці ёсць адна-, двух-, чатырохпакаёвыя нумары з кандыцыянерам і тэлевізарам, а таксама агульныя душавы і туалетны пакоі.

 

Тып нумара

   Кошт пражывання (за адно месца), BYN

Аднамесны

50

Двухмесны

40

Чатырохмесны

30

 

 

Заўвагі:

1. Аплата наяўнымі грашыма праводзіцца толькі ў беларускіх рублях і банкаўскімі карткамі. 
2. Названыя тарыфы ўключаюць ПДВ у памеры 20 %.
3. Кошт харчавання ў тарыф не ўключаецца.

 

 

Месцаразмяшчэнне: 4-ы паверх аэравакзальнага комплексу, левае крыло сектара 1-2.
Режым работы: кругласутачна
Кантактны тэлефон (+375 17) 279 18 17.

 

 

Кабіна для сну

 

Пасажыры ў Нацыянальным аэрапорце Мінск могуць адпачыць перад вылетам ва ўтульных кабінах для сну. Скарыстацца паслугай могуць толькі тыя пасажыры, якія прайшлі пашпартны кантроль (кабіны для сну знаходзяцца на 4-м паверсе ў транзітнай зале міжнароднага сектара).

 

 

    

Увага!!! З’явілася спецыяльна абсталяваная кабіна для сну людзей з абмежаванымі магчымасцямі. 

 

 

 

Паслугі аплачваюцца ў бары бізнес-залы, размешчанай на 4 паверсе міжнароднага сектара, згодна з ніжэй прыведзенымі тарыфамі.

Да аплаты прымаюцца беларускія рублі, пластыкавыя карткі Белкарт, Visa і Mastercard.

 

ТАРЫФЫ

на паслугі «Кабіна для сну» РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск»

 

№ п/п

Найменне

Адз.вымярэння

Тарыф (без ПДВ)

USD

1.

Знаходжанне ў "Кабіне для сну" на працягу 3 гадзін

за аднаго ад’язджаючага пасажыра

20

1.1.

Знаходжанне ў "Кабіне для сну" за кожную наступную гадзіну

за аднаго ад’язджаючага пасажыра

7

2.

Карыстанне бізнес-залай са знаходжаннем у "Кабіне для сну" на працягу 3 гадзін

за аднаго ад’язджаючага пасажыра (уключаючы кошт харчавання)

50

Аплата паслуг праводзіцца ў беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дату аказання Паслуг

 

Заўвага:

Кабіна для сну працуе: кругласутачна

ПДВ прымяняецца да вышэйназваных тарыфаў у адпаведнасці з дзеючым падатковым заканадаўствам.

 

 

Платныя душавыя кабіны

 

У аэравакзальным комплексе Вы можаце скарыстацца зручнай кругласутачнай паслугай «Платныя душавыя кабіны». Душавыя кабіны размешчаны ў агульнадаступнай зоне.

 

Заказаць і аплаціць паслугу можна, звярнуўшыся да адміністратара пакоя маці і дзіцяці (4 паверх, 1 сектар). Кантактны тэлефон (+375 17) 279 18 17.

 

Скарыстацца душавымі кабінамі можна кругласутачна.

Кошт паслугі: 7,00 беларускіх рублёў – 40 мінут.

 

 

 

 

 

Кафэ, бары, рэстаран

 

Паважаныя пасажыры!

 

Запрашаем Вас наведаць бары і рэстаран, размешчаныя ў аэравакзальным комплексе Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

 

Рэстаран «Лайнер»

 

 

 

Рэстаран «Лайнер» гасцінна прымае сваіх наведвальнікаў. «Лайнер» - гэта рэстаран, дзе Вы зможаце пакаштаваць шырокі асартымент беларускіх нацыянальных страў, прыгатаваных прафесійнымі поварамі нашага рэстарана. У меню Вы можаце выбраць сабе вельмі смачны дэсерт з вялікага асартыменту кандытарскіх вырабаў. Інтэр’ер рэстарана цалкам адпавядае сваёй тэматыцы, а спрыяльная атмасфера і смачная ежа зробяць Ваша знаходжанне ва ўстанове камфортным і прыемным. Для гасцей рэстарана, якія жадаюць карыстацца магчымасцямі сеткі Інтэрнэт, дзейнічае паслуга Wi-Fi бясплатна.

 

З 12.00 да 16.00 дзейнічае абедзеннае меню, якім можна скарыстацца на лініі раздачы рэстарана «Лайнер»

 Таксама па папярэднім запісе Вы можаце заказаць банкетнае абслугоўванне, дзень нараджэння, вяселле, фуршэт і іншыя мерапрыемствы.

                                                   

Рэстаран размешчаны ў зоне вылету на 3 паверсе аэравакзальнага комплексу ў сектары 5-6.

Час работы з 9.00 да 21.00.

 

Аплата: наяўны разлік, пластыкавыя карткі Белкарт, Visa, Mastercard.

 

УНП 600048566 Ліцэнзія №500000/36548 Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, рашэнне ад 02 красавіка 2009г. №702. АГР унесена №31787

 

 

Бар «Палёт»

 

Новы ўтульны бар «Палёт» прыемна парадуе сваіх кліентаў кулінарным асартыментам розных страў: халодныя закускі, разнастайныя кандытарскія вырабы, гарачыя стравы з дастаўкай з рэстарана «Лайнер», - усё гэта гатуюць повары службы «Кэтэрынг». А таксама прапануецца шырокі выбар алкагольных і безалкагольных напіткаў, кавы і чаю.  

 

Інтэр’ер бара выкананы ў сучаснай стылістыцы і яго дызайн удала спалучае ў сабе строгія формы і яркія кантрасныя колеры лагатыпа службы «Кэтэрынг». 

 

Зручнае размяшчэнне бара першага класа «Палёт» (насупраць пункта вылету В) і вельмі смачнае меню дасць магчымасць Вам атрымаць асалоду ад камфортнага і спакойнага чакання свайго рэйса і скарыстацца паслугай Wi-Fi бясплатна.

 

У жадаючых ёсць магчымасць набыць сувенірную прадукцыю. 

 

Бар «Палёт» размешчаны ў зоне вылету на 3 паверсе аэравакзальнага комплексу (насупраць сектара В).

 

Час работы: кругласутачна 

 

Аплата: наяўны разлік, пластыкавыя карткі Белкарт, Visa, Mastercard.

 

УНП 600048566 Ліцэнзія №500000/36548 Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, рашэнне ад ад 02 красавіка 2009 г. №702. АГР унесена №31552

 

 

 

Пасажыры, якія чакаюць свайго рэйса ў зоне вылету, могуць скарыстацца паслугамі бараў службы «Кэтэрынг». У барах пасажырам прапануецца шырокі выбар алкагольных і безалкагольных напіткаў, кавы і чаю, бутэрброды, гарачыя закускі, кандытарскія вырабы ўласнай вытворчасці і беларускіх вытворцаў. Пасажыры могуць набыць сувенірныя вырабы і іншыя спадарожныя тавары. Разлік праводзіцца ў беларускіх рублях, а таксама да аплаты прымаюцца банкаўскія карткі.

 

Рэжым работы бараў: кругласутна

 

 Wi-Fi бясплатна.

 

Аплата: наяўны разлік, пластыкавыя карткі Белкарт, Visa, Mastercard.

 

УНП 600048566 Ліцэнзія №500000/36548 Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, рашэнне ад  02 красавіка 2009 г. №702.  Усе бары ўнесены ў АГР.

 

 

 

 

  

  

Кафэ «АвiЯтар»

 

Наведвальнікаў кафэ прыемна ўразіць авіяцыйная тэматыка і парадуе кулінарны асартымент прапанаваных страў: традыцыйная беларуская кухня з дабаўленнем пельменяў, чабурэкаў, бліноў з разнастайнымі начынкамі. Таксама ў кафэ прапануецца шырокі выбар алкагольных і безалкагольных напіткаў, кавы і чаю. Для гасцей кафэ паслуга Wi-Fi  бясплатна. 

 

Кафэ першага класа на 50 пасадачных месцаў у якасці дадатковых паслуг наведвальнікам прапануе караоке на 20 тысяч песень, у тым ліку дзіцячых, а таксама кінапакой. 

 

Яшчэ адной выдатнай асаблівасцю новага пункта грамадскага харчавання з’яўляюцца цудоўныя ўмовы па паркоўцы, а таксама суседства гарналыжнага курорта «Сонечная даліна».

 

Па папярэднім запісе Вы можаце заказаць банкетнае абслугоўванне, дзень нараджэння, вяселле, фуршэт і іншыя мерапрыемствы.

 

Кафэ «АвiЯтар» адрас: г.Мінск вул. Каржанеўскага, 41.

 

Рэжым работы: з 11 да 23 гадзін. Без выхадных.

 

Тэлефон:

 

Аплата: наяўны разлік, пластыкавыя карткі Белкарт, Visa, Mastercard.

 

УНП 600048566 Ліцэнзія №500000/36548 Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, рашэнне ад 02 красавіка 2009 г. №702. АГР унесена №356588

 

 

 

 

Забаўляльны цэнтр «АэраClub»

 

Забаўляльны цэнтр «АэраClub» уяўляе сабой комплекс з барам, більярднай і кінапакоем.

 

У спакойнай абстаноўцы з кампаніяй Вы можаце правесці час у бары «Аэра» на 40 пасадачных месцаў. Вам прапануюць стравы беларускай кухні, мясныя закускі, гарачыя стравы, салаты і шмат іншага. За барнай стойкай Вы можаце заказаць гарбату, каву, безалкагольныя і алкагольныя напіткі. З 12.00 да 16.00 дзейнічае абедзеннае меню.

 

Дадаткова Вы можаце скарыстацца паслугамі більярднай залы, караоке і кінапакоя, наведвальнікам Wi-Fi бясплатна.

 

Па папярэднім запісе Вы можаце заказаць банкетнае абслугоўванне, дзень нараджэння, вяселле, фуршэт і іншыя мерапрыемствы.

 

Забаўляльны цэнтр «АэраClub» адрас: г. Мінск вул. Барамзіной 13.  

 

Рэжым работы: без выхадных

 

Тэл.

 

Аплата: наяўны разлік, пластыкавыя карткі Белкарт, Visa, Mastercard.

 

УНП 600048566 Ліцэнзія №500000/36548 Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, рашэнне ад 02 красавіка 2009 г. №702. АГР унесена №31553

 

 

 

 

 

Магазіны

 

Паважаныя пасажыры!

 

У магазінах, размешчаных у аэравакзале, пасажыры і наведвальнікі аэрапорта могуць набыць парфумерыю, касметыку, харчовыя тавары і тавары, неабходныя для падарожжа, сувенірную прадукцыю, лікёра-гарэлачныя і тытунёвыя вырабы. Заўсёды вялікі выбар цацак для Вашых дзяцей. Трэба адзначыць, што ў магазінах прадстаўлены шырокі асартымент тавараў вядучых беларускіх вытворцаў.

 

Да аплаты прымаюцца беларускія рублі, пластыкавыя карткі Белкарт, Visa і Mastercard.

Месцаразмяшчэнне: 3 паверх, зала вылету, сектар 6. 

Графік работы магазіна, размешчанага ў сектары 3: кругласутачна, без выхадных.

Тэхналагічныя перапынкі:

Санітарны дзень – 2-і панядзелак месяца.

УНП 600048566 Ліцэнзія №500000/36548 Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, рашэнне ад 02 красавіка 2009 г. №702 АГР унесена №31889

 

 

 

Пасажыры, якія вылятаюць за мяжу, могуць скарыстацца паслугамі магазінаў бяспошліннага гандлю Duty Free.

 

 

 

 

Упакоўка багажу

Паважаныя пасажыры!

 

   Стойкі па ўпакоўцы багажу размешчаны на 3-м паверсе ў залах вылету аэравакзальнага комплексу. 

Кошт упакоўкі – 10 BYN за ўпакаваную адзінку.

 

 

Камера захоўвання

 

Камера захоўвання багажу размешчана ў зоне прылёту сектара 5-6 (цокальны паверх). 

Рэжым работы: кругласутачна

Тэлефон (+375 17) 279 10 53.

 

Тарыфы за захоўванне багажу ў КАМЕРЫ ЗАХОЎВАННЯ РУЧНОЙ ПАКЛАЖЫ

(за адно месца за адзін каляндарны дзень)

 

Вагой да 50 кг (50х50х100см) уключна

4 BYN 

Вагой ад 50 кг да 100 кг (50х50х100см) уключна

BYN 

Негабарытны багаж

BYN

Заўвагі:

1. ПДВ спаганяецца згодна з дзеючым заканадаўствам
2. Плата вызначаецца зыходзячы з прымяняемага тарыфу, колькасці месцаў здадзенага на захоўванне багажу і сутак захоўвання.
 

 

Перадай падарунак сябру

 

З 01.03.2017 года ў камеры захоўвання ўведзена паслуга "Перадай падарунак сябру". Упакаваны "падарунак" прымаецца на імя атрымальніка пры прад’яўленні пашпарта пасля  праверкі на бяспеку на 1 паверсе ў зоне прылёту сектара 6. Аплата праводзіцца згодна з устаноўленымі тарыфамі.

 

Т

Тарыфы за захоўванне багажу ў КАМЕРЫ ЗАХОЎВАННЯ РУЧНОЙ ПАКЛАЖЫ  "Перадай падарунак сябру"

(за адно месца за адзін каляндарны дзень)

Вагой да 1 кг (40х40х20см) уключна

1,00 BYN

Вагой ад 1 кг да 5 кг (40х40х20см) уключна

2,00 BYN

Вагой ад 5 кг да 10 кг (40х40х20см) уключна

3, 00 BYN

Вагой ад 10 кг да 50 кг (50х50х100см) уключна

4,00 BYN

 

Заўвагі:

1. ПДВ спаганяецца згодна з дзеючым заканадаўствам
2. Плата вызначаецца зыходзячы з прымяняемага тарыфу, колькасці месцаў здадзенага на захоўванне багажу і сутак захоўвання.

 

 

Банкі

 

Аддзяленне №514/313 ААТ «ААБ Беларусбанк»

 

Аддзяленне №514/313 ААТ «ААБ Беларусбанк» прапануе наступныя віды паслуг:

-  касавае абслугоўванне фізічных і юрыдычных асоб;

-  валютна-абменныя аперацыі;

- аперацыі па ўкладных, бягучых рахунках фізічных асоб у беларускіх рублях і замежнай валюце*;

-  аперацыі з банкаўскімі плацежнымі карткамі;

-  аперацыі з выкарыстаннем сістэмы грашовых пераводаў «Стрыж»;

-  міжнародныя грашовыя пераводы «WESTERN UNION»**;

-  міжнародныя банкаўскія пераводы па сістэме S.W.I.F.T.**;

-  аперацыі з аблігацыямі і ашчаднымі сертыфікатамі *;

-  аперацыі з латарэйнымі білетамі;

-  продаж памятных манет і манет замежных дзяржаў з каштоўных металаў;

- прыём плацяжоў і ўзносаў у беларускіх рублях і замежнай валюце ад фізічных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў;

- страхавыя паслугі: страхаванне аўтаграмадзянскай адказнасці ўладальнікаў ТС, добраахвотнае страхаванне ад няшчасных выпадкаў і хвароб на час паездкі за мяжу,  «Зялёная карта».

 

Замежная валюта, якая прымаецца да абмену:

USD, EUR, RUB, SEK, CHF, PLN, CNY, GBP

 

Віды прымаемых картак:

БЕЛКАРТ, Visa, MasterCard, Maestro

 

Месцаразмяшчэнне:

3 паверх, зала вылету аэравакзальнага комплексу, 1-ы сектар.

 

Рэжым работы: кругласутачна

 

Каса №1;

Рэжым работы з кліентамі: 9.30 – 20.00, 21.15 – 08.00

Абедзенныя перапынкі: 01.00 – 01.30; 05.00 – 05.30, 12.20 – 13.00, 16.00 – 16.30.

Тэхнічныя (рэгламентаваныя) перапынкі: 03.30 – 03.45; 06.40 – 06.55, 08.00 – 09.30, 10.50  11.00, 15.00  15.15, 18.30  18.45, 20.00  21.15, 22.50 – 23.00, 23.50 – 00.20.

 

Каса №2;

Рэжым работы з кліентамі:   9.15 – 20.00  

Абедзенныя перапынкі: 11.20 – 12.00; 15.30 – 16.00.

Тэхнічныя (рэгламентаваныя) перапынкі: 10.30 – 10.40; 14.00 – 14.15, 18.00 - 18.15.

 

Кантактны тэлефон: (+375 17) 279-17-67

Устройствы самаабслугоўвання:

банкамат, інфакіёск: (3 паверх, зала вылету аэравакзальнага комплексу, 1-ы сектар)

 

* Аперацыі па ўкладных, бягучых рахунках фізічных асоб і каштоўных паперах для фізічных асоб (аблігацыі, ашчадныя сертыфікаты і г.д.) у беларускіх рублях і замежнай валюце ажыццяўляюцца з 9.00 да 20.00

 

** Штодзённа (з 20.00 да 9.00), а таксама ў суботу, нядзелю і святочныя дні ажыццяўленне грашовых пераводаў па сістэме «WESTERN UNION», а таксама міжнародных банкаўскіх пераводаў па сістэме SWIFT не праводзіцца.

 

 

Цэнтр банкаўскіх паслуг №701/5 ААТ «БПБ-Ашчадбанк»

 

Пералік прадастаўляемых паслуг насельніцтву:

  • Дэпазіты ў беларускіх рублях
  • Крэдытаванне фізічных асоб
  • Продаж ашчадных сертыфікатаў
  • Аблігацыі ААТ “БПБ-Банк”
  • Засведчванне завяшчальнага распараджэння, даверанасці па рахунку
  • Залічэнне грашовых сродкаў
  • Прыватны перавод
  • Пераводы грашовых сродкаў з рахунку і без адкрыцця рахунку
  • Выкананне пастаянна дзеючага плацежнага даручэння на перавод грашовых сродкаў з рахунку фізічнай асобы
  • Выдача наяўных грашовых сродкаў пераведзеных фізічнай асобе без адкрыцця ёй рахунку пры адсутнасці дагавора з адпраўшчыкам сродкаў
  • Афармленне і выдача даведкі па запыце фізічнай асобы
  • Выдача выпісак з асабовых рахункаў укладчыка за перыяды мінулых гадоў
  • Выдача копіі дагавора банкаўскага ўкладу дагавора бягучага рахунку па просьбе фізічнай асобы, дакумента аб атрыманні пераводу і інш.
  • Абслугоўванне дабрачыннага рахунку
  • Афармленне дагавора паручыцельства для фізічных асоб
  • Выдача наяўных грашовых сродкаў, вернутых бенефіцыярам
  • Выдача наяўных грашовых сродкаў у іншых выпадках без адкрыцця рахунку
  • Афармленне і выдача чэкавай кніжкі
  • Эмісія банкаўскіх плацежных картак
  • Умовы прадастаўлення авердрафту
  • Выдача ў ПВН наяўных грошай
  • Прыём плацяжоў ва ўстройствах самаабслугоўвання
  • Прыём ва ўстройствах самаабслугоўвання плацяжоў па банкаўскіх плацежных картках у аплату камунальных і іншых плацяжоў
  • Прыём ва ўстройствах самаабслугоўвання плацяжоў за паслугі РУП “Белтэлекам” па банкаўскіх плацежных картках
  • Правядзенне аперацый па бягучым (разліковым) рахунку з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі
  • Афармленне і выдача разліковага рахунку
  • Вяртанне-адкліканне плацяжу, калі памылка адбылася па віне фізічнай асобы
  • Пошукі плацяжу, калі памылка адбылася не па віне Банка
  • Залічэнне грашовых сродкаў на рахунак заработнай платы прыраўнаваных да яе выплат і іншых даходаў, якія вынікаюць з грамадзянска-прававых адносін пры адсутнасці дагавора з адпраўшчыкам сродкаў
  • Залічэнне грашовых сродкаў, якія паступілі па прыватным пераводзе ад іншай фізічнай асобы або з іншага банка
  • Перавод з рахунку і без адкрыцця рахунку ў іншыя банкі
  • Перавод сродкаў на рахункі атрымальнікаў
  • Выкананне пастаянна дзеючага даручэння на перавод грашовых сродкаў з рахунку фізічнай асобы акрамя пагашэння крэдыту і працэнтаў па ім, выдадзенага Банкам
  • Тэрміновыя грашовыя пераводы "МаніГрэм"
  • Страхаванне
  • Выдача наяўнай валюты па пераводзе без адкрыцця рахунку
  • Тэрміновыя грашовыя пераводы BLIZKO
  • Дэпазіты ў замежнай валюце
  • Выкананне запыту фізічнай асобы аб правядзенні дадатковага расследавання па плацяжах пасля залічэння сродкаў на рахунак
  • Аперацыі па куплі-продажы валюты
  • Канверсія замежнай валюты
  • Прыём для накіравання на інкаса замежнай валюты
  • Выдача даведкі фізічнай асобе аб куплі ёю наяўнай замежнай валюты дарожных чэкаў у абменных пунктах і касах філіяла, аддзяленнях Банка

Пералік прадастаўляемых паслуг для юрыдычных асоб

  • Аперацыі па абслугоўванні юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў
  • Паслугі электроннага банкаўскага абслугоўвання
  • Вядзенне рахункаў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у беларускіх рублях
  • Вядзенне рахункаў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у замежнай валюце
  • Валютна-абменныя аперацыі за безнаяўную валюту

Кантактны тэлефон: (+375 17)  279 20 91;

Факс: (+375 17) 279 20 91

 

Месцаразмяшчэнне:

3-і паверх, зала вылету аэравакзальнага комплексу, 2-і сектар.

 

Інфармацыйны тэрмінал (інфакіёск):

Віды прымаемых картак:
Месцаразмяшчэнне: 1-ы паверх аэравакзальнага комплексу, сектар 5-6.
Рэжым работы: кругласутачна

 

Банкаматы:

Віды прымаемых картак: Visa, MasterCard, CirusMaestro.
Месцаразмяшчэнне: 3-і паверх (сектар 1-2) і 1-ы паверх (сектар 3-4) аэравакзальнага комплексу.

 

Рэжым работы: кругласутачна

Абслугоўванне кліентаў

Дзённая змена:

панядзелак-нядзеля

09.30-20.30

Абслугоўванне кліентаў

начная змена:

панядзелак-нядзеля

21.30-08.30

абедзенны перапынак:

13.30-14.00

17.15-17.45

 

абедзенны перапынак:

01.30-02.30

тэхнічны перапынак:

11.00-11.15

17.00-17.15

19.00-19.15

 

тэхнічны перапынак:

23.55-00.10

04.00-04.15

07.00-07.15

 

тэхналагічны перапынак:

20.30-21.30

тэхналагічны перапынак:

08.30-09.30

 

 

 

 

Wi-Fi

 

Паважаныя пасажыры!

 

У Нацыянальным аэрапорце Мінск  функцыянуе сетка Wi-Fi пад назвай «АirportMinsk». Бясплатны доступ у Інтэрнэт прадастаўляецца з аднаго ўстройства на 3 гадзіны на працягу сутак. Зона пакрыцця гэтай сеткі ахоплівае практычна ўсю тэрыторыю аэравакзальнага комплексу Нацыянальнага аэрапорта.

 

Пры гэтым прадаўжае функцыянаваць бясплатная бесправадная сетка пад назвай «MSQсatering», якая дзейнічае на тэрыторыі бізнес-залаў і VIP-залы.

 

Для доступу ў інтэрнэт укаранёна сістэма абавязковай ідэнтыфікацыі карыстальнікаў, прайсці якую можна з дапамогай СМС-запыту праз сетку любога мабільнага аператара, у тым ліку і замежнага пры наўянасці роўмінгу.

 

 

 

 

РУП "Белпошта"

 

 Паважаныя пасажыры!

 

У зоне вылету сектара 1-2 (левае крыло) вы можаце скарыстацца паслугамі аддзялення паштовай сувязі № 54 РУП "Белпошта":

 

    - тэлефон;

    - адпраўка пошты;

    - продаж канвертаў, паштовых марак;
    - тэлеграф;
    - раздрукоўка;
    - інтэрнэт;
    - факс;
    - прыём аплаты;
    - ксеракопія;
    - перегаворны пункт (сувязь па Беларусі і з краінамі блізкага і далёкага замежжа).

 

Рэжым работы: 0900-2100, без выхадных. Абедзенныя перапынкі: 1300- 1330, 1730- 1800

 

 

 

 

Вернікам

Паважаныя пасажыры!

 

Для хрысціян арганізавана работа капліцы ў гонар прарока Божага Іліі.

 

Месцаразмяшчэнне: 3-і паверх аэравакзальнага комплексу Нацыянальнага аэрапорта Мінск, сектар 5-6.
Графік работы:  пн.-пт. 0900- 1715, сб. 0900- 1500, нядз. – выхадны.

 

 

 

Аптэка

 

Паважаныя пасажыры!

  

У зоне вылету (злева ад 1-й стойкі рэгістрацыі) знаходзіцца дзяржаўная аптэка 5-й катэгорыі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "БЕЛФАРМАЦЫЯ".

 

Гандлёва-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «БЕЛФАРМАЦЫЯ» – гэта самая вялікая дзяржаўная арганізацыя ў Рэспубліцы Беларусь, якая займаецца забеспячэннем насельніцтва лекавымі сродкамі і вырабамі медыцынскага прызначэння, у тым ліку на льготных умовах і бясплатна, аказаннем бясплатных паслуг даведачнага характару жыхарам і гасцям Рэспублікі Беларусь, а таксама служыць гарантыяй фармацэўтычнага парадку і якасці лекавага забеспячэння насельніцтва.

 

Аптэка ажыццяўляе рэалізацыю за наяўны разлік і з выкарыстаннем банкаўскіх картак. У мэтах паляпшэння даступнасці лекавага забеспячэння асобных катэгорый грамадзян РУП "БЕЛФАРМАЦЫЯ" прадастаўляе скідкі 5% з рознічнай цаны на ўвесь асартымент лекавых сродкаў айчынных вытворцаў пры іх рэалізацыі за поўны кошт наступным катэгорыям грамадзян:

 

- якія дасягнулі пенсіённага ўзросту;

- інвалідам усіх катэгорый;

- якія выхоўваюць трое і больш дзяцей (шматдзетныя сем’і);

- дзецям ва ўзросце да 3 гадоў.

 

Графік работы аптэкі: кругласутачна

Тэхналагічныя перапынкі: 0430-0445, 0850-09001240- 1300; 1645- 1700, 1915-1930, 2050-2100, 2355-0015.

 

 

 

Трэнажорная зала

 

 

Трэнажорная зала ўкамплектавана эліптычным трэнажорам VITTON, велатрэнажорам, электрычнай бегавой дарожкай ОМА 1620СА са скорасцю да 16 км/гадз, шматфункцыянальнай сілавой станцыяй, сілавой станцыяй турнік-брусы, тэнісным сталом, гімнастычнай і люстраной сценкамі, гімнастычнымі матамі, іншым спартыўным інвентаром (гантэлямі, гірамі, эспандэрамі, гімнастычнымі палкамі, дыванкамі, мячамі), жаночай і мужчынскай душавымі кабінамі.

 

Найменне

Працягласць занятку

Кошт, бел. руб.

Паслугі трэнажорнай залы для аднаго наведвальніка:

- заняткі ў трэнажорнай зале

1 гадзіна

5,5

- заняткі ў трэнажорнай зале па абанеменце 

1 гадзіна

45

- заняткі ў трэнажорнай зале з інструктарам

1 гадзіна

13

Настольны тэніс

1 гадзіна

30 мінут

3

2

 

Пры сабе мець:
- медыцынскую даведку, што пацвярджае адсутнасць проціпаказанняў для заняткаў у трэнажорнай зале;
- ф
атаграфію, неабходную для афармлення абанемента.

 

Месцаразмяшчэнне: 4-ы паверх аэравакзальнага комплексу Нацыянальнага аэрапорта Мінск, левае крыло сектара

Рэжым работы: 0840–2010, без выхадных. Абедзенныя перапынкі: 1200- 1300, 1700- 1730.

Кантактныя тэлефоны: (+375 17) 279 15 28, (+375 17) 279 12 74, (+375 17) 279 15 54.

 

 

Цырульня

 

 

 

У Нацыянальным аэрапорце Мінск арганізавана работа цырульні. Аказваюцца паслугі па мадэльнай стрыжцы, укладцы, меліраванні, фарбаванні валасоў, стварэнні мадэльнай прычоскі. 

 

Месцаразмяшчэнне: 4-ы паверх аэравакзальнага комплексу Нацыянальнага аэрапорта Мінск, левае крыло сектара 1-2.
Кантактны тэлефон (+375 17) 279 19 43.

 

 

Рамонт адзення

Паважаныя пасажыры!

 

У Нацыянальным аэрапорце Мінск Вы можаце скарыстацца паслугамі майстэрні па рамонце адзення.

 

Месцаразмяшчэнне: 4-ы паверх аэравакзальнага комплексу Нацыянальнага аэрапорта Мінск, левае крыло сектара 1-2.

Кантактныя тэлефоны: (+375 17) 279 18 49.

 

 

Павільён «Белсаюздрук»

 

Паважаныя пасажыры!

 

У павільёне РУП «Белсаюздрук», размешчаным у сектары вылету (побач з інфармацыйнай стойкай) на тэрыторыі аэравакзальнага комплексу можна набыць перыядычныя друкаваныя выданні, кніжную прадукцыю, папяровыя, канцылярскія і іншыя тавары.

 

Да аплаты прымаюцца беларускія рублі.

 

 

 

 

 

Медпункт

 

Паважаныя пасажыры!

 

Медыцынскую дапамогу Вам акажуць у медпункце аэрапорта, размешчаным на 1-м паверсе левага крыла аэравакзальнага комплексу каля сектара 1-2. У выпадку неабходнасці экстраннай медыцынскай дапамогі званіце ў хуткую дапамогу па тэлефоне 103 або па тэлефонах медпункта аэрапорта (+375 17) 279 19 44, (+375 17) 279 10 44.

 

 

 

VIP-зала

Паважаныя пасажыры!

 

Тарыфы на абслугоўванне ў зале афіцыйных асоб і дэлегацый Вы можаце ўдакладніць па тэлефоне: (+375 17) 279 19 41 спецыяліст аддзела па арганізацыі абслугоўвання пасажыраў, або  маб. тэл. +375 33 901 73 33 (кругласутачна).

 

 

Як зрабіць сваё знаходжанне ў аэрапорце больш камфортным?

 

Вы і асобы, якія Вас суправаджаюць, можаце скарыстацца паслугамі CIP-залы (камерцыйнае абслугоўванне важных персон) Залы афіцыйных асоб і дэлегацый (ЗАД) Нацыянальнага аэрапорта Мінск (далей – CIP-зала) незалежна ад класа абслугоўвання ў самалёце і тыпу рэйса. CIP-зала прызначана для забеспячэння індывідуальнага абслугоўвання пасажыраў. Зала абсталявана камфартабельнымі індывідуальнымі зонамі адпачынку, барам, туалетнымі пакоямі, тэлефоннай і факсімільнай сувяззю, Інтэрнэт.

 

У CIP-зале Нацыянальнага аэрапорта Мінск абслугоўваюцца пасажыры, маючыя білеты на дзень абслугоўвання, а асобы, якія іх праводзяць і сустракаюць, – па прад’яўленні дакумента, што засведчвае асобу. Абслугоўванне праводзіцца на падставе пісьмовай заяўкі (пры наяўным разліку заяўка падаецца за 1 суткі, пры безнаяўным разліку – за 3 сутак).

 

Увага! Паважаныя пасажыры! У CIP-зале могуць быць аформлены толькі дзелавыя візы. Турыстычныя візы не афармляюцца.

 

У Нацыянальным аэрапорце Мінск могуць быць аформлены візы толькі тым пасажырам, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь замежнымі рэйсамі. Замежныя грамадзяне, якія прыбываюць з Расійскай Федэрацыі, атрымліваюць візу іншым устаноўленым заканадаўствам парадкам.

 

 

 

 

   

Звярніце ўвагу!

Калі ў Вас набыты білет бізнес-класа, прайшоўшы рэгістрацыю на рэйс агульным парадкам, Вы можаце па запрашэнні прайсці ў бізнес-залу. Там Вам будуць прапанаваны закускі і напіткі, якія ўключаны ў кошт Вашага авіябілета. Паслугі CIP-залы аплачваюцца асобна.

 

Як ажыццяўляецца абслугоўванне ў CIP-зале пасажыраў, якія вылятаюць?

 

У дзень вылету на стойцы рэгістрацыі пасажыраў CIP-залы Вас будзе чакаць Ваш персанальны агент па арганізацыі пасажырскіх авіяцыйных перавозак. Агент выканае ўсе працэдуры па прыёме Вашых палётных дакументаў і багажу, удакладніць Вашы пажаданні па размяшчэнні ў салоне паветранага судна.

 

Пасля ўдакладнення інфармацыі па палёце Вас праводзяць у зону адпачынку пасажыраў. Праходжанне пашпартнага, мытнага, санітарнага кантролю і надгляду супрацоўнікамі службы авіяцыйнай бяспекі будзе арганізавана ў CIP-зале. Пасля праходжання ўсіх перадпалётных працэдур, Вам будзе прапанавана прайсці на борт самалёта.

 

На борт Вас даставяць асобным транспартам або праводзяць па асобным выхадзе на пасадку (калі пасадка будзе праводзіцца цераз тэлетрап). Усю неабходную Вам інфармацыю адносна палёту Вам прадаставіць агент па абслугоўванні пасажыраў.

 

 Як ажыццяўляецца абслугоўванне ў CIP-зале пасажыраў, якія прылятаюць?

 

У Нацыянальным аэрапорце Мінск каля трапа самалёта Вас будзе сустракаць Ваш персанальны агент па арганізацыі пасажырскіх перавозак са спецыяльнай таблічкай. Вас даставяць у CIP-залу, забяспечаць пасляпалётнае афармленне дакументаў, а таксама дастаўку багажу і загрузку яго ў транспартны сродак (па Вашым жаданні).

 

У КОШТ АБСЛУГОЎВАННЯ ЎКЛЮЧАНЫ ХАРЧАВАННЕ, НАПІТКІ І СПІРТНОЕ БЕЛАРУСКАЙ ВЫТВОРЧАСЦІ. ДЛЯ ЗАКАЗУ ГАРАЧАГА ХАРЧАВАННЯ НЕАБХОДНА ПАПЯРЭДНЕ СФАРМІРАВАЦЬ ЗАКАЗ, ПАТЭЛЕФАНАВАЎШЫ ПА НУМАРЫ +375 17 279 19 78. ХАЛОДНЫЯ ЗАКУСКІ І КАНДЫТАРСКІЯ ВЫРАБЫ ПРАДАСТАЎЛЯЮЦЦА БЕЗ ПАПЯРЭДНЯГА ЗАКАЗУ.

 

ЧАС ЗНАХОДЖАННЯ Ў ВІП-ЗАЛЕ АБМЕЖАВАНЫ ДА 3 ГАДЗІН. ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ 3 ГАДЗІН КОЖНАЯ НАСТУПНАЯ ГАДЗІНА АПЛАЧВАЕЦЦА ДАДАТКОВА ў адпаведнасці з дзеючымі тарыфамі на дзень абслугоўвання.

 

Поўны пералік паслуг у CIP-зале:

 

-        індывідуальная рэгістрацыя авіяпасажыраў і афармленне багажу;

-        інфармаванне наведвальнікаў аб часе вылету/прылёту паветранага судна;

-     сустрэча пасажыраў каля трапа паветранага судна/у зале і прадастаўленне асобнага транспарту з суправаджэннем для дастаўкі ў залу/да паветранага судна;

-        прадастаўленне памяшкання для чакання з павышаным узроўнем камфортнасці;

-        арганізацыя праходжання санітарнага, мытнага і пагранічнага кантролю;

-        забеспячэнне надгляду службай авіяцыйнай бяспекі;

-        дастаўка багажу па жаданні пасажыра ў залу або да транспартнага сродку;

-        кантроль колькасці месцаў багажу, афармленне і загрузка багажу ў паветранае судна;

-        заказ таксі (па заяўцы пасажыра);

-        упакоўка багажу (па жаданні пасажыра за асобную плату);

-        прадастаўленне свежай прэсы, часопісаў, каталогаў і інш.;

-       прадастаўленне картак доступу ў сетку інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi (на бязвыплатнай аснове);

-      прадастаўленне харчавання ў адпаведнасці з меню, заказ прымаецца не пазней, чым за 2 (дзве) гадзіны да падачы стравы пасажыру CIP-залы;

-       прадастаўленне тэлефоннай і факсімільнай сувязі па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

-        садзейнічанне пасажыру ў афармленні медыцынскай страхоўкі;

-        прадастаўленне неабходнай інфармацыі (па жаданні пасажыра).

-        тым, хто аплаціў паслугі CIP-залы, памяшканне для перагавораў прадастаўляецца бясплатна.

 

 

Тарыфы на абслугоўванне наведвальнікаў у зале афіцыйных дэлегацый

 

1

Карыстанне CIP-залай

 

USD

1.1.

Пасажырамі, якія вылятаюць/прылятаюць

За аднаго пасажыра

 

1.1.1.

На працягу 3 гадзін

190

1.1.2.

За кожную наступную гадзіну

60

 

 

 

 

1.2.

Пасажырамі, якія вылятаюць/прылятаюць, пры абслугоўванні ў пакоях індывідуальнага знаходжання

За аднаго пасажыра

 

1.2.1.

На працягу 3 гадзін

245

1.2.2.

За кожную наступную гадзіну

80

 

 

 

 

1.3.

Асобамі, якія праводзяць/сустракаюць

За адну асобу

 

1.3.1

На працягу 3 гадзін

50

1.3.2.

За кожную наступную гадзіну

15

 

 

 

 

2.

Прадастаўленне паслуг агента для афармлення візы ў консульскім упраўленні Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь прыбываючаму пасажыру

За адно прадастаўленне

20

Заўвага:

Аплата за абслугоўванне ў CIP-зале праводзіцца выключна ў беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дату аказання паслугі. Тарыфы ў замежнай валюце (Еўра, долары ЗША, расійскія рублі) прымаюцца выключна пры безнаяўнай форме разліку юрыдычнымі асобамі – нерэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь.

 

1. У тарыф за карыстанне CIP-залай у Нацыянальным аэрапорце Мінск уключаны кошт харчавання, доступ да сеткі Wi-Fi – бясплатна. 

2. У выпадку інфармавання выканаўцы заказчыкам аб адмене заяўкі на абслугоўванне ў CIP-зале пасля моманту пачатку абслугоўвання або няяўкі асоб, якія падлягаюць абслугоўванню, да моманту пачатку абслугоўвання без інфармавання плата вызначаецца ў памеры 20% кошту паслуг, запланаваных да аказання згодна з пададзенай заяўкай, і ўтрымліваецца з сумы папярэдняй аплаты, унесенай заказчыкам.

4. ПДВ прымяняецца да вышэйуказаных тарыфаў у адпаведнасці з дзеючым падатковым заканадаўствам.

5. Дзеці ва ўзросце да 2-х гадоў абслугоўваюцца без аплаты.

 

Для заказу абслугоўвання накіруйце заяўку (для аплаты па безнаяўнай або наяўнай форме разліку, карткамі: БЕЛКАРТ, Visa, Master Card, American express) па факсе +375 17 279 13 98, а таксама па адрасе электроннай пошты vipzal@airport.by

 

За дадатковую плату можна скарыстацца паслугамі бара залы афіцыйных дэлегацый.

 

Рэжым работы бара: кругласутачна

 

  

 

У бары наведвальнікам залы афіцыйных дэлегацый прапануецца разнастайнае меню, у якім шырокі асартымент алкагольных і безалкагольных напіткаў, кавы і чаю, фірменныя закускі і дэсертныя стравы, кандытарскія вырабы ўласнай вытворчасці і беларускіх вытворцаў. Разлік праводзіцца ў беларускіх рублях, а таксама да аплаты прымаюцца банкаўскія карткі. Заказ прымаецца не пазней, чым за 2 (дзве) гадзіны да падачы стравы пасажыру CIP-залы па тэлефоне +375 17 279 19 78  або за суткі да абслугоўвання па інтэрнэце:  vip.co.catering@airport.by

Меню залы афіцыйных дэлегацый

 

Пры безнаяўнай форме аплаты за паслугі бара неабходна аформіць дагавор (тэл. спецыяліста па дагаворнай рабоце +375 17 279 14 46) або адправіць гарантыйнае пісьмо на імя начальніка службы «Кейтэрынг» (тэл./ факс +375 17 279 13 28/ +375 17 279 19 78).

 

Інфармацыя гарантыйнага пісьма павінна змяшчаць:

 

- Дата вылету/прылёту;

- Час вылету/прылёту;

- Маршрут;

- Колькасць чалавек (пасажыраў, суправаджальнікаў);

- Рэквізіты заказчыка.

 

Абмеркаваць меню і форму абслугоўвання можна з адміністратарам залы аддзела спецабслугоўвання службы «Кейтэрынг» па тэлефоне +375 17 279 19 78 (кругласутачна).

 

Месцаразмяшчэнне: левае крыло аэравакзальнага комплексу, 1–3 паверх.

 

Рэжым работы: кругласутачна

 

Тэлефон/факс: (+375 17) 279 13 98  - нумар для адпраўкі заяўкі на абслугоўванне,

 

(+375 17) 279 19 41 - спецыяліст аддзела па арганізацыі абслугоўвання пасажыраў,

 

маб. тэл. +375 33 901 73 33 (кругласутачна),

 

Бухгалтар тэл. 279 10 85, 279 17 19.

 

 

Будзем рады бачыць Вас у CIP-зале Нацыянальнага аэрапорта Мінск!

 

 

 

Паслугі бізнес-залы

 

Паважаныя пасажыры!

 

Наша жыццё праходзіць у мітусні, падарожнічаючы або адпраўляючыся ў камандзіроўку, мы сустракаемся з вялікай колькасцю людзей і пазнаём шмат цікавага і карыснага. Але іншым разам у дарозе ўзнікае неабходнасць папрацаваць над дакументамі, адказаць на электронныя пісьмы, правесці перагаворы або проста падумаць і адпачыць у цішыні. Менавіта таму ў РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» любы пасажыр, які чакае вылету свайго рэйса, можа скарыстацца паслугамі бізнес-залаў (саюзнага і міжнароднага сектараў).

 

Наведаць бізнес-залы могуць пасажыры прыярытэтных класаў авіякампаній, якія пры рэгістрацыі на рэйс атрымалі запрашальныя білеты ў бізнес-залу. А таксама пасажыры, якія пажадалі скарыстацца паслугамі бізнес-залы, могуць аплаціць комплекс паслуг у адміністратара ў бары бізнес-залы.

 

Бізнес-залы размешчаны на 4-м паверсе ў зоне вылету аэравакзальнага комплексу РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» у міжнародным і саюзным сектарах.

 

Бізнес-залы працуюць кругласутачна.

 

Час знаходжання пасажыра ў бізнес-зале складае не больш за 3 (тры) гадзіны. Кожная наступная гадзіна аплачваецца згодна з дзеючым тарыфам. 

 

 

Бізнес-зала міжнароднага сектара

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ТАРЫФЫ

на паслугі бізнес-залаў РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» 

 

 № п/п

Найменне паслугі

Адз. вымярэння

Тарыф (без ПДВ)

USD

1.

Карыстанне бізнес-залай

 

 

1.1

на працягу 3 гадзін

за аднаго ад’язджаючага пасажыра (уключаючы кошт харчавання)

35

1.2.

за кожную наступную гадзіну

12

2.

Знаходжанне ў "Кабіне для сну"

 

 

2.1.

на працягу 3 гадзін

за аднаго ад’язджаючага пасажыра

20

2.2.

за кожную наступную гадзіну

7

3.

Карыстанне бізнес-залай са знаходжаннем у "Кабіне для сну" на працягу 3 гадзін 

за аднаго ад’язджаючага пасажыра (уключаючы кошт харчавання)

55

4.

Прадастаўленне памяшкання для перагавораў у бізнес-залах

за адну гадзіну

15

5. Карыстанне душавым пакоем за аднаго пасажыра 3

Аплата паслуг праводзіцца ў беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дату аказання Паслуг
 

Парадак прымянення тарыфаў за карыстанне бізнес-залай:

 

1. Плата вызначаецца зыходзячы з колькасці ад’язджаючых пасажыраў і дзеючага тарыфу ў наступным парадку:

- за дарослага пасажыра (12 гадоў і старэйшыя) – па дзеючым тарыфе;

- за дзяцей ад 2 да 12 гадоў – па тарыфе, вызначаным у памеры 50% ад тарыфу, дзеючага для дарослага пасажыра;

- за дзяцей да 2 гадоў плата не спаганяецца.

 

2. Пры абслугоўванні ў бізнес-зале больш за 3 гадзіны плата бярэцца за кожную дадатковую гадзіну абслугоўвання. Няпоўная гадзіна (менш за 60 мінут) акругляецца да поўнай гадзіны.

 

3. Абслугоўванне ў бізнес-зале пасажыраў, трымальнікаў картак праграм лаяльнасці Priority Pass, Diners Club і Dragon Pass ажыццяўляецца на працягу 2 (дзвюх) гадзін. У выпадку перавышэння двухгадзіннага ліміту, пасажыр афармляецца паўторна на 2 гадзіны.

 

Гасцямі пасажыраў, трымальнікаў картак праграм лаяльнасці Priority Pass, Diners Club і Dragon Pass з’яўляюцца асобы, якія дасягнулі ўзросту 2 (два) гады і старэйшыя.

 

Заўвага:

 

1. ПДВ прымяняецца да вышэйназваных тарыфаў у адпаведнасці з дзеючым падатковым заканадаўствам.

 

2. Пры аплаце за карыстанне бізнес-залай у беларускіх рублях памер тарыфу вызначаецца зыходзячы з памеру ўстаноўленага тарыфу ў доларах ЗША і афіцыйных абменных курсаў адпаведных валют, устаноўленых Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь на дату аказання паслугі. Аплата праводзіцца наяўным, безнаяўным разлікам, карткамі БЕЛКАРТ, Visa, Master Card. Аплата паслуг праводзіцца ў беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дату аказання Паслуг

 

У кошт паслугі бізнес-залаў РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» уваходзяць:

 

▪ «шведскі стол»: гарачыя і халодныя закускі і стравы, фрукты, кандытарскія вырабы, прахаладжальныя і гарачыя напіткі, алкагольныя напіткі вытворчасці Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з зацверджаным меню;

▪ абеденнае меню (з 12:00 да 16:00);

▪ паслугі тэлебачання і прэсы;

▪ паслугі інфармацыйнага забеспячэння;

▪ паслугі тэлефоннай сувязі (па г. Мінск);

▪ памяшканні для курэння;

▪ памяшканні перагавораў;

▪ ксеракс, факс;

▪ Wi-Fi – бясплатна;

▪ зона адпачынку;

▪ масажныя крэслы;

▪ душавая кабіна.

 

За дадатковую плату  ў бізнес-залах РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» прадастаўляюцца:

 

▪ алкагольныя напіткі замежнай вытворчасці;

▪ сувенірная прадукцыя;

▪ кабіна для сну (міжнародны сектар) па дзеючым тарыфе (кругласутачна).

 

 

 

Бізнес-зала саюзнага сектара

 

 

 

 

 

 

 

 ТАРЫФЫ

на паслугі бізнес-залаў РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» 

 

 № п/п

Найменне паслугі

Адз. вымярэння

Тарыф (без ПДВ)

USD

1.

Карыстанне бізнес-залай

 

 

1.1

на працягу 3 гадзін

за аднаго ад’язджаючага пасажыра (уключаючы кошт харчавання)

35

1.2.

за кожную наступную гадзіну

12

2.

Знаходжанне ў "Кабіне для сну"

 

 

2.1.

на працягу 3 гадзін

за аднаго ад’язджаючага пасажыра

20

2.2.

за кожную наступную гадзіну

7

3.

Карыстанне бізнес-залай са знаходжаннем у "Кабіне для сну" на працягу 3 гадзін 

за аднаго ад’язджаючага пасажыра (уключаючы кошт харчавання)

50

4.

Прадастаўленне памяшкання для перагавораў у бізнес-залах

за адну гадзіну

15

5. Карыстанне душавым пакоем за аднаго пасажыра 3

Аплата паслуг праводзіцца ў беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дату аказання Паслуг

 

Парадак прымянення тарыфаў за карыстанне бізнес-залай:

 

1. Плата вызначаецца зыходзячы з колькасці ад’язджаючых пасажыраў і дзеючага тарыфу ў наступным парадку:

- за дарослага пасажыра (12 гадоў і старэйшы) – па дзеючым тарыфе;

- за дзяцей ад 2 да 12 гадоў – па тарыфе, вызначаным у памеры 50% ад тарыфу, дзеючага для дарослага пасажыра;

- за дзяцей да 2 гадоў плата не спаганяецца.

 

2. Пры абслугоўванні ў бізнес-зале звыш 3 гадзін плата бярэцца за кожную дадатковую гадзіну абслугоўвання. Няпоўная гадзіна (менш за 60 мінут) акругляецца да поўнай гадзіны.

 

3. Абслугоўванне ў бізнес-зале пасажыраў, трымальнікаў картак праграм лаяльнасці ажыццяўляецца на працягу 2 (дзвюх) гадзін. У выпадку перавышэння двухгадзіннага ліміту, пасажыр афармляецца паўторна на 2 гадзіны.

 

Гасцямі пасажыраў, трымальнікаў картак праграм лаяльнасці з’яўляюцца асобы, якія дасягнулі ўзросту 2 (два) гады і старэйшыя.

 

Заўвага:

 

1. ПДВ прымяняецца да вышэйназваных тарыфаў у адпаведнасці з дзеючым падатковым заканадаўствам.

 

2. Пры аплаце за карыстанне бізнес-залай у беларускіх рублях памер тарыфу вызначаецца зыходзячы з памеру ўстаноўленага тарыфу ў доларах ЗША і афіцыйных абменных курсаў адпаведных валют, устаноўленых Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь на дату аказання паслугі. Аплата праводзіцца наяўным, безнаяўным разлікам, карткамі  БЕЛКАРТ, Visa, Master Card. Аплата паслуг праводзіцца ў беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дату аказання Паслуг 

 

У кошт паслугі бізнес-залаў РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» уваходзяць:

 

▪ «шведскі стол»: гарачыя і халодныя закускі і стравы, фрукты, кандытарскія вырабы, прахаладжальныя і гарачыя напіткі, алкагольныя напіткі вытворчасці Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з зацверджаным меню;

▪ абедзеннае меню (з 12:00 да 16:00);

▪ паслугі тэлебачання і прэсы;

▪ паслугі інфармацыйнага забеспячэння;

▪ паслугі тэлефоннай сувязі (па г. Мінск);

▪ памяшканні для курэння;

▪ памяшканні перагавораў;

▪ ксеракс, факс;

▪ WiFi - бясплатна;

▪ зона адпачынку.

▪ масажныя крэслы;

▪ душавая кабіна.

 

За дадатковую плату ў бізнес-залах РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» прадастаўляюцца:

 

▪ алкагольныя напіткі замежнай вытворчасці;

▪ меню рэстарана «Лайнер»;

▪ сувенірная прадукцыя.

 

 

Імгненнае фота

 

РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» прапануе вашай увазе паслугу 

 

ІМГНЕННАЕ ФОТА

 

Аўтаматычная фотакабіна працуе аўтаномна, без удзелу чалавека, хутка робіць здымкі і друкуе каляровыя фатаграфіі за лічаныя секунды.

 

Аўтаматычная фотакабіна аказвае наступны від паслуг:

 

• тэрміновае фота на дакументы для прадастаўлення візы ў консульскім пункце на тэрыторыі РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск»;

• забаўнае фота;

• друкаванне здымкаў з Instagram.

 

Кошт 1 камплекта фатаграфій - 10 BYN 

                                                         

Паслуга аплачваецца пасля фатаграфавання, аплата ажыццяўляецца ў беларускіх рублях. 

 

Друкаванне фотаздымка ажыццяўляецца на паперы прэміум класа, што забяспечвае высокую якасць фотаздымка.

Друкаванне аднаго камплекта фатаграфій адбываецца праз 40 секунд пасля аплаты паслугі.

 

Аўтаматычныя фотакабіны размешчаны ў консульскім пункце ў сектарах 1-2 і 3-4, у VIP-зале аэравакзальнага комплексу.

 

 

 

 

 

Арэнда перасовачнага мачтавага пад’ёмніка ў будынку аэравакзальнага комплексу

 

З 20 красавіка 2017 года РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» у будынку аэравакзальнага комплексу аказвае паслугі арэнды перасовачнага мачтавага пад’ёмніка ATN PIAF 1000R з машыністам.

  

Характарыстыкі:

- Максімальная вышыня – 10 м;

- Колькасць людзей на платформе – 2 чал;

- Грузападымальнасць – 200 кг (2 чалавекі + 40 кг абсталявання)

 

Час аказання паслуг: 08:40 – 21:10

 

Заяўкі на прадастаўленне паслугі прымаюцца начальнікам участка «Візінфарм» аэравакзальнага комплексу па тэлефонах:

+375 33 901 72 36, (+375 17) 279-18-13

  

Прэйскурант тарыфаў па аказваемай паслузе:

 

Арэнда перасовачнага мачтавага пад’ёмніка ATN PIAF 1000R з машыністам

№ п/п

Найменне паслугі

Тарыф з ПДВ, рублёў

 

Арэнда за 1 (адну) гадзіну

35

 

Заўвага:

 Мінімальны тэрмін арэнды складае 1 гадзіну.

Кошт няпоўнай гадзіны акругляецца да поўнай.

Кіраванне пад’ёмнікам ажыццяўляецца толькі работнікам РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск»

Да работы з платформы дапускаюцца асобы, маючыя дзеючае пасведчанне работніка, які выконвае работы з рабочай платформы МПРП

 

Спосаб аплаты:

Аплата за паслугу праводзіцца па папярэдне заключаным дагаворы на падставе акта выкананых работ.

 

 

 

 

 

Эвакуацыя транспартных сродкаў

 

З 9 лютага 2017 года РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» аказвае паслугу па эвакуацыі транспартных сродкаў (з поўнай пагрузкай маніпулятарам).

 

Час аказання паслугі: 08:40 – 21:10

 

Заяўкі на прадастаўленне паслугі па эвакуацыі аўтатранспарту прымае адміністратар участка па забеспячэнні захоўвання і стаянкі (паркоўкі) аўтамабіляў аэравакзальнага комплексу па тэлефонах:

+375 33 300 10 19, +375 17 2791407

Прэйскурант тарыфаў па аказваемых паслугах:

 

ЭВАКУАЦЫЯ ТРАНСПАРТНАГА СРОДКУ

п/п

Найменне паслугі

Тарыф з ПДВ, рублёў

 

1 км прабегу ў абодва бакі

1,50

 

Пагрузка і выгрузка транспартнага сродку на (з) эвакуатар

20,00

Спосаб і месца аплаты:

Аплата за паслугу праводзіцца ў вадзіцеля эвакуатара.

Аплата прымаецца наяўнымі грашовымі сродкамі

 

 

Паслуга па хуткім запуску рухавіка

 

З 9 лютага 2017 года РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» аказвае паслугу па хуткім запуску рухавіка.

 

Час аказання паслуг: 08:40 – 21:10

 

Заяўкі на прадастаўленне паслугі па хуткім запуску рухавіка прымае адміністратар участка па забеспячэнні захоўвання і стаянкі (паркоўкі) аўтамабіляў аэравакзальнага комплексу па тэлефонах: +375 33 300 10 19, +375 17 279 14 07

 

 

Прэйскурант тарыфаў па аказваемых паслугах:

        

ВЫКАРЫСТАННЕ ПУСКАВОГА ЎСТРОЙСТВА

№ п/п

Найменне паслугі

Тарыф з ПДВ, рублёў

1

Хуткі запуск транспартнага сродку

20,00

2

Падтрыманне пад напружаннем усіх контураў электроннай сістэмы транспартнага сродку пры замене акумулятарных батарэй

19,00

Спосаб і месца аплаты:

Аплата за паслугу праводзіцца ў павільёне пункта выезду з прывакзальнай плошчы або ў павільёнах выезду з платнай аўтастаянкі на 1235 машына-месцаў.

Аплата прымаецца наяўнымі грашовымі сродкамі або банкаўскай платыкавай карткай.

 

 

Зарадка для тэлефонаў

 

Паважаныя пасажыры і госці Нацыянальнага аэрапорта Мінск!

 

У нашым аэрапорце Вы можаце зарадзіць акумулятары сваіх гаджэтаў, скарыстаўшыся спецыяльнымі стойкамі для зарадкі мабільных устройстваў, якія размешчаны па ўсёй тэрыторыі аэравакзала.

 

Камфортныя і сучасныя падзарадныя станцыі для смартфонаў, ноўтбукаў, планшэтаў і іншых мабільных электронных устройстваў даступны ўсім пасажырам бясплатна.

 

 

Гульнявая зона

 

ДЗІЦЯЧЫ ГУЛЬНЯВЫ КОМПЛЕКС «ЛАБІРЫНТ»

 

Рэжым работы: з 9.40 да 21.00.

Атракцыён прызначаны для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 9 гадоў.

Кошт паслугі: бясплатна.

АТРАКЦЫЁН «ДЖЫП»

 

Кошт паслугі складае 2,00 бел. рублі.

Апарат прымае манеты наміналам 2,00 бел. рублі.

Атракцыён прызначаны для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 7 гадоў.

Рэжым работы: кругласутачна

УВАГА!

Паважаныя бацькі!

Не пакідайце дзяцей без нагляду!

У час работы атракцыёна пасадка і высадка дзяцей ЗАБАРОНЕНА!

Пры няспраўнасці атракцыёна звяртайцеся па тэлефоне:

+375 33 300 10 14

 АТРАКЦЫЁН «КАРУСЕЛЬ»

 

Кошт паслугі складае 2,00 бел. рублі.

Апарат прымае манеты наміналам 50 капеек, 1,00 і 2,00 бел. рублі.

Атракцыён прызначаны для дзяцей ва ўзросце ад 2 да 8 гадоў.

Рэжым работы: кругласутачна

УВАГА!

Паважаныя бацькі!

Не пакідайце дзяцей без нагляду!

Пераканайцеся, што дзіця сядзіць і моцна трымаецца за атракцыён.

Толькі пасля гэтага кідайце манету ў манетапрыёмнік!

У час работы атракцыёна пасадка і высадка дзяцей ЗАБАРОНЕНА!

Пры няспраўнасці атракцыёна звяртайцеся па тэлефоне:

+375 33 300 10 14

 

АТРАКЦЫЁН «МАТАЦЫКЛ»

 

Кошт паслугі складае 2,00 бел. рублі

Апарат прымае манеты наміналам 50 капеек, 1,00 і 2,00 бел. рублі

Атракцыён прызначаны для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 7 гадоў.

Рэжым работы: кругласутачна

УВАГА!

Паважаныя бацькі!

Не пакідайце дзяцей без нагляду!

У час работы атракцыёна пасадка і высадка дзяцей ЗАБАРОНЕНА!

Пры няспраўнасці атракцыёна звяртайцеся па тэлефоне:

+375 33 300 10 14

                    

АТРАКЦЫЁН «ІГРОНАК»

 

Кошт гульні складае 2,00 бел. рублі.

Апарат прымае манеты наміналам 2,00 бел. рублі.

Колькасць карыстальнікаў - 2 чалавекі.

Манетапрыёмнік знаходзіцца справа ад манітора.

Атракцыён прызначаны для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 8 гадоў.

Рэжым работы: кругласутачна

УВАГА!

Паважаныя бацькі!

Не пакідайце дзяцей без нагляду!

Пры няспраўнасці атракцыёна звяртайцеся па тэлефоне:

+375 33 300 10 14

                

 

 

 

Як дабрацца

 

 

 

Транспарт

 

 Нацыянальны аэрапорт Мінск знаходзіцца за 42 км ад цэнтра сталіцы.

 

 Дабрацца ў аэрапорт можна на аўтобусе, маршрутным таксі, на асабістым аўтамабілі або заказаць афіцыйную паслугу трансферу Нацыянальнага аэрапорта Мінск (у любую кропку Мінска). Вы можаце заказаць паслугу, набраўшы кароткі нумар 7373 (з любога аператара). Для зручнасці пасажыраў на прывакзальнай плошчы Нацыянальнага аэрапорта Мінск арганізавана работа платных ахоўных аўтастаянак на 138 і 1235 месцаў. Акрамя таго, ёсць магчымасць арэнды аўтамабіля.

 

Трансфер у аэрапорце – афіцыйны перавозчык

 

Рэйсавыя аўтобусы

 

Ад Нацыянальнага аэрапорта Мінск у горад Мінск курсіруюць рэйсавыя аўтобусы № 300Э і 173Э, маршрутныя таксі №1400-ТК, №1430-ТК.

 

АЎТОБУС № 300Э (рух да аўтавакзала «Цэнтральны») 

 

Афіцыйны перавозчык – ДП «Мінсктранс».

 

Білеты на праезд Вы можаце набыць у білетных касах мінскіх аўтавакзалаў, у тэрміналах па продажы білетаў, размешчаных на аўтавакзале  «Цэнтральны», у сетцы інтэрнэт, а пры адпраўленні з Нацыянальнага аэрапорта Мінск – у тэрмінале па продажы білетаў, размешчаных у будынку аэрапорта і на прыпыначным пункце, у білетнага касіра на прыпыначным пункце  або ў вадзіцеля аўтобуса.

 

Прыпыначны пункт (месца пасадкі) ў Нацыянальным аэрапорце Мінск знаходзіцца ў раёне 5-6 сектара (на месцы былой  стаянкі таксі,  1 паверх, зала прылёту).

 

Час у дарозе: каля гадзіны.

 

Расклад руху: 

 

Адпраўленне з АВ "Цэнтральны" 

Адпраўленне з Нацыянальнага аэрапорта Мінск

2.40, 3.50, 4.50, 6.05, 6.45, 7.45, 8.25, 9.05, 10.05, 10.45, 11.25, 12.05, 13.00, 13.40, 14.20, 15.00, 15.40, 16.20, 17.00, 17.40, 18.40, 19.20, 20.00, 20.45, 21.50, 22.40, 0.40. 4.50, 6.25, 7.20, 8.00, 9.00, 9.40, 10.20, 11.20, 12.00, 12.40, 13.20, 14.20, 15.00, 15.40, 16.20, 17.00, 17.40, 18.20, 19.00, 20.00,20.40, 21.20, 22.05, 23.00, 0.05, 1.45, 3.40.
 

 

МАРШРУТНАЕ ТАКСІ № 1400-ТК (рух да аўтавакзала «Цэнтральны»)

 

Афіцыйны перавозчык – ТАА «Вэн Лайн».

 

Білеты на праезд Вы можаце набыць у білетных касах мінскіх аўтавакзалаў, у тэрміналах па продажы білетаў, размешчаных на аўтавакзале  «Цэнтральны», у сетцы інтэрнэт, а пры адпраўленні з Нацыянальнага аэрапорта Мінск – у тэрмінале па продажы білетаў, размешчаных у будынку аэрапорта і на прыпыначным пункце, у вадзіцеля аўтобуса.

 

Расклад руху: 

 

Адпраўленне з АВ "Цэнтральны" 

Адпраўленне з Нацыянальнага аэрапорта Мінск

5.45 6.25, 8.05, 8.45, 9.25, 9.55, 10.25, 11.05, 11.45, 12.25, 13.20, 14.00, 14.40, 15.20, 16.10, 16.40, 17.20, 18.00, 19.00, 19.40, 20.25, 21.15, 22.15, 23.25. 7.00, 7.40, 9.20, 10.00, 10.40, 11.10, 11.40, 12.20, 13.00, 13.40, 14.30, 15.20, 16.00, 16.40, 17.25, 18.00, 18.40, 19.20, 20.20,  21.00, 21.40,  22.30, 23.30, 0.30.
 

 

 

МАРШРУТНАЕ ТАКСІ № 1430-ТК (рух да аўтавакзала «Цэнтральны» цераз ст.м. "Магілёўская")

 

Расклад руху: 

 

Адпраўленне з АВ "Цэнтральны"  

Адпраўленне з Нацыянальнага аэрапорта Мінск

7.25, 9.40, 12.45, 15.55, 18.20. 8.40, 10.55, 14.10, 17.10, 19.40.
 

 

 

 

АЎТОБУС № 173Э (рух да мікрараёна Сокал)

 

Афіцыйны перавозчык – ДП «Мінсктранс».

 

Білеты на праезд Вы можаце набыць у вадзіцеля аўтобуса.

 

Прыпыначны пункт (месца пасадкі) у Нацыянальным аэрапорце Мінск знаходзіцца ў раёне 5-6 сектара (на месцы былой стаянкі таксі, 1 паверх, зала прылёту).

 

Час у дарозе: каля 15 мінут.

 

Адпраўленне:
- з мікрараёна Сокал у будныя дні:  1000, 1200, 1400, 1540.

- з Нацыянальнага аэрапорта Мінск у будныя дні :1020, 1220, 1420, 1600.

 

 

Дадатковая інфармацыя:

 

З мікрараёна Сокал да станцыі метрапалітэна «Магілёўская» курсіруе аўтобус № 112с.

 

Афіцыйны перавозчык – ДП «Мінсктранс».

 

Расклад руху: з 0535 да 0039.

 

Адпраўленне аўтобуса № 112с ажыццяўляецца ў адпаведнасці з раскладам з прыпынку, на які прыбывае аўтобус № 173Э (мікрараён Сокал).

 

 

Як з Нацыянальнага аэрапорта Мінск дабрацца да чыгуначнага вакзала ў Мінску?

 

На аўтобусе № 300Э неабходна даехаць да канцавога пункта – аўтавакзала «Цэнтральны», які размешчаны за 200 метраў ад чыгуначнага вакзала.

 

 

Аўтамабіль

 

Адлегласць ад МКАД да Нацыянальнага аэрапорта Мінск – 33,1 км (прыкладна 30 мінут).

 

Паглядзець карту

 

Дадатковая інфармацыя

 

За 500 метраў ад аэравакзальнага комплексу Нацыянальнага аэрапорта Мінск размешчана аўтазаправачная станцыя «Беларуснафта».

Паліва: 95, 92, 80, дызельнае паліва.

Формы аплаты: наяўны разлік (у тым ліку валютай), безнаяўны разлік (банкаўскія і электронныя карткі).

Рэжым работы: кругласутачна

Перапынкі: 2100-2110, 2355-0015.

 

Таксі

 

Адлегласць ад Нацыянальнага аэрапорта Мінск да першай станцыі метро – ст.м.«Уручча» – 33 км, да цэнтра Мінска – 42 км.

Час у дарозе – 30-40 мінут.

 

У Нацыянальным аэрапорце Мінск Вы таксама можаце ўзяць напракат аўтамабіль.

 

 

 

ПАРТНЁРАМ

 

Інвестыцыі

 

У РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» рэалізуюцца наступныя інвестыцыйныя праекты:

 

1. «Будаўніцтва ў Нацыянальным аэрапорце Мінск другой штучнай узлётна-пасадачнай паласы з аб’ектамі дапаможнага прызначэння пад разліковы тып самалёта А-380 з абсталяваннем яе сістэмай дакладнага заходу на пасадку III катэгорыі». Рэалізацыя інвестыцыйнага праекта ажыццяўляецца ў рамках Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.06.2011 г. №223 «Аб некаторых мерах па будаўніцтве аб’ектаў Нацыянальнага аэрапорта Мінск» (у рэд. Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.03.2015 г. №137).

 

2. Будаўніцтва цэнтра бізнес-авіяцыі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Рэалізацыя інвестыцыйнага праекта ажыццяўляецца інвестарам сумесна з РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск».

 

3. Будаўніцтва гасцініцы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Інвестар для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта вызначаны Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам. Рэалізацыя інвестыцыйнага праекта ажыццяўляецца інвестарам сумесна з РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск».

 

 

 

Прапускны рэжым

 

Аддзел

Кантактны тэлефон

Рэжым работы

АТРАД ВАЕНІЗАВАНАЙ АХОВЫ

 

- Пытанні, звязаныя з парадкам афармлення, выдачы і вяртання разавых, часовых, пастаянных, транспартных і спецыяльных прапускоў;

- Пытанні, звязаныя са стратай прапускоў;

- Прыём інфармацыі аб страце (згубе) прапускоў для далейшага рэагавання.

 

Начальнік атрада

 

 

+375 17 279 10 90

+375 17 279 17 53 (факс)

vohr@airport.by

 

 

 

БЮРО ПРАПУСКОЎ

 

Начальнік бюро прапускоў

 

+375 17 279 16 23

+375 17 279 25 09 (факс)

vohr@airport.by

 

 

- інспектары па пытаннях афармлення і выдачы разавых, часовых, транспартных прапускоў для праезду ў кантралюемую зону РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск»

 

+375 17 279 12 90

+375 33 702 89 10

 

Час работы:

     1. Штодзень з 09:00 да 20:45;

- інспектар па пытаннях афармлення часовых і пастаянных транспартных  прапускоў для праезду ў кантралюемую зону аэрапорта;

+375 17 279 17 08

 

Час работы:

 1. Панядзелак – Пятніца з 09:00 да 17:15;

 

Час выдачы прапускоў:

2. Панядзелак – Чацвер з 16:00 да 17:00;

    Пятніца з 15:00  да 16:00;

- інспектар па афармленні і выдачы пастаянных прапускоў для праходу ў кантралюемую зону аэрапорта;

+375 17 279 17 08

 

Час работы:

1. Панядзелак – Пятніца з 09:00 да 17:15;

 

Час выдачы прапускоў:

2. Панядзелак – Чацвер  з 16:00 да 17:00;

    Пятніца з 15:00  да 16:00;

 

Час фатаграфавання:

1. Панядзелак – Пятніца з 09:00 да 12:00;

- інспектар па афармленнні і выдачы  спецыяльных (пагранічных) прапускоў для праходу ў пункт пропуску Нацыянальны аэрапорт Мінск.

+375 17 279 10 63

+375 17 279 17 53 (факс)

 

Час работы:

1.Панядзелак – Пятніца з 09:00 да 17:15.

 

Час выдачы прапускоў:

2. Панядзелак – Пятніца з 15:00 да 17:00 (будынак штаба аэрапорта)

 

 

Авіякампаніям

 

Нацыянальны аэрапорт Мінск прадастаўляе ўвесь комплекс аэрапортавых паслуг. Узлётна-пасадачная паласа (даўжыня 3 641 м, шырыня 60 м) і ўведзенае ў эксплуатацыю святлосігнальнае абсталяванне  Siemens  дае магчымасць ажыццяўляць пасадку ўсіх тыпаў паветраных суднаў.  

 

Наземнае абслугоўванне рэйсаў у РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» ажыццяўляюць:

 

- РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск»;

- ААТ «Авіякампанія «Белавія»

 

 

У мэтах арганізацыі паветраных зносін у Рэспубліку Беларусь авіякампаніі неабходна:

 

1. ПРЫ ВЫКАНАННІ НЕРЭГУЛЯРНЫХ РЭЙСАЎ:

 

1.1. Адправіць заяўку на наземнае  абслугоўванне з пазначэннем неабходных паслуг у РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» (SITA: MSQAPXH, AFTN: UMMSZTZX, кругласутачны тэл.: +375 17 279 11 33).

 

1.2. Для выканання нерэгулярных палётаў неабходна атрымаць дазвол праз філіял «Цэнтр каардынацыі і забеспячэння палётаў» Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па аэранавігацыйным абслугоўванні паветранага руху «Белаэранавігацыя», выдаваемы па папярэднім запыце (Форма 2). Правілы падачы запыту апісаны ў зборніку AIP http://www.ban.by/ru/2013-04-04-12-57-26/eaip/.

 

1.3. Заключыць дагавор на наземнае абслугоўванне паветраных суднаў з РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» (доўгатэрміновы дагавор (скачаць спіс неабходных дакументаў) аформіць у службе знешнеэканамічнай дзейнасці, разавы – у бюро ўзаемаразлікаў).

 

1.4. Заключыць дагавор на забеспячэнне харчаваннем на борце са службай «Кейтэрынг» РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск».

 

1.5. Заключыць дагавор на запраўку паветраных суднаў гаруча-змазачнымі матэрыяламі з палівазаправачным комплексам ААТ «Авіякампанія «Белавія».

 

1.6. Заключыць дагавор на тэхнічнае суправаджэнне паветранага судна на пероне (прыёмка-выпуск, прадастаўленне аэрадромнага пускавога агрэгата (крыніцы наземнага сілкавання), устаноўкі паветранага запуску, ачышчэнне ад абледзянення і г.д.) з авіяцыйна-тэхнічнай базай ААТ «Авіякампанія «Белавія».

 

2. ПРЫ АДКРЫЦЦІ РЭГУЛЯРНЫХ РЭЙСАЎ:

 

2.1. Прайсці акрэдытацыю ў Дэпартаменце па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

 

2.2. Заключыць дагавор на наземнае абслугоўванне паветраных суднаў з РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» (доўгатэрміновы дагавор (скачаць спіс неабходных дакументаў) аформіць у службе знешнеэканамічнай дзейнасці, разавы – у бюро ўзаемаразлікаў).

 

2.3. Заключыць дагаворы на забеспячэнне харчаваннем на борце і абслугоўванне ў бізнес-залах аэрапорта са службай «Кейтэрынг» РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск».

 

2.4. Заключыць дагавор на запраўку паветраных суднаў гаруча-змазачнымі матэрыяламі з палівазаправачным комплексам ААТ «Авіякампанія «Белавія».

 

2.5. Заключыць дагавор на тэхнічнае суправаджэнне ПС на пероне (прыёмка-выпуск, прадастаўленне аэрадромнага пускавога агрэгата (крыніцы наземнага сілкавання), устаноўкі паветранага запуску, ачышчэнне ад абледзянення г.д.) з авіяцыйна-тэхнічнай базай ААТ «Авіякампанія «Белавія».

 

2.6. Для выканання рэгулярных палётаў неабходна зацвердзіць расклад палётаў (форма 1) у Дэпартаменце па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь праз філіял «Цэнтр каардынацыі і забеспячэння палётаў». Правілы падачы паўторнага плана палётаў (RPL) апісаны ў зборніку AIP http://www.ban.by/ru/2013-04-04-12-57-26/eaip/.

 

РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» прапануе авіякампаніям новую паслугу па абслугоўванні рэйсаў у SITA DCS.

 

Гэта паслуга ўключае:

- падрыхтоўку рэйсаў у сістэме SITA DCS;

- разлік цэнтроўкі паветраных суднаў у аўтаматычным рэжыме;

- вядзенне базы даных па эксплуатуемых суднах;

- карэкціраванне даных у сістэме SITA DCS у выпадку замены паветранага судна або яго кампаноўкі.

 

 

Рэклама на тэрыторыі аэрапорта

 

Рэклама ў нашым аэрапорце вызначаецца якасцю і высокай эфектыўнасцю

 

Рэклама ў аэрапорце мае шмат пераваг. Яна даступна для спажыўцоў кругласутачна, без перапынкаў на абед, незалежна ад пары года. Падлічана, што чалавек, калі праязджае на машыне, удзяляе ўвагу рэкламнаму шчыту не больш за 2 секунды. У аэрапорце гэты паказчык складае мінімум 15 секунд.

Такім чынам, правільны падбор рэкламных плошчаў, які ажыццявяць для Вас спецыялісты  аддзела рэкламы Нацыянальнага аэрапорта Мінск, дапаможа дасягнуць высокага водгуку ў Вашых кліентаў.

Цяпер мы гатовы Вам прапанаваць шырокі спектр рэкламных магчымасцей  ад традыцыйных рэкламных канструкцый  да прома-акцый, што дазволіць хутка і эфектыўна дасягнуць патрэбных мэт.

Варыянты размяшчэння рэкламы:

  • на светлавых корабах і калонах;
  • на шкляных перагародках;
  • на багажных цялежках;
  • на білбордах і іншых відах знадводных рэкламных канструкцый (на прывакзальнай плошчы); 
  • пры дапамозе трансляцыі рэкламных ролікаў на маніторах у агульных залах і залах чакання. 

А таксама:

  • распаўсюджванне буклетаў, часопісаў і іншай рэкламнай прадукцыі;
  • брэндзіраванне зон;
  • іншыя віды рэкламных мерапрыемстваў, узгодненых з кіраўніцтвам аэрапорта.

Умовы размяшчэння рэкламы:

Умовы правядзення і выканання работ (мантаж, замена сюжэта, тэхнічнае абслугоўванне, дэмантаж) тэхнічных сродкаў рэкламы  (Узор гарантыйнага пісьма на правядзенне работ)

 

 

Парадак падачы заявак на арганізацыю фота- і відэаздымак на камерцыйнай аснове

 

Здымкі рэкламных ролікаў, эпізодаў мастацкіх фільмаў на аб’ектах аэрапорта праводзяцца на дагаворнай аснове.

 

Кошт правядзення здымак вызначаецца дзеючым прэйскурантам, пасля чаго з арганізацыяй-заяўнікам, якая плануе здымкі, заключаецца дагавор і выстаўляецца рахунак.

 

Для арганізацыі здымак на камерцыйнай аснове неабходна накіраваць заяўку на імя генеральнага дырэктара РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» у электронным выглядзе на фірменным бланку юрыдычнай асобы на адрас прыёмнай info@airport.by або па факсе +375 17 279 17 68.

 

У выпадку, калі па віне арганізацыі-заяўніка здымкі не былі ажыццёўлены, або былі ажыццёўлены ў больш кароткі тэрмін, чым планавалася, грашовыя сродкі арганізацыі-заяўніку не вяртаюцца.

 

Увага! Служба бяспекі Нацыянальнага аэрапорта Мінск пакідае за сабой права адмовіць у правядзенні здымак без тлумачэння прычын.

  • Гарантыйнае пісьмо на правядзенне здымак (Узор гарантыйнага пісьма)
  • Тэрмін падачы гарантыйнага пісьма за 10 рабочых дзён да плануемага дня правядзення здымак.

  

Расцэнкі на рэкламныя паслугі:

 

 Час работы аддзела рэкламы:

панядзелак - чацвер з 8.40 да 17.20, пятніца – з 8.40 да 16.05.

Абедзенны перапынак з 13.00 да 13.25.

  

Усю неабходную Вам інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:

+ 375 17 279 25 53;
факс: +375 17 279 25 62
+375 33 901 74 07.

 E-mail: pressa@airport.by

 

 

Тэндары (закупкі, конкурсы)

 

Інфармацыя аб праводзімых конкурсных закупках тавараў, паслуг размяшчаецца на афіцыйным сайце РУП «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан’юнктуры цэн» (www.icetrade.by).

 

Прадпрыемства РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» рэалізоўвае мазут топачны маркі М 100 у колькасці 394,7 т па цане 220,92 рубля без уліку ПДВ за адну тону. Самавываз.

Кантактныя тэлефоны для даведкі: +375 17 279 22 07; +375 17 279 11 06.

 

 

Інфармацыйна-рэкламны цэнтр

 

 

Паважаныя прадстаўнікі СМІ!

 

У Інфармацыйна-рэкламным цэнтры Нацыянальнага аэрапорта Мінск вы заўсёды зможаце аператыўна атрымаць неабходную інфармацыю, афіцыйныя каментарыі, удакладніць парадак арганізацыі фота- і відэаздымак на тэрыторыі аэрапорта і на сайце airport.by

 

Тэлефоны для прадстаўнікоў СМІ, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый:

+375 33 901 74 08; +375 17 279 26 17; +375 17 279 25 62; +375 17 279 19 99;  +375 17 279 17 07; +375 17 279 18 06.

факс +375 17 279 25 62; +375 17 279 26 17;

кантактны тэлефон прэс-сакратара РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» +375 17 279 26 17; + 375 33 901 74 08

 

Электронная пошта  pressa@airport.by

 

Час работы Інфармацыйна-рэкламнага цэнтра:

 

Панядзелак – чацвер з 8.40 да 17.20, пятніца – з 8.40 да 16.05.

Абедзенны перапынак з 13.00 да 13.25.

 

Парадак падачы запытаў  журналістамі ў  Інфармацыйна-рэкламны цэнтр Нацыянальнага аэрапорта Мінск

 

Запыты прымаюцца ў электронным выглядзе на фірменным бланку юрыдычнай асобы СМІ на адрас прыёмнай info@airport.by або па факсе +375 17 279 17 68.

 

У запыце фармулюецца:

1.     асноўная тэма (прадмет запыту);

2.     спіс пытанняў;

3.     калі і дзе будзе выкарыстоўвацца прадастаўленая інфармацыя;

4.     кантактныя даныя рэдакцыі і карэспандэнта.

 

Інфармацыя па запыце прадастаўляецца на працягу 1–3 дзён, у асобных выпадках да 5 рабочых дзён

 

Парадак падачы заявак на арганізацыю фота- і відэаздымкі на тэрыторыі аэрапорта 

 

1. Заяўка падаецца на фірменным бланку юрыдычнай асобы з пячаткай і подпісам кіраўніка на  імя генеральнага дырэктара РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск».

 

2. У заяўцы неабходна пазначыць:

 - мэта правядзення здымак; 

- дата і час правядзення здымак; 

- месца правядзення фота- і відэаздымкі; 

 - склад здымачнай групы з пазначэннем пашпартных даных; 

 - спіс апаратуры; 

- кантактныя даныя адказнай асобы (нумар мабільнага тэлефона); 

 - час і месца з’яўлення адснятага матэрыялу ў СМІ.   

  

3. У выпадку правядзення здымак у кантралюемай зоне аэрапорта заяўка накіроўваецца ў Дэпартамент па авіяцыі  Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, пры неабходнасці атрымання доступу ў зону пагранічнага і мытнага кантролю – у Дзяржпагранкамітэт Рэспублікі Беларусь і ў Мытню «Мінск-2» (гл. ПАЛАЖЭННЕ аб акрэдытацыі прадстаўнікоў СМІ).    

 

4. Заяўку неабходна накіраваць не менш чым за суткі да даты правядзення фота- і відэаздымкі на электронны  адрас info@airport.by або па факсе +375 17 279 17 68.

 

5. Інфармацыю аб прынятым рашэнні па запыце можна атрымаць у Інфармацыйна-рэкламным цэнтры па  тэл. +375 33 901 74 08; +375 17 279 26 17 .

 

Паважаныя калегі, у сувязі з тым, што Нацыянальны аэрапорт Мінск з’яўляецца стратэгічным аб’ектам, просім з разуменнем ставіцца да тэрмінаў працэдуры ўзгаднення здымак з рэжымнымі службамі і дзяржаўнымі органамі.

 

Увага: служба бяспекі Нацыянальнага аэрапорта  Мінск  пакідае  за сабой права адмовіць у правядзенні здымак на тэрыторыі аэрапорта без тлумачэння прычын.

  

Да ведама СМІ і партнёраў: правільнае напісанне назвы аэрапорта  РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск».

 

 

У дапамогу журналісту

 

Паважаныя журналісты! Інфармацыя для Вас!

 

У сувязі са шматлікімі зваротамі прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі інфармацыйна-рэкламнага цэнтра Нацыянальнага аэрапорта Мінск прадстаўляем Вам спіс пытанняў, якія трэба задаваць авіякампаніям (г.зн. на якія аэрапорт НЕ АДКАЗВАЕ):

 

1. Цэны на авіябілеты (інфармацыю прадастаўляе авіякампанія);

2. Прычыны экстранных пасадак паветраных суднаў у Нацыянальным аэрапорце Мінск (інфармацыю прадастаўляе авіякампанія);

3. Прычыны экстранных пасадак паветраных суднаў у іншыя аэрапорты (інфармацыю прадастаўляе авіякампанія);

4. Прычыны затрымак паветраных суднаў, калі аэрапорт працуе ў штатным рэжыме.

 

Дзякуй за разуменне!

 

 

Палажэнне аб акрэдытацыі прадстаўнікоў СМІ

 

ПАЛАЖЭННЕ аб акрэдытацыі прадстаўнікоў СМІ для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці на тэрыторыі  РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск».

 

 

 

Нацыянальны аэрапорт Мінск: 30 гадоў

 

 

Нацыянальны аэрапорт Мінск: 30 яркіх старонак гісторыі 

 

 

Тры дзясяткі гадоў спаўняецца галоўнай паветранай гавані Беларусі ў бягучым годзе. За гэты час аэрапорт прайшоў вялікі і слаўны шлях станаўлення. Даты… Людзі… Падзеі… Мы пастараліся аднавіць гісторыю прадпрыемства ў храналагічным парадку – менавіта такой, якой яна запомнілася яго работнікам.

 

1. 1 ліпеня 1983 года ў адпаведнасці з рашэннем Міністэрства грамадзянскай авіяцыі СССР створаны Другі Мінскі аб’яднаны авіяатрад, што паклала пачатак гісторыі аэрапорта Мінск-2. Кіраўніком быў назначаны Віктар Якаўлевіч Багранцаў.

 

2. 5 жніўня 1983 года ў аэрапорце Мінск-2 зрабіў пасадку першы самалёт ТУ- 154 пад № 85582.

 

3. У 1985 годзе створаны штатныя групы надгляду, якія складаліся з супрацоўнікаў міліцыі і работнікаў службаў арганізацыі перавозак. Гэта дало магчымасць не толькі павысіць якасць надгляду, але таксама і бяспекі палётаў.

 

4. У 1985 годзе аэрапорт Мінск-2 атэставаны на допуск да палётаў па першай катэгорыі ІКАО.

 

5. У 1986 годзе адкрыты новыя паветраныя лініі з аэрапорта Мінск-2 у Чэлябінск, Цюмень, Сургут і Хабараўск.

 

6. 1 студзеня 1988 года рэарганізаваны Другі Мінскі аб’яднаны авіяатрад і створаны структурныя адзінкі: Аэрапорт Мінск-2, Мінскі лётны атрад, Мінская авіяцыйна-тэхнічная база.     

        

7. У 1988 годзе аэрапорту Мінск-2 па выніках сацыялістычнага спаборніцтва ўручаны пераходны Чырвоны Сцяг Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі.

 

8. 27 сакавіка 1989 года ў аэрапорце Мінск-2 адбылося адкрыццё міжнароднага сектара, быў выкананы і першы міжнародны рэйс па маршруце Мінск-Берлін. У сувязі з адкрыццём міжнародных палётаў у службе арганізацыі перавозак аэрапорта быў створаны аддзел па міжнародных перавозках.

 

9. У сакавіку 1989 года ў эксплуатацыю здадзены першы пускавы комплекс аэравакзала аэрапорта Мінск-2.

 

10. 28 красавіка 1989 года адкрыты авіярэйс у Варшаву.

 

11. 20 чэрвеня 1989 года з Масквы ў аэрапорт Мінск-2 прыбыў тэхнічным рэйсам самалёт ІЛ-62.

 

12. 23 студзеня 1991 года  намеснік  начальніка Вытворчай службы па міжнародных перавозках С.А. Серадзюк і начальнік аэравакзальнага комплексу аэрапорта Мінск-2 В.Г. Чабатароў за вялікі асабісты ўклад у арганізацыю і правядзенне кампаніі дапамогі дзецям з раёнаў, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, Указам Прэзідэнта СССР М.С. Гарбачова ўзнагароджаны «Ордэнам пашаны».

 

13. 1 жніўня 1991 года ўпершыню самалёт Боінг-747 прызямліўся на беларускай зямлі

 

14. 29 сакавіка 1992 года ў аэрапорце Мінск-2 прызямліўся першы рэйсавы самалёт авіякампаніі «LUFTHANSA».

 

15. 26 кастрычніка 1992 года ў Нацыянальнае свята Аўстрыйскай рэспублікі адбыўся першы палёт авіякампаніі «AUSTRIAN AIRLINES» у аэрапорт.

 

16. 26 кастрычніка 1992 года ўпершыню зрабіў пасадку на тэрыторыі аэрапорта самалёт ТУ-134 польскай авіякампаніі «LOT».

Першыя рэйсы з Варшавы выконваліся два разы на тыдзень – па панядзелках і чацвяргах.

 

17. З 1993 года пачала ажыццяўляць свае рэгулярныя рэйсы ў Беларусь ізраільская авіякампанія «ELAL Airlines».

 

18. 26 лютага 1993 года адбылося адкрыццё новага будынка аэравакзала. Новы комплекс, маючы форму паўкруга, стаў унікальным рашэннем групы вядомых беларускіх архітэктараў, у тым ліку Б. Ларчанкі і Н.Цямновай. На той час аэравакзал быў аснашчаны шасцю тэлетрапамі і самым сучасным абсталяваннем.

19. У 1997 годзе аэрапорту Мінск-2 прысвоены статус «Нацыянальны» і ён быў перайменаваны ў «Нацыянальны аэрапорт Мінск».

 

20. У 2000 годзе ў аэрапорце ўведзена ў эксплуатацыю найноўшае святлосігнальнае абсталяванне фірмы «Сіменс». Гэта дало магчымасць ажыццяўляць заход на пасадку самалётаў па першай і другой катэгорыях ІКАО.

 

21. 1 жніўня 2005 года сталі выконвацца рэгулярныя рэйсы авіякампаніі «Air Baltic».

 

22. 17 кастрычніка 2005 года ў Нацыянальным аэрапорце Мінск упершыню прызямліўся самы вялікі грузавы самалёт АН-225 «Мрыя». 

 

23. У 2007 годзе Нацыянальны аэрапорт Мінск атрымаў сертыфікат № 62 прыгоднасці да забеспячэння палётаў.

 

24. У 2008 годзе ў аэрапорце ўкаранёна сістэма агульнага доступу SITA CUTE (Common use terminal equipment). Авіякампаніі, падключаныя да сістэмы SITA CUTE, атрымалі магчымасць ажыццяўляць аўтаматызаваную рэгістрацыю пасажыраў і багажу, прадастаўляць шырокі спектр паслуг сваім пасажырам (рэгістрацыя электроннага білета, «скразная» рэгістрацыя і г.д).

 

25. 22 снежня  2008 года ў 15:45 у Нацыянальны аэрапорт Мінск прыбыў рэйсам з Масквы (Дамадзедава) першы мільённы пасажыр года. Прырост пасажырапатоку склаў у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года 22,3 %.

 

26. У снежні 2011 года РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» было рэарганізавана шляхам далучэння да яго УП «Аэрапорт Мінск-1» у выглядзе філіяла.

 

27. У 2012 годзе на тэрыторыі аэрапорта быў створаны музей авіятэхнікі.

 

28. У 2013 годзе Нацыянальны аэрапорт адзначыў  свой 30-гадовы юбілей.

 

29. 30 снежня 2014 года азнаменавалася важнай падзеяй у жыцці Нацыянальнага аэрапорта Мінск – завяршылася рэканструкцыя аэравакзальнага комплексу.

 

30. 10 лістапада 2016 года ўпершыню ў гісторыі грамадзянскай авіяцыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальны аэрапорт Мінск сустрэў свайго трохмільённага пасажыра.

 

У сваё 30-годдзе аэрапорт смела глядзіць у будучыню і прадаўжае працаваць для Вас!

Фільм пра гісторыю Нацыянальнага аэрапорта Мінск

 

 

Лагатып

 

У дапамогу журналісту

 

У сувязі са шматлікімі памылкамі ў тэкстах сродкаў масавай інфармацы паведамляем наступнае. Правільнае найменне прадпрыемства – РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск», або проста Нацыянальны аэрапорт Мінск. Іншыя варыянты назвы авіяпрадпрыемства з’яўляюцца няправільнымі!

 

Дзеючыя лагатыпы Нацыянальнага аэрапорта Мінск:

 
 
 
 
 

ВУЧЭБНЫ ЦЭНТР ІКАО

 

РУП «НАЦЫЯНАЛЬНЫ АЭРАПОРТ МІНСК»

ВУЧЭБНЫ ЦЭНТР АВІЯЦЫЙНАЙ БЯСПЕКІ
МІЖНАРОДНАЙ АРГАНІЗАЦЫІ ГРАМАДЗЯНСКАЙ АВІЯЦЫІ

 

Кантакты

 

Наш адрас:
220054, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, тэр. Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

 

Тэлефон для даведак:
Дырэктар ВЦАБ ІКАО:  (+37517)2791528
                                    (+37533)9017154
                                               

Намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце ВЦАБ ІКАО: (+37517)2792987(тэл/факс)

                                                                                                    (+37529)7681650

Намеснік дырэктара па камерцыйнай рабоце ВЦАБ ІКАО: (+37517)2791274
                                                                                        (+37533)9017153

 

e-mail: TCAS@airport.by
 

Праезд аўтобусамі з г. Мінска ў Нацыянальны аэрапорт Мінск: № 300Э і 173Э, маршрутнае таксі №1400-ТК, №1430-ТК.

АЎТОБУС № 300Э (адпраўленне ад аўтавакзала «Цэнтральны»)
         Білеты на праезд Вы можаце набыць у білетных касах мінскіх аўтавакзалаў, у тэрміналах па продажы білетаў, размешчаных на аўтавакзале  «Цэнтральны», у сетцы інтэрнэт.
         Час у дарозе: каля гадзіны.

МАРШРУТНАЕ ТАКСІ № 1400-ТК (адпраўленне ад аўтавакзала «Цэнтральны»)
         Білеты на праезд Вы можаце набыць у білетных касах мінскіх аўтавакзалаў, у тэрміналах па продажы білетаў, размешчаных на аўтавакзале  «Цэнтральны», у сетцы інтэрнэт.

 

Рэкамендуем гасцініцы

 

 
Гасцініца «Спадарожнік»
 
 
Атэль Crowne Plaza Minsk
 
 
Гасцінічны комплекс «Вікторыя»
 
 
Атэль «Мінск»
 
Гасцініца «Гарні»
 
 

АБ ЦЭНТРЫ

 

  Вучэбны цэнтр авіяцыйнай бяспекі ІКАО (далей – ВЦАБ ІКАО) з’яўляецца структурным падраздзяленнем РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» і ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць па праграмах пачатковай падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і навучальных курсаў для дарослых у галіне авіяцыйнай бяспекі ўсяго авіяцыйнага персаналу грамадзянскай авіяцыі, а таксама іншых арганізацый, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у галіне грамадзянскай авіяцыі.

 

Гіторыя ВЦАБ ІКАО пачынаецца са стварэння 10 сакавіка 2004 г. вучэбнага класа службы авіяцыйнай бяспекі і рэжыму (САБіР).

 

01 лістапада 2007 г. вучэбны клас выдзелены асобным структурным падраздзяленнем САБіР.

 

30 лістапада 2009 г. утвораны цэнтр прафесійнай падрыхтоўкі ў галіне авіяцыйнай бяспекі ў структуры Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

 

Загадам Міністэрства транспарту і камунікацый ад 21 мая     2013 г. № 191-Ц РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» прадастаўлена права адкрыць падрыхтоўку па профілі адукацыі «Службы бяспекі» і напрамку адукацыі «Грамадская бяспека» для рэалізацыі адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, што цяпер паспяхова рэалізуецца.

 

24 чэрвеня 2013 г. Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь выдадзена Нацыянальнаму аэрапорту Мінск ліцэнзія і сертыфікат дзяржаўнай акрэдытацыі на рэалізацыю адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў.

 

15 мая 2015 г. Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ІКАО) сертыфікавала цэнтр прафесійнай падрыхтоўкі ў галіне авіяцыйнай бяспекі РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» у якасці Вучэбнага цэнтра авіяцыйнай бяспекі ІКАО з выдачай сертыфіката аб прысваенні ўказанага статусу.

05 красавіка 2017 г. Міжнароднай асацыяцыяй паветранага транспарту (ІАТА) РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» быў акрэдытаваны для правядзення курсаў па перавозцы небяспечных грузаў па паветры па 1–12 катэгорыях ІАТА з выдачай сертыфіката, што дае права ажыццяўляць навучанне і прыём экзаменаў на рускай мове па міжнародным курсе ІАТА. 

 

08 чэрвеня 2017 г. Дэпартамент па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый выдадзеным сертыфікатам № СУО–06 пацвердзіў адпаведнасць ВЦАБ ІКАО патрабаванням заканадаўства ў галіне грамадзянскай авіяцыі Рэспублікі Беларусь і з улікам Стандартаў і Рэкамендаванай практыкі ІКАО адобрыў у якасці ВЦАБ ІКАО.

 

28 жніўня 2017 г. Экспертным Саветам Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (Дзяржпрамнагляд) рашэннем за № 38 РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» прадастаўлена права правядзення падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі работнікаў суб’ектаў перавозкі, звязаных з перавозкай небяспечных грузаў паветраным транспартам.

 

ВЦАБ ІКАО мае сучасную матэрыяльна-тэхнічную базу, поўнасцю аснашчаную відэа, прэзентацыйнай і аргтэхнікай, вучэбныя камп’ютарызаваныя аўдыторыі, укамплектаваныя тэхнічнымі сродкамі, вучэбны пункт надгляду, лінгафонны кабінет, трэнажорную залу і памяшканне для прыёму ежы і кавы-паўз.

 

Навучанне праводзяць высокакваліфікаваныя інструктары-выкладчыкі, сертыфікаваныя ІКАО, якія прайшлі навучанне ў замежных навучальных цэнтрах ІКАО і ІАТА, а таксама на курсах павышэння кваліфікацыі па адукацыйнай праграме «інтэрактыўныя метады навучання дарослых» пры інстытуце павышэння кваліфікацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Адзін з выкладчыкаў акрэдытаваны ІКАО ў якасці міжнароднага інструктара-выкладчыка ў галіне авіяцыйнай бяспекі.

 

Усе навучальныя матэрыялы і экзаменацыйныя заданні складзены на рускай мове. Кожнаму навучэнцу выдаецца вучэбны камплект, які ўключае метадычныя матэрыялы і публікацыі, неабходныя для курса. 

 

Пры ўмове паспяховай здачы экзамену (у апошні дзень вучобы) выдаецца Сертыфікат міжнароднага ўзору (ІКАО/ІАТА) і Пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі ўстаноўленага ўзору (аб навучанні па праграмах курсаў павышэння кваліфікацыі).

 

 

 

 

 

Расклад курсаў

 

Вучэбны цэнтр авіяцыйнай бяспекі ІКАО ажыццяўляе навучанне ў галіне авіяцыйнай бяспекі па праграмах ІКАО, адукацыйных праграмах, узгодненых з Дэпартаментам па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

 

Навучанне праводзіцца для:

  • Кіраўнікоў службаў бяспекі;
  • Персаналу, які ажыццяўляе надгляд пасажыраў, ручной паклажы і багажу; 
  • Персаналу, які забяспечвае кантроль грузу, пошты і бартавых прыпасаў на бяспеку
  • Персаналу, які ажыццяўляе ахову паветраных суднаў і доступ у кантралюемую зону;
  • Персаналу, які ажыццяўляе нагляд і апытанне пасажыраў у мэтах бяспекі;
  • Персаналу, які ажыццяўляе адпаведныя працэдуры кантролю з дапамогай тэхнічных сродкаў забеспячэння бяспекі;
  • Персаналу, які ажыццяўляе кантроль якасці мерапрыемстваў у галіне абароны грамадзянскай авіяцыі ад актаў незаконнага ўмяшання.

 

ВУЧЭБНЫ ПЛАН-ГРАФІК Вучэбнага цэнтра авіяцыйнай бяспекі ІКАО на 2018 год

 

Курс/месяц

К-сць

дзён

Студз.

Люты

Сак.

Крас.

Май

Чэрв.

Ліп.

Жн.

Верас.

Кастр.

Ліст.

Снеж.

Кошт

 

Курсы, праводзімыя інструктарамі ІКАО

 

 

 

Інструктар па авіяцыйнай бяспецы (Instructor)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

15-23

 

 

 

 

 

 

Курсы па праграмах ІКАО

 

 

Базавы курс па авіяцыйнай бяспецы (Basic)

10

 

 

 

 

14-25

 

 

 

 

 

12-23

 

400 евро

Нацыянальны інспектар па авіяцыйнай бяспецы (National Inspector)

 

7

 

 

7-15

 

 

 

 

 

 

 

 

19-27

 

 

 

 

350 евро

Інструктар па авіяцыйнай бяспецы (Instructor)

7

 

 

13-21

 

 

 

 

 

 

 

 

 

350 евро

Бяспека авіягрузаў і пошты (Cargo and Mail Security)

 

5

 

 

 

 

 

 

 

04-08

 

 

 

 

 

 

 

03-07

300 евро

Кіраванне крызіснымі сітуацыямі (Crisis Management)

 

5

 

 

 

 

 

 

 

 

25-29

 

 

 

 

 

 

 

300 евро

 

Курсы для персаналу авіяцыйных арганізацый (павышэнне кваліфікацыі)

Авіяцыйная бяспека для кіраўнікоў САБ

8

 

 

 

10-19

 

 

 

 

 

09-18

 

 

 

350 евро

Курс/месяц

К-сць

дзён

Студз.

Люты

Сак.

Крас.

Май

Чэрв.

Ліп.

Жн.

Верас.

Кастр.

Ліст.

Снеж.

Кошт

Прафайлінг

5

 

19-23

 

 

 

18-22

 

 

10-14

 

 

10-14

250 евро

Аператар спецыяльных тэхнічных сродкаў надгляду

 

5

 

29-02

 

 

 

 

 

23-27

 

 

 

 

 

 

27-31

 

 

 

 

26-30

 

 

250 евро

Авіяцыйная бяспека для персаналу надгляду

5

22-26

12-16

19-23

09-13

14-18

11-15

16-20

06-10

10-14

22-26

19-23

10-14

 

Авіяцыйная бяспека для персаналу ВОХР

5

15-19

05-09

12-16

02-06

21-25

 

 

 

17-21

01-05

26-30

17-21

 

Авіяцыйная бяспека для персаналу аховы і кантролю

5

 

05-09

 

 

21-25

 

 

 

17-21

 

 

17-21

 

Навучальныя курсы для персаналу авіяцыйных арганізацый

 

Авіяцыйная бяспека для лётных экіпажаў пасажырскіх ПС

2

18-19

 

15-16

01-02

25-26

 

 

 

 

11-12

23-24

20-21

06-07

 

Авіяцыйная бяспека для лётных экіпажаў грузавых ПС

2

 

08-09

28-29

 

28-29

04-05

 

 

 

02-03

 

13-14

 

Авіяцыйная бяспека для кабінных экіпажаў пасажырскіх ПС

2

03-04

23-24

 

01-02

07-08

22-23

27-28

05-06

26-27

19-20

23-24

03-04

10-11

 

 

 

26-27

18-19

08-09

11-12

 

Авіяцыйная бяспека для інжынерна-тэхнічнага персаналу

2

15-16

13-14

20-21

 

30-31

11-12

 

 

 

04-05

22-23

 

 

Авіяцыйная бяспека для авіяцыі агульнага прызначэння

2

 

15-16

 

 

 

14-15

 

 

20-21

 

 

 

 

 

 

Курс/месяц

К-сць

дзён

Студз.

Люты

Сак.

Крас.

Май

Чэрв.

Ліп.

Жн.

Верас.

Кастр.

Ліст.

Снеж.

Кошт

 

Курсы па бяспечнай перавозцы небяспечных грузаў паветраным транспартам (ІАТА/ІКАО)

 

Катэгорыя 7,8 і 10 (пачатковы курс)

 

3

 

19-21

 

 

10-12

 

 

 

24-26

 

 

26-28

 

Катэгорыя 7,8 і 10 (паўторны курс)

 

 

2

09-10

11-12

17-18

 

 

 

 

11-12

13-14

 

 

 

 

 

 

 

Катэгорыя 9 (пачатковы курс)

2

 

 

08,09

 

 

07,08

 

 

 

11-12

 

 

 

Катэгорыя 9 (паўторны курс)

1

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Катэгорыя 10, 11 (пачатковы курс)

 

 

12-13

 

03, 04

 

 

12-13

 

 

 

15-16

 

 

Катэгорыя 12 (пачатковы курс)

 

 

 

 

04,

05

 

 

03,04

 

25,

26

 

 

 

05,

06

 

Катэгорыя 12 (паўторны курс)

1

05, 06

07, 08

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Катэгорыя 6 (пачатковы курс)

5

 

 

19-23

 

14-18

 

 

 

03-07

 

 

 

 

 

Заўвага:

Пазапланавыя курсы праводзяцца па заяўках заказчыка.

Курсы могуць быць праведзены на базе заказчыка пры наяўнасці групы не менш як 10 чалавек.

Кошт курсаў пазначаны для нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь.

 

 

Арганізацыйная структура

 

Арганізацыйная структура

Вучэбнага цэнтра авіяцыйнай бяспекі ІКАО

РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск»

 

 

 

*Плануецца акрэдытацыя і атрыманне ліцэнзіі ІАТА

 

 

 

 

 

ТУРПАСЛУГІ

 

Паслугі для замежных грамадзян

 

 

 

Транспартнае абслугоўванне

 

 

 

Гасцініцы

 

БРАНІРАВАННЕ ГАСЦІНІЦ МІНСКА

 

Нацыянальны аэрапорт Мінск прадастаўляе бясплатнае браніраванне гасцініц для размяшчэння гасцей Рэспублікі Беларусь.

 

Мы рады прапанаваць Вам камфартабельныя атэль Crowne Plaza Minskатэль «Мінск»гасцінічны комплекс «Вікторыя»Рэнесанс Мінск атэль, гасцініца «Спадарожнік»гасцініца «Гарні»«BonHotel» з багатай інфраструктурай, размешчаныя ў цэнтры сталіцы.

 

Для ажыццяўлення браніравання неабходна запоўніць заяўку і накіраваць яе нам па факсе або электроннай пошце. У адказ Вы атрымаеце пацвярджэнне браніравання па пазначаных у заяўцы кантактных даных.

 

Таксама для заказу паслугі можна звярнуцца ў павільёны па аказанні турыстычных паслуг, размешчаныя на 1-м паверсе аэравакзальнага комплексу Нацыянальнага аэрапорта Мінск у 3-4-м і 5-6-м сектарах. Графік работы павільёнаў: кругласутачна, без выхадных.

 

Кантактныя тэлефоны: 3-4-ы сектар: (+375 17) 279 23 05, МТС (+375 33) 901 71 19;

                                        5-6-ы сектар: (+375 17) 279 17 48, МТС (+375 33) 901 71 18

                                        Факс: (+375 17) 279 23 05.

                                        E-mail: bronirovanie@airport.by.

 

  

                    атэль Crowne Plaza Minsk*****                                                атэль «Мінск»"****     

 

 

 

                        гасцінічны комплекс «Вікторыя»****                           гасцініца «Гарні»****

 

 

 

 

                        Рэнесанс Мінск атэль                                                   Комплекс апартаментаў "Камфорт"

 

 

 

                          гасцініца «Спадарожнік»***                                                                        «BonHotel»

 

 

 

Страхаванне

 

АДДЗЕЛ ТУРЫЗМУ РУП «НАЦЫЯНАЛЬНЫ АЭРАПОРТ МІНСК»

У АСОБЕ АГЕНТА БЕЛАРУСКАГА РЭСПУБЛІКАНСКАГА ЎНІТАРНАГА

ПРАДПРЫЕМСТВА «БЕЛДЗЯРЖСТРАХ»

прапануе вам наступныя віды страхавання:

 

1. Добраахвотнае страхаванне ад хвароб і няшчасных выпадкаў на час паездкі за мяжу.

 

 

1. Добраахвотнае страхаванне ад хвароб і няшчасных выпадкаў

на час паездкі за мяжу

 

За мяжой медыцынскія паслугі платныя. Іншым разам кошт лячэння можа быць вышэйшы за цану купленай пуцёўкі. Страхавы поліс «Добраахвотнае страхаванне ад хвароб і няшчасных выпадкаў на час паездкі за мяжу» дае Вам гарантыю пазбегнуць такіх непрыемнасцей.

Памер страхавога ўзносу залежыць ад краіны і колькасці дзён знаходжання.

 

Увага! Аплата праводзіцца ў беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

 

Дадатковыя скідкі прымяняюцца:

пры паўторным звароце;

пры страхаванні дзяцей да 16 гадоў;

пры адначасовым страхаванні групы асоб больш за 10 чалавек;

для студэнтаў дзённых аддзяленняў ВНУ і вадзіцеляў-міжнароднікаў.

 

Пры надыходзе страхавога выпадку трэба неадкладна (да звароту да ўрача) звярнуцца па дапамогу да прадстаўніка Белдзяржстраха за мяжой па кантактных тэлефонах, пазначаных у страхавым полісе. Помніце, што своечасовы зварот у страхавую кампанію з’яўляецца гарантыяй выплаты страхавога забеспячэння.

 

Пры звароце Вам неабходна паведаміць:

Нумар страхавога поліса Застрахаванай асобы.

Прозвішча і імя, узрост Застрахаванай асобы.

Тэрмін дзеяння дагавора страхавання.

Нумары тэлефонаў, па якіх можна звязацца з Застрахаванай асобай.

Аб здарэнні, і якая дапамога неабходна.

 

Тэлефонныя размовы аплачваюцца страхавой кампаніяй пры прад’яўленні адпаведных рахункаў.

Калі Застрахаваная асоба не мае магчымасці звярнуцца да прадстаўніка, расходы па аплаце неадкладнай медыцынскай дапамогі могуць быць кампенсаваны.

 

Пры гэтым Застрахаваная асоба абавязкова павінна прадаставіць:

Арыгінал дакумента, што пацвярджае факт звароту і змяшчае дату звароту за медыцынскай дапамогай, прозвішча пацыента, дыягназ захворвання, пералік аказаных паслуг, падагульняючую суму, што падлягае аплаце.

Арыгіналы рэцэптаў на набыццё медыкаментаў, выпісаныя лечачым урачом у сувязі з гэтым захворваннем. На рэцэптах павінна быць пазначана прозвішча пацыента, кошт прэпарата, павінен стаяць штамп аптэкі.

Арыгіналы дакументаў, якія пацвярджаюць факт аплаты за лячэнне, медыкаменты і іншыя паслугі (штамп або квітанцыя аб аплаце, касавы ордэр).

 

За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся ў РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск», аддзел турызму:

 

Кантактныя тэлефоны: 3-4-ы сектар: (+375 17) 279 23 05, (+375 33) 901 71 19;

                                    5-6-ы сектар: (+375 17) 279 17 48, (+375 33) 901 71 18.
Факс: (+375 17) 279 23 05.
E-mail: bronirovanie@airport.by.

2. Абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

 

Абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

 

Аддзел турызму РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» праводзіць абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў. Страхавым выпадкам з’яўляецца факт прычынення шкоды жыццю, здароўю і маёмасці пацярпелага ў выніку ДТЗ, у сувязі з чым прадугледжана выплата страхавой кампенсацыі ў межах ліміту адказнасці.

Памер страхавога ўзносу ўстанаўліваецца дыферэнцыравана ў залежнасці ад тэхнічных характарыстык транспартных сродкаў і тэрмінаў іх страхавання.

Прымяняецца сістэма скідак пры безаварыйным выкарыстанні транспартнага сродку ў папярэдні перыяд страхавання і пры заключэнні гадавога дагавора незалежна ад бесперапыннасці страхавання.

За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся ў РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск», аддзел турызму:

 

Кантактныя тэлефоны: 3-4-ы сектар: (+375 17) 279 23 05, (+375 33) 901 71 19;

                                    5-6-ы сектар: (+375 17) 279 17 48, (+375 33) 901 71 18.
Факс: (+375 17) 279 23 05.
E-mail:bronirovanie@airport.by

 

3. Зялёная карта

 

Дагавор страхавання

ЗЯЛЁНАЯ КАРТА

 

Дагавор страхавання «Зялёная карта» — гэта поліс абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, якія выязджаюць за мяжу на ўласным аўтамабілі.   

           

Наяўнасць дагавора страхавання «Зялёная карта» — абавязковае патрабаванне пры ўездзе на аўтамабілі ў большасць замежных краін. Дзеянне дагавора страхавання «Зялёная карта» распаўсюджваецца на пералічаныя ў ім краіны. Да выезду з Рэспублікі Беларусь неабходна заключыць дагавор «Зялёная карта» на ўвесь перыяд выкарыстання аўтамабіля за мяжой, але не менш чым на 15 дзён. Пры выездзе з Рэспублікі Беларусь вадзіцель абавязаны прад’явіць на граніцы дагавор страхавання «Зялёная карта», выдадзены беларускай страхавой кампаніяй.

 

Аб’ектам страхавання па дагаворы «Зялёная карта» з’яўляецца адказнасць за ўрон, які можа быць прычынены маёмасці і жыццю або здароўю трэціх асоб пры выкарыстанні аўтамабіля за межамі Рэспублікі Беларусь.

 

Сістэма «Зялёная карта» дзейнічае ў наступных краінах: Аўстрыя, Албанія, Андора, Рэспубліка Беларусь, Бельгія, Балгарыя, Боснія і Герцагавіна, Вялікабрытанія, Венгрыя, Германія, Грэцыя, Данія, Ізраіль, Іран, Ісландыя, Ірландыя, Іспанія, Італія, Кіпр, Латвія, Літва, Люксембург, Мальта, Марока, Малдова, Македонія, Нідэрланды, Нарвегія, Партугалія, Польшча, Расія, Румынія, Сербія, Славацкая Рэспубліка, Славенія, Туніс, Турцыя, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чэшская Рэспубліка, Швейцарыя, Швецыя, Эстонія.

 

Кошт дагавора страхавання «Зялёная карта» аднолькавы ва ўсіх страхавых кампаніях Рэспублікі Беларусь.

 

Ад чаго залежыць кошт поліса:

 

краіны наведвання (усе краіны, Украіна і Малдова, Расійская Федэрацыя)

тыпу транспартнага сродку (легкавы аўтамабіль, грузавы, аўтобус і г. д.)

тэрміну дзеяння поліса (ад 15 дзён да 1 года)

 

Для набыцця страхавога поліса «Зялёная карта» вам неабходна:

 

быць уладальнікам аўтамабіля (або даверанай асобай)

мець пры сабе дакументы на аўтамабіль і пасведчанне асобы

 

Неабходна помніць, што сістэма страхавання «Зялёная карта» з’яўляецца страхаваннем адказнасці перад трэцімі асобамі і не абараняе Ваш аўтатранспартны сродак ад шкоды або ўгону.

 

Пры ДТЗ неабходна выклікаць прадстаўніка праваахоўных органаў і прад’явіць яму поліс «Зялёная карта». Кампенсацыю шкоды пацярпеламу праводзіць Бюро «Зялёнай карты» краіны, у якой здарыўся страхавы выпадак.

 

Дзеянні пры дарожна-транспартным здарэнні за мяжой:

 

Уключыце сігнальныя агні і выстаўце папераджальныя знакі перад месцам ДТЗ.

 

Паведаміце аб ДТЗ у дарожную паліцыю (для краін ЕС адзіны нумар для званкоў пры надзвычайных здарэннях — 112).

 

Па магчымасці атрымайце кантактныя даныя (тэлефон) відавочцаў, перш чым яны пакінуць месца аварыі.

 

Запоўніце еўрапейскую форму паведамлення аб ДТЗ (Accident statement).

 

У выпадку, калі не ўдаецца запоўніць еўрапейскую форму паведамлення аб ДТЗ або атрымаць яе копію, запішыце нумарны знак (знакі) і марку (маркі) транспартных сродкаў — удзельнікаў ДТЗ.

 

Не падпісвайце дакументы, сэнс якіх вам не зразумелы.

 

Перадайце іншым удзельнікам ДТЗ, маючым намер прад’явіць патрабаванне аб пакрыцці шкоды, адрыўную копію сваёй Зялёнай карты, а пры яе адсутнасці паведаміце нумар Зялёнай карты, адрас і нумар тэлефона вашай страхавой кампаніі. Ад іншага ўдзельніка ДТЗ атрымайце аналагічным спосабам інфармацыю аб яго полісе абавязковага страхавання ўладальнікаў ТС.

 

Рэкамендуецца сфатаграфаваць месца здарэння, транспартныя сродкі — удзельнікі ДТЗ, а таксама поліс другога ўдзельніка ДТЗ.

Атрымайце дакумент дарожнай паліцыі, які пацвярджае факт ДТЗ (калі выдача такога дакумента прадугледжана заканадаўствам краіны, у якой здарылася ДТЗ).

 

Захавайце дакументы, якія пацвярджаюць расходы, панесеныя ў сувязі з ДТЗ (у шэрагу краін, у выпадку калі вы прызнаны пацярпелым, вы зможаце запатрабаваць кампенсацыі расходаў на падставе гэтых дакументаў).

 

За больш падрабязнай іфармацыяй звяртайцеся ў РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск», аддзел турызму:

 

Кантактныя тэлефоны: 3-4-ы сектар: (+375 17) 279 23 05, МТС (+375 33) 901 71 19;

                                         5-6-ы сектар: (+375 17) 279 17 48, МТС (+375 33) 901 71 18.
Факс: (+375 17) 279 23 05.
E-mail: bronirovanie@airport.by.

 

4. Абавязковае медыцынскае страхаванне замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь

Абавязковае медыцынскае страхаванне замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь

 

Згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь замежныя грамадзяне, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, абавязаны мець дагавор абавязковага медыцынскага страхавання або дагавор медыцынскага страхавання, заключаны з замежнай страхавой арганізацыяй на выпадак аказання ім медыцынскімі ўстановамі хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі.

 

Дагавор абавязковага медыцынскага страхавання Белдзяржстраха можа быць набыты замежным грамадзянінам у пунктах пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь (у аэрапорце, пагранічныя пункты) пасля прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь.

 

Таксама заключыць дагавор абавязковага медыцынскага страхавання Белдзяржстраха на карысць замежнага грамадзяніна маюць права асобы, запрашаючыя замежнага грамадзяніна ў Рэспубліку Беларусь (юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне, якія законна знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь).

 

Для заключэння дагавора абавязковага медыцынскага страхавання страхавальніку неабходна звярнуцца да страхоўшчыка з вуснай заявай і паведаміць прозвішча, імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці) асобы, на карысць якой заключаецца гэты дагавор, яго пастаяннае месца жыхарства, грамадзянства, перыяд знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь.

 

Тэрмін страхавання дагавора абавязковага медыцынскага страхавання ўстанаўліваецца на перыяд знаходжання або часовага пражывання замежнага грамадзяніна ў Рэспубліцы Беларусь і ўказваецца ў страхавым полісе.

 

Выплата страхавога ўзносу праводзіцца аднаразова ў беларускіх рублях або ў свабодна канверсоўнай валюце, а таксама ў расійскіх рублях.

 

Страхавая сума па абавязковым медыцынскім страхаванні замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, устаноўлена ў памеры  10 000 еўра.

 

Памеры страхавых узносаў па абавязковым медыцынскім страхаванні замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, дзеючыя з 1 ліпеня 2014:

Тэрмін страхавання, сутак

Страхавы ўзнос, еўра

1-2

2

3-4

4

5-6

6

7-8

8

9-10

10

11-12

13

13-14

15

15-16

17

17-18

18

19-20

20

21-22

22

23-24

24

25-26

26

27-29

29

30-31

31

32-35

34

36-39

38

40-43

41

44-46

44

47-49

46

50-52

49

53-58

54

59-60

55

61-70

63

71-89

76

90-110

89

111-120

95

121-150

110

151-165

117

166-180

123

181-210

134

211-240

144

241-270

152

271-365

170

 

 

 

За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся ў РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск», аддзел турызму:

 

Кантактныя тэлефоны: 3-4-ы сектар: (+375 17) 279 23 05, (+375 33) 901 17 19; 5-6-ы сектар: (+375 17) 279 17 48, (+375 33) 901 17 18.
Факс: (+375 17) 279 23 05.
E-mail: bronirovanie@airport.by.

 

Турыстычная віза

 

ВІЗАВАЯ ПАДТРЫМКА ДЛЯ ЗАМЕЖНЫХ ГРАМАДЗЯН

ПРЫ САДЗЕЙНІЧАННІ АДДЗЕЛА ТУРЫЗМУ

РУП «НАЦЫЯНАЛЬНЫ АЭРАПОРТ МІНСК»

 

Уезд  у Рэспубліку Беларусь і выезд з Рэспублікі Беларусь замежных грамадзян дазваляецца па дзеючых пашпартах пры наяўнасці віз, калі іншы парадак не ўстаноўлены адпаведнымі пагадненнямі Рэспублікі Беларусь з замежнымі дзяржавамі. Выключэнне складаюць грамадзяне СНД (акрамя Туркменістана) і Манголіі, а таксама Кубы, Сербіі і Чарнагорыі (пры знаходжанні не больш за 30 дзён). Уладальнікам дыпламатычных пашпартоў, якія пражываюць у Аргенціне, Бразіліі, Венгрыі, В’етнаме, Індыі, Іране, КНР, Македоніі, Румыніі, Славакіі, Туркменістане і Турцыі, уязная віза ў Рэспубліку Беларусь таксама не патрэбна.

 

КАЛІ Ў ВАШАЙ КРАІНЕ НЯМА КОНСУЛЬСКАЙ УСТАНОВЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, МЫ МОЖАМ АКАЗАЦЬ САДЗЕЙНІЧАННЕ Ў АТРЫМАННІ КАРОТКАТЭРМІНОВАЙ ВІЗЫ Ў МЭТАХ ТУРЫЗМУ (ВЫДАЕЦЦА НА ТЭРМІН НЕ БОЛЬШЫ ЗА 30 ДЗЁН). ПАСЛУГА ВІЗАВАЙ ПАДТРЫМКІ ПРАДУГЛЕДЖВАЕ АФАРМЛЕННЕ ХАДАЙНІЦТВА І ДАГАВОРА ТУРЫСТЫЧНЫХ ПАСЛУГ І ІХ ПЕРАДАЧУ Ў КОНСУЛЬСКІ ПУНКТ АЭРАПОРТА. Наш супрацоўнік акажа вам кваліфікаваную дапамогу на кожным этапе візавай падтрымкі.

 

(Спіс краін, дзе ёсць консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь, прадстаўлены на афіцыйным сайце Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь: http://www.mfa.gov.by)

 

Для афармлення дакументаў і падачы іх у консульскі пункт аэрапорта неабходна загадзя прадставіць нам адсканіраваныя старонкі пашпарта з асабістымі данымі, а таксама запоўненую заяўку.

 

ВІЗА АФАРМЛЯЕЦЦА ТОЛЬКІ ПРЫ ЎМОВЕ БРАНІРАВАННЯ ГАСЦІНІЦЫ НА ЎВЕСЬ ТЭРМІН ЗНАХОДЖАННЯ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ, ЗАКАЗУ ТРАНСФЕРУ ПРАЗ НАШУ АРГАНІЗАЦЫЮ І ЗАКЛЮЧЭННЯ ДАГАВОРА ТУРЫСТЫЧНЫХ ПАСЛУГ.

 

Наша дапамога ў візавай падтрымцы заключаецца ў наступным:

- сустрэча супрацоўнікам аэрапорта ў консульскім пункце;

- афармленне хадайніцтва;

- падача арыгінала хадайніцтва ў консульскі пункт Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у аэрапорце (ЗА 5 ДЗЁН ДА ВАШАГА ПРЫЕЗДУ);

- афармленне дагавора турыстычных паслуг;

- браніраванне атэля;

- дапамога ў запаўненні візавай анкеты.

Загадзя запоўненая анкета паскорыць працэс атрымання візы.

 

НАЗВА ПАСЛУГІ

КОШТ (BYN)

Візавая падтрымка для замежных грамадзян

 

40

Аплата паслуг можа ажыццяўляцца як безнаяўным, так і наяўным разлікам непасрэдна ў аэрапорце.

 

Каб атрымаць візу пасля прыбыцця, Вы павінны прадаставіць наступныя дакументы ў консульскі пункт Нацыянальнага аэрапорта Мінск:

1. Фота ўладальніка пашпарта (35 × 45 мм, анфас, роўны светлы фон, выразнае адлюстраванне, 70-80 % вертыкальнага памеру здымка павінен займаць твар, даўнасць здымка – не больш за 6 месяцаў); фота непаўналетніх дзяцей, якія разам ляцяць і ўпісаны ў дакумент для выезду за мяжу.

2. Пашпарт, які павінен адпавядаць наступным патрабаванням:

    - мець не менш за дзве чыстыя старонкі, прызначаныя для віз;

   - мець тэрмін дзеяння, што перавышае дату мяркуемага выезду замежнага грамадзяніна з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не менш чым на 90 сутак.

3. Запоўненая візавая анкета.

4. Аплачаны консульскі збор (калі ласка, звярніце ўвагу, што консульскі збор аплачваецца непасрэдна ў аэрапорце і толькі наяўнымі).

Стаўкі консульскіх збораў у аэрапорце г. Мінска прадстаўлены на афіцыйным сайце МЗС РБ: http://www.mfa.gov.by (раздзел "Візы і консульскія пытанні").

 

Рашэнне аб выдачы ўязной візы іншаземцу прымаецца консульскай службовай асобай на падставе прадстаўленых дакументаў супрацоўнікамі аэрапорта.

 

Кантактныя тэлефоны: 1-2-і сектар: (+375 17) 279 23 05, (+375 33) 901 71 19; 5-6-ы сектар:
Факс: (+375 17) 279 23 05.

E-mail: bronirovanie@airport.by.

Пасля атрымання заяўкі мы абавязкова з Вамі звяжамся.

 

Таксама Вы можаце самастойна заказаць паслугу "Візавая падтрымка" ў сістэме-анлайн на сайце аэрапорта ў раздзеле "Пасажырам".

 

 

ЭКСКУРСІІ ПА БЕЛАРУСІ

 

Калі Вы хочаце бліжэй азнаёміцца са славутасцямі горада Мінска, яго помнікамі і выдатнымі мясцінамі, то Вам дапамогуць нашы экскурсіі!

 

    РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» арганізуе зборныя і індывідуальныя экскурсіі. Вы зможаце наведаць папулярныя мясціны Мінска, зрабіць прыгожыя памятныя здымкі, набыць сувеніры, зрабіць карысныя пакупкі, атрымаць шмат станоўчых эмоцый.

 

 

Назва экскурсіі

Рэжым работы

Адлегласць, км  працягласць,гадз.

Аглядная экскурсія па Мінску

 

Па папярэдняй заяўцы

 

 

120/3,5

Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

 

Аўторак, чацвер, пятніца, субота 10.00 - 18.00

серада, нядзеля 11.00 - 19.00

 

 

100/3,5

 Музей старажытных народных рамёстваў і промыслаў «Дудуткі»

Аўторак, серада: 10.00–17.00; чацвер – нядзеля: 10.00–18.00

 

140/4,5

 

Мемарыяльны комплекс «Хатынь»

Аўторак – нядзеля: 10.00–16.30

200/4,5

 

 

Аўторак – нядзеля: 10.00–16.00

170/4,5

 

 

Панядзелак – нядзеля: 12.00–22.00

100/3

 

 

Серада – панядзелак: 11.00–18.30

100/3

 

Музей авіяцыйнай тэхнікі

 

Аўторак – нядзеля: 10.00–18.00

140/3

«Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту»

 
Серада – нядзеля з 10:00 да 18:00

 

 

200/4

 

.

Для заказу экскурсіі неабходна запоўніць заяўку і накіраваць яе нам па факсе або электроннай пошце не пазней чым за 24 гадзіны да аказання паслугі. Пасля атрымання заяўкі менеджар абавязкова з Вамі звяжацца.

 

ЗАЯЎКА Назва маршруту Дата правядзення Колькасць чалавек Прозвішча, імя, імя па бацьку _ Грамадзянства Пашпартныя даныя (серыя, нумар, кім і калі выдадзены) Адрас Тэлефон (з кодам) E-mail Аплата наяўныя сродкі безнаяўныя сродкі ДЗЯКУЙ, ШТО ВЫБРАЛІ НАС!

 

     Таксама заказаць паслугу можна непасрэдна ў аэрапорце, звярнуўшыся ў павільёны па аказанні турыстычных паслуг, размешчаныя на 1-м паверсе аэравакзальнага комплексу Нацыянальнага аэрапорта Мінск у 3-4-м і 5-6-м сектарах. Графік работы павільёнаў: кругласутачна

Кантактныя тэлефоны: 3-4-ы сектар: (+375 17) 279 23 05,   (+375 33) 901 71 19;

5-6-ы сектар:(+375 17) 279 17 48,   (+375 33) 901 71 18.
Факс:(+375 17) 279 23 05/ E-mail: bronirovanie@airport.by

 

 

Аквапаркі Беларусі

 

Паважаныя жыхары і госці Рэспублікі Беларусь!

 

РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» прапануе для зборных і арганізаваных груп незабыўныя паездкі на мікрааўтобусах Peugeot Boxer.

 

Забаўляльна-аздараўленчыя паездкі ў аквапаркі Беларусі

 

 

Паездкі за пакупкамі

 

Паездкі адбудуцца, калі колькасць чалавек у групе будзе не меншая за 16!

 

Для запісу на паездку неабходна запоўніць заяўку і накіраваць яе нам па факсе або электроннай пошце. У адказ Вы атрымаеце пацвярджэнне па ўказаных у заяўцы кантактных даных.

 

Кантактныя тэлефоны: 1-2 сектар: (+375 17) 279 23 05, (+375 33) 901 71 19; 5-6 сектар: (+375 17) 279 17 48, (+375 33) 901 71 18.

Факс: (+375 17) 279 23 05.

E-mail: bronirovanie@airport.by.

 

 

Экскурсійныя маршруты па Беларусі ў фармаце 3D

 

3D туры і панарамы выдатных мясцін Беларусі

1. Нясвіжскі замак

2. Мірскі замак

3. Мінск-Арэна

4. Нацыянальная бібліятэка Беларусі

5. Плошча перамогі г. Мінск

6. Прывакзальная плошча г.Мінск

7. Вуліца Леніна г. Мінск

8. Мінскі цырк
9. Гомельскі палацава-паркавы ансамбль
10. Нацыянальны акадэмічны вялікі тэатр оперы і балета
11. Лідскі замак
12. Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі - Ратамка
13. Лінія Сталіна

 

 

Канферэнц-паслугі

 

 

Аказанне канферэнц-паслуг у РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск»

 

РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» прадастаўляе ўнікальную магчымасць аказання канферэнц-паслуг, а менавіта – сустрэч, перагавораў, нарад з дзелавымі партнёрамі ў памяшканні перагавораў, размешчаным на 3-м паверсе ў памяшканні залы афіцыйных асоб і дэлегацый аэрапорта (VIP-залы).

 

Дзякуючы нашай канферэнц-паслузе Вам не трэба пакідаць межы аэрапорта для сустрэчы з дзелавымі партнёрамі, што значна знізіць часавыя і фінансавыя расходы (звязаныя з дастаўкай і размяшчэннем у атэлі горада Мінска).

Памяшканне перагавораў – гэта ідэальнае месца для правядзення дзелавых сустрэч у аэрапорце з максімальнай зручнасцю і на высокім узроўні з колькасцю ўдзельнікаў 16 чалавек. Стрыманасць і элегантнасць у афармленні пакояў стварае адчуванне зацішнасці, але ў той жа час захоўвае афіцыйную атмасферу.

 

       

 

 

НАЗВА ПАСЛУГІ

КОШТ ЗА 1 ГАДЗІНУ (BYN)

Аказанне канферэнц-паслуг 

у пакоі перагавораў на 16 чалавек

 

40  

 

  

 

У памяшканні залы афіцыйных асоб і дэлегацый аэрапорта (VIP-залы) кліентам прадастаўлены шырокі спектр спадарожных паслуг з магчымасцю абслугоўвання ўсіх удзельнікаў за дадатковую плату (падача кавы, чаю, вады, спіртных напіткаў і лёгкіх закусак).  

 

Конферэнц - зала – размешчана на 3-м паверсе Аэравакзальнага комплексу і прадугледжвае правядзенне мерапрыемстваў, з колькасцю ўдзельнікаў да 100 чалавек. 

 

Гэта ідэальнае месца для правядзення дзелавых сустрэч, семінараў, трэнінгаў, прэс-канферэнцый, нефармальных бізнес-сустрэч або проста чакання рэйса з вялікай групай калег у аэрапорце з максімальнай зручнасцю і на высокім узроўні.

 

  

 

НАЗВА ПАСЛУГІ

КОШТ ЗА 1 ГАДЗІНУ (BYN)

Аказанне паслуг 

 у канферэнц-зале да  100 чалавек

80

 

    

 

*Магчыма арганізацыя кавы-паўзы (падача кавы, чаю, вады, спіртных напіткаў і лёгкіх закусак) за дадатковую плату

 

Калі Вы вырашылі скарыстацца нашай паслугай, Вам неабходна загадзя ўзгадніць з намі дату, час і колькасць удзельнікаў, аформіўшы і накіраваўшы заказ у наш адрас па факсе або электроннай пошце. Па пазначаных у заказе кантактных даных Вы атрымаеце пацвярджэнне браніравання паслугі.

Форма аплаты: наяўны разлік у беларускіх рублях (непасрэдна ў аэрапорце) або безнаяўны.

 

Кантактныя тэлефоны:

 (+375 17) 279 23 05, (+375 33) 901 71 19;

 (+375 17) 279 17 48, (+375 33) 901 71 18.

e-mail: bronirovanie@airport.by.